Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
У канцы першага тыдня снежня Расціньяк атрымаў два лісты: адзін ад маці, другі ад старэйшай сястры Лоры. Убачыўшы знаёмыя почыркі, ён затрымцеў адначасова ад радасці і ад жаху. Два танюсенькія аркушыкі паперы змяшчалі прысуд яго спадзяванням: жыць ім ці памерці. Хаця ён адчуваў нешта блізкае да жаху, калі згадваў беднае становішча сваякоў, ён быў перакананы ў непахіснасці іх любві і ведаў, што можа высмактаць з іх апошнія кроплі крыві. Вось што пісала ў сваім лісце маці:
«Дарагое дзіця, дасылаю табе тое, што ты прасіў. Знайдзі гэтым грашам добры ўжытак, бо калі яшчэ раз спатрэбяцца сродкі, нават каб выратаваць табе жыццё, я не змагу сабраць такую значную суму ўпотай ад бацькі, гэта пахіснула б тую згоду, у якой жыве наша сям’я. Каб знайсці столькі новых грошай, мы будзем вымушаны закласці нашу зямлю. Я не магу рабіць нейкія вывады аб вартасці невядомых мне праектаў, але што ж гэта яны за
1 Назва, прьісвоеная гермапскай дзяржаве ў X ст. Захавалася яна
да заваявання Германіі войскамі Напалеона I. Шляхам розных здзелак
з уладамі германскіх княстваў нямецкія і іншаземпыя буржуа стапавіліся «тытулаванымі асобамі».
такія, калі ты баішся расказаць.мне пра іх? Ніякіх тамоў для гэтага пісаць не трэба, нам, мамам, досыць аднаго слова, і яно як рукою зняло б трывогу няўпэўненасці. He буду ўтойваць, што твой ліст выклікаў у мяне непрыемнае ўражанне. Дарагі сыне, што ж прымусіла цябе так палохаць маё сэрца? Напэўна, ты моцна пакутаваў, пакуль пісаў свой ліст, бо і я моцна пакутавала, пакуль чытала яго. На якую ніву ты ступаеш? Ці не будзе тваё жыццё, тваё шчасце абумоўлена неабходнасцю выглядаць не тым, кім ты з’яўляешся, і наведваць той круг людзей, дзе ты бываць не можаш, існаваннем у свеце, якое будзе вымагаць непасільных табе грашовых затрат і часу, патрэбнага на вучэнне? Добры мой Эжэн, павер мацярынскаму сэрцу, крывыя сцяжыны да дабра не вядуць. Цярпенне і пакора — вось што патрэбна маладым людзям, якія знаходзяцца ў тваім становішчы. Я цябе не папікаю і не хачу дамешваць аніякай горычы да нашага дарунка. Любая даверлівая і прадбачлівая маці сказала б тое, што кажу я. Калі ты ведаеш, у чым заключаюцца твае абавязкі, то я, я ведаю чысціню твайго сэрца, вышыню тваіх памкненняў. Таму я магу без боязі сказаць: «Любы мой сыне, дзейнічай». А хвалююся я таму, што я маці, але кожны твой крок будуць суправаджаць нашы пяшчотныя маленні і блаславенні. Будзь асцярожны, дзіця маё. Будзь мудры, як дарослы мужчына, у тваіх руках знаходзяцца лёсы пяці дарагіх табе асоб. Ты — усё наша багацце, тваё шчасце — наша шчасце. Мы ўсе молім Бога памагчы табе ў тваіх задумках. У акалічнасцях, якія склаліся, твая цётачка Марсіяк праявіла нязмерную дабрыню: яна сама здагадалася пра тое, што ты пісаў мне пра пальчаткі. ♦ У мяне слабасць да старэйшага пляменніка», — радасна казала яна. Эжэн, любі цётку; пакуль ты не даб’ешся поспеху, я не скажу, што яна зрабіла дзеля цябе, бо, калі даведаешся, грошы апякуць табе пальцы. Вы, дзеці, не ўяўляеце, што значыць страціць памятныя рэчы! Але чаго б мы толькі не ахвяравалі дзеля вас? Цётка прасіла напісаць, што цалуе цябе ў лоб і хацела б перадаць гэтым пацалункам здольнасць заўжды быць шчаслівым. Калі б не хірагра1, добрая, цудоўная жанчына сама б табе напісала. У твайго бацькі ўсё добра. Ураджай гэтага, 1819 ro­fla, апраўдаў усе надзеі. Бывай, дарагое дзіця, пра сясцёр я нічога казаць не буду, Лора табе сама піша. He хачу
1 Падагра рук.
пазбаўляць яе задавальнення пераказаць усе нашы малыя сямейныя падзеі. Дапамажы табе, Божа, дабіцца поспеху! О, так, дабівайся поспеху, Эжэн: боль за цябе занадта пякучы, каб я магла вытрымаць яго другі раз. Я зведала, што азначае беднасць, калі хочацца мець багацце, якое можна было б аддаць свайму сыну. Ну, бывай. He пакідай нас без навін, па-мацярынску горача цалую цябе».
Калі Эжэн скончыў чытаць ліст, яго шчокі былі мокрымі ад слёз, ён думаў пра тое, як бацька Гар’ё скручваў серабро і прадаваў, каб выкупіць вэксаль сваёй дачкі. «Твая маці таксама «скруціла», можна сказаць, свае каштоўнасці, — думаў ён. — I цётка, пэўна, плакала, прадаючы сямейныя рэліквіі. Ці маеш ты цяпер права абвінавачваць Анастазі? Дзеля эгаістычнай будучыні ты паўтарыў тое самае, што зрабіла дзеля свайго каханка яна. Хто лепшы: ты ці яна?»
Невыносна пякло ў душы студэнта, яго нутро гарэла. Яму хацелася адмовіцца ад свецкага жыцця, не браць гэтых грошай. Ён пакутаваў ад тых высакародных, цудоўных згрызот сумлення, якія так рэдка цэняцца людзьмі, калі тыя судзяць сваіх блізкіх, але за якія анёлы нябесныя адпушчаюць грахі злачынцам, абвінавачаным судом зямным. Расціньяк адкрыў ліст сястры, і цнатлівадалікатныя сказы адразу асвяжылі яму сэрца:
«Твой ліст прыйшоў вельмі дарэчы, мілы браце. Я і Агата збіраліся патраціць грошы, але нашы погляды разышліся, і мы не ведалі, што купіць. Ты зрабіў тое самае, што слуга іспанскага караля, калі той скінуў на падлогу ўсе кішэнныя гадзіннікі свайго гаспадара; ты дапамог нам прыйсці да згоды. Сапраўды, мы ўсё спрачаліся, якому з нашых жаданняў аддаць перавагу, і не здагадваліся, што грашам знойдзецца ўжытак, які пераўзыдзе ўсе нашы жаданні. Агата нават заскакала ад радасці. Адным словам, цэлы дзень мы былі самі не свае, і гэта было так прыкметна (цётчын стыль), што маці строга спытала: «Што з вамі, паненкі?» Калі б яна нас яшчэ крышачку падакарала, я думаю, мы былі б яшчэ больш задаволеныя. Мусіць, жанчыне надта прыемна пацярпець за любімага чалавека! Адна я была задуменнаю і маркотнаю пры ўсёй маёй радасці. Напэўна, з мяне атрымаецца кепская жонка, я занадта мантачу. Я купіла сабе два паясы, прыгожанькі пунсон, каб прабіваць дзірачкі ў гарсетах, непатрэбшчыны, адным словам, у выніку ў мяне аказалася менш грошай, чым у таўстухі Агаты,
ашчаднай сарокі, якая збірае манеткі ў адну кучку. Яна мела дзвесце франкаў, а я толькі сто пяцьдзесят. Вось кара!
Я хацела шпурнуць гэты пояс у калодзеж, мне будзе непрыемна насіць яго. Я абакрала цябе. Агата проста малайчына, яна прапанавала адаслаць табе трыста пяцьдзесят франкаў ад нас абедзвюх. А я не змагла ўтрымацца і расказваю, як усё было на самай справе. Ведаеш, што мы рабілі, каб не парушыць твой наказ? Мы ўзялі нашы грошы і пайшлі на шпацыр разам, але як толькі выбраліся на гасцінец, бягом кінуліся ў Руфэк, дзе проста аддалі грошы месье Грымберту, загадчыку аддзялення Каралеўскай пошты. Назад мы ляцелі, як на крылах, быццам ластаўкі. «Можа, ад шчасця ў нас такая лёгкасць?» — сказала Агата. Мы нагаварылі адна другой тысячы слоў, але вы, месье парыжанін, іх не прачытаеце, бо размова вялася пра вас. Ах, мілы браце, мы любім цябе — вось як коратка можна пераказаць сутнасць нашай гутаркі. Што ж тычыцца сакрэта, дык, па словах цёткі, такія сакрэтніцы, як я з Агатаю, здольныя на ўсё, нават на маўчанне. Маці з цёткай таямніча ездзілі ў Ангулем, прычым ні словам не абмовіліся пра вышэйшыя палітычныя мэты іхняй паездкі, якой папярэднічалі доўгія нарады, куды ні мы, ні спадар барон дапушчаны не былі. Вялікія здагадкі займаюць галовы ў дзяржаве Расціньякаў. Інфанты таямніча працягваюць вышываць ажурнымі кветачкамі муслінавую сукенку для Яе Вялікасці Каралевы; засталося вышыць у двух месцах. Было вырашана, што з боку Вертэя сцяну будаваць не будуць, там будзе толькі агароджа. Ад гэтага мясцовае насельніцтва страціць і садавіну, і шпалеры, затое чужаземцы змогуць захапляцца цудоўнаю панарамаю. Калі наследнаму прынцу спатрэбяцца насоўкі, маем гонар паведаміць, што каралева-ўдава дэ Марсіяк парылася ў сваіх скарбніцах і сундуках, вядомых пад назваю Пампеі ды Геркуланума, і сутыкнулася з наяўнасцю штукі цудоўнага галандскага палатна, пра існаванне якога яна забылася; прынцэсы Агата і Лора прапанавалі ў распараджэнне каралевы ніткі, іголкі і свае рукі, па-ранейшаму чырванаватыя. Юныя прынцы, дон Анры і дон Габрыэль, упарта трымаюцца вартых жалю звычак аб’ядацца вінаградным варэннем, дражніць сясцёр, ленавацца вучыцца, разбураць птушыныя гнёзды, шумець і, папіраючы дзяржаўныя законы, рэзаць вербалоз сабе на фехтавальныя
трысцінкі. Папскі нунцый, на простай мове названы святаром, пагражае ім адлучэннем ад царквы, калі яны і далей збіраюцца грэбаваць найсвяцейшьімі канонамі граматьікі на карысць гульні ў вайну ў бузінавым гушчары. Бывай, мілы браце, ніводзін Ліст ніколі не змяшчаў яшчэ столькі маленняў за тваё шчасце, столькі радаснай любасці. Табе давядзецца шмат чаго расказаць нам, калі прыедзеш. Мне, як старэйшай, ты раскажаш усё. Цётка дала нам зразумець, што ты маеш поспех у свеце.
Расказваюць усё пра даму, а пра астатняе — маўчок...
Пры нас, вядома! Напішы, Эжэне, калі хочаш, мы можам абысціся без насовак, а замест іх пашьіем табе кашулі. Хутчэй адкажьі на гэтае пытанне. Калі табе неабходны прыгожыя, добра пашьітыя кашулі, дык мы мусім узяцца за працу зараз жа; калі ў Парыжы носяць фасоны, нам невядомыя, дашлі нам узор, асабліва для манжэт. Бывай, бывай! Цалую цябе ў лоб з левага боку, у скроню, якая належыць выключна мне. Чысты аркуш пакідаю Агаце, якая паабяцала мне не чытаць напісанага. Але для пэўнасці я застануся каля яе, пакуль яна будзе пісаць. 3 любоўю, сястра
Лора дэ Расціньяк».
«О, так, так, — паўтараў Эжэн, — багацце любою цаной! Ніякія скарбы не адплацяць за гэтую шчырую адданасць. Я хацеў бьі падарыць ім усё шчасце адразу. Тысяча пяцьсот пяцьдзесят франкаў! — зноў сказаў сабе ён пасля хвіліннай паўзы. — Трэба, каб кожная манета ператварылася ў прыступку! Лора мае рацыю, далібог! У мяне толькі некалькі кашуль з простага палатна. Калі справа кранае чужое шчасце, дзяўчына робіцца хітрэйшаю за злодзея. Прасцячка для сябе, але прадбачлівая для мяне, яна як анёл нябесны, што даруе памылкі зямныя, не разумеючы іх».
Свет належаў яму! Краўца паклікалі, распыталі, прычаравалі. Пабачыўшы месье дэ Трая, Расціньяк адразу зразумеў, якую ролю мае ў жыцці маладых людзей кравец. На жаль, не можа быць сярэдзіны між двума разуменнямі важнасці краўца: альбо ён — смяротны вораг, альбо — сябар, гэта залежыць ад якасці пашыву. У сваім краўцы Эжэн сустрэў чалавека, які зразумеў усю значнасць свайго рамяства і лічыў сябе звяном паміж цяперашнім і будучым станамі маладых людзей. Нездарма ўдзячны Расціньяк дапамог яму стаць багатым толькі