Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
гэты вялізны музей прыгажосці ён прыйшоў без уласнай карціны — уласнай каханкі. «Калі маеш каханку і добрае месца, тьі — кароль», — думаў ён. I ён паглядзеў на мадам дэ Нусінген, як зняважаны чалавек глядзіць на свайго крыўдзіцеля. Вікантэса павярнула да яго галаву і вачыма падзякавала студэнту за яго сціпласць. Першы акт скончыўся.
— Вы дастаткова ведаеце мадам дэ Нусінген, каб прадставіць ёй месье дэ Расціньяка? — спытала вікантэса ў маркіза д’Ажуда.
— Ёй будзе вельмі прыемна бачыць пана дэ Расціньяка ў сваёй ложы, — сказаў маркіз.
Прыгожы партугалец узняўся, узяў студэнта пад руку, і праз хвіліну яны ўжо стаялі побач з мадам дэ Нусінген.
— Спадарыня баранэса, — звярнуўся да яе маркіз д’Ажуда, — маю гонар прадставіць вам шэвалье Эжэна дэ Расціньяка, кузена вікантэсы дэ Басэан. Вы так зачаравалі пана Эжэна, што я захацеў ашчаслівіць яго, набліжаючы да вас.
Маркіз сказаў гэтыя словы з пэўнай жартаўлівасцю, пад якой хавалася грубаватая сутнасць. Зрэшты, яна заўсёды нават падабаецца жанчынам, калі, зразумела, гучыць у належнай форме. Мадам дэ Нусінген усміхнулася і прапанавала Эжэну сесці на месца мужа, які толькі што выйшаў.
— Я не асмельваюся прапанаваць вам застацца поруч, — сказала яна. — Калі маюць шчасце сядзець побач з мадам дэ Басэан, яе не пакідаюць.
— Але мне здаецца, мадам, — шапнуў Эжэн, — што, каб задаволіць кузіну, мне лепей застацца з вамі. — Пасля ён голасна дадаў: — Да прыхода спадара маркіза мы размаўлялі пра вас і вашу прыгажосць.
Месье д’Ажуда пакланіўся і выйшаў.
— Вы сапраўды намерыліся застацца са мной? — спытала баранэса. — Тады мы зможам бліжэй пазнаёміцца: пасля гутаркі з мадам дэ Рэсто мне захацелася ўбачыць вас.
— У такім разе графіня вельмі няшчырая, бо яна забараніла прымаць мяне.
— Чаму?
— Мне сорамна расказваць вам пра прычыны, але я разлічваю на вашу паблажлівасць, раскрываючы гэтую таямніцу. Справа ў тым, што я — сусед вашага бацькі. Я не ведаў, што графіня дэ Рэсто — яго дачка і меў
неасцярожнасць незнарок завесці аб ім размову і гэтым угнявіў вашу сястру і яе мужа. He паверыце, якой ганебнай здалася даччына няўдзячнасць герцагіні дэ Ланжэ і маёй кузіне. Я расказаў ім, што адбылося са мной у доме Рэсто, і яны за жываты браліся ад смеху. Вось тады мадам дэ Басэан упершыню згадала вас, адзначыўшы, што вы вельмі чула адносіцеся да майго суседа, месье Гар’ё. Ды і чаму б, сапраўдьі, вам яго не любіць? Ён вас абагаўляе ды так палка, што я нават пачаў раўнаваць. Сёння раніцай мы з ім дзве гадзіны гутарылі пра вас, a ўвечары, пад уплывам размовы з вашым бацькам, я распытваў кузіну, ці вы такая ж прыгожая, як і чулая. Жадаючы паспрыяць майму шчыраму захапленню, мадам дэ Басэан прывезла мяне сюды і з уласціваю ёй ласкаю паведаміла, што я вас пабачу.
— Як, пане, — спытала жонка банкіра, — я ўжо мушу быць вам удзячнаю? Яшчэ трошкі, і мы станем старымі сябрамі.
— Сяброўства з вамі, напэўна, было б незвычайным, — сказаў Расціньяк, — але я ніколі не захачу стаць вашым сябрам.
Банальная лухта, якую плятуць дэбютанты ў свеце, халоднаму воку чытача здаецца бяздарнаю, але жанчынам яна падабаецца. Жэст, тон, позірк маладога чалавека прыдаюць усяму гэтаму мноства адценняў. Расціньяк здаўся мадам дэ Нусінген цудоўным. Потым, як і ўсе жанчыны, калі яны не могуць адказаць на смелыя пытанні, баранэса перавяла размову на іншую тэму.
— Так, мая сястра наклікае нараканні сваімі адносінамі да беднага бацькі. Бацька быў для нас сапраўды богам. Я саступіла рашучаму загаду месье дэ Нусінгена і стала бачыцца з бацькам толькі раніцамі. Я доўга адчувала сябе няшчаснаю, я плакала. Гвалт над маімі пачуццямі пасля моцных шлюбньіх звадаў яшчэ болей пахіснуў устоі сямейнага жыцця. У вачах свету я, пэўна, самая шчаслівая жанчына ў Парьіжы, аднак, я самая няшчасная. Вы можаце палічыць безразважным, што я так разгаварылася. Але вы — знаёмы майго бацькі і, значыць, вы не можаце быць мне чужым.
— Вы ніколі не сустрэнеце чалавека, — сказаў Эжэн, — які гарэў бы такім жаданнем належаць вам, як я. Чаго вы, жанчыны, шукаеце? Шчасця, — адказаў ён сам сабе пранікнёньім голасам. — Так, сапраўды, каб жанчына была шчасліваю, яе павінны любіць, абагаў-
ляць, ёй патрэбны сябра, каб было каму паверыць жаданні, усе яе фантазіі, турботы, радасці, раскрыць душу з яе мілымі заганамі і цудоўнымі якасцямі і не баяцца, што табе здрадзяць; паверце, адданае, заўжды палкае сэрца знойдзеце толькі ў маладога чалавека, поўнага ілюзій, які гатовы загінуць па адзінаму вашаму слову, які яшчэ зусім не ведае свет, і не хоча яго ведаць, бо вы для яго — увесь свет. Я вам скажу, і вы пасмяецеся з маёй наіўнасці, я прыехаў з глухой правінцыі, мая душа чыстая, на сваім шляху я сустракаў толькі людзей са шчырым сэрцам. Я не чакаў, што знайду каханне. Я выпадкова сустрэўся з кузінай, і яна прыняла ў маім лёсе самы сардэчны ўдзел. Назіраючы за ёй, я зразумеў, якім вялізным скарбам адорвае чалавека любоў, і цяпер я, як Керубіна1, кахаю ўсіх жанчын і чакаю, калі змагу стаць адданым адной з іх. Калі я ўвайшоў у тэатр і пабачыў вас, нібы ветрам падхапіла мяне і панесла да вас. Я ўжо столькі думаў пра вас да гэтага! Але я нават не сніў, што вы такая прыгожая. Мадам дэ Басэан забараніла мне глядзець на вас так часта: яна не ведае, якая вялікая спакуса бачыць вашы пунсовьія вусны, беласнежны твар, пяшчотныя вочы... Можаце лічыць мяне безразважным таксама, але не спыняйце мяне.
Няма жанчынам большай уцехі, чым чуць, як бруіцца крыніца пяшчотных слоў. Нават калі яна адказаць на іх ніяк не можа, нават самая вялікая святоша будзе ўважліва слухаць. Пачаўшы з гэтага, Расціньяк высцілаў словы, як пер’е. Яго голас стаў вабна ціхім. Мадам дэ Нусінген, час ад часу пазіраючы на дэ Марсэ, заахвочвала Эжэна ўсмешкамі. Дэ Марсэ не пакідаў ложы княгіні Галатыён. Расціньяк заставаўся побач з мадам дэ Нусінген да таго моманту, калі вярнуўся барон, каб правесці жонку дадому.
— Мадам, — звярнуўся да яе Эжэн, — я спадзяюся ўбачыць вас яшчэ на балі ў герцагіні дэ Карыльяна.
— Пакольк спатарыня фас сапрашае, — сказаў барон, мажны эльзасец, круглы твар якога сведчыў пра небяспечную і хітрую празарлівасць, — фы мошаце пыць пэўным, што фам заўсёды пудуць рады.
«Справы мае пайшлі як па масле, калі яна не спалохалася маіх слоў: «Маглі б вьі пакахаць мяне?» Конік
1 Юны паж, адна з дзсючых асоб камсдыі Бамаршэ (1732—1799) «Жаніцьба Фігаро».
мой зацугляны, застаецца ўскочыць у сядло і ўзяць павадок у рукі», — думаў Эжэн, накіроўваючыся да мадам дэ Басэан і месье д’Ажуда, каб адвітацца.
Нябога студэнт не ведаў, што баранэсу хвалявала зусім іншае: яна чакала апошні ліст ад дэ Марсэ, адзін з тых лістоў, якія рвуць сэрца на часткі. Шчаслівы ад уяўнага поспеху, Эжэн правёў вікантэсу да знешняй каланады, дзе ўсе чакалі свае карэты.
— Ваш кузен сам на сябе не падобны, — са смехам сказаў партугалец вікантэсе, калі Эжэн іх пакінуў. — Ён сарве банк. Ён спрытны, як уюн, і я думаю, што ён далёка пойдзе. Толькі вы маглі падабраць яму якраз тую жанчыну, якая адчувала б патрэбу ў суцяшэнні.
— Але, — заўважыла мадам дэ Басэан, — трэба яшчэ ведаць, ці кахае яна яшчэ таго, хто яе пакідае.
3 Італьянскага тэатра на вуліцу Нёў-Сент-Жэнеўеў студэнт вяртаўся пешкі, і ў яго галаве вірыліся самыя салодкія мары. Ён не прамінуў заўважыць, з якой увагай сачыла за ім мадам дэ Рэсто, калі ён сядзеў у ложы вікантэсы і калі гутарыў з мадам дэ Нусінген, і ён зрабіў выснову, што дзверы графскага дома зноў адчыняцца перад ім. Такім чынам, ён ужо меў чатыры знаёмствы ў вышэйшым свеце; да ліку знаёмых ён прылічваў таксама ўжо і жонку маршала Карыльяна, перакананы ў тым, што спадабаецца ёй. Расціньяк здагадваўся наперад, хаця не ўсведамляў ясна да канца, як гэта зрабіць, што ў складаным механізме гульні ўсеагульных інтарэсаў трэба схапіцца за якое-небудзь кола, каб апьінуцца наверсе машыны; Эжэн адчуваў у сабе сілу стаць спіцай у яе вядучым коле. .
«Калі мадам дэ Нусінген мною зацікавіцца, я навучу яе кіраваць мужам, які варочае мільёнамі, ён дапаможа мне ўмомант стаць багатым». Адкрыта ён сабе гэтага не казаў, бо быў яшчэ не настолькі дасведчаным, каб аналізаваць, ацэньваць сітуацыю і пралічваць варыянты; яго думкі бялелі недзе на даляглядзе ў форме няясных хмарак, і хаця па цынічнасці Эжэну яшчэ было далёка да Ватрэна, але калі пракаліць яго спадзяванні ў гарніле сумлення, аснова атрымалася б не намнога чысцейшая. Шляхам такіх гешэфтаў са сваім сумленнем людзі коцяцца да маральнай разбэшчанасці, у такой ступені характэрнай для сучаснай эпохі, калі радзей, чым у іншы час, сустракаюцца людзі шчырыя, добрасардэчныя, якія ніколі не скараюцца злу і самае нязначнае адхіленне з
сумленнага шляху лічаць злачынствам, — цудоўныя вобразы сумленнасці, дзякуючы якім мы можам захапляцца двума шэдэўрамі: Альцэстам у Мальера ды нядаўна — Джэні Дынс і яе бацькам у рамане Вальтэра Скота1. Але можа здарыцца і так, што процілеглы твор, малюнак крывых сцяжын, на якія заганяў сваё сумленне чалавек свецкі, амбіцыйны, рупячыся аб тым, каб знешнія прыстойнасці не парушаліся, спрабуючы абысці зло, таксама атрымаецца прыгожы і драматычны. Да пансіёна Расціньяк падышоў ужо з галавою закаханым у мадам дэ Нусінген. Яна здавалася яму зграбнай, лёгкай, быццам ластаўка. Пяшчотныя вочы, далікатная і шаўкавістая скура, такая тонкая, што відно было, як пад ёй пульсуе кроў, чароўны голас, бялявая галоўка — усё ўзнікала ў яго ўспаміне. Студэнт моцна пастукаў у дзверы бацькі Гар’ё.
— Суседзе, я бачыў мадам Дэльфіну, — паведаміў Эжэн.
— Дзе?
— У Італьянскім тэатры.
— Яна добра бавілася?.. Заходзьце ж.
Стары ўстаў у адной кашулі, адамкнуў дзверы і зноў лёг у ложак.
— Раскажыце мне пра Дэльфіну, — папрасіў ён.
Эжэн упершыню апынуўся ў пакоі, дзе жыў бацька Гар’ё і не мог схаваць здзіўлення: такая галеча ў параўнанні з каралеўскім строем дачкі. Акно без фіранак, шпалеры месцамі з-за вільгаці адсталі ад сцяны і пакарабаціліся, агаліўшы пажаўцелую ад дыму тынкоўку. Стары ляжаў на лядашчым ложку пад вынашанай коўдрай і ватовым кароткім пакрывалам на нагах, сшытым з ласкутоў старьіх сукенак мадам Ваке. Падлога сырая, паўсюль ляжаў пыл. Насупраць акна стаяў стары пузаты з ружовага дрэва камод, з выгнутымі ручкамі ў форме вінаграднай лазы і аздоблены меднымі галінкамі і лісцем; стары ўмывальнік з драўлянаю дошкаю, на якой стаяў гляк з вадою ў тазіку і прыборы для галення. У кутку стаялі чаравікі, каля ложка — тумбачка без дзверцаў, без мармуровай дошкі зверху; у каміне не было нават следу