Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Гэтым і павінна было скончыцца, — заўважыла мадэмуазель Мішано. — Цэлы тьідзень яны паглядалі адно на аднаго як кот на сала.
— Так, — адказаў Пуарэ, — таму яе і асудзілі.
— Каго?
— Мадам Марэн.
— А я вам кажу пра мадэмуазель Віктарыну, — сказала Мішано і сама не заўважыла, як увайшла ў пакой да Пуарэ, — а вы пра мадам Марэн. Што гэта за жанчына, Марэн?
— У чым, у такім разе, віна мадэмуазель Віктарыны? — спытаў Пуарэ.
— У тым, што яна закахалася ў месье Эжэна дэ Расціньяка і лезе, наіўная небарака, сама не ведае куды.
Раніцай мадам дэ Нусінген давяла Эжэна да адчаю. У душы ён аддаў ужо свой лёс на волю Ватрэна, не думаючы ні пра матывы прыязнасці гэтага незвычайнага чалавека, ні пра будучыню іх хаўрусу. Толькі цуд мог адвесці яго ад бездані, над якой ён ужо з гадзіну як занёс нагу, абмяняўшыся самымі пяшчотнымі клятвамі з мадэмуазель Тайфэр. Віктарыне здавалася, што яна чуе анёльскія галасы, перад ёй адмыкаліся нябёсы, дом Ваке расквітнеў фантастычнымі колерамі, нібы тэатр пад пэндзлем дэкаратараў: яна кахала, яе кахалі, прынамсі, яна верьіла гэтаму! А якая жанчына не паверыла б, гледзячы на Расціньяка, слухаючы яго на працягу цэлай гадзіны употай ад пансіённых аргусаў. Змагаючыся супраць уласнага сумлення, усведамляючы, што паступае дрэнна ды яшчэ з намерам, Эжэн заспакойваў сябе тым, што загладзіць свой даравальны грэх шчасцем жанчыньі; у гэтым змаганні са сваім сумленнем ён ад роспачы нават папрыгажэў і заззяў тым пякельным агнём, якім гарэла яго сэрца. На шчасце для яго, цуд адбыўся: увайшоў вясёлы Ватрэн і адразу зразумеў, што робіцца ў душах маладых людзей, злучаньіх вынаходлівасцю яго д’ябальскага розуму. Гукі яго нізкага здзеклівага голасу раптоўна абарвалі іх радасны настрой:
Мая чароўная Фаншэта Па прастаце сваёй...
Віктарына збегла, перапоўненая такім шчасцем, якое роўна па сваім памеры ўсім няшчасцям, што напаткалі яе ў жыцці. Бедная дзяўчына! Поціск рукі, валасьі Расціньяка, што дакрануліся да яе шчакі, слова, вымаўленае так блізка на вуха, што адчулася цеплыня губ, трымценне рукі, што трьімала яе за талію, пацалунак у шыю — усё гэта стала самымі лепшымі заручынамі кахання, і ад суседства тоўстай Сільвіі, гатовай увайсці ў гэтую прамяністую сталовую, яны зрабіліся палымяней, мацней і
чароўней за самыя яркія прыклады вернасці ў славутых апавяданнях пра каханне. Гэтьія нясмельія залогі кахання, згодна вобразных выразаў нашьіх продкаў, здаваліся злачынствам маладой набожнай дзяўчыне, якая хадзіла да споведзі кожныя два тыдні. Зараз яна падаравала Эжэну больш скарбаў сваёй душы, чым зможа падараваць пасля, стаўшы жанчынай багатай і шчаслівай, аддаючы сябе цалкам.
— Справа зроблена, — сказаў Эжэну Ватрэн. — Нашыя дэндзі пасварыліся, усё здарылася вельмі прыстойна. Сварка з прычыны розніцы ў поглядах. Наш голуб зняважыў майго сокала. Дамовіліся сустрэцца заўтра, у рэдуце Клін’янкур. А палове дзевятай мадэмуазель Тайфэр, спакойна макаючы грэнкі ў каву, стане спадкаемніцай свайго бацькі, яго кахання і багацця. Гэта не жартачкі! Тайфэр-малодшы добра валодае шпагай, саманадзейнасці ў яго болей, чым у казырнага туза, але мною вынайдзены ўдар, пасля якога ён зальецца кроўю. Трэба толькі ведаць, як узняць шпагу і ўкалоць у лоб. Я вам пакажу гэтую па-д’ябальску карысную хітрасць.
Расціньяк тупа слухаў і быў не ў стане нешта адказаць. У гэты момант увайшлі бацька Гар’ё, Б’яншон і яшчэ некалькі пансіянераў.
— Вось такім я і хацеў вас бачыць, — сказаў Ватрэн. — Вы ведаеце, што робіце. Цудоўна, арляня! Вы будзеце кіраваць людзьмі, вы дужы, здаровы, зухаваты; я паважаю вас.
Ён хацеў паціснуць руку, але Расціньяк порстка адхапіў далонь і, збялелы, паваліўся на крэсла; яму здавалася, што перад вачьіма разліваецца мора крьіві.
— А, некаторыя пялюшкі яшчэ заплямлены дабрадзейнасцю, — ціха заўважыў Ватрэн. — Татуля Далібан валодае трыма мільёнамі, мне вядомьі памер ягонага багацця. Такі пасаг дапаможа вам стаць бялейпіым за вясельную сукенку нават ва ўласных вачах.
Расціньяк болей не вагаўся. Ён цвёрда вырашыў увечары папярэдзіць спадароў Тайфэраў, бацьку і сына. У гэты момант, паколькі Ватрэн адышоў ад яго, бацька Гар’ё шапнуў студэнту на вуха:
— Вы нешта засумавалі, дзіцятка маё, зараз я вас пацешу, хадзіце са мною!
I стары вермішэльшчык запаліў вітую свечку ад газніцы. Эжэн, усхваляваны і зацікаўлены, пайшоў следам за старым.
— Зойдзем да вас, — сказаў стары, загадзя ўзяўшы ў Сільвіі ключ ад пакоя студэнта. — Сёння раніцай вы ўявілі, што яна вас не кахае, хіба не так? Яна мусіла вас адправіць, а вы ў роспачы раззлаваліся. Дурненькі! Яна чакала мяне, зразумела? Мы меліся паехаць, каб давесці да ладу цуда-кватэрку, куды вы перабярэцеся праз тры дні. He выдавайце мяне, яна хоча паднесці вам сюрпрыз, але няхай таямніца гэтая адкрыецца трошкі раней. Вы будзеце жыць, як кароль, на вуліцы д’Артуа, у двух кроках ад вуліцы Сен-Лазар. Мы купілі мэблю, нібьі для маладой. За апошні месяц мы шмат чаго зрабілі, толькі вам не казалі. Мой павераны пачаў вайну супраць яе мужа, хутка мая дачка будзе зноў валодаць трыццаццю шасцю тьісячамі франкаў у год — працэнтамі ад яе пасагу, я запатрабую, каб яе восемсот тысяч франкаў былі ўнесены ў прыбытковую нерухомасць.
Эжэн моўчкі, склаўшьі рукі на грудзях, шпацыраваў з кута ў кут па сваім бедным непрыбраным пакоі. Бацька Гар’ё ўлучыў момант, калі Эжэн павярнуўся да яго спіной, і паклаў на камін чырвоны саф’янавы футляр, на якім быў золатам ціснуты герб Расціньякаў.
— Дзіцятка маё, — казаў стары. — Я ўнік з галавой у вашы справы, але, скажу вам, ува мне шмат эгаізму. Я зацікаўлены ў вашых пярэбарах. Вы не адмовіце мне, калі я вас аб нечым папрашу?
— Што вы хочаце?
— Над вашай новай кватэрай, на шостым паверсе, ёсць пакойчык з уваходам ад вас. Я пасялюся там, добра? Я састарэў і жыву занадта далёка ад маіх дачок. Я вам замінаць не буду, проста буду жыць там. Штовечар вы будзеце расказваць мне пра яе. Вам гэта не перашкодзіць, а я пачую, калі вы будзеце вяртацца, і падумаю: «Толькі што ён бачыў маю Дэльфіначку, вазіў яе-на баль, праз яго мая дачка шчаслівая». Калі я захварэю, гукі вашага вяртання, рухаў, крокаў стануць лепшымі лекамі для майго сэрца. У вас у душы так многа застанецца ад маёй дачкі! Мне будзе недалёка да Елісейскіх палёў, дзе штодня праязджаюць Дэльфіна і Анастазі: я заўсёды буду бачыць іх, a то цяпер іншы раз я спазняюся. I потым, магчыма, яна сама будзе прыходзіць да вас. Я буду чуць яе голас, пабачу, як яна ў ранішнім капоце ці бегае туды-сюды, ці рухаецца грацьіёзна, нібы кошачка. За апошні месяц яна стала ранейшай: вясёлай, какетлівай дзяўчынай. Душа яе вылечваецца, і гэтым шчасцем яна
абавязана вам. О, я гатовы зрабіць немагчымае дзеля вас. Хвіліну назад, вяртаючыся, яна сказала: «Тата, я вельмі шчаслівая!» Калі яны цырьімонна звяртаюцца да мяне: «Бацька!», мне робіцца холадна, калі ж яны клічуць мяне «татам», мне здаецца, што бачу іх маленькімі дзяўчаткамі, успаміны вяртаюцца да мяне. Тады я яшчэ выразней адчуваю сябе бацькам, быццам яньі нікому болей не належаць. — Стары выцер вочы, ён плакаў. — Даўно я не чуў гэткіх слоў, даўно не брала яна мяне пад руку. Ох, так, вось ужо дзесяць год, як я ні разу не крочыў побач ні з адной дачкой. А якое шчасце дакранацца да яе сукенкі, падладжвацца пад яе хаду, адчуваць цеплыню яе цела. Адным словам, сёння раніцай я ўсюды суправаджаў Дэльфіну: разам з ёю мы хадзілі па лаўках, пасля я правёў яе дадому. О, дазвольце пажыць мне недалёка ад вас. Калі-небудзь вам спатрэбіцца дапамога, і я буду побач. Ах, каб гэты тлусты эльзаскі цурбан памёр, каб ягоная падагра здагадалася падняцца да яго жывата, якой бы шчаслівай стала мая дачка! Вы б зрабіліся маім зяцем, вы б не ўпотай, а адкрыта сталі б яе мужам. Яна такая няшчасная і яшчэ не зведала асалоды сапраўднага жыцця, што я дарую ёй усе грахі. Бог павінен быць на баку поўных любові бацькоў. — Ён памаўчаў, а затым, ківаючы галавой, дадаў: — Яна моцна кахае вас, аж занадта! Па дарозе яна размаўляла са мной пра вас: ♦ Праўда, тата, ён добры, у яго добрае сэрца? Ці згадвае ён пра мяне?» Ад вуліцы д’Артуа да завулка Панарама чаго толькі яна не нагаварыла мне пра вас! Нарэшце, яна загаварыла са мной шчыра. Гэтай шчаслівай раніцай я болей не быў старым, я адчуваў сябе лёгкім, як пёрка. Я сказаў ёй, што вы аддалі мне тысячу франкаў. О, мілая мая! Яна ўсхвалявалася да слёз. А што гэта ў вас ляжыць на каміне? — нарэшце не вытрымаў бацька Гар’ё, бачачы, што Расціньяк стаіць на месцы.
Разгублены Эжэн глядзеў на суседа тупым позіркам. Дуэль, якая, па словах Ватрэна, павінна была адбыцца заўтра, ніяк не пасавала да яго самых запаветных спадзяванняў. Эжэн перажываў кашмар. Ён павярнуўся да каміна, заўважыў маленькі квадратны футарал, у якім пад паперкай ляжаў гадзіннік Брэгета1. На паперцы было напісана:
1 Брэгет, Абраам Луі (1747—1823) — вяломы французскі майстар гадзіннікаў і дакладных механізмаў.
«Я хачу, каб вы кожную хвіліну думалі пра мяне, бо...
Дэльфіна».
Апошнімі словамі намякалася, напэўна, на нейкі эпізод у іх адносінах. Эжэна расчуліў падарунак. Выява яго герба была зроблена на золаце футарала эмаллю. Даўно жаданае ўпрыгожванне, ланцужок, ключ, форма, малюнак — усё адпавядала яго густу. Бацька Гар’ё ззяў ад радасці. Напэўна, ён паабяцаў дачцэ дэталёва перадаць уражанне, якое зробіць на Эжэна яе падарунак, тым больш што ён у ролі трэцяй асобы браў удзел у гэтых хваляваннях маладых пачуццяў і быў не менш шчаслівым, чым непасрэдныя іх удзельнікі. Ён палюбіў Расціньяка і за шчасце дачкі, і проста як чалавека.
— Сёння ўвечары схадзіце да яе, яна вас чакае. Тлусты эльзаскі цурбан вячэрае са сваёй танцоўшчыцай. Ён меў выгляд дурня, калі мой павераны азнаёміў яго з нашымі прэтэнзіямі. Хіба ён не сцвярджае, што кахае маю дачку мацней за ўсё на свеце? Ад адной думкі, што Дэльфіна яму... (ён уздыхнуў), я гатовы пайсці на злачынства. Але гэта не будзе забойствам чалавека, бо ён цялячая галава на тушы парсюка. Вы прымеце мяне да сябе жыць, праўда?
— Так, мой добры бацька Гар’ё, вы ж ведаеце, што я вас люблю...
— Я гэта бачу, вы адзін мяне не саромеецеся! Дазвольце вас пацалаваць. — I ён сціснуў студэнта ў абдымках. — Вы зробіце яе шчаслівай, паабяцайце мне! Сёння вечарам вы пойдзеце да яе, праўда?