Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Знаходзяцца ж дурні, якіх верне ад аднаго слова ♦ паліцыя». Гэты начальнік вельмі прыемны чалавек, і тое, што ён ад вас патрабуе, прасцей за ўсё, — казаў Пуарэ мадэмуазель Мішано.
Наступнаму дню было наканавана стаць адным з самых незвычайных дзён у гісторыі дома Ваке. Да тых часоў самой значнай падзеяй у ціхім існаванні пансіёна лічылася метэарычнае з’яўленне самазванай графіні дэ ль’Амберменіль. Але той выпадак блякне перад здарэннямі вялікага дня, пра які мадам Ваке будзе згадваць у гутарках увесь час. Спачатку Гар’ё і Эжэн праспалі да адзінаццаці гадзін раніцы. Сама мадам Ваке, толькі апоўначы вярнуўшыся з тэатра «Гетэ», таксама да паловы адзінаццатай праляжала ў ложку. Доўгі сон Крыстофа, які дапіў бутэльку віна, што даў яму Ватрэн, выклікаў спазненні ў пансіённым распарадку. Пуарэ і мадэмуазель Мішано не выказалі незадавальнення затрымкай снядання. Віктарына і мадам Куцюр, у сваю чаргу, таксама дазволілі сабе паспаць да позняй раніцы. Ватрэн пайшоў з дому раней восьмай гадзіны і вярнуўся, калі на стале ўжо стаяў сняданак. Такім чынам, ніхто не абураўся, што толькі ў пятнаццаць хвілін на дванаццатую Сільвія і Крыстоф пайшлі стукаць у дзверьі, паведамляючьі, што снеданне чакае. Пакуль Сільвіі і слугі не бьіло ў сталовай, мадэмуазель Мішано спусцілася тудьі першая, падліла зелля ў срэбны кубак Ватрэна, у якім падаграваліся ў гарачай вадзе вяршкі для кавы разам з вяршкамі для астатніх жыхароў. Старая дзеўка выкарыстала гэтую асаблівасць у пансіённым ладзе, каб здзейсніць свае намеры. Сем пансіянераў сабраліся за сталом не адразу. У той момант, калі Эжэн, пацягваючыся, спускаўся апошнім, пасыльны перадаў яму ліст ад мадам дэ Нусінген. Там было напісана:
«Не адчуваю ні беспадстаўнай крыўды, ні нічым не апраўданай самалюбнасці, мой сябра. Я чакала вас да двух гадзін раніцы. Чакаць любімага чалавека? Той, хто зведаў гэтую муку, нікому яе не пажадае. Бачу, што вы любіце ўпершыню. Што здарылася? Я хвалююся. Калі б не боязь раскрыць сакрэты свайго сэрца, я б выправілася да вас, каб даведацца, што за бяда ці радасць вас затрымалі. Але пакінуць дом пешкі ці ў карэце ў такі час, гэта ўсё роўна што загубіць сябе. Я зразумела, якое няшчасце нарадзіцца жанчынай. Супакойце мяне, растлумачце, чаму вы не прыйшлі пасля таго, што расказаў вам мой бацька. Я пазлуюся, але дарую вам. Можа, вы захварэлі? Чаму вы жывяце так далёка? На прамілы бог, хоць адно слова. Да хуткай сустрэчы, праўда? Калі вы занятыя, мне хопіць аднаго слова. Напішыце: «Еду» ці «Захварэў».
Але, калі б вам нездаровілася, бацька прыехаў бы сказаць мне. Дык пгго ж здарылася?..»
— Так, што ж здарылася? — усклікнуў Эжэн і, не дачьітаўшы ліст да канца, кінуўся ў сталовую. — Якая зараз гадзіна?
— Палова дванаццатай, — азваўся Ватрэн, салодзячы каву.
Беглы катаржнік зірнуў на Эжэна халодньім заварожваючым позіркам; такі позірк бывае толькі ў людзей моцнай магнетычнай сілы, кажуць, што такі позірк здольны суцішыць нават шаленства хворага ў вар’яцкім доме. Эжэн аж скалануўся. На вуліцы загрукаталі колы фіякра, і ў пакой увайшоў напалоханы лёкай месье Тайфэра. Мадам Куцюр адразу яго пазнала.
— Мадэмуазель, — усклікнуў ён, — вас кліча бацька... здарылася вялікае гора. Месье Фрэдэрык біўся на дуэлі, атрымаў удар шпагі ў лоб, і дактары не спадзяюцца выратаваць яго; наўрад ці вы паспееце развітацца з ім, ён ляжыць непрытомны.
— Няшчасны хлопец! — усклікнуў Ватрэн. — Як можна сварыцца з людзьмі, калі маеш у кішэні добрых трыццаць тысяч гадавой рэнтьі. He, сапраўдьі ў маладых вецер у галаве.
— Месье! — абарваў яго Эжэн.
— Ну што такое, дарослае дзіця? — азваўся Ватрэн, спакойна дапіваючы каву. — Дуэлі ў Парыжы адбываюцца кожны дзень.
Мадэмуазель Мішано назірала за ім настолькі ўважліва, што нават не пачула весткі, якая ўразіла ўсіх.
— Я паеду з вамі, Віктарына, — вырашыла мадам Куцюр.
Перш чым пайсці, Віктарына зірнула на Эжэна вачыма, поўнымі слёз, нібы кажучы: «Я не думала, што наша шчасце я буду аплакваць слязамі!»
— Выходзіць, вы прарок, месье Ватрэн? — спытала мадам Ваке.
— Я ўсё на свеце, — адказаў Жак Кален.
— Вось што дзіўна! — зноў пачала мадам Ваке, працягваючы размову наконт здарэння. — Смерць не пытае дазволу, маладыя часта ідуць натой свет раней за старых. На шчасце, нам, жанчынам, не прыходзіцца біцца на дуэлях, але нам наканаваны іншыя пакуты: мы нараджаем дзяцей, і мукі маці могуць зацягнуцца надоўга! А вось Віктарыне пашанцавала! Бацька мусіць прыняць яе.
— Вось як, — сказаў Ватрэн, гледзячы на Эжэна, — учора яна не мела ні шэлега, а сёння яна валодае не адным мільёнам.
— А вы ведалі, куды руку пакласці, месье, — звярнулася да Эжэна мадам Ваке.
Пры гэтых словах бацька Гар’ё зірнуў на студэнта і заўважыў у яго руцэ скамечаны ліст.
— Вы недачыталі яго, што гэта значыць? Няўжо вы такі самы, як і ўсе?
— Спадарыня Ваке, я ніколі не ажанюся з мадэмуазель Віктарынай, — сказаў Эжэн з такім пачуццём жаху ды агіды, што прысутныя здзівіліся.
Бацька Гар’ё схапіў руку студэнта і сціснуў. Яму хацелася нават пацалаваць яе.
— Ах, ах, — усклікнуў Ватрэн. — У італьянцаў ёсць добры выраз: col tempo1!
— Я чакаю адказу, — напомніў Расціньяку пасыльны ад мадам дэ Нусінген.
— Скажыце, што я прыйду.
Пасьільны знік. Эжэн так расхваляваўся, што нават забыўся на ўсялякую асцярожнасць.
— Што рабіць? — пытаў ён сам сябе ўголас. — Доказаў ніякіх!
Ватрэн заўсміхаўся. У гэты момант ён ужо адчуў уздзеянне выпітага напою. Але катаржнік аказаўся досыць моцным, каб узняцца, паглядзець на Расціньяка і глухім голасам сказаць:
— Малады чалавек, дабро знаходзіць нас, пакуль мы спім.
I ён кульнуўся як сноп, нібы памёр.
— Значыць, ёсць на свеце суд божы! — усклікнуў Эжэн.
— Што здарылася з нашым небаракам, месье Ватрэнам?
— Удар! — закрычала мадэмуазель Мішано.
— Сільвія, дачушка, паклічце доктара, — загадала ўдава. — А вы, месье Расціньяк, хуценька збегайце да Б’яншона, Сільвія можа размінуцца з нашым доктарам, месье Грэнпрэлем.
Шчаслівьі тым, што знайшлася падстава пакінуць гэты жахлівы прытон, Расціньяк вьібег на двор.
1 Col tempo — з цягам часу (іт.).
— Крыстоф, схадзі да аптэкара, прынясі што-небудзь ад удару!
Крыстоф выйшаў.
— Бацька Гар’ё, дапамажыце нам перанесці месье Ватрэна наверх.
Ватрэна падхапілі, сяк-так пранеслі па ўсходах і паклалі на ложак.
— 3 мяне карысці мала, пайду да дачкі, — сказаў месье Гар’ё.
— Стары эгаіст! Каб ты здох, як сабака! — усклікнула мадам Ваке.
— Мадам Ваке, гляньце, ці няма ў вас эфіру, — сказала мадэмуазель Мішано, якая з дапамогай Пуарэ расшпіліла гузікі на вопратцы Ватрэна.
Мадам Ваке спусцілася ўніз і пакінула мадэмуазель Мішано дзейнічаць на поле бітвы.
— Ну, хуценька сцягніце з яго кашулю і павярніце спіной! Няхай з вас хоць якая карысць будзе, збаўце мяне ад сузірання некаторых частак цела, — сказала яна Пуарэ. — Што вы стаіце як слуп?
Калі Ватрэна перавярнулі, Мішано моцна ляпнула па плячы хворага, і дзве фатальныя белыя літары з’явіліся на пачьірванелым месцы.
— Ну і лёгка ж вы зарабілі тры тысячы франкаў узнагароды, — усклікнуў Пуарэ, падтрымліваючы Ватрэна, пакуль мадэмуазель Мішано надзявала на яго кашулю. — Ух, які цяжкі, — уздыхнуў ён, кладучы Ватрэна ў ложак.
— Маўчы! Можа, тут знаходзіцца каса? — замітусілася старая дзеўка, гатовая, здавалася, прасвідраваць сцены вачыма, так прагна разглядвала яна ўсе рэчы ў пакоі. — Ці нельга неяк адамкнуць гэты сэкрэтнік?
— Гэта, мусіць, будзе непрьігожа, — адказаў Пуарэ.
— He, — заўважыла яна. — Грошьі крадзеныя, належалі ўсім, цяпер яны — нічые. Але нам не паспець, ужо ідзе Ваке.
— Нясу эфір, — абвясціла мадам Ваке. — Сёння нейкі дзень прыгод, што і казаць. Божачкі, не можа быць, што гэты чалавек хворы, ён жа бялюткі, як куранятка.
— Як куранятка? — перапытаў Пуарэ.
— Сэрца б’ецца роўна, — прыкладаючы руку да грудзей, працягвала ўдава.
— Роўна? — здзівіўся Пуарэ.
— Ён зусім здаровы.
— Вы так лічыце? — спытаў Пуарэ.
— Праўда, ён нібы заснуў. Сільвія пайшла па доктара. Паглядзіце, мадэмуазель Мішано, ён хрыпіць ад эфіру. Далібог, ён проста самлеў. Пульс нармальны. Ды ён здаровы як бык. Бачыце, мадэмуазель, якія валасатыя ў яго грудзі: такі чалавек сто гадоў пражыве! А парык добра трымаецца. Ды ён у яго прыклеены. Ён носіць накладныя валасы, бо сам руды. Кажуць, што рудыя людзі ці вельмі добрыя, ці вельмі дрэнныя. Гэты хутчэй добры, праўда?
— Добры, калі павесіць, — адазваўся Пуарэ.
— Хочаце сказаць, павесіць на шыю прыгожай кабеты, — шпарка паправіла яго мадэмуазель Мішано. — Можаце ісці, месье Пуарэ. Калі нехта з мужчын хварэе, даглядаць мусім мы, жанчыны. Схадзіце, зрэшты, на шпацыр, толькі на гэта вы й вартьія. А мы з мадам Ваке паклапоцімся пра дарагога месье Ватрэна.
Пуарэ ціхенька, без нараканняў, пасунуўся, нібы сабака пасля выспятка гаспадара.
Расціньяк выйшаў з дому, каб развеяцца і падыхаць свежым паветрам, але і на вуліцы ён задыхаўся. Учора ён хацеў перашкодзіць гэтаму злачынству, якое адбылося дакладна ў прызначаны час. Што здарьілася? Што рабіць? Яго трасло ад усведамлення, што ён стаў хаўруснікам. Акрамя таго, яго палохала Ватрэнава абыякавасць.
«А калі б Ватрэн памёр і нічога не сказаў?» — пытаў сам сябе Расціньяк.
Ён бегаў па алеях Люксембургскага саду, нібы яго гнала зграя сабак, яму нават мроіўся іхні брэх.
— Гэй, ты чьітаў «Пілот»? — крыкнуў яму Б’яншон.
«Пілот» бьіў радыкальнай газетай пад рэдакцыяй месье Тысо, яна выходзіла праз колькі гадзін пасля ранішніх газет і даносіла ўсе навіны ў правінцыю на суткі раней за іншьія выданні.
— Там надрукавалі інфармацыю пра незвычайнае здарэнне, — сказаў практыкант пры шпіталі імя Кашэна. — Сын Тайфэра біўся на дуэлі з афіцэрам старой гвардыі графам Франкесіні, і той уваткнуў шпагу Тайфэру ў лоб на два дзюймы. Цяпер Віктарына стала адной з самых заможных дзяўчат Парыжа. Хто мог ведаць? Ах, смерць — рулетка... Праўда, што ты падабаўся Віктарыне?
— Маўчы, Б’яншон, я ніколі з ёй не ажанюся. Я кахаю чароўную жанчыну, а яна кахае мяне, я...
— Ты кажаш так, нібы з усіх сіл стараешся не здрадзіць ёй. Няўжо знойдзецца жанчына, вартая таго, каб дзеля яе адмовіцца ад багацця пана Тайфэра.