Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Ах, татка, — сказала Дэльфіна бацьку, — дзякуй богу, што вам своечасова прыйшло ў галаву патрабаваць справаздачу аб маім матэрыяльным стане, пакуль мяне яшчэ не разарылі. Тут можна размаўляць?
— Зразумела, дома нікога няма, — адказаў бацька Гар’ё спалоханым голасам.
— Што з вамі, татка? — занепакоілася мадам дэ Нусінген.
— Ты як абухом ударыла мяне па галаве, — адказаў стары. — Хай бог цябе бароніць, дзіцятка! Ты не ведаеш, як я цябе люблю. Каб ведала, то не гаварыла б мне такога нечакана, асабліва калі непапраўнага нічога яшчэ не здарылася. Чаму ты паспяшалася прыехаць да мяне, не дачакаўшыся? Мы ж праз некалькі хвілін адпраўляемся на вуліцу д’Артуа.
— Ах, татачка, хіба ў хвіліну катастрофы авалодаеш сабою? Я сама не ведаю, што раблю. Ваш павераны папярэдзіў нас, што справа найхутчэй скончыцца банкруцтвам. Зараз так спатрэбіцца ваш шматгадовы вопыт, набыты ў камерцыі. Таму я не вытрымала і прыехала за вамі. Калі месье Дэрвіль убачыў, што Нусінген усялякімі хітрыкамі чыніць яму перашкоды, ён прыгразіў трыбу-
налам і заявіў, што пастанову старшыні суда атрымаць нядоўга. Сёння раніцай Нусінген зайшоў да мяне і спытаўся, ці не хачу я, каб і ён, і я былі даведзены да галечы. Я адказала, што нічога не разумею ва ўсіх гэтых справах, што ў мяне ёсць багацце, што я павінна ўступіць у валоданне ім і што разбірацца ва ўсёй гэтай блытаніне даручана майму паверанаму. Вы так раілі адказваць?
— Правільна, — адказаў бацька Гар’ё.
— Тады Нусінген растлумачыў мне, у чым справа. Аказваецца, ён уклаў усе сродкі, свае і мае, у толькі што заснаваныя прадпрыемствы і дзеля гэтага спатрэбілася размясціць суму за мяжой. Калі я прымушу яго вярнуць пасаг, яму прыйдзецца абвясціць сябе банкрутам, калі ж я пагаджуся год пачакаць, ён клянецца гонарам, што падвоіць або нават патроіць мой пасаг, уклаўшы грошы ў зямельныя аперацыі, а потым я буду поўнай гаспадыняй сваёй маёмасці. Дарагі татачка, ён гаварыў праўду і вельмі напужаў мяне гэтым. Нусінген маліў, каб я прабачыла яму за яго паводзіны, даў мне поўную свабоду, дазволіў паводзіць сябе так, як мне выгадна, пры ўмове, што я дам яму неабмежаванае права весці справы ад майго імя. У доказ сваёй сумленнасці ён абяцаў мне выклікаць Дэрвіля кожны раз, калі я захачу, — каб праверыць, наколькі правільна Нусінген склаў тыя паперы, на падставе якіх ён будзе перадаваць мне маю ўласнасць. Карацей кажучы, ён здаўся мне ў палон, звязаўшы сябе па руках і нагах. Ён прасіў, каб я яшчэ два гады вяла дом, і маліў мяне не выдаткоўваць на сябе больіп таго, што ён вызначыў. Ён даказваў мне, што яму не застаецца нічога іншага, як захоўваць выгляд знешняга дабрабыту, што ён расстаўся са сваёю танцоркаю і будзе вымушаны трымацца самай строгай, але і самай тайнай эканоміі сродкаў, каб дачакацца сканчэння пачатых ім аперацый, не падрываючы свайго крэдыту. Я лаяла яго, я не хацела яму верыць, намагаючыся прыперці яго да сцяны і даведацца болып. Ён паказаў мне свае ўліковыя кнігі і расплакаўся. Я ніколі яшчэ не бачыла мужчыну ў такім стане. Ён быў у роспачы, гаварыў пра самазабойства, проста трызніў. Мне стала вельмі шкада яго.
— I ты паверыла таму, што ён табе нагаварыў! — усклікнуў бацька Гар’ё. — Гэта ж фігляр! Мне даводзілася мець справу з немцамі: амаль усе яны былі людзьмі шчырымі, добрасумленнымі, але калі ўжо яны, прыкрываючыся гэтым, пачынаюць хітрыць, то пераўзыдуць
усіх. Твой муж дурыць цябе. Яго прыціснулі, вось ён і прыкідваецца, што яму так цяжка. Ён збіраецца гаспадарыць ад твайго імя яшчэ вальней, чым ад свайго, і выкарыстае гэта становішча, каб адкруціцца на выпадак няўдачы ў сваіх справах. Хітры і вераломны мярзотнік. He, не, я не збіраюся адпраўляцца на могілкі Пэр-Лашэз, пакінуўшы дачок жабрачкамі. Я нешта кемлю ў гэтых справах! Ён, бач ты, уклаў свае сродкі ў прадпрыемствы, — што ж, выдатна! У такім разе трэба, каб яго ўдзел быў адлюстраваны ў каштоўных паперах, распісках, дамовах! Няхай пакажа іх і разлічыцца з табой. Мы возьмем найбольш выгодныя справы і паспытаем шчасця. У нас будзе зацверджаная законам фірма на наша імя: Дэльфіна Гар’ё, якая знаходзіцца ў маёмасным падзеле са сваім мужам баронам дэ Нусінгенам. Ці ён лічыць нас за дурняў? Няўжо ён думае, быццам я магу пражыць хоць два дні, ведаючы аб тым, што ты застанешся без маёмасці, без кавалка хлеба? Ды я аднаго дня, адной ночы, нават двух гадзін не пражыву! Калі б гэта думка пацвердзілася, я б памёр! Вось яшчэ! Я сорак гадоў працаваў, цягаў на сабе мяхі, заліваўся потам, усё жыццё цярпеў нягоды дзеля вас, і толькі вы, мае анёлы, рабілі для мяне лёгкімі любую ношу, любую працу. А цяпер маё жыццё, маё багацце пойдзе дымам! Я проста сканаю ад злосці. Клянуся ўсім святым на небе й на зямлі, мы выведзем на чыстую ваду гэтага прайдзісвета, праверым усе кнігі, касу, справы! Я не буду спаць, не буду есці, пакуль мне не дакажуць, што маёмасць цэлая! Дзякуй богу, у вас раздзельнае валоданне маёмасцю і дзякуй богу, што павераны ў цябе чалавек сумленны — сам Дэрвіль. Бог літасцівы! Ты выратуеш свой мільёнчык, свае пяцьдзесят тысяч гадавога даходу да канца дзён сваіх, ці я нараблю ў Парыжы такога гоману, што ўсе ахнуць! Калі нам адмовяць у трыбуналах, я звярнуся ў Палату. Толькі б ведаць, што ўсё ў цябе добра і спакойна з грашыма: адно гэта ўсведамленне аблягчала мае ўсе няшчасці, суцішвала мой смутак. Грошы — гэта жыццё. Грошы — усё, А што да казак гэтага эльзаскага цурбана... Дэльфіна, прашу цябе, маё дзіцятка, не саступай ні на шэлег гэтаму тлустаму вепруку, які пасадзіў цябе на ланцуг і зрабіў няшчаснай. Калі ты яму патрэбна, мы моцна скруцім яго, будзе яму навука. Божа мой! Галава мая палае, нешта пячэ там, у сярэдзіне чэрапа. Мая Дэльфіна на саломе! Ты! Мая Фіфіна! Немагчьіма ўявіць! Дзе мае пальчаткі?
Паедзем, я хачу паглядзець зараз жа ўсё: кнігі, наяўнасць, карэспандэнцыю, справы. Я не супакоюся, пакуль мне не дакажуць, што твая маёмасць не падвяргаецца небяспецы. Мне трэба ўсё пабачыць на свае вочы.
— Дарагі татачка, дзейнічайце асцярожна! Калі ў гэтай справе хоць трохі запахне помстай, калі вы пакажаце занадта варожыя намеры, я загіну. Ён вас ведае і лічыць зусім натуральным, што, па вашых парадах, я турбуюся за лёс майго пасагу, але, клянуся вам, ён у яго руках і ён вырашыў не выпускаць яго. Гэты чалавек здольны ўцячы з усімі капіталамі і пакінуць нас ні з чым! Ён добра ведае, што я не буду праследаваць яго і ганьбіць імя, якое нашу сама. Ён слабы і ў той жа час моцны. Я ўсё абдумала. Калі мы прыціснем яго да сцяны, ён мяне спустошыць.
— Дык, значыць, ён круцель?
— Але, тата, так яно і ёсць, — пацвердзіла Дэльфіна, з плачам падаючы ў фатэль. — Мне не хацелася прызнавацца ў тым, каб вы не засмучаліся, што выдалі мяне замуж за такога чалавека! Яго закулісныя гульні, яго сумленне, яго душа і цела — поўнасцю разбэшчаныя! Гэта жахліва! Я проста ненавіджу гэтага чалавека! Пасля таго што ён сказаў, як я магу паважаць гэтага нягодніка! Чалавек, здольны займацца тымі фінансавымі махінацыямі, аб якіх ён мне расказаў, пазбаўлены апошняй кроплі сумлення, і ўсе мае жахі заснаваны на тым, што я ўбачыла ў яго душы. Ён, мой муж, прапанаваў мне поўную свабоду, але я ведаю, што гэта азначае, — гэта з умовай, што ў выпадку правалу прадпрыемстваў, я згаджуся стаць зброяй у яго руках, гэта значыць, калі я згаджуся быць падстаўной асобай.
— Але ж на гэта існуюць законы! Для такіх зяцёў ёсць Грэўская плошча1! — усклікнуў бацька Гар’ё. — Калі не знойдзецца ката, я сам адсяку яму галаву на гільяціне.
— He, тата, на яго няма ўправы. Слухайце, што хацеў сказаць Нусінген, калі ачысціць яго мову ад усялякіх акалічнасцей, якімі ён напускаў туман, і перадаць у некалькіх словах: «Або ўсё загіне і вы застанецеся без нічога, або вы дазволіце мне давесці справу да канца і будзеце маёй саўдзельніцай у гэтым». Вы разумееце? Пакуль што ён шануе мяне, мая жаночая сумленнасць служыць яму зарукай: ён ведае, што я не прысвою яго
1 На Грэўскай плошчы праводзілі смяротныя прысуды.
маёмасць і задаволюся сваёй. Я вымушана даць згоду на гэта несумленнае, махлярскае супрацоўніцтва, інакш мне пагражае жабрацтва. Ён купляе маё сумленне і плаціць за яго, дазваляючы мне бьіць, не саромеючыся, жонкай Эжэна: «Я дазваляю табе рабіць грахі, дазволь і мне рабіць злачынствы, спусташаючы бедных!» Хіба вам не ўсё ясна? А ведаеце, што ён называе сваімі справамі? Ён купляе на сваё імя незанятыя кавалкі зямлі, затым даручае падстаўным асобам будаваць на іх дамы. Гэтыя людзі аддаюць падрады на будаўніцтва любым падрадчыкам і выплочваюць ім доўгатэрміновым вэксалем, а потым за невялікую суму выдаюць майму мужу распіску, што атрымалі ад яго грошы за пабудовы: тады ўладальнікам гэтых дамоў аказваецца Нусінген, а падстаўныя асобы пакідаюць падрадчыкаў у дурнях, абвясціўшы сябе банкрутамі. Фірма гандлёвага дома Нусінген служыць для таго, каб напусціць туману ў вочы няшчасным будаўнікам. Усё гэта я зразумела. Зразумела й іншае: на той выпадак, калі трэба будзе даказаць, што ў Нусінгена былі вялізныя плацяжы, ён перавёў грошьі ў Амстэрдам, Неапаль, Лондан, Вену. Ці маглі б мы цяпер накласці на іх арышт?
Эжэн пачуў, як бацька Гар’ё, глуха грукнуўшы аб падлогу, укленчыў перад дачкой.
— Божа! За што караеш мяне? Мая дачка ў руках мярзотніка, і ён будзе патрабаваць ад яе ўсё, што захоча! Дачушка, даруй мне! — усклікнуў стары.
— Сапраўды, калі я трапіла ў бездань, дык у гэтым ёсць, мусіць, і ваша віна, татка, — прамовіла Дэльфіна. — Калі мы выходзім замуж, мы яшчэ такія неразумныя. Ці ж мы разумеем, што такое свет, справы, мужчыны, норавы? За нас павінны думаць бацькі. Дарагі тата, даруйце мне за мае словьі, я вас не папракаю. У гэтым выпадку ўся віна ляжыць на мне. Тата, не трэба плакаць, — сказала яна, цалуючы яго ў лоб.
— He плач і ты, мілая мая Дэльфіна. Дай я пацалую твае вочкі і асушу твае слёзкі. Вось што! Зараз я давяду да ладу сваю галаву і разблытаю клубок, які накруціў у справах твой муж.
— Не-не! Дазвольце дзейнічаць мне самой: я змагу кіраваць маім мужам па-свойму. Ён любіць мяне, што ж, вьідатна! Я скарыстаю сваю ўладу над ім і хутка даб’юся таго, што частку капіталаў ён укладзе для мяне ў зямельную ўласнасць. Магчыма, што мне ўдасца прымусіць яго