Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
1 Парыжская турма.
вядома, я люблю парадак у грашовьіх справах. А калі тата і рабіў мне час ад часу падарункі, то я іх не выпрошвала.
— Табе больш пашчасціла, чым мне: месье дэ Марсэ багаты, і што-кольвечы табе вядома пра гэта. Ты заўсёды была халодная, як нікчэмнае золата. Бывайце, няма ў мяне ні сястры, ні...
— Замаўчы, Назі! — крыкнуў бацька Гар’ё.
— Толькі такая сястра, як ты, можа паўтараць тое, у што ніхто не верыць. Ты маральны вырадак, — адказала Дэльфіна.
— Дзеткі мае, дзетачкі, замаўчыце, інакш я тут жа, пры вас, загублю сябе.
— Слухай, Назі, я табе прабачаю, паколькі ты сапраўды няшчасная, — працягвала Дэльфіна. — Але я лепшая за цябе. Сказаць мне тое, што ты сказала, ды яшчэ ў тую хвіліну, калі я была гатова на ўсё, каб табе дапамагчы, нават пайсці ў спальню да майго мужа, чаго я не зрабіла б ні дзеля самой сябе, ні дзеля... гэта варты працяг тых непрыемнасцей, якія ты мне нарабіла за апошнія дзевяць год.
— Дзеці мае, дзетачкі, абдыміцеся! — упрошваў бацька. — Вы абедзве — анёлы.
— He чапайце мяне! — крыкнула графіня, калі бацька ўзяў яе за руку, і вывернулася з яго абдымкаў. — Мой муж шкадуе мяне болып, чым сястра. Можна падумаць, што яна — сама дабрадзейнасць!
— Няхай пляткараць, што мяне ўтрымліваў месье дэ Марсэ: па-мойму, гэта лепш, чым прызнацца, што месье дэ Трай каштуе табе больш за сто тысяч, — адказала мадам дэ Нусінген.
— Дэльфіна! — закрычала графіня, падступаючы да сястры.
— Я кажу табе праўду, а ты паклёпнічаеш на мяне, — холадна адказала баранэса.
— Дэльфіна, ты...
Бацька Гар’ё кінуўся да графіні і не даў ёй дагаварыць, закрыўшы яе рот рукою.
— Божа мой, за што вы сёння хапаліся рукамі? — усклікнула Анастазі.
— Ах, выбачай, калі ласка, — засаромеўся няшчасны бацька, выціраючы рукі аб панталоны. — Я зараз пераязджаю і не чакаў вашага прыходу. — Ён быў задаволены, што гэтым папрокам адцягнуў на сябе гнеў дачкі. —
Ох-хо-хо! Вы раздзіраеце маё сэрца, — працягваў ён, апускаючыся ў крэсла. — Дзеткі мае, я паміраю! У галаве пячэ, як агнём. Ну, паслухайце бацьку: будзьце добразычлівыя, любіце адна адну! Вы загоніце мяне ў магілу. Назі, Дэльфіна, вы абедзве і маеце рацыю, і абедзве памыляецеся. Паслухай, Дэдэль, — гаварыў ён, узняўшы на баранэсу поўныя слёз вочы, — ёй патрэбны дванаццаць тысяч, давай пашукаем іх. He трэба так сварыцца між сабою.
Ён стаў на калені перад Дэльфінай.
— Даражэнькая, папрасі ў яе прабачэння дзеля мяне, — шапнуў ён ёй на вуха, — яна ж больш няшчасная, чым ты, праўда ж?
— Бедная мая Назі, — сказала ёй Дэльфіна, спужаўшыся дзікага, вар’яцкага ад душэўнага болю выразу на бацькавым твары, — я памылялася, пацалуй мяне, калі ласка...
— О-о! Вы паліваеце гаючым бальзамам маё сэрца! — усклікнуў бацька Гар’ё. — Але дзе нам узяць дванаццаць тысяч франкаў? Хіба пайсці за каго-небудзь у рэкруты?
— Што вы, тата! Ніколі! — у адзін голас крыкнулі дочкі, падыходзячы да бацькі.
— Бог узнагародзіць вас толькі за адно гэта памкненне, усяго нашага жыцця не хопіць, каб аддзячьіць вам! Праўда, Назі? — спытала Дэльфіна.
— Акрамя таго, дарагі тата, гэта была б кропля ў моры, — заўважыла графіня.
— Дьік, значыць, і крывёю сваёю нельга дапамагчы? — з адчаем усклікнуў стары. — Я буду рабом у таго, хто выратуе цябе, Назі! Дзеля гэтага я пайду на забойства. Пайду на катаргу, як Ватрэн! Ды я... — Ён раптам змоўк, быццам ад удару перуна. — О, не, немагчыма! — прамовіў ён, ірвануўшы на сабе валасы. — Калі б ведаць, дзе можна ўкрасці... Толькі нялёгка знайсці такую нагоду. Каб абрабаваць банк, патрэбны людзі, час. Мабыць, настаў час мне паміраць: нічога іншага не застаецца. Я больш ні на што не варты, я больш не бацька! He! Яна просіць, яе трэба выручаць! А ў мяне, лайдака, нічога няма! Ах ты, стары ліхадзей, у цябе дзве дачкі, а ты зрабіў сабе пажыццёвую рэнту! Дык, значыць, ты іх не любіш? Здыхай жа, стары, здыхай, як сабака! Ды я горшы за сабаку, сабака паводзіў бы сябе лепей! Ах, мая галава! У ёй усё кіпіць!
— Тата, будзьце разумным! — закрычалі абедзве жанчыны ў адзін голас, абступаючы бацьку, каб ён не ўздумаў біцца галавою аб сцяну.
Гар’ё рыдаў. Эжэн, ахоплены жахам, схапіў свой вэксаль, выдадзены Ватрэну, са штэмпелем на вялікую суму, пераправіў лічбы, аформіў як вэксаль на дванаццаць тысяч загаду Гар’ё і рашуча ўвайшоў у пакой суседа.
— Мадам, вось патрэбныя вам грошы, — сказаў ён графіні, падаючы ёй вэксаль. — Я спаў, ваша размова разбудзіла мя.че. Дзякуючы гэтаму я даведаўся, колькі я павінен месье Гар’ё. Вось вэксаль, які вы можаце ўлічыць, я аплачу яго ў тэрмін.
Графіня нерухома стаяла, трымаючы ў руках гербавую паперу.
— Дэльфіна, — прамовіла яна, бляднеючы і калоцячыся ад гневу, — я ўсё табе прабачала, бог мне сведка, але гэта!.. Месье дэ Расціньяк быў побач, і ты гэта ведала. У цябе хапіла подласці адпомсціць мне, прымусіўшы мяне міжволі даверьіць яму мае таямніцы жыцця, жыццё маіх дзяцей, маю ганьбу, мой гонар! Дык ведай жа, ты цяпер для мяне нішто, я ненавіджу цябе, я буду помсціць табе як толькі змагу, я...
Зацятая злосць не давала ёй гаварыць, перасохла горла.
— Ды гэта ж мой сын, ён наш, твой брат, твой вьіратавальнік! — усклікнуў бацька Гар’ё. — Абдымі яго, Назі! Бачыш, я яго абдымаю, — працягваў стары, у нейкім шаленстве прыціскаючы да сябе Эжэна. — О мой сынок! Я буду для цябе болып, чым бацька, я пастараюся замяніць табе сям’ю. Я б хацеў быць богам і кінуць да тваіх ног увесь свет. Назі, ну, пацалуй жа яго! Гэта не чалавек, а проста анёл, сапраўдны анёл.
— Кінь яе, тата, зараз яна страціла розум, — прамовіла Дэльфіна.
—. Я страціла розум!? Я страціла!? А ты сама? — істэрычна крычала графіня дэ Рэсто.
— Дзеткі мае, калі вы не спыніцеся, то я зараз жа сканаю! — крыкнуў бацька Гар’ё і паваліўся на ложак, быццам падкошаны куляй. — Яны забілі мяне! — прамармытаў ён.
Графіня зірнула на Эжэна, які застыў на месцы, збянтэжаны гэтай жудаснай сцэнай.
— Месье... — павольна вымавіла яна, астатняе чыталася на яе твары, позірку, інтанацыі; яна не звяртала
ўвагі на бацьку, якому Дэльфіна хуценька расшпільвала камізэльку.
— Я заплачу і буду маўчаць, — адказаў Расціньяк, не чакаючы пытання.
— Назі, ты забіла тату! — папракнула сястру Дэльфіна, паказваючы на старога, які ляжаў як нежывы, але графіня ўжо знікла.
— Прабачаю ёй, — слабым голасам вымавіў стары, адкрываючы вочы, — у яе становішча страшэннае, і не такая б галава пайшла кругам. Суцеш яе, будзь з ёй ласкавай, абяцай гэта хвораму бацьку, — прасіў Гар’ё, сціскаючы руку Дэльфіны.
— Але што з вамі такое? — не на жарт перапалохалася тая.
— Нічога, нічога, дачушка, зараз пройдзе, — адказваў бацька. — Нешта мне цісне на лоб, мабыць, мігрэнь. Бедная Назі, што з ёю будзе?
У гэтую хвіліну графіня вярнулася і кінулася да ног бацькі.
— Прабачце, тата! — роспачна ўсклікнула яна.
— Гэтым ты мучаеш мяне яшчэ больш, — прастагнаў бацька.
— Месье, — са слязамі на вачах звярнулася графіня да Расціньяка, — ад гора я была несправядлівая да вас. Хочаце быць маім братам? — спыталася яна і працягнула яму руку.
— Назі, Назі, сястрычка, давай усё забудзем! — усклікнула Дэльфіна, тулячы да сябе сястру.
— He, гэта я буду помніць заўсёды!
— Анёлачкі мае, нейкі полаг зацямняў мне вочы, зараз вы знялі яго, вашы галасы вяртаюць мяне да жыцця! — радасна ўсклікнуў бацька Гар’ё. — Ну, пацалуйцеся яшчэ раз! Назі, ці выратуе цябе гэты вэксаль?
— Спадзяюся. Можа, тата, вы паставіце на ім і ваш подпіс?
— Які ж я дурань! Як жа я забыўся пра гэта! Толькі мне зараз блага, не крыўдуй на мяне, Назі. Прышлі каго-небудзь перадаць, калі скончацца твае пакуты. He, лепш я сам прыйду. He, не прыйду, не магу бачыць твайго мужа, я заб’ю яго на месцы. А што датычыцца продажу тваёй маёмасці, дык я сам за гэта вазьмуся. Ідзі хутчэй, дзіцятка, і прымусь Максіма адумацца.
Эжэн быў узрушаны.
— Бедная Анастазі заўсёды была запальчывая, але сэрцам яна добрая, — сказала мадам дэ Нусінген.
— Яна вярнулася за перадатачным подпісам, — шапнуў ёй на вуха Эжэн.
— Вы думаеце?
— Хацелася б не думаць. Будзьце з ёю асцярожней, — адказаў ён і ўзняў вочы на неба, давяраючы богу думкі, якія не наважваўся выказаць услых.
— Так, яе паводзінам ніколі не бракавала акцёрства, а бедны тата паддаецца на яе крыўлянні.
— Як адчувае сябе мілы татачка Гар’ё? — весела запытаўся Эжэн у старога.
— Мне хочацца спаць, — стомлена адказаў той.
Расціньяк дапамог яму легчы ў пасцель. Калі стары, трымаючы дачку за руку, заснуў, Дэльфіна вызваліла яе і нагадала Эжэну:
— Значыць, вечарам у італьянцаў. Там ты мне скажаш, як бацькава здароўе. А заўтра вы перабярэцеся. Пакажыце мне цяпер ваш пакой. Які жах! — сказала яна, увайшоўшы ў пакой Эжэна. — У вас горш, чым у бацькі. Эжэн, ты паводзіў сябе выдатна. Я б пакахала цябе мацней, калі б гэта было магчыма. Але, дарагі мой хлопчык, калі вы хочаце разбагацець, нельга раскідвацца дванаццаццю тысячамі франкаў, як вы толькі што зрабілі. Граф дэ Трай гуляе ў карты. Сястра не хоча нічога заўважаць. Ён знайшоў бы гэтыя дванаццаць тысяч там жа, дзе прайграе і выйграе цэлыя залатьія горы.
Пачуўся стогн, і яны вярнуліся да Гар’ё. Здавалася, што ён спаў, але калі закаханыя наблізіліся да яго, пачулі, як ён сказаў:
— Якія яны няшчасныя!
Спаў ён або не, аднак тон сказанай бацькам фразы крануў Дэльфіну за сэрца — яна падышла да беднага ложка і пацалавала бацьку ў лоб. Гар’ё расплюшчыў вочы:
— Гэта ты, Дэльфіна?
— Ну як ты сябе адчуваеш? — спыталася дачка.
— Добра, не турбуйся, я хутка выйду з дому. Ідзіце, ідзіце, дзеткі мае, будзьце шчаслівыя.
Эжэн правёў Дэльфіну дадому, але занепакоены станам, у якім пакінуў бацьку Гар’ё, адмовіўся ад абеду з Дэльфінай і хуценька вярнуўся ў «Дом Ваке». Калі ён увайшоў, стары ўжо ўстаў з ложка і з’явіўся да стала. Б’яншон размясціўся так, каб лепш назіраць за тварам
вермішэлыпчыка. Гар’ё, узяўшы кавалак хлеба, панюхаў яго, быццам хацеў даведацца, з якой мукі ён выпечаны. Студэнт-медык запрыкмеціў у гэтым жэсце поўную адсутнасць таго, што можна было назваць усведамленнем сваіх дзеянняў, і спахмурнеў.
— Сядзь бліжэй да мяне, кашэнаўскі пансіянер1, — сказаў яму Эжэн.
Б’яншон ахвотна перасеў, каб быць бліжэй да старога.