Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
1 «Багдадскі каліф» — камічная опера Фрапсуа Буальдзье, (1775— 1834).
2 Deus ex machina — «Бог з машыны» (лац.). У антычнай трагедыі акцёра, які іграў бога, апускалі на сцэну з дапамогай спецыялыіых прылад.
як здавалася паліцэйскаму, палюбоўнікам Мішано, a яна — палюбоўніцай Пуарэ.
— Раз Яго Высокасць, ды яшчэ сам, яго высокасць мі... Ах, гэта мяняе справу, — сказаў Пуарэ.
— Вы чуеце думку спадара, а яму вы, здаецца, давяраеце, — працягваў несапраўдны ранцье, звяртаючьіся да мадэмуазель Мішано. — Дык вось, Яго Высокасць цяпер поўнасцю перакананы, што той, хто называе сябе Ватрэнам і жыве ў доме Ваке, на самай справе збеглы катаржнік. У тулонскім астрозе яго ведаюць пад іменем Падмані Смерць.
— Ах, Падмані Смерць! — паўтарыў Пуарэ. — Значыць, ён шчаслівы, калі сапраўды заслужыў гэтае імя.
— Дзіва што! Гэтаю мянушкаю ён абавязаны сваёй ўдачы: толькі дзякуючы лёсу ён не пайшоў на той свет у выключна смелых акцыях, ажыццёўленых ім. Ён небяспечны, скажу я вам, чалавек! За некаторыя якасці яго можна лічыць чалавекам незвычайным. Асуджэнне на катаргу нават зрабіла яму гонар у яго асяроддзі...
— Выходзіць, ён — чалавек паважаны? — спытаў Пуарэ.
— У пэўнай ступені. Ён згадзіўся прыняць на сябе чужое злачынства, падробку, якую ўчыніў прыгожы малады чалавек, яго пястун, італьянец, заўзяты ігрок, пазней ён перайшоў на ваенную службу, дзе, зрэшты, выдатна сябе зарэкамендаваў.
— Але калі Яго Высокасць міністр паліцыі ўпэўнены ў тым, што месье Ватрэн на самой справе Падмані Смерць, для чаго спатрэбілася я? — спытала мадэмуазель Мішано.
— Так, так, — паўтарыў Пуарэ, — калі, сапраўды, міністр, як вы мелі гонар нам паведаміць, у пэўнай ступені перакананы...
— Перакананасць — не зусім дакладнае слова; мьі толькі падазраем. Зараз вам усё стане ясна: Жаку Калену, па мянушцы Падмані Смерць, цалкам давяраюць тры катаржныя турмы, якія абралі яго сваім агентам ды банкірам. Ён зарабляе шмат займаючыся такімі справамі, бо тут патрэбны чалавек вьісокай пробы.
— Ха-ха, ці вы, мадэмуазель, зразумелі гэты каламбур? — спытаў Пуарэ. — Месье Гандзюро называе яго чалавекам «высокай пробы», таму што ён пазначаны кляймом.
— Так званы Ватрэн, — працягваў агент, — прымае капіталы ад катаржнікаў, размяшчае іх, захоўвае, каб
пасля перадаць ці самім катаржнікам, якія ўцяклі з катаргі, ці іх сем’ям, ці іх палюбоўніцам, калі яны пакінулі на гэты выпадак завяшчанне па пераводным вэксалі на імя Ватрэна.
— Палюбоўніцам? Вы маеце на ўвазе іх жонак? — заўважыў Пуарэ.
— He, спадар. Звычайна ў катаржніка ёсць незаконная жонка, якую мы называем сужыцелькаю.
— Выходзіць, яны ўсе бываюць у сужыцці?
— Выходзіць, так.
— Я хачу сказаць, што міністр не павінен цярпець такі жах. Раз вы маеце гонар бачыцца з Яго Высокасцю, менавіта вам, паколькі вы робіце ўражанне чалавека станоўчага, варта растлумачыць яму, наколькі амаральныя паводзіны гэтых людзей, гэта ж вельмі кепскі прыклад для грамадства.
— Але ўрад садзіць іх у турму не дзеля таго, каб паказваць узор дабрадзейнасці.
— Гэта праўда! I ўсё ж, спадар, дазвольце...
— Мой мілы-дарагі, дайце месье Гандзюро сказаць, — хвалявалася мадэмуазель Мішано.
— Разумееце, мадэмуазель, — працягваў Гандзюро, — урад таксама зацікаўлены ў тым, каб завалодаць незаконнай касай, у якой, кажуць, немалыя сумы грошай: Падмані Смерць злучыў значныя багацці, прымаючы не толькі сродкі некаторьіх сваіх таварышаў, але і грошы «Таварыства дзесяці тысяч».
— Дзесяць тысяч злодзеяў! — спалохана ўсклікнуў Пуарэ.
— He, «Таварыства дзесяці тысяч» — гэта суполка злодзеяў высокай маркі, людзей, якія працуюць з размахам і не блытаюцца ў справах, на якіх не заробіш дзесяці тысяч. Гэтае «Таварыства» складаецца з люду самага абранага, з тых малойчыкаў, якія накіроўваюцца адразу ў Вышэйшы крымінальны суд. Яны ведаюць законы і ніколі не дадуць падвесці сябе пад пакаранне смерцю, нават калі іх зловяць на гарачьім учынку. Кален — іх давераны чалавек, іх дарадца. 3 дапамогаю вялізных сродкаў гэты чалавек стварыў уласную паліцыю, шырокую сетку знаёмстваў, ахутаную непадступнай таямніцай. Вось ужо год, як мы аблажылі яго шпіёнамі, і ўсё яшчэ не можам разабрацца ў яго гульні. Гэтая каса і яго таленты, такім чынам, працягваюць фінансаваць заганы, садзейнічаюць злачынствам і трымаюць у
баяздольнасці цэлае войска ліхадзеяў, якія ўвесь час ваююць з грамадствам. Арыштаваць Падмані Смерць і схапіць яго шайку — значыцца падсячы зло пад самы корань. Вось чаму гэтая аперацыя стала дзяржаўнай, палітычнай справай, здольнай прынесці гонар тым, хто паспрыяе яе поспеху. Вы, спадар, зможаце зноў паступіць на службу па адміністратыўнай частцы, стаць сакратаром паліцэйскага камісара, і гэта ніколькі не перашкодзіла б адначасова атрымліваць і вашу пенсію.
— Але чаму Падмані Смерць не ўцячэ, прыхапіўшы з сабой касу? — спыталася мадэмуазель Мішано.
— О, куды б ён ні падаўся, абкраўшы катаргу, яго ўсюды знойдзе чалавек, якому будзе даручана забіць падманшчьіка! Акрамя таго, касу не ўкрадзеш гэтак жа лёгка, як паненку з добрага дома. Зрэшты, Кален — малайчына, ён няздольны на падобны крок, гонар для яго важнейшы.
— Вы маеце рацыю, спадар, ён бы зусім зняславіў сябе.
— Усе гэтыя словы не тлумачаць нам, чаму вы проста не арыштуеце яго? — заўважыла мадэмуазель Мішано.
— Добра, мадэмуазель, я адкажу вам, але, — шапнуў ён ёй на вуха, — не давайце вашаму кавалеру мяне перабіваць, бо гэтак мы ніколі не скончым. Каб старога слухалі, трэба яму стаць вельмі багатым чалавекам... Дык вось, прыехаўшы сюды, Падмані Смерць прыкінуўся сумленным чалавекам, ён зрабіўся сапраўдным парыжскім гараджанінам, атабарыўся ў несамавітым пансіёне, хітрун, як бачыце, неспадзеўкі такога ніколі не заспееш. Такім чынам, месье Ватрэн — чалавек значны, і справы яго — таксама значныя.
«Натуральна», — падумаў Пуарэ.
— Ну, а калі мы памыляемся і арыштуем сапраўднага Ватрэна? Супраць нас уздымуцца ўвесь камерцыйны свет Парыжа і грамадская думка, а міністр гэтага не хацеў бы. Пан прэфект паліцыі сам знаходзіцца ў няўстойлівым становішчы, у яго ёсць ворагі. I калі здарыцца памылка, усе, хто прагне атрымаць яго крэсла, скарыстаюць цяўканне і крыкі лібералаў, каб спіхнуць яго. Тут трэба дзейнічаць як у справе Куаньяра, самазванага графа дэ Сент-Элен. А калі б ён быў сапраўдным графам, нам бы не паздаровілася! Вось чаму праверка неабходна.
— Так, значыць, вам патрэбна красуня, — паспешліва заўважыла мадэмуазель Мішано.
— Падмані Смерць жанчынаю не спакусіш, — сказаў агент. — Адкрыю вам адну таямніцу: жанчын ён не любіць.
— Тады я не ўяўляю, як я змагу ажыццявіць праверку, калі нават згаджуся зрабіць гэта за дзве тысячы франкаў.
— Няма нічога прасцейшага, — адказаў Гандзюро. — Я забяспечу вас флаконам з вадкасцю, пасля якой адбудзецца прыліў крыві ў галаву і здарыцца нешта накшталт апаплексічнага ўдару. Але гэта не страшна. Гэтае зелле можна дабавіць у віно ці ў каву. Пасля вы хуценька пераносіце хворага ў ложак і распранаеце яго, нібыта каб пераканацца, ці не памірае ён. I як толькі вы застанецеся з ім адзін на адзін, вы плясніце яго далоняй па плячы — плясь! — і пабачыце, ці праступіць на ім кляймо ці не.
— Вельмі проста, — заўважыў Пуарэ.
— Дык як, вы згодны? — запытаўся Гандзюро ў старой дзеўкі.
— А ў тым выпадку, калі літар не знойдзецца, я атрымаю дзве тысячы франкаў?
— He.
— А колькі ж мне тады заплаціце?
— Пяцьсот франкаў.
— Ці варта пачынаць такую справу амаль задарма! На сумленні будзе ляжаць камень, і нічым яго не супакоіш.
— Я мушу запэўніць вас, што мадэмуазель — жанчына тонкая і чулая, не кажучы пра тое, што яна — вельмі прыемная і кемлівая, — сказаў Пуарэ.
— Добра, — вырашыла мадэмуазель Мішано, — вы даяце мне тры тысячы франкаў, калі гэта сапраўды Падмані Смерць, і нічога, калі ён — звычайны чалавек.
— Згода, але пры ўмове, што справа будзе зроблена заўтра, — адказаў Гандзюро.
— He так хутка, даражэнькі, яшчэ мне трэба парадзіцца з маім духоўнікам.
— Хітрая! — сказаў агент усміхаючыся. — Тады, да заўтра. А калі вам пільна спатрэбіцца пагаварыць са мной, прыходзьце на завулак Сент-Ан, у канец двара за Сент-Шапель. Пад аркай толькі адны дзверы, там спытаеце месье Гандзюро.
Даволі арыгінальнае імя «Падмані Смерць» уразіла вуха Б’яншона, які ў гэты час вяртаўся з лекцыі Кюўе. Ён пачуў таксама слова «згода» з вуснаў слыннага шэфа тайнай паліцыі.
— Чаму вы не бярэцеся за справу адразу? Вы маглі б атрымаць трыста франкаў пажыццёвай пенсіі, — спытаў Пуарэ, звяртаючыся да мадэмуазель Мішано.
— Чаму? Таму што гэту справу трэба яшчэ абмеркаваць. Калі месье Ватрэн сапраўды Падмані Смерць, магчыма, больш карысці будзе, калі я дамоўлюся з ім самім. Разам з тым, патрабаваць ад яго грошай — значыцца папярэдзіць яго, і ён знікне чаго добрага, не заплаціўшы. Атрымаецца толькі брыдкі пшык.
— Нават калі вы яго гэтым і папярэдзіце, — запярэчыў Пуарэ, — хіба вы забылі, што за ім будуць назіраць? А вы ўсё страціце.
«Дарэчы, — разважала мадэмуазель Мішано, — я зусім не люблю гэтага чалавека, ён мне гаворыць адны прыкрасці».
— Але вы зробіце добрую справу. Як казаў гэты, на мой погляд, прыстойны чалавек, ды і апрануты ён вельмі акуратна, што законапаслушэнства абавязвае пазбавіць грамадства ад злачьінцы, якім дабрадзейным бы ён не здаваўся. П’яніца не перастане піць. А калі раптам яму стукне ў галаву ўсіх нас забіць? Мы ж, халера нас бяры, будзем у гэтых забойствах павіннымі, не кажучы ўжо пра тое, што мы станем іх першымі ахвярамі.
Заклапочанасць мадэмуазель Мішано перашкаджала ёй прыслухоўвацца да слоў, што адно за другім зляталі з вуснаў Пуарэ, як кроплі вады з кепска закручанага крана ў фантане. Калі стары пачынаў гаварыць і мадэмуазель Мішано яго не спыняла, ён бубнеў і бубнеў, як заведзеная машына. Закрануўшы адну тэму, ён з дапамогай розных пабочных сказаў пераходзіў да зусім супрацьлеглых, так і не зрабіўшьі якой-небудзь высновы. На подступах да дома Ваке ён так заблытаўся ў сваіх пераходах і спасылках, што, нарэшце, узяўся за справу грамадзяніна Рагуло і грамадзянкі Марэн, дзе ён вьіступаў у якасці сведкі абароны. Калі яны ўвайшлі ў пансіён, яго спадарожніца, вядома, заўважыла Эжэна дэ Расціньяка і мадэмуазель Тайфэр, якія так захапіліся сардэчнай гутаркай, што не звярнулі ніякай увагі на двух пажылых пансіянераў, якія праходзілі праз сталовую.