Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Што з ім? — спытаўся Расціньяк.
— Калі не памыляюся, — яму канец! У ім адбываецца нешта незвычайнае, яму пагражае апаплексія. Ніжняя частка яго твару даволі спакойная, а рысы верхняй, незалежна ад яго волі, торгаюцца ўверх, бачыш? А потым паглядзі на яго вочы: яны быццам прысыпаныя нейкім дробным пылам, ці не так? Гэта акалічнасць паказвае на кровазліццё ў мозг. Заўтра раніцай стан яго здароўя будзе для мяне яснейшым.
— Ці існуюць якія-небудзь лекі ад гэтай хваробы?
— Ніякіх. Можа, удасца адтэрмінаваць смерць, калі знойдуцца сродкі, каб выклікаць адліў да ног, але калі заўтра да вечара гэтыя сімптомы не знікнуць, бедны стары памрэ. Ты не ведаеш прычыны ягонай хваробы? Відаць, ён перанёс нейкае моцнае нервовае ўзрушэнне, пагэтаму сілы яго не вытрымалі.
— Так, — сказаў Расціньяк, успомніўшы, як абедзве дачкі, не даючы перадышкі, наносілі ўдары ў бацькоўскае сэрца.
«Дэльфіна хоць любіць свайго бацьку», — падумаў Эжэн.
Вечарам, у тэатры, Эжэн загаварыў аб гэтым з Дэльфінай вельмі асцярожна, каб не надта ўстрывожыць яе. Аднак у адказ на першыя ж словы Расціньяка яна сказала:
— He турбуйцеся, мой бацька досыць моцны чалавек. Але сёння раніцай мы крыху памучылі яго. Справа ідзе аб страце намі нашых капіталаў, вы ўяўляеце сабе наступствы гэткага няшчасця? Я не змагла б жыць далей, калі б ваша любоў не зрабіла мяне абыякавай да ўсяго, што так нядаўна здавалася мне смяротнай пакутай. Зараз у мяне няма іншай боязі, іншай бяды, як страціць любоў, дзякуючы якой я адчуваю радасць жыцця. Без гэтага
1 Б’яншон жыў пры шпіталі імя Кашэна, дзе студэнты-медыкі праходзілі практыку.
пачуцця ўсё мне абыякавае, нішто мяне не радуе. Вы для мяне — усё. Калі мне і прыносіць асалоду багацце, то толькі таму, што яно дае мне магчымасць падабацца вам яшчэ больш. На мой сорам я болып палюбоўніца, чым дачка. Чаму так, не ведаю. Вы — усё маё жыццё. Сэрца мне даў бацька, але вы прымусілі яго забіцца. Няхай мяне асудзіць увесь свет, мне ўсё роўна, абы вы, не маючы ўрэшце падстаў быць незадаволеным мной, даравалі мне мае злачынствы, на якія мяне штурхае неадольнае пачуццё! Няўжо вы думаеце, што я бессардэчная дачка? О не, нельга не любіць такога добрага бацьку, як наш. Але ці магла я перашкодзіць таму, што ён у рэшце рэшт і сам заўважыў непазбежныя вынікі нашых няўдалых шлюбаў? Чаму ён не быў супраць нашых замужжаў? Ці не ён павінен быў усё абдумаць за нас? Я ведаю, ён цяпер пакутуе не менш, чым Назі і я, але што нам рабіць? Суцяшаць яго? Мы не змаглі б яго суцешыць нічым. Наша пакорлівасць лёсу засмучала яго больш, чым непрыемнасці ад нашых скаргаў і папрокаў. Бывае ў жыцці становішча, калі ўсё выклікае горыч.
Эжэн маўчаў, расчулены гэтай простай, сардэчнай споведдзю сапраўднага пачуцця. Парыжанкі нярэдка бываюць фальшывымі, ахопленьімі самалюбствам, эгаізмам, какетлівасцю ці холадам, але можна з упэўненасцю сказаць, што калі яны любяць па-сапраўднаму, то аддаюцца свайму пачуццю больш, чым другія жанчыны. Яны перамагаюць сваю дробязнасць і ўзвышаюцца душой. Апрача таго, Эжэна ўразіў глыбокі, здаровы розум Дэльфіны, уласцівы жанчыне, калі яна спакойна абмяркоўвае простыя, натуральныя пачуцці, сама аддаленая ад іх якім-небудзь запаветным жаданнем і назіраючьі іх як бы з боку.
Мадам дэ Нусінген была пакрыўджана маўчаннем Эжэна.
— Над чым гэта вы так задумаліся? — запытала яна.
— Я ўсё разважаю над тым, што вы сказалі. Дасюль я думаў, што люблю вас больш, чым вы мяне!
Яна ўсміхнулася, але перамагла сваю радасць, каб утрымаць размову ў пэўных межах. Ніколі яшчэ ёй не даводзілася чуць такое ўсхваляванае выяўленне шчырай юнацкай любові. Яшчэ крыху, і яна не стрымалася б.
— Эжэн, хіба вы не ведаеце, што адбываецца ў свеце? — змяніла яна тэму размовы. — Заўтра ўвесь Парыж будзе ў вікантэсы дэ Басэан. Маркіз д’Ажуда і Рошфіды
дамовіліся нічога не расказваць, аднак заўтра кароль зацвердзіць шлюбны кантракт, а ваша бедная кузіна яшчэ нічога не ведае. Яна не можа адмяніць прыём, але маркіз на баль не з’явіцца. Усе толькі і гавораць аб гэтай падзеі.
— А свет радуецца гэтай подласці і ў ёй удзельнічае! Няўжо вы не разумееце, што мадам дэ Басэан не вытрымае гэтага?
— He, — усміхаючыся, адказала Дэльфіна, — вы не ведаеце жанчын такога кшталту. Так, заўтра да яе прыедзе ўвесь Парыж, і я таксама там буду. Гэтым шчасцем я абавязана вам.
— А можа, гэта адна з тых недарэчных плётак, якіх шмат ходзіць па Парыжы? — заўважыў Расціньяк.
— Заўтра мы будзем ведаць праўду.
Эжэн не вярнуўся ў «Дом Ваке». У яго не хапіла духу расстацца з новай уласнай кватэрай. Напярэдадні ён вымушаны быў пайсці ад Дэльфіны ў гадзіну ночы, цяпер Дэльфіна ў дзве гадзіны паехала дадому. На наступны дзень ён устаў позна і да паўдня чакаў Дэльфіну, якая прыехала снедаць да яго. Маладыя людзі настолькі пажадныя да гэтых мілых адчуванняў шчасця, што Расціньяк амаль забыўся пра бацьку Гар’ё. Звыкацца з кожнай рэччу прыгожа абсталяванай кватэры, сваёй кватэры, здавалася яму нейкім бесперапьінным святкаваннем. У прысутнасці Дэльфіны ўсё набывала тут асаблівую каштоўнасць. Тым не менш, а чацвёртай гадзіне маладыя людзі падумалі пра бацьку Гар’ё, успомніўшы, які ён быў шчаслівы ад надзеі пераехаць у гэты дом. Эжэн заўважыў, што паколькі старому пагражае хвароба, яго трэба найхутчэй перавезці сюды. Таму, развітаўшыся з Дэльфінай, ён пабег у «Дом Ваке». За сталом не было ні Б’яншона, ні бацькі Гар’ё.
— Ну, наш бацька Гар’ё зусім скапыціўся, — сказаў яму мастак. — Б’яншон наверсе, у яго. Стары бачыўся з адной са сваіх дачок, графіняй дэ Рэстарама. Пасля гэтага ён надумаўся выйсці з дому, і яму зрабілася горш. Хутка наша кампанія пазбавіцца аднаго з найлепшых упрыгожанняў.
Расціньяк кінуўся наверх.
— Месье Эжэн! Месье Эжэн, вас кліча гаспадыня! — крыкнула яму Сільвія.
— Месье Эжэн, — звярнулася да яго ўдава, — вы і месье Гар’ё абавязваліся выехаць пятнаццатага лютага.
А пасля пятнаццатага прайшло ўжо тры дні, — сёння васемнаццатае. Цяпер вам абодвум давядзецца заплаціць мне за ўвесь месяц, але калі вы зможаце паручыцца за бацьку Гар’ё, то для мяне дастаткова вашага слова.
— Навошта? Няўжо вы яму не давяраеце?
— Давяраць? Яму? А калі ён так і сканае, не прыходзячы ў сябе, яго дочкі не дадуць мне ні шэлега, а ўвесь яго скарб не каштуе й дзесяці франкаў. He ведаю навошта, але сёння раніцай ён некуды занёс свае апошнія сталовыя прыборы. Апрануўся, як франт, мне здалося, нават нарумяніўся і нібы памаладзеў.
— Я адказваю за ўсё, — прамовіў Эжэн, уздрыгнуўшы ад жаху і прадчуваючы няшчасце.
Падняўшыся наверх, ён убачыў, што стары бяссільна ляжыць на ложку, а побач з ім сядзіць Б’яншон.
— Добры дзень, бацька, — павітаўся Эжэн.
Стары пяшчотна ўсміхнуўся яму і, павярнуўшы на яго шкляныя вочы, спытаўся:
— Як яна?
— Добра. А вы?
— Ніякавата.
— He стамляй яго, — сказаў Б’яншон, адводзячы Эжэна ў кут.
— Ну як? — спытаў Эжэн.
— Выратаваць яго можа толькі цуд. Адбылося кровазліццё, я паставіў яму гарчычнікі. На шчасце, ён іх адчувае, значыць, яны дзейнічаюць.
— Ці можна яго перавезці?
— I не думай! Давядзецца пакінуць яго тут: поўны спакой, ніякіх хваляванняў!
— Мілы Б’яншон, — прамовіў Эжэн, — мы будзем разам глядзець за ім.
— Я ўжо запрасіў з нашага шпіталя галоўнага ўрача.
— I што ж?
— Заўтра вечарам ён скажа сваю думку. Абяцаў завітаць сюды пасля дзённага абходу. На жаль, стары адпаліў раніцай нейкую штуку, а якую — невядома, не хоча гаварыць, упарты, як баран. Толькі я пачынаю размаўляць з ім, ён, каб не адказваць, робіць выгляд, што спіць, а калі яго вочы расплюшчаныя, то пачынае вохкаць. Сёння раніцай стары сышоў з дому і ўвесь дзень дзесьці бадзяўся па Парыжы. Забраў з сабою ўсё, што было ў яго каштоўнага, удадкаваў нейкую справу, — каб
яна спрахла! — і падарваў сабе гэтым сілы. Яго наведала адна з дачок.
— Графіня? — спытаў Эжэн. — Высокая, стройная брунетка, вочкі жывыя, точаныя ножкі?
— Так.
— Пакінь нас на хвілінку, — сказаў Расціньяк, — я паспрабую выпытаць у яго, што ён зрабіў. Мне ён павінен расказаць.
— Я пайду паабедаю. Толькі пастарайся дужа не хваляваць яго: нейкая надзея ўсё-такі ёсць.
— Я разумею.
— Заўтра яны павесяляцца, — сказаў бацька Гар’ё Эжэну, застаўшыся з ім сам-насам. — Яны едуць на вялікі баль.
— Тата, як вы давялі сябе да такога стану, што падвечар злеглі ў ложак? Чым вы займаліся сёння раніцай?
— Нічым.
— Анастазі прыязджала?
— Але.
— Чаго яна хацела ад вас, прасіла яшчэ нешта? He ўтойвайце ад мяне нічога!
— Ведаеце, сын мой, якая яна няшчасная! Пасля гэтай гісторыі з дыяментамі ў Назі няма ніводнага су. А каб ехаць на баль, яна заказала сабе сукенку, вышытую бліскаўкамі. Яна, напэўна, будзе вельмі прыгожая ў ёй. Але нягодніца-краўчыха не захацела шыць у доўг. Тады пакаёўка Назі заплаціла ёй тысячу франкаў за сукенку. Бедная Назі! Дайсці да такога! У мяне сэрца разрывалася. Але пакаёўка заўважыла, што Рэсто пазбавіў Назі ўсялякага даверу, спалохалася за свае грошы і змовілася з краўчыхай не аддаваць сукенку, пакуль ёй не вернуць тысячу франкаў. Заўтра баль, сукенка гатовая, а Назі ў роспачы! Яна вырашыла ўзяць у мяне мае сталовыя прыборы і закласці іх. Муж патрабуе, каб яна ехала на баль паказаць усяму Парыжу брыльянты, бо ходзяць чуткі, што яна іх прадала. Хіба ж магла яна сказаць гэтай пачвары: «Я павінна тысячу франкаў — заплаціце»? He. Я гэта, вядома, зразумеў. Дэльфіна паедзе ў раскошнай сукенцы, а Анастазі не можа саступіць малодшай сястры. Бедная дачушка, яна проста залівалася слязамі! Учора мне было так сорамна, што ў мяне не знайшлося дванаццаці тысяч франкаў! Я ахвяраваў бы рэшткамі майго нікчэмнага жыцця, каб паправіць гэту віну. Бачыце,
якая справа: у мяне хапіла сіл перанесці ўсё, але апошні раз гэтае безграшоўе перавярнула мне ўсю душу. Охо-хохо! Доўга не разважаючы, я прыфранціўся, падбадзёрыўся, прадаў за шэсцьсот франкаў спражкі і прыборы, а потым заклаў на год дзядзьку Габсэку сваю пажыццёвую рэнту за чатырыста франкаў наяўнымі. Ну і нічога: буду цяпер есці толькі хлеб! Жыў жа я гэтак, калі быў малады. Затое мая Назі правядзе выдатны вечар. У яе будзе прьігажэйшьі за ўсіх убор. Паперка вартасцю ў тысячу франкаў у мяне пад падушкай. Магчымасць парадаваць бедную Назі грэе мне душу. Цяпер яна можа прагнаць гэту нягодніцу Віктарыну. Дзе вы бачылі, каб служанка не верыла сваім гаспадарам! Заўтра я папраўлюся. А дзесятай гадзіне прыйдзе Назі. Я не хачу, каб яны думалі, што я хворы, бо, чаго добрага, не паедуць на баль, а будуць глядзець за мной. Заўтра Назі пацалуе мяне, быццам сваё дзіця, і я адразу папраўлюся. Усё адно: хіба не патраціў бьі я тысячу франкаў у аптэкара? Лепш аддаць іх маёй лекарцы, Назі. Суцешу бедную маю дачушку ў яе няшчасці. Гэтым я разлічуся за сваю віну, за тое, што я зрабіў сабе пажыццёвы прыбытак. Яна на дне прорвы, а я ўжо не магу выцягнуць яе адтуль. О, я зноў займуся гандлем. Паеду ў Адэсу па збожжа. Там пшаніца ў тры разы танней, чым у нас. Праўда, увоз зерневых у натуры забаронены, але мілыя людзі, якія пішуць законы, забьіліся накласці забарону на вьірабы з пшаніцы. Эх-хе-хе! Я дадумаўся да гэтага сёння раніцай. На крухмале можна будзе рабіць цудоўныя справы.