Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Я так баялася, што вас не будзе, — сказала яна Расціньяку.
— Я прыехаў з тым, каб пакінуць ваш дом апошнім, — адказаў Расціньяк з хваляваннем у голасе, прыняўшы за папрок яе словы.
— Цудоўна, — сказала яна, падаючы яму руку. — Тут вы, мабыць, адзіны, каму б я змагла даверыцца. Мой сябра, любіце толькі адну жанчыну, тую, якую вы будзеце любіць заўсёды. I ніколі не кідайце ні адной.
Яна ўзяла Эжэна пад руку, завяла ў гасцёўню, дзе гулялі ў карты, і пасадзіла яго там на канапу.
— З’ездзіце да маркіза, — папрасіла яна Эжэна. — Мой лёкай Жак праводзіць вас туды і перадасць вам для яго ліст. Я прашу яго вярнуць мне мае лісты. Спадзяюся, што ён аддасць вам усё. Як толькі вы іх атрымаеце, вазьміце з сабою і падніміцеся да мяне ў пакой. Мне скажуць, як вы вернецеся.
Яна ўстала, каб сустрэць сваю лепшую прыяцельку, герцагіню дэ Ланжэ. Расціньяк загадаў ехаць проста да асабняка Рошфідаў, дзе разлічваў застаць вечарам маркі-
за д’Ажуда, і сапраўды, знайшоўшы там маркіза, папрасіў яго паклікаць. Маркіз адвёз яго да сябе і, аддаючы шкатулку Расціньяку, сказаў:
— Тут усё...
Відаць, яму хацелася пагаварыць з Эжэнам: магчыма, ён збіраўся распытаць яго пра баль і пра вікантэсу, a можа, хацеў прызнацца, што ён ужо цяпер у адчаі ад маючага адбыцца шлюбу, — і ён сапраўды будзе для яго няшчасным, — але ганарлівы агонь бліснуў у вачах маркіза, і з мужнасцю, нявартай пахвалы, ён стаіў у сэрцы самыя высакародныя пачуцці.
— Дарагі Эжэне, не гаварыце ёй пра мяне ні слова.
Д’Ажуда з пяшчотным сумам паціснуў руку Расціньяку і, кіўнуўшы галавою, адпусціў яго, Эжэн вярнуўся ў палац дэ Басэанаў. Яго правялі ў пакой вікантэсы, дзе ён заўважыў прыгатаванні да ад’езду. Расціньяк сеў ля каміна, зірнуў на кедравую шкатулку, і яго ахапіў вялікі сум. Сваёй веліччу мадам дэ Басэан нагадвала яму багіню з «Іліяды».
— А, гэта вы, мой сябра, — уваходзячы, сказала вікантэса і паклала руку на плячо Эжэну.
Ён паглядзеў на кузіну: яна плакала, утаропіўшы позірк у неба, рука на яго плячы дрыжала, другая бязвольна апусцілася. Раптам яна схапіла кедравую шкатулку, паклала яе ў камін і стала назіраць, як яна гарыць.
— Танцуюць! Усе прыйшлі дакладна ў прызначаны час, а вось смерць спозніцца. Ч-ш-ш! Мой сябра, — прамовіла яна, прыклаўшы палец да яго вуснаў, калі Эжэн хацеў загаварыць. — Я не ўбачу больш ні баляў, ні Парыжа — ніколі. А пятай гадзіне раніцы я еду хаваць сябе ў глушыні Нармандыі. 3 трох гадзін дня я рыхтавалася да ад’езду, падпісвала паперьі, уладжвала свае справы. Мне не было каго паслаць да...
Яна спынілася.
— Яго ж давялося б шукаць у...
I яна зноў спынілася прыгнечаная горам. У такія хвіліны ўсё выклікае боль душы, і некаторыя словы немагчыма прамовіць.
— Карацей кажучы, я спадзявалася, што толькі вы акажаце мне гэту апошнюю паслугу. Мне так хацелася б што-небудзь падарыць вам у знак сяброўства. Я буду думаць пра вас часта, вы мне здаваліся высакародным і добрым, юным і чыстым, а ў вышэйшым свеце гэтыя якасці дужа рэдкія. Я хачу, каб і вы час ад часу згадвалі
пра мяне. Чакайце, — сказала яна, аглядаючьі пакой, — вось скрыначка, у якой ляжалі мае пальчаткі. Кожны раз, калі я даставала іх перад выездам на баль ці ў тэатр, я адчувала сябе прыгожай ад таго, што была шчаслівай, і, зачыняючы скрыначку, я нязменна пакідала ў ёй якую-небудзь прыемную думку, — у ёй шмат майго, у ёй памяць аб той спадарыні дэ Басэан, якой больш няма. Вазьміце яе сабе. Я распараджуся, каб яе даставілі да вас, на вуліцу д’Артуа. Сёння мадам дэ Нусінген выглядае цудоўна. Любіце яе па-сапраўднаму. Сябра мой, калі мы больш не ўбачымся, будзьце ўпэўнены, што я буду маліцца за вас. Вы былі вельмі добрым да мяне. Хадзем уніз, я не хачу даваць ім повад думаць, што я плачу. Перада мной цэлая вечнасць, я буду адзінокая, і ніколі ніхто не спытае, адкуль мае слёзы. Зірну яшчэ раз на гэты пакой.
Яна змоўкла. На хвіліну яна прыкрыла свае вочы рукою, потым выцерла іх, асвяжыла халоднай вадою і ўзяла Эжэна пад руку.
— Пойдзем! — сказала яна.
Эжэн ні разу не адчуваў такога душэўнага ўздыму, як цяпер, сутыкнуўшыся з гэтым ганарлівым стоеным сумам. Вярнуўшыся ў бальную залу, Эжэн абышоў яе пад руку са спадарыняй дэ Басэан, — апошні вытанчаны знак увагі да яго з боку гэтай цудоўнай жанчыны. Хутка ён заўважыў абедзвюх сясцёр: баранэсу дэ Нусінген і графіню дэ Рэсто. Графіня выставіла напаказ усе дыяменты і выглядала прыгажуняй, але яны, мусіць, апякалі яе: усё ж яна красуецца ў іх апошні раз. Якімі моцнымі ні бьілі гонар і каханне, ёй цяжка было глядзець у вочы мужу. Гэта відовішча, вядома, не магло настроіць на вясёлы лад думкі Расціньяка. Гледзячы на дыяменты сясцёр, ён бачыў перад сабою брудны ложак, на якім канаў бацька Гар’ё. Сумны выгляд Эжэна збянтэжыў вікантэсу, і яна вызваліла сваю руку.
— He хачу пазбаўляць вас задавальненняў, — растлумачыла яна.
Яго адразу ж паклікала да сябе Дэльфіна, радуючыся свайму поспеху і моцна жадаючы скласці да ног Эжэна даніну пакланення, якую яна сабрала ў вышэйшым свеце, дзе яна так спадзявалася быць прынятай.
— Як вам падабаецца Назі? — спытала яна ў Эжэна.
— Яна не спынілася ні перад чым, нават перад смерцю бацькі, — адказаў Расціньяк.
Бліжэй да чацвёртай гадзіны натоўп у гасцёўнях пачаў радзець. Неўзабаве змоўклі гукі музыкі. У вялікай гасцёўні сядзелі толькі герцагіня дэ Ланжэ і Расціньяк. Вікантэса, спадзеючыся сустрэць Эжэна аднаго, прьійшла сюды, развітаўшыся з віконтам дэ Басэанам, які, перш чым пайсці спаць, сказаў ёй яшчэ раз:
— Дарэмна, дарагая, у вашым узросце вы надумалі стаць пустэльніцай! Заставайцеся з намі.
Убачыўшы герцагіню, мадам дэ Басэан, не стрымаўшыся, выказала здзіўленне.
— Клара, я здагадалася, — сказала герцагіня дэ Ланжэ. — Вы ад’язджаеце і болып не вернецеся. Але вы не ад’едзеце, пакуль не выслухаеце мяне і пакуль мьі не зразумеем адна другую.
Яна ўзяла прыяцельку пад руку, завяла яе ў суседнюю гасцёўню і там, са слязамі на вачах, моцна абняла яе і пацалавала ў шчокі.
— 3 вамі, дарагая, я не магу развітацца холадна, гэта было б занадта цяжкім дакорам для майго сумлення. Вы можаце даверыцца мне, як самой сабе. Сёння вечарам вы даказалі вашу веліч, я адчула, што вы мне блізкая па душы, і мне хацелася б даказаць вам гэта. Я адчуваю сябе вінаватай, я не заўсёды добра ставілася да вас, прабачце мне, мая мілая. Я асуджаю ў сабе ўсё, што магло прычыніць вам боль, я хацела б забраць назад усе мае ранейшыя словы. Аднолькавае гора зрадніла нашы душы, і я не ведаю, хто з нас цяпер будзе больш няшчаснай. Генерал дэ Манрыво не прыехаў сюды сёння вечарам, — вы разумееце, што гэта значыць? Хто бачыў вас на гэтым балі, той не забудзе вас ніколі, Клара. А я? Я раблю апошнюю спробу. Калі мяне напаткае няўдача, я пайду ў манастыр! Але куды вы едзеце?
— У Нармандыю, у Курсель, любіць, маліцца да таго дня, пакуль бог не забярэ мяне з гэтага свету. Месье дэ Расціньяк, хадзіце сюды, — сардэчна сказала вікантэса, згадаўшы, што Эжэн яе чакае.
Расціньяк стаў на адно калена, узяў руку вікантэсы і пацалаваў яе.
— Бывайце, Антуанета, — прамовіла мадам дэ Басэан, — будзьце шчаслівая. Што датычыць вас, Эжэн, то вы і так шчаслівыя, — звярнулася яна да студэнта, — вы малады, вы яшчэ можаце ў нешта верыць. Як некаторыя шчаслівыя людзі ў іх смяротны час, так і я ў хвіліну свайго адыходу ад свецкай мітусні
знайшла тут каля сябе святыя, чыстыя хваляванні блізкіх мне людзей.
Расціньяк пайшоў у пяць гадзін раніцы, калі спадарыня дэ Басэан ужо села ў дарожны экіпаж і развіталася з ім у слязах, якія былі доказам таго, што і самыя высокапастаўленыя людзі падпарадкоўваюцца законам пачуццяў і ведаюць у жыцці гора, хоць ёсць асобы, якія, каб дагадзіць натоўпу, імкнуцца даказаць яму адваротнае. У халодную слату Эжэн вяртаўся пешшу ў «Дом Ваке». Яго адукацыя завяршылася.
— Нам не выратаваць нябогу Гар’ё, — сказаў Б’яншон, калі Эжэн увайшоў да свайго суседа.
— Сябра мой, паслухай, — звярнуўся да яго Эжэн, зірнуўшы на старога, які спаў, — ідзі да той сціплай мэты, якой ты абмежаваў свае жаданні. Я трапіў у пекла і ў ім застануся. Вер усяму кепскаму, што табе будуць расказваць пра вышэйшы свет! Няма Ювенала, які змог бы апісаць усю яго агіднасць, прыкрытую золатам і каштоўнымі камянямі.
На наступны дзень, дзесьці а другой гадзіне, Расціньяка разбудзіў Б’яншон, якому трэба было выйсці з дому, ён папрасіў Эжэна пабыць з бацькам Гар’ё, паколькі раніцай стан хворага значна пагоршыўся.
— Старому засталося жыць дні два, а можа, толькі шэсць гадзін, — сказаў медык, — аднак мы не павінны спыняць барацьбу з хваробай. Трэба будзе паспрабаваць лячэнне, якое каштуе дорага. Канечне, мы будзем сядзець ля старога, але ў мяне асабіста няма ніводнага су. Я абшарыў усе яго кішэні, перарыў усе шафы, але нічога не знайшоў. Калі стары апрытомнеў, я спытаўся пра грошы, і ён адказаў, што не мае ні шэлега. Колькі ёсць у цябе?
— У мяне засталося дваццаць франкаў, — адказаў Расціньяк, — але я пайду згуляю на іх і выйграю.
— А калі прайграеш?
— Буду патрабаваць грошай ад яго зяцёў і дачок.
— А калі не дадуць? — спытаўся Б’яншон. — Дарэчы, зараз самае неабходнае не здабываць грошы, а абкласці яму ногі гарачымі гарчычнікамі, ад ступней да паловы лытак. Як ставіць гарчычнікі, ты ведаеш. Ды й Крыстоф табе дапаможа. А я пайду да аптэкара і заручуся, што за ўсе лекі будзе заплочана. Шкада, што хворага нельга перанесці ў наш шпіталь, там яму было б лепш. Ну
пойдзем, я растлумачу табе ўсё на месцы, а ты не адлучайся, пакуль я не вярнуся.
Маладыя людзі ўвайшлі ў пакой, дзе ляжаў старьі. Зірнуўшы на яго скажоны болем, бледны, схуднелы твар, Расціньяк аж жахнуўся, настолькі ён змяніўся.
— Ну як, тата? — запытаў ён, схіляючыся над ложкам.
Гар’ё ўзняў пагаслыя вочы і вельмі ўважліва паглядзеў на Эжэна, але не пазнаў яго. Студэнт не вытрымаў, у яго на вачах навярнуліся слёзы.
— Б’яншон, можа, зацягнуць фіранкі?
— He, знешняе асяроддзе на яго ўжо не дзейнічае. Было б вельмі добра, калі б ён адчуваў цяпло і холад. Але ўсё адно давядзецца паліць у печы, каб прыгатаваць адвары, ды й для іншых патрэб. Я прышлю табе некалькі бярэмяў дроў, будзем паліць іх, пакуль не знойдзем яшчэ. Учора і сёння ноччу я спаліў твае дровы і ўвесь торф, які знайшоў у гэтага небаракі. Сырасць была такая, што капала са сцен, ледзьве прасушыў пакой. Крыстоф падмёў у ім, a то было як у канюшні. Я абкурыў ядлоўцам, бо занадта смярдзела.