Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
1 Ілоты — рабы ў старажытпай Спарце (Грэцыя).
хочацца хутка разбагацець, трэба або ўжо быць заможным або здавацца ім. Каб разбагацець, трэба весці гульню вялікімі кушамі, а калі ты будзеш сквапнічаць, дрэнь твая справа. У сотні прафесій, па якіх вы змаглі б працаваць, знойдзецца хіба дзесятак чалавек, што здолелі хутка дабіцца поспеху, прычым для публікі ўсе яны — злодзеі. Зрабіце адсюль вывад. Вось жыццё, якое яно ёсць. Жыццё не лепшае за кухню: смурод, мусіш рукі запэцкаць, калі хочаш, каб сытым быць, здолей толькі пасля запэцканыя рукі добра адмыць. У гэтым уся мараль нашай эпохі. Я ведаю свет, ён даў мне права так адгукацца аб ім. Думаеце, я яго ганьбую? Ані. Ен так наладжаны спакон вякоў, і маралісты ніколі яго не зменяць. Чалавек зусім не такі дасканалы, як здаецца. Некалі ён болей, некалі меней крывадушны, а дурні хутчэй крычаць: адзін — высокай маралі, а другі не такі. He асуджаю багацеяў, выхваляючьі просты народ, бо чалавек усюды аднолькавы, што наверсе, што ўнізе, што ў сярэдзіне. На кожны мільён людской грамады знойдзецца дзесяць зухаў, якія ставяць сябе вышэй усяго, нават вышэй законаў; я належу да іх ліку. Калі вы — чалавек такога кшталту, крочце проста, з высока ўзнятаю галавой. Але вам прыйдзецца змагацца з зайздрасцю, хлуснёй, пасрэднасцю, ісці супраць усяго грамадства. Напалеон сутыкнуўся з ваенным міністрам Абры, які ледзь не саслаў яго ў калоніі. Праверце самога сябе! Сачьіце, ці мацнее ваша воля штораніцы ў параўнанні з учарашнім днём. Беручы ўсё гэта пад увагу, я зраблю вам прапанову, ад якой ніхто не адмовіцца. Слухайце ўважліва. У мяне, скажу я вам, выспела ідэя. Я задумаў пажыць патрыярхальным жыццём у вялізным, тысяч на сто арпанаў, маёнтку недзе на поўдні Злучаных Штатаў. Я хачу зрабіцца плантатарам, займець рабоў, зарабіць пару мільёнчыкаў на продажы валоў, тытуню, лесу, жыць па-княску, робячы, што ўздумаецца, адным словам, наладзіць жыццё, якое тут, дзе людзі туляцца ў каменных норах, сабе нават уявіць нельга. Я — вялікі паэт. Але вершаў я не пішу: мая паэзія знаходзіць выяўленне ў пачуццях і дзеяннях. У мяне ёсць пяцьдзесят тысяч франкаў, але іх мне хопіць толькі на нейкіх там сорак неграў. Мне патрэбны дзвесце тысяч франкаў, бо я хачу набыць дзвесце неграў, каб задаволіць сваю цягу да патрыярхальнага жыцця. Чаму неграў? Негры, скажу я вам, гэта нібы дарослыя дзеці; з імі можна рабіць усё, што хочаш, і ніводзін цікаўны праку-
pop не прыедзе і не запатрабуе справаздачы. Валодаючы такім чорным капіталам, праз дзесяць год я буду мець тры ці чатыры мільёны. Калі ж я разбагацею, ніхто не будзе пытаць у мяне: «Хто ты такі?» Я буду пан Чатыры Мільёны, грамадзянін Злучаных Штатаў, мне будзе пяцьдзесят год, я яшчэ не струхнею і нацешуся на свой смак і густ. Карацей кажучы, калі я забяспечу вас мільённым пасагам, вы дасцё мне дзвесце тысяч? Дваццаць працэнтаў камісійных, га? Хіба гэта многа? Вы пастараецеся, каб ваша нарачоная пакахала вас, ажаніўшыся, вы зробіце заклапочаны выгляд, што вы пакутуеце ад згрызот сумлення, тыдні з два пасумуеце. Аднойчы ноччу, пасля невялічкага спектакля, вы між пацалункамі аб’явіце жонцы, называючы яе «каханаю», што маеце дзве сотні тысяч франкаў доўгу. Самыя выкшталцоныя маладыя людзі разыгрываюць гэткі вайэвіль штодзённа. Маладая жанчына аддасць свой кашалёк чалавеку, які валодае яе сэрцам. Няўжо вы лічыце, што нешта на нашым гешэфце страціце? Сродак выйграць дзвесце тысяч у якой-небудзь справе вы знойдзеце. 3 вашымі грашыма і розумам вы створыце якое захочаце багацце. Ergo1, за шэсць месяцаў вы забяспечьіце шчасце сабе, любімай жонцы і вашаму Ватрэну, не гаворачы пра шчасце вашай сям’і, што ўзімку з-за недахопу дроў хукае на пальцы, каб сагрэць іх. He здзіўляйцеся ні маёй прапанове, ні маім умовам. 3 шасцідзесяці бліскучых парыжскіх шлюбаў сорак сем засноўваюцца на падобных гешэфтах. Натарыяльная кантора прымусіла спадара...
— Што ад мяне патрабуецца? — прагна спьітаў Расціньяк, перабіваючы Ватрэна.
— Амаль нічога, — адказаў гэты чалавек, выдаючы сваю радасць міжвольньім рухам, у якім было нешта, падобнае на задавальненне рыбака, які адчуў, што рыба клюнула. — Слухайце мяне ўважліва! Сэрца няшчаснай, беднай дзяўчьіны — губка, якая прагна ўбірае ў сябе каханне, і да таго сухая, што набракае зараз жа, як толькі на яе падае кропля пачуцця. Заляцацца да самотнай маладой асобы, калі яна бедная, у роспачы і нават не здагадваецца пра будучую спадчьіну! Халера, гэта ўсё адно, што ведаць усе выйгрышныя нумары латарэі, мець усе казыры, гуляць на біржы, карыстаючыся доступам да крыніц інфармацыі; вы адразу створыце непарушны
1 Ergo — такім чынам, значыць (лац.).
шлюб на моцным падмурку. Няхай на дзяўчыну абрынуцца хоць мільёны, яна ўсё да гроша, нібы друз, высыпле да вашых ног. «Бяры, любьі мой, бяры, Адольфе, бяры Альфрэдзе, бярьі, Эжэне!» — скажа яна, калі Альфрэд ці Эжэн скемілі і ахвяравалі чымсьці дзеля яе. Пад ахвярай я разумею прадаць стары фрак і за выручаныя грошы з’есці з ёю крутоны1 з шампіньёнамі ў рэстаране «Кадран блё», а адтуль увечары адправіцца ў тэатр «АмбігюКамік» альбо яшчэ пайсці ў ламбард, закласці гадзіннік і купіць ёй шаль. Я ўжо маўчу пра любоўную лухту і розныя пісулькі, на якія жанчыны ласыя: напрыклад, пра пырсканне вадою на ліст, каб атрымліваліся плямы, быццам сляды слёз, калі каханы далёка: мне здаецца, вы выдатна ведаеце мову пяшчоты. Парыж, скажу я вам, як некрануты лес Паўночнай Амерыкі, дзе блукаюць дваццаць плямён розньіх дзікуноў, ілінойцаў, гуронаў. Усе яны займаюцца паляваннем у грамадскіх угоддзях. Асабіста вы, напрыклад, палюеце на мільёны, каб здабыць іх, выкарыстоўваеце пасткі, сілы, вабікі. Паляванне мае свае варыянты. Адны палююць на пасаг, другія на ліквідацыю прадпрыемства; адны ловяць душы, другія прадаюць сваіх давернікаў, звязаўшы іх па руках і нагах. Хто вяртаецца з палявання з поўнай торбай трафеяў, таго вітаюць, ушаноўваюць, прымаюць у высокім свеце. Мушу аддаць належнае гэтай гасціннай зямлі: вы маеце дачыненне да самага хаўрусніцкага ў свеце горада. У той час, як ганарлівыя арыстакраты ўсіх еўрапейскіх сталіц не падпускаюць у сваё асяроддзе злодзея-мільянера, Парыж сустракае яго з абдымкамі, бяжыць на яго балі, вячэры і цягне чарку, каб выпіць за злачынствы.
— Дзе ж знайсці такую дзяўчыну? — спытаў Эжэн. — Яна поруч з вамі.
— Мадэмуазель Віктарына?
— Менавіта.
— Як гэта?
— Будучая баранэса дэ Расціньяк ужо кахае вас.
— Яна ж шэлега нават не мае, — здзіўлена заўважыў Эжэн.
— Ага, нарэшце! Яшчэ два словы, і ўсё стане зразумела. Бацька Тайфэр — стары нягоднік, кажуць, што падчас рэвалюцыі ён застрэліў аднаго свайго сябра. Гэты чалавек — зух накшталт мяне ў тым сэнсе, што ў погля-
1 Крутоны — грэнкі, падсмажаныя лустачкі хлеба (франц.).
дах незалежны. Ён банкір, галоўны пайшчык таварыства ♦ Фрэдэрык Тайфэр і кампанія», мае сына, якому хоча пакінуць усю маёмасць, занядбаўшы Віктарыну. Мне такая несправядлівасць не падабаецца, я, як Дон-Кіхот, абараняю слабога ад моцнага. Калі з волі боскай сын знікне, Тайфэр возьме дачку да сябе, бо яму захочацца мець спадчынніка: такое глупства закладзена ў чалавека прыродаю, а дзяцей банкір больш мець не можа, наколькі я ведаю. Віктарына — пяшчотная, мілая дзяўчына, бацьку яна прычаруе хутка і будзе круціць ім як ваўчком, карыстаючыся пугаю пачуцця. Ваша каханне моцна закране яе, яна вас не забудзе і выйдзе за вас замуж. Я бяру на сябе ролю боскага наканавання, дакладней, я зраблю так, каб Бог забраў яго. У мяне ёсць адзін адданы мне сябар, палкоўнік Луарскай арміі1, якога нядаўна ўзялі на службу ў каралеўскую гвардыю. Ён прыслухоўваецца да маіх парад і стаў ультрараялістам; ён не з тых дурняў, што даражаць сваімі перакананнямі. Вось вам яшчэ адна парада, анёлачак: ніколі не трымайцеся за вашы перакананні ці словы. Калі будзе попыт, прадавайце іх. Пахваляючыся тым, што ніколі не адрачэцца ад сваіх перакананняў, чалавек абавязуецца заўжды крочыць па прамой лініі. Такі чалавек — боўдзіла з вераю ў непарушнасць. Прынцыпаў няма, ёсць толькі падзеі; законаў няма, ёсць толькі абставіны. Чалавек вышэйшага кшталту прыстасоўваецца да падзей і абставін, каб кіраваць імі. Калі б прынцыпы і законы былі вечньія, народы не змянялі б іх, як мы — кашулю. Адзін чалавек неабавязкова павінен быць разумнейшы за цэлую нацыю. Чалавек, які для Францыі зрабіў менш за ўсіх, цяпер ушаноўваецца нібы нейкі фетыш, бо за ўсё хапаўся з вялікім запалам, а самае большае, на што ён здольны — гэта стаяць сярод станкоў у Прамысловым музеі з этыкеткаю «Лафайет»2; тым часам кожны лічьіць за гонар шпурнуць камень у князя3.
1 Луарская армія — частка войска Напалеона, якая ўцалсла пасля разгрому пры Ватэрлоо (1815). Па згодзе з пераможцамі адышла на поўдзень ад Луары і была расфарміравана.
1 Лафайет, Мары-Жан-Поль, маркіз (1757—1834) — фрапцузскі палітычньі дзеяч, военачальнік, дапамагаў амерыканцам у барацьбс за незалежнасць (1775—1783), ка.мандаваў нацыяналыіай гвардьіяй на пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі, разышоўся ў поглядах з якабінцамі і эмігрыраваў. У 1830 годзе садзейнічаў падзепню Бурбонаў і поспеху Ліпсньскай рэвалюцыі 1830 года.
3 Князя.. які не дапусціў падзелу Францыі„. — масцца на ўвазе Шарль-Марыс Талейран (1754—1838), французскі дыпламат.
які пагарджае чалавецтвам у такой меры, каб пляваць яму ў твар столькі клятваў, колькі яно патрабуе, але князь не дазволіў падзелу Францыі на Венскім кангрэсе; і што ж, замест вянкоў у яго цэляць брудам. О, мне гэтыя справы вядомьія! Мне вядомы сакрэты шматлікіх людзей! Але годзе. Вось калі я сустрэну трох чалавек, згодных з ужываннем таго ці іншага прьінцыпа, толькі тады паверу ў непахіснасць меркавання, а чакаць гэтага мне прыйдзецца вельмі доўга! Ва ўсіх судах не знойдзеш трох суддзяў, якія б мелі аднолькавае меркаванне па адным і тым жа артыкуле закона. Вяртаюся да майго надзейнага чалавека. Варта мне толькі папрасіць, ён Ісуса Хрыста зноў укрыжуе. Даволі аднаго слова, і ён знойдзе прычыну, як пасварыцца з тым лайдаком, які дзесяці франкаў шкадуе даслаць беднай сястрычцы, і...
У гэтым месцы Ватрэн узняўся, выцягся ў пазіцыю і зрабіў выпад наперад, быццам настаўнік фехтавання.