Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Няўжо сёння на мяне напалі ўсе дэманы? — усклікнуў Расціньяк.
— Дзе ты іх бачыш? Ты звар’яцеў? Дай мне руку, — сказаў Б’яншон, — я памацаю пульс. У цябе гарачка.
— Паспяшайся ў пансіён, там гэты стары разбойнік Ватрэн толькі што грымнуўся на падлогу, нібы сноп.
— Вось як, ты пацвярджаеш мае падазрэнні, якія я хачу праверыць, — сказаў Б’яншон, пакідаючы Расціньяка ў адзіноце.
Урачыстым атрымаўся доўгі шпацыр студэнта-юрыста. Можна сказаць, што ён даследваў сваё сумленне з усіх бакоў. Хаця ён разважаў, прыглядаўся да сябе, вагаўся, але з гэтага жорсткага і страшнага выпрабавання яго сумленне выйшла загартаваным, як жалеза, гатовым супрацьстаяць любым спакусам. Ён успомніў пра ўчарашняе прызнанне бацькі Гар’ё, згадаў кватэру, выбраную паблізу ад дома Дэльфіны на вуліцы д’Артуа, выцягнуў з кішэні ліст, перачьітаў яго і пацалаваў.
«Такое каханне — якар майго ратунку, — думаў ён. — Сэрца беднага старога занадта перахвалявалася. Ён пра свае беды маўчыць, але хто іх не бачыць? Дык вось, я буду клапаціцца аб ім, як аб бацьку, я буду старацца дагадзіць яму і часам радаваць яго. Калі Дэльфіна любіць мяне, яна часта будзе прыходзіць і праводзіць дні побач з ім. А яснавяльможная графіня дэ Рэсто — мярзотніца, яна гатова бацьку зрабіць брамнікам. Мілая Дэльфіна! Яна добра ставіцца да старога і годна вялікага кахання. Ах, значыцца, сёння вечарам я, нарэшце, стану шчаслівьі!»
Ён дастаў гадзіннік і палюбаваўся ім.
«Мне так шанцуе! Калі каханне — моцнае і назаўжды, можна дапамагаць адно аднаму, значыць, я маю права прыняць дарунак. Зрэшты, безумоўна, я даб’юся поспеху і пастараюся аддзячыць у сто разоў. У нашай сувязі няма нічога злачыннага, нічога такога, ад чаго б нахмурыла бровы самая суровая дабрадзейнасць. Колькі добрых людзей заключаюць падобныя саюзы! Мы нікога не падманваем, а прыніжае чалавека менавіта хлусня. Хіба хлусня не раўназначная адмаўленню ад сябе? Яна ўжо даўно аддзялілася ад мужа. Зрэшты, я сам прапаную зльзасцу
саступіць мне гэтую жанчыну, калі ён не здольны даць ёй шчасце».
Доўга цягнулася барацьба ў душы Эжэна. Хаця перамога засталася за лепшымі юнацкімі вартасцямі, усё ж непераможная цікаўнасць а палове пятай, у шарую гадзіну, пацягнула яго да дома Ваке, які ён пакляўся пакінуць назаўжды. Яму карцела даведацца, ці памёр Ватрэн ці не. Б’яншон вырашыў прызначыць хвораму Ватрэну рвотнае, пасля чаго загадаў занесці ў свой шпіталь ваніты для хімічнага даследавання. Ягоныя падазрэнні толькі ўмацаваліся ад настойлівасці, з якой мадэмуазель Мішано старалася выкінуць іх. Да ўсяго, Ватрэн занадта хутка паправіўся, і Б’яншон западозрыў нейкую змову супраць пансіённага веселуна. На той час, калі вярнуўся Расціньяк, Ватрэн стаяў ужо каля печкі ў сталовай. Звесткі пра дуэль сына Тайфэра, цікавасць да падрабязнасцей гэтай справы і ўплыву падзей на лёс Віктарыны прывяла пансіянераў на вячэру раней часу; сабраліся ўсе, апроч бацькі Гар’ё, і абмяркоўвалі падзеі дня. Калі ўвайшоў Эжэн, яго вочы сустрэліся з непарушна спакойным позіркам Ватрэна, які так глыбока пранік у сэрца юнака, так моцна ўдарыў па струнах благіх пачуццяў, што Эжэн ажно скалануўся.
— Ну што, мой хлопчык, кірпатай мяне яшчэ доўга не ўзяць? — звярнуўся да яго беглы катаржнік. — Са слоў нашых дам, я пераможна вытрымаў такі ўдар, які даканаў бы нават вала.
— Ах, можаце смела казаць — быка, — усклікнула ўдава Ваке.
— Ці, можа, вас засмучае, што я застаўся жывы? — шапнуў Ватрэн на вуха Расціньяку, думкі якога ён, здавалася, прачытаў. — Гэта было б годна дужа моцнага чалавека.
— Ах, далібог, пазаўчора мадэмуазель Мішано, — сказаў Б’яншон, — згадвала пра нейкага спадара па мянушцы Падмані Смерць; вам гэтае імя вельмі пасавала б.
Гэтае слова падзейнічала на Ватрэна, як гром. Ён збялеў і пахіснуўся, яго магнетычны позірк, як сонечны прамень, трапіў на мадэмуазель Мішано і літаральна збіў яе з ног плынню выпрамененай волі. Старая дзеўка звалілася на крэсла. Разумеючы, што ягоная сяброўка ў небяспецы, Пуарэ імкліва ўстаў між ёю і Ватрэнам; твар катаржніка зрабіўся проста драпежным, калі ён скінуў
маску лагоды, якая хавала сапраўдную натуру гэтага чалавека. Жыхары пансіёна аслупянелі, хаця яшчэ нічога не цямілі ў гэтай драме. I тут з вуліцы данёсся тупат ног некалькіх мужчын і бразгат апушчаных салдацкіх стрэльбаў аб вулічны брук. У той момант, калі Кален машынальна азіраў сцены і вокны ў пошуках вьійсця, у дзвярах гасцёўні з’явіліся чатыры чалавекі. Першым ішоў начальнік тайнай паліцыі, за ім — тры паліцыянты.
— Імем закона і караля! — сказаў адзін з іх, але яго голас патануў у рокаце здзіўлення.
Хутка ў сталовай запанавала цішыня, і пансіянеры расступіліся, даючы дарогу тром паліцэйскім, якія трымалі рукі з зараджанымі пісталетамі ў кішэні. Следам за афіцэрамі паліцыі з’явіліся жандары: двое сталі каля дзвярэй гасцёўні, яшчэ двое — каля дзвярэй, што вялі на ўсходы. Крокі і бразгат ружжа салдат пачуліся на брукаванцы перад фасадам. Ніякай магчымасці ўцячы Падмані Смерці не заставалася, на ім міжвольна спыніліся ўсе позіркі. Начальнік паліцыі падышоў да Ватрэна і ўдарыў па галаве так моцна, што зляцеў парык і ўсе змаглі сузіраць галаву Калена ва ўсёй яе непрывабнасці. Ягоныя твар і галава ў аправе кароткіх цагляна-рудых валасоў стваралі жудасны вобраз спалучэння сілы і каварства, рудыя пасмы, нібы языкі пякельнага агню, выразна асвятлялі гэтае аблічча і магутныя грудзі. I кожнаму стаў зразумелы ўвесь Ватрэн, яго мінулае, сучасньі стан і яго будучыня, яго бязлітасныя тэорыі, культ уседазволенасці, вяршынства над іншымі, ад якіх паходзіў цынізм яго думак, дзеянняў і моц здольнага на ўсё арганізма. Кроў кінулася ў твар катаржніка, а вочы блішчэлі, як у дзікага ката. Ён падскочыў на месцы са звярынай энергіяй і так завыў, што пансіянеры аж сумеліся ад жаху. Прьі гэтым ільвіным руху паліцыянты выхапілі пісталеты, выкарыстаўшы агульны перапуд. Кален заўважыў бляск пісталетаў, зразумеў небяспеку і вокамгненна паказаў, наколькі моцнай бывае сіла волі чалавека. Жудасны і велічны спектакль! На твары Калена знайшла адлюстраванне дзіўная з’ява, параўнальная толькі з працэсам, які адбываецца ў паравым катле, калі сціснутая пара, здольная ўзняць горы, раптоўна асядае ад адной кроплі халоднай вады. Кропляю халоднай вады, якая астудзіла шаленства катаржніка, стала імгненная, нібы маланка, думка. Кален заўсміхаўся і паглядзеў на парык.
— Мінуў той час, калі ты ветлівым быў, — сказаў ён начальніку паліцыі.
I працягнуў рукі жандарам, падзываючы іх кіўком галавы.
— Спадары жандары, надзеньце мне наручнікі. Я не супраціўляюся, прысутныя — будзеце сведкамі.
Па зале прабег шэпт захаплення, выкліканы імгненнасцю, з якой лава і полымя вырваліся з гэтага чалавечага вулкана і зноў суцішыліся.
— Што, перабіваю планы, пане доўбня? — працягваў катаржнік, гледзячы на славутага шэфа крымінальнай паліцыі.
— Давай распранайся, — з пагардаю загадаў чалавек з вулічкі Сент-Ан.
— Нашто? Тут дамы. Я не ўпіраюся і здаюся.
Ён вытрымаў паўзу і агледзеў прысутных, нібы прамоўца, які збіраецца паведаміць дзіўныя рэчы.
— Пішыце, татачка Ляшапэль, — сказаў ён, звяртаючыся да сівога старога, які сеў у канцы стала і выцягнуў з партфеля пратакол арышту. — Я прызнаюся ў тым, што я — Жак Кален па мянушцы Падмані Смерць, асуджаны на дваццаць год зняволення ў кайданах, і я толькі што даказаў, што маю права на сваю мянушку. — Затым ён звярнуўся да пансіянераў: — Хай бы я толькі ўзняў руку, як тры гэтых шпегі запырскалі б маёй юшкай пансіённую маліну матухны Ваке. Дзівакі, а бяруцца ставіць мне пасткі!
Мадам Ваке стала блага пры гэтых словах.
— Божачкі мае, ад гэтага ўсяго захварэць можна! Яшчэ ўчора я з ім сядзела ў тэатры Гетэ, — сказала яна Сільвіі.
— Крыху філасофіі, матухна, — працягваў Кален. — Што за бяда — пасядзець у маёй ложы ў Гетэ? — усклікнуў ён. — Хіба вы лепшыя за нас? He так ганебна мець кляймо на плячы, як мець яго на вашых душах, друзлых душах членаў счарнелага ад гангрэньі грамадства: лепшы сярод вас скарыўся мне. — Ягоныя вочы спыніліся на Расціньяку, ён ласкава ўсміхнуўся хлопцу, што было асабліва прыкметна пры жорсткасці яго твару. — Наш маленькі гешэфт застаецца ў сіле, анёлачак, у выпадку згоды, вядома! Чыёй? Зразумела.
I ён заспяваў:
Мая чароўная Фаншэта...
— He хвалюйцеся, — працягваў ён, — я здолею атрымаць тое, што мне належыць. Мяне баяцца і абкрасці не наважацца!
Катарга з яе норавамі і жаргонам, з яе рэзкімі пераходамі ад жартаўлівага да жудаснага, яе страшэнная веліч, яе бесцьірымоцнасць і подласць — усё разам знайшло адбітак у гэтых словах і ў гэтым чалавеку, які ўжо ўяўляў цяпер сабою не асобу, а тып, прадстаўніка вымерлага віду, нейкага дзікага і разумнага, драпежнага і спрытнага племені. Умомант Кален зрабіўся ўвасабленнем своеасаблівай паэзіі, у якой надзвычай яскрава выявілася ўся гама чалавечых пачуццяў, акрамя аднаго: раскаяння. Яго позірк быў позіркам паўшага анёла, утрапёнага ў сваёй зацятай барацьбе. Расціньяк апусціў вочы долу, прьімаючы яго ганебнае сяброўства як збавенне ад сваіх нядобрых памкненняў.
— Хто мяне выдаў? — запытаўся Кален, абвёўшьі прысутных грозным позіркам і спыніўшыся на мадэмуазель Мішано, прамовіў: — Гэта ты, старая вобла? Ты ўсё падладзіла, шпіёнка? Адно маё слова, і праз тыдзень табе перарэжуць глотку. Але я дарую табе, бо я хрысціянін. Ды й не ты мяне выдала. Хто ж тады?.. Гэй! Гэй! Што там за грукат наверсе? — усклікнуў ён, пачуўшы, што паліцэйскія ўзламваюць у пакоі шафы і забіраюць яго рэчы. — Птушаняты пакінулі гняздо яшчэ ўчора. I вам нічога не даведацца. Mae гандлёвыя кнігі тут, — сказаў ён, ляпнуўшы сябе па лбе. — Цяпер я ведаю, хто выдаў мяне. Няйначай, гэты нягоднік Ядваб. Я не памыляюся, татачка ўзломшчык? — спытаў Кален у начальніка паліцыі. — Усё гэта дужа супадае з тым, што там, наверсе, былі схаваныя нашы крэдыткі. Цяпер, шаноўньія шпегі, там нічога няма. А што датычыцца Ядваба, дык прыстаўце да яго аховы хоць усіх жандараў, не міне і двух тыдняў, як яго прыкончаць. Колькі ж вы далі Мішанетцы? — запытаў Кален у паліцэйскіх. — Некалькі тысяч? Я каштую болып. Эх ты, гнілая Нінон1, Венера Цвінтарная, Пампадур2 у рыззі! Каб ты папярэдзіла мяне, ты мела б шэсць тысяч! А-а! Старая гандлярка чалавечым мясам, табе было няўцям, а то б мы паразумеліся з табой. Я не пашкадаваў бы грошай, каб пазбегнуць непатрэбнага