Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Давайце абедаць! — крыкнуў мастак.
Усе ўзялі крэслы ды паселі вакол стала.
— Вось не шанцуе, — сказала тоўстая Сільвія, — сёння адны няшчасці, і ў мяне бараніна з рэпай падгарэла. Ну, будзеце есці падгарэлае, нічога не зробіш!
Удава Ваке не магла вымавіць ні слова, бачачы за сталом замест васемнаццаці пансіянераў толькі дзесяць, але ўсе стараліся суцешыць яе і развесяліць. Спачатку гутарылі пра Ватрэна і пра падзеі дня, але паступова, кіруючыся пакручастай сцяжьінай размовы, перайшлі да пытанняў, звязаных з дуэлямі, катаргай, турмамі, судамі, з недасканаласцю заканадаўчай краіны. Пад канец субяседнікі аддаліліся на тысячу лье ад Жака Калена, Віктарыны, яе брата і, хоць было іх толькі дзесяць, спрачаліся яны гучней, чым дваццаць чалавек: здавалася, што народу набралася больш, чым звычайна. У гэтым і заключалася ўся розніца паміж сённяшнім абедам і ўчарашнім. У гэтай эгаістычнай публікі, якая заўтра ж адшукае сабе новую пажыву сярод штодзённых парыжскіх прыгод, верх над усім узяла яе звычайная бесклапотнасць. Нават сама спадарыня Ваке паддалася надзеі, якая прагучала ў голасе тоўстай Сільвіі, і паступова супакоілася.
Увесь гэты дзень, з самага ранку да вечара, уяўляўся Расціньяку нейкай фантасмагорыяй. Нягледзячы на сілу свайго характару і ясную галаву, ён, нават седзячы ў фіякры побач з бацькам Гар’ё, усё яшчэ не мог упарадкаваць свае думкі, і пасля столькіх хваляванняў усе разважанні старога, прасякнутыя незвычайнай радасцю, даляталі да вушэй Эжэна як размовы, якія чуеш нібы праз сон.
— Усё скончана яшчэ раніцай. Мы будзем абедаць утрох, разам! Разумееце? Вось ужо чатыры гады, як я не
абедаў з Дэльфінай, з маёй Фіфінай. Цяпер яна будзе са мною ўвесь вечар. Мы з самага ранку займаемся вашай кватэрай. Зняўшы сурдут, я працаваў, як падзёншчык. Я дапамагаў насіць мэблю. О, вы не ведаеце, якою мілай бывае Фіфіна за сталом, як яна будзе ўважліва адносіцца да мяне: «Тата, пакаштуй вось гэта, вельмі смачна!» A калі яна такая — я не магу есці. Сапраўды, даўно мне не было з ёю так хораша, спакойна, як цяпер!
— Значыць, сёння ўвесь свет перавярнуўся? — сказаў яму Эжэн.
— Перавярнуўся? — здзівіўся бацька Гар’ё. — Ды ніколі яшчэ не было так хораша на свеце! На вуліцах я бачу адны радасныя твары, толькі людзей, якія паціскаюць адзін аднаму рукі і цалуюцца, такіх шчаслівых, быццам усе яны ідуць да сваіх дачок частавацца абедам, такім смачным, як і той, што заказала для мяне Фіфіна галоўнаму повару «Ангельскай кавярні». Ды пры ёй і рэдзька здасца саладзейшай за мёд.
— Я, здаецца, вяртаюся да жыцця, — прамовіў Эжэн.
— Рамізнік, ану, хутчэй! — крыкнуў бацька Гар’ё, узняўшы пярэдняе шкло. — Калі давязеш нас да месца за дзесяць хвілін, дам сто су на гарэлку.
Пачуўшы такое, рамізнік паскорыў хаду.
— Ды ён жа не рухаецца з месца! — абураўся бацька Гар’ё.
— А куды вы мяне вязеце? — запытаў Расціньяк.
— Да вас, — адказаў бацька Гар’ё.
Карэта спынілася на вуліцы д’Артуа. Стары сышоў першы і кінуў рамізніку дзесяць франкаў з выглядам аўдавелага марнатраўцы, якому не шкада грошай дзеля невялічкай асалоды.
— Ну, пойдзем, — сказаў ён Расціньяку і, абагнуўшы праз двор новы прыгожы дом з задняга фасаду, прывёў Эжэна да дзвярэй кватэры на чацвёртым паверсе.
Бацьку Гар’ё не прыйшлося званіць: пакаёўка спадарыні дэ Нусінген, Тэрэза, сама адчыніла дзверьі. Эжэн апынуўся ва ўтульнай кватэры, якая складалася з пярэдняй, маленькай гасцёўні, спальні і кабінета, вокны якога выходзілі на нейкі садок. Невялікая гасцёўня па прыгажосці і ўтульнасці сваёй вытрымала б любое параўнанне, і там пры святле васковых свечак Эжэн убачыў Дэльфіну, якая сядзела на канапцы перад камінам. Яна ўстала, паклала ручны экран на палічку каміна і пяшчотна сказала Расціньяку:
— Дык за вамі яшчэ трэба пасылаць, шаноўны спадар Нездагадлівы!
Калі Тэрэза выйшла з гасцёўні, студэнт абняў Дэльфіну, прытуліў да сябе і заплакаў ад радасці. Пасля столькіх непрыемных хваляванняў за адзін дзень, якія стамілі розум і сэрца, рэзкі пераход ад відовішча ў «Доме Ваке» да гэтай карціньі выклікаў у маладога чалавека прыступ нервовай слабасці.
— Я добра ведаў, што ён любіць цябе, — шэптам казаў дачцэ бацька Гар’ё, пакуль Эжэн, поўнасцю разбіты, лежачы на канапцы, быў яшчэ не ў стане ўсвядоміць, адкуль на яго зваліўся гэты цуд.
— Ну, хадземце зірнем, — сказала яму спадарыня дэ Нусінген і, узяўшы яго за руку, прывяла ў пакой, які сваёй мэбляй, дыванамі і нават дробязямі ўбрання нагадваў пакой Дэльфіны, але быў крыху меншы.
— Няма толькі ложка, — заўважыў Расціньяк.
— Але, — адказала яна яму, чырванеючы і паціскаючы руку.
Эжэн паглядзеў на яе: хоць ён быў яшчэ зусім малады, аднак адчуў, колькі сапраўднай сарамлівасці тоіцца ў душы закаханай жанчыны.
— Вы належыце да жанчын, вартых пакланення, — прамовіў Эжэн ёй на вуха. — Мы так добра разумеем адзін аднаго, што я наважваюся вам сказаць: чым каханне мацнейшае, чым яно шчырэй, тым больш неабходныя для яго таямнічасць і скрытнасць. He выдадзім нашу таямніцу нікому.
— Я ж не ніхто, — прабурчаў бацька Гар’ё.
— Вьі ж добра ведаеце, што вы — гэта мы...
— Вось чаго мне і хацелася: вы ж не будзеце звяртаць на мяне ўвагі? Я буду заходзіць і выходзіць, як добры дух, яго не бачаць, але ведаюць, што ён тут. Бачыш, Фіфіначка, Ніні, Дзідзі! Хіба я памыляўся, калі казаў: «На вуліцы д’Артуа здаюць цудоўную кватэрку, давай абставім яе для яго»? А ты ўсё не хацела. Я твой бацька, мне і ўладкоўваць тваё шчасце! Бацькі заўсёды павінны даваць, каб атрымліваць бацькоўскую асалоду. Рабі падарункі заўсёды! Вось твая справа, калі ты бацька.
— Няўжо Дэльфіна была супраць? — здзівіўся Эжэн.
— Так, так! Яна не хацела, баялася недарэчлівых плётак, як быццам меркаванне свету можа быць вартьім шчасця! А ўсе жанчыны толькі й мараць аб тым, што зрабіла яна...
Бацька Гар’ё працягваў гаварыць адзін, бо Дэльфіна павяла Эжэна ў кабінет, адкуль адразу ж данёсся хоць і вельмі асцярожны, але ўсё ж чутны пацалунак. Гэты пакой сваім убранствам не саступаў іншым пакоям кватэры, дзе ўсё было гэтак жа бездакорна.
— Ці ўдалося дагадзіць вашым жаданням? — спытала Дэльфіна, вяртаючыся ў гасцёўню, дзе яны збіраліся вячэраць.
— I нават пераўзысці, — адказаў ён. — Усю гэтую раскошу, усю гэтую паэзію маладога прыгожага жыцця я ўспрымаю як чароўны сон і адчуваю настолькі тонка, што мог бы быць вартым гэтага... Але, на вялікі жаль, я не магу прыняць ад вас гэты падарунак, бо сам я пакуль што вельмі бедны, каб...
— А-а, вось як! Вы пачынаеце пярэчыць мне? — прамовіла яна ўладарна-жартаўлівьім тонам з капрызлівым выразам на чароўным тварыку, як гэта звычайна робяць жанчыны, калі хочуць некага крыху паўшчуваць
Аднак Расціньяка гэта не супакоіла. Ён перажыў вельмі цяжкі дзень: свой уласны самааналіз, арышт Ватрэна, які раскрыў перад Эжэнам цэлую бездань, у якую ён быў амаль гатовы скаціцца; але ўсё гэта настолькі ўмацавала ў ім высакародныя пачуцці і маральную далікатнасць, што ён цяпер не мог саступіць Дэльфіне, якая пяшчотна абвяргала яго ўзвышаныя перакананні. Вялікая туга агарнула маладога чалавека.
— Дык што, вьі адмаўляецеся? — пьітала мадам дэ Нусінген. — Ці ўсведамляеце вы сэнс падобнай адмовы? Вы не верьіце ў будучыню, вы не збіраецеся звязаць свой лёс з маім... Значыць, вы баіцёся, што падманеце мае пачуцці да вас? Калі вы сапраўды любіце, калі я... люблю вас, што ж тады забараняе вам прыняць ад мяне такую дробязную паслугу? Калі б вы ведалі, з якім задавальненнем я ўладкоўвала гэтую кватэру, вы б не вагаліся і папрасілі б у мяне прабачэння. У мяне былі вашы грошы, і я пусціла іх на справу, вось і ўсё. Вы ўяўляеце сябе велікадушным, а вы — проста дробязны чалавек. Вам хочацца значна большага... Ах! — уздыхнула яна, убачыўшы палкі позірк Эжэна. — Вы цырымоніцеся з-за дробязяў! Калі вы не кахаеце мяне, то тады, вядома, адмаўляйцеся. Мой лёс залежыць ад аднаго вашага слова. Скажыце!.. Тата, ну хоць вы пераканайце яго як-небудзь, — сказала яна, звяртаючыся пасля хвіліны маў-
чання да свайго бацькі. — Няўжо ён думае, што ў пытаннях гонару я разбіраюся горш, чым ён?
Бацька Гар’ё з застылай усмешкай наркамана назіраў за гэтай мілай спрэчкай дзяцей.
— Хлопча, вы толькі ўступаеце ў жыццё, — працягвала Дэльфіна, узяўшы за руку Эжэна, — перад вамі перашкода, непераадольная для многіх, і вось рука жанчыны здымае яе з вашага шляху, а вы адступаеце назад! У вас усё наперадзе, вы яшчэ разбагацееце, поспех напісаны на вашым гожым чале. Хіба вы тады не зможаце вярнуць мне тое, што я даю вам цяпер у пазыку? Хіба дамы ў былыя часы не дарылі сваім рыцарам мячы, кальчугі, рыштунак, шлемы і коней, каб пасля гэтыя рыцары маглі ў гонар сваіх дам змагацца на турнірах? Паслухайце, Эжэне, тое, што я вам зараз прапаную, і ёсць зброя нашай эпохі, неабходная кожнаму, хто хоча некім значыць. Я ўяўляю, як выглядае тое гарышча, дзе вы жывяце, калі яно нагадвае бацькаў пакой! Дык, значыць, абедаць мы не будзем? Вы хочаце сапсаваць мне настрой? Адказвайце! — усклікнула яна, тузануўшы Эжэна за руку. — Божа мой! Тата, паспрабуй пераканаць яго, інакш я пайду, і больіп мы не ўбачымся з ім ніколі.
— Зараз я вас пераканаю, — прамовіў бацька Гар’ё, выходзячы з задумення. — Дарагі мой спадар Эжэне, наколькі мне вядома, вы займаеце грошы ў габрэяў?
— Даводзіцца, — неахвотна адказаў Расціньяк.
— Выдатна! — працягваў стары, дастаючы моцна абшарпаны скураны партманет. — У дадзеным выпадку габрэй — гэта я; вось рахункі — я аплаціў іх усе. За ўсё, што тут знаходзіцца, вы не павінны ні сантыма. Сума невялікая — самае болыпае — пяць тысяч франкаў, і я вам іх пазычаю, а паколькі я не жанчына, вы не адмовіцеся прыняць грошьі ад мяне. Напішыце мне распіску на кавалачку паперы, а грошы вернеце потым.
Эжэн і Дэльфіна здзіўлена пераглянуліся, і на іх вочы навярнуліся слёзы. Расціньяк горача паціснуў руку старому.
— Ну, што тут асаблівага! Вы ж мае дзеці? — сказаў бацька Гар’ё.
— Даражэнькі татачка, але як вы гэта ўсё зрабілі? — запытала мадам дэ Нусінген.
— Ага, у гэтым уся штука! Калі я пераканаў цябе перасяліць яго бліжэй, я пачаў заўважаць, што ты купляеш дарагія рэчы, і падумаў: «Такімі выдаткамі яна сабе