Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
Эжэн аднекваўся, як дзяўчына. Але баранэса настойвала: «Калі вы не мой хаўруснік, я буду разглядаць вас як ворага».
Ён узяў грошы і сказаў:
— Няхай застануцца запасным капіталам на выпадак пройгрышу.
— Гэтага я і баялася, — усклікнула яна, бляднеючы, — Калі вы хочаце, каб мы нешта значылі адзін для другога, пакляніцеся, што ніколі болей не пойдзеце ў дом азартных гульняў. Божа мой, не хапала, каб я вас разбэсціла! Я гэтага не вытрымаю.
Яны прыехалі дадому. Студэнт губляўся ад кантрасту між галечай Дэльфіны і багаццем дома, і зноў у яго вушах пачалі гучаць злавесныя словы Ватрэна.
— Сядзьце там, — сказала баранэса, увайшоўшы ў пакой і паказваючы на канапку, якая стаяла побач з камінам. — Мне трэба напісаць досыць цяжкі ліст, будзьце мне дарадцам.
— He пішыце нічога, — прапанаваў Эжэн, — пакладзіце банкноты ў канверт, напішыце адрас і папрасіце пакаёўку аднесці.
— Вы проста цуд, а не чалавек. Вось што значыць добрае выхаванне! Амаль па-басэанаўску, — сказала яна, усміхаючыся.
«Чароўная жанчына», — падумаў Эжэн, усё больш захапляючыся ёю.
Ён абвёў вокам пакой, дзе ўсё дыхала элегантнасцю багатай куртызанкі.
— Вам падабаецца? — спытала баранэса, званочкам выклікаючы пакаёўку. — Тэрэза, занясіце гэты ліст месье
дэ Марсэ і аддайце асабіста ў рукі. Калі яго не будзе дома, прынясіце пісьмо назад.
Перш чым пайсці, Тэрэза не прамінула кінуць на Эжэна хітры позірк. Вячэра чакала. Расціньяк падаў руку мадам дэ Нусінген, і баранэса павяла яго ў прыгожую сталовую, дзе Расціньяк другі раз пасля вячэры ў кузіны сутыкнуўся з раскошаю стала.
— У дні прадстаўленняў Італьянскай оперы, — сказала яна, — вы будзеце вячэраць са мной і суправаджаць мяне ў тэатр.
— Я магу звыкнуцца з гэткім салодкім жыццём, калі яму будзе суджана доўжыцца, а я ўсяго толькі бедны студэнт, якому трэба працаваць, каб набыць хоць невялікае багацце.
— Яно прыйдзе само, — засмяялася баранэса. — Бачыце, як усё зладзілася добра, я нават не спадзявалася напаткаць такое шчасце.
Жанчынам уласціва даказваць немагчымае на аснове магчымага і разбураць факты прадчуваннямі. Калі мадам дэ Нусінген і Расціньяк уваходзілі ў ложу тэатра, баранэса ззяла непрыхаваным шчасцем, і гэта прыдавала ёй яшчэ больш вытанчанай прыгажосці. Таму кожны палічыў неабходным крыху папляткарыць наконт яе вьігляду і паводзін, тым больш што жанчыны супраць гэтага зусім безабаронныя. Хто ведае Парыж, той не верыць ніводнаму слову, якое ў гэтым горадзе мовіцца адкрыта, бо ведае пра тое, што робіцца ў ім у сапраўднасці, ніхто нават не заікнецца. Эжэн узяў руку баранэсы, і яны пачалі размаўляць замест слоў поціскамі рук, перадаючы адзін аднаму пачуцці, навеяныя музыкай. Увесь гэты вечар быў напоўнены для іх чароўным захапленнем. 3 тэатра яны выйшлі разам, і мадам дэ Нусінген выказала жаданне давезці Эжэна да Новага моста, але ўсю дарогу адмаўлялася падарыць яму хоць адзін такі пацалунак, як пасля паездкі ў Пале-Раяль. Эжэн папракнуў баранэсу за гэтую непаслядоўнасць.
— To была проста ўдзячнасць за неспадзяваную адданасць, цяпер пацалунак значыў бы нейкае абяцанне.
— I вы, няўдзячная, нічога не хочаце мне паабяцаць?
Ён раззлаваўся. Капрызлівым рухам, якія звычайна зачароўваюць каханага, яна працягнула руку для пацалунка.
Эжэн узяў руку з неахвотай, піто выключна спадабалася баранэсе.
— Да панядзелка, да сустрэчы на балі, — сказала яна.
Ідучы дадому пры святле месяца, Эжэн сур’ёзна задумаўся. Ён быў адначасова і шчаслівы, і незадаволены. Шчаслівы, што прыгода, верагодней за ўсё, падорьіць яму адну з самых прыгожых і элегантных парыжанак, якая не выходзіла ў яго з галавы, а незадаволены крушэннем планаў набыць сабе багацце. Цяпер, нарэшце, ён адчуў рэальнасць смутных заўчарашніх думак. Няўдача заўсёды падкрэслівае сілу нашых памкненняў. Чым больш уцехаў парыжскага жыцця спазнаваў Эжэн, тым больш ён прагнуў беднага, сціплага існавання. Ён камячыў тысячафранкавую асігнацыю ў кішэні, выдумляючы мноства розных апраўданняў свайму валоданню ёю. Нарэшце ён прыйшоў на вуліцу Нёў-Сент-Жэнеўеў, і калі ўзняўся да сябе наверх, заўважыў святло. Бацька Гар’ё не зачыняў дзвярэй і пакінуў гарэць свечку, каб студэнт не забыў пагутарыць пра дачку, як казаў стары. Эжэн нічога не ўтойваў. Бацька Гар’ё бурна, роспачна ўсклікнуў, нібы зняважаны:
— Яны лічаць, што я зусім збяднеў, але я маю яшчэ тысячу трыста франкаў рэнты! Божа мой! Чаму ж яна не прыйшла да бацькі? Я прадаў бы паперы, гэтага капіталу хапіла б на яе патрэбы, а тое, што засталося б, я змясціў бы ў пажыццёвую рэнту. Дарагі суседзе, чаму вы не прыехалі і не расказалі пра яе цяжкасці? Як вы не збаяліся рызыкаваць у гульні яе няшчаснай сотняй франкаў? Сэрца рвецца на часткі ад усяго гэтага. Вось яны, зяці! О, трапілі б яны мне пад руку, я б ім горла здушыў. Божа, яна плакала, яна сапраўды плакала?
— Уткнуўшыся галавою мне ў камізэльку, — адказаў Эжэн.
— О, дайце мне вашу камізэльку. Як, на яе ліліся слёзы маёй дачкі, маёй дарагой Дэльфіньі! Калі яна была маленькаю, яна ніколі не плакала. О, я куплю вам другую камізэльку, а гэтую аддайце мне, не насіце яе болей. Згодна са шлюбным кантрактам яна павінна мець права валодаць сваім багаццем. Заўтра ж пабачуся з павераным Дэрвілем і буду дамагацца, каб грошы Дэльфіны былі пакладзены ў банк. Я законы ведаю, я стары воўк, і зубы мае яшчэ на месцьі.
— Вось, бацька, тысяча франкаў з выйгранай сумы. Дэльфіна хацела аддаць іх мне. Беражыце гэтыя грошы для яе, у маёй камізэльцы.
Гар’ё паглядзеў на Эжэна, узяў яго руку, і Эжэн адчуў, як на яе ўпала сляза.
— Вы даб’ецеся поспеху ў жыцці, — сказаў стары. — Бог усё бачыць. Я магу загадзя сказаць, сумленны чалавек побач са мной ці не, і магу вас заверыць, што роўных вам знойдзецца няшмат. Хочаце таксама стаць маім дарагім дзіцём? Ну, ідзіце спаць. Вы можаце спаць, вы яшчэ не бацька. Яна плакала! А я?.. Я даведваюся пра гэта ад другіх, і я спакойна, па-ідыёцку, ем? А яна ў гэты час пакутуе! I гэта я, я, які гатовы прадаць Бацьку, Сына і Святога Духа, каб ніводнай слязіны не ўпала з вачэй маіх дачок!
«Далібог, — думаў Эжэн, кладучыся ў ложак, — мусіць, я ўсё жыццё буду сумленным чалавекам. Як прыемна прыслухоўвацца да голасу свайго сумлення!»
Напэўна, толькі тыя, хто верыць у Бога, здольны рабіць дабро не напаказ, а Эжэн верыў у Бога. На наступньі дзень, калі трэба было выпраўляцца на баль, Расціньяк прыйшоў да мадам дэ Басэан, і тая павезла яго з сабой, каб прадставіць герцагіні дэ Карыльяна. Жонка маршала прьіняла яго самым ветлівым чынам, і тут Эжэн зноў сустрэў мадам дэ Нусінген. Дэльфіна выстраілася з намерам спадабацца ўсім, каб яшчэ болей спадабацца Эжэну, позірку якога яна нецярпліва чакала, хаця і думала, што ніхто гэтага не заўважае. Такія хвіліны прыемныя для таго мужчыны, хто ўмее ўгадваць жаночыя пачуцці. Каму не прыносіла задавальнення таміць другога чаканнем пахвалы, какетліва хаваючы радасць пад абыякавасцю, вьіклікаць трывогу, каб яшчэ раз пераканацца ў каханні, цешьіцца з чужых апасенняў і, нарэшце, развеяць іх усмешкаю? Падчас гэтага свята студэнт раптам усвядоміў выгоды свайго становішча і зразумеў, што атрымаў сабе месца ў свеце, як улюбёньі кузен мадам дэ Басэан. Заваёву баранэсьі дэ Нусінген ужо заўважылі ў свецкіх колах, і гэта выгадна выдзяляла Расціньяка, усе маладыя людзі пачалі з зайздрасцю пазіраць на яго; Эжэн перахопліваў гэтыя позіркі і атрымліваў асалоду ад першага поспеху. Пераходзячы з гасцёўні ў гасцёўню, ад адной групы гасцей да другой, ён чуў прыемныя словы пра свае поспехі. Усе жанчыны прадказвалі яму шчаслівы лёс. Дэльфіна, баючыся страціць яго, паабяцала не адмовіць у пацалунку, якога заўчора Эжэн так і не дачакаўся. Расціньяк атрымаў на балі некалькі запрашэнняў. Кузіна прадставіла яго ўсім
дамам, яны ўсе прэтэндавалі на вытанчаны густ, а іх дамьі лічыліся прыемнымі; Эжэн зразумеў, што трапіў у вышэйшы парыжскі свет, у кола абраных. Вечар быў поўны чароўнасці бліскучага дэбюту, і, напэўна, нават у старасці ён будзе згадваць гэты вечар, як дзяўчьіна згадвае першы баль першага свайго трыумфу. Наступным днём ён у прысутнасці пансіянераў расказаў аб сваім поспеху бацьку Гар’ё. На твары Ватрэна пры гэтым ззяла д’ябальская ўсмешка.
— I вы лічыце, — усклікнуў гэты суворы логік, — што свецкі малады чалавек можа жыць на вуліцы Нёў-СентЖэнеўеў, у пансіёне Ваке, безумоўна, неблагім ва ўсіх аспектах, аднак зусім не фешэнебельным? Пансіён наш заможны, вядомы сваім дастаткам, ён можа ганарыцца тым, што даў часовы прытулак аднаму з Расціньякаў, але ўсё роўна ён знаходзіцца на вуліцьі Нёў-Сент-Жэнеўеў і не ведае, што такое раскоша, бо ён — сапраўдная патрыярхаларама. Мой юны сябра, — працягваў Ватрэн паблажліва-жартоўным тонам, — калі вы маеце намер стаць у Парыжы значным чалавекам, вам патрэбна мець цільбюрьі і тройку коней раніцай, двухмесную карэту ўвечары, усяго дзевяць тысяч франкаў толькі на выезд. Вы будзеце нягодным свайго прызначэння, калі не будзеце выдаткоўваць трох тысяч франкаў на краўца, шасцісот на парфумы, трохсот на шаўца і яшчэ трохсот — на капялюшніка. Прачка будзе каштаваць вам тысячу франкаў. Свецкія маладыя людзі не могуць абысціся без асаблівай увагі да сваёй бялізны, бо менавіта гэта ўважліва разглядаецца часцей за ўсё, ці не так? Каханне і царква вымагаюць прыгожьіх абрусаў на свае алтары. У выніку ў нас набегла чатырнаццаць тысяч. Тое, што вы страціце на гульні, падарункі і спрэчкі, я пад увагу не бяру, але не палічыць дзвюх тысяч на кішэнныя выдаткі немагчыма. Я жыў такім жыццём, я ведаю яго кошт... Дадайце да расходаў на прадметы першай неабходнасці яшчэ паўтары тысячы на ежу і тысячу на закутак. Вось бачыце, хлопча, у нас за душою павінна быць дваццаць пяць тысяч франкаў у год, калі не, вьі зрынецеся ў бруд, з вас будуць кпіць, і бывайце ўсе планьі на будучыню, усе поспехі, каханкі! Я забыўся яшчэ пра лёкая і грума. He Крьістоф жа будзе разносіць вашьі любоўныя запіскі! I няўжо вы будзеце пісаць на той паперы, якой карыстаецеся цяпер? Гэта ўсё роўна, што скончыць жыццё самагубствам. Паверце дасведчанаму старому! — сказаў ён
нізкім басам. — Альбо адасабляйцеся на дабрачынным гарышчьі і бярыце сабе ў жонкі катаржніцу-працу, альбо рашайцеся на іншы палёт.