Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
дапаможа ёй дайсці да запаветнай мэты, і зрабілася рабыняю дэ Марсэ. Але ён на яе глядзець не хоча. Калі Дэльфіну прадставіце мне вы, то станеце яе кумірам, яна будзе маліцца на вас. А пасля, калі зможаце, пакахайце, калі ж не, скарыстайце яе як захочаце. Я прыму яе два ці тры разы падчас вялікіх прыёмаў, у мітусні, але днём я яе прымаць не буду. Буду вітацца з ёю, і гэтага хопіць. Дзверы графіні вы самі сабе зачынілі, згадаўшы імя бацькі Гар’ё. Так, так, даражэнькі мой, хоць дваццаць разоў ідзіце да мадам дэ Рэсто, яе дваццаць разоў не будзе дома. Вас загадалі не прымаць. Дык няхай бацька Гар’ё пазнаёміць вас з Дэльфінай дэ Нусінген. Прыгожая мадам дэ Нусінген стане для вас шыльдаю. Зрабіцеся яе абраннікам, і жанчыны будуць шалець па вас. Яе саперніцам, сяброўкам, нават самым лепшым, будзе карцець пераманіць вас. Шмат жанчын аддаюць перавагу чужому абранніку, так як і некаторыя мяшчанкі носяць капялюшыкі кшталту тых, што носім мы, знатныя дамы, спадзеючыся займець нашы манеры. Поспех прыйдзе да вас. У Парыжы поспех азначае ўсё, гэта ключ да ўлады. Калі жанчыны палічаць вас дасціпным, таленавітым, мужчыны гэтаму павераць, толькі вы іх не расчароўвайце. Тады вы зможаце многага дасягнуць, перад вамі адкрыюцца ўсе дзверы. Тады вы зразумееце, як наладжаны свет, што ў ім адны махляры і разявакі. He далучайцеся ні да першых, ні да другіх. Я даю вам сваё імя замест ніці Арыядны, і няхай яно ўвядзе вас у гэты лабірынт. Толькі не заплямце яго, — сказала яна, кідаючы на студэнта каралеўскі позірк, — вярніце мне яго чыстым. А цяпер бывайце, пакіньце мяне адну. У нас, у жанчын, таксама бываюць свае бітвы.
— I калі вам спатрэбіцца чалавек, каб узарваць падкоп... — перапыніў Эжэн кузіну.
— Дык што? — спытала вікантэса.
Ён стукнуў сябе па грудзях, усміхнуўся ў адказ на ўсмешку кузіны і выйшаў. Была пятая гадзіна. Эжэну хацелася есці, і ён баяўся, што спозніцца на вячэру. Дзякуючы гэтаму ён зведаў, як прыемна шпарка імчацца па Парыжы. Фізічнае задавальненне не замінала палёту думак. Калі маладога чалавека яго ўзросту абразіць пагардаю, ён пачынае злавацца, болып таго, звярэе, пагражае кулаком усяму грамадству, хоча адпомсціць і сам у сабе сумняваецца. Расціньяка ў гэты момант прыгняталі словы: «Дзверы ў дом графіні вы самі сабе зачынілі».
«А я туды пайду! — вырашыў ён. — I калі мадам дэ Басэан мае рацыю, калі мне адмоўлена ад дома, тады... Мадам дэ Рэсто знойдзе мяне ва ўсіх салонах, якія наведвае. Я навучуся валодаць шпагаю, страляць з пісталета і заб’ю яе Максіма!»
«А грошы, дзе ты возьмеш грошы?» — крычаў яму розум.
У тую ж хвіліну рассыпанае як на паказ багацце графіні дэ Рэсто ўспыхнула ў яго перад вачыма. Ён паспеў заўважыць раскошу, якая, напэўна, так падабалася паненцы Гар’ё: кругом пазалота, дарагія рэчы, адным словам, безгустоўная раскоша чалавека, які нядаўна стаў багатым, марнатраўства ўтрыманкі. Аднак гэтую чароўную мрою раптам сцёр успамін пра грандыёзны палац дэ Басэанаў. Мары Эжэна, прыкаваныя да вышэйшых сфер парыжскага грамадства, цягнулі за сабою тысячы благіх думак, якія пранікалі ў яго сэрца, рассоўваючы межы розуму і сумлення. Свет паўстаў перад ім такім, які ён ёсць, і Эжэн зразумеў, што законы і мараль бяссільныя перад багаццем; ultima ratio mundi1 ён бачыў толькі ў грошах.
«Ватрэн меў рацыю, багацце — вось дабрадзейнасць», — сказаў сам сабе Эжэн.
Прыехаўшы на вуліцу Нёў-Сент-Жэнеўеў, ён хуценька збегаў наверх і вярнуўся назад, каб аддаць дзесяць франкаў рамізніку, затым падаўся ў мярзотную сталовую, дзе ўжо елі, як быдла ля ясляў, васемнаццаць пансіянераў. Ен не мог стрываць відовішча гэтага пакоя і гэтых нябогаў. Пераход быў занадта рэзкі, кантраст занадта выразны, і, як вынік, яго прагныя імкненні да багацця, славы яшчэ больш узмацніліся. 3 аднаго боку, свежыя, абаяльныя вобразы з самых прыгожых слаёў грамадства, рухомыя, маладыя твары, акружаныя цудамі мастацтва, рэдкай раскошай, закаханыя, паэтычныя асобы; з другога боку — змрочныя карціны ў абрамленні галечы, твары, на якіх ад слядоў кахання засталіся толькі вяровачкі ды пралады, якімі яно калісьці кіравала. Парады мадам дэ Басэан, падказаныя ёй абурэннем пакінутай жанчыны, яе заманлівыя прапановы ўваскрэслі ў галаве Эжэна, a яго нястача растлумачыла іх па-свойму. Расціньяк вырашыў ісці да багацця двума шляхамі адначасова: абапірацца і на навуку, і на каханне, стаць доктарам юрыдыч-
1 Ultima ratio mundi — першааснова свету (лац.).
ных навук і свецкім чалавекам. Якім дзіцём заставаўся ён па-ранейшаму! Два гэтыя шляхі, нібы асімптатычныя1 лініі, ніколі не перасякуцца.
— Нешта вы не ў гуморы, спадар маркіз, — сказаў Ватрэн, пазіраючы на студэнта асаблівым, аднаму яму ўласцівым чынам, калі здаецца, што ён пранікае ў самыя патаемныя сакрэты душы.
— Я не маю намеру трываць жарты з боку тых, хто кліча мяне «спадаром маркізам», — адказаў ён. — Каб быць сапраўдным маркізам у Парыжы, трэба мець сто тысяч ліўраў гадавога даходу, а калі чалавек жыве ў «Доме Ваке», дык ён, напэўна, не з’яўляецца пестуном фартуны.
Ватрэн паглядзеў на Расціньяка па-бацькоўску і неяк з пагардаю, нібы кажучы: «Хлапчук, ды я з табой магу расправіцца так, што мокрага месца не застанецца». Потым адказаў:
— Вы не ў гуморы, бо, мусіць, вы не займелі поспеху ў прыгожай графіні дэ Рэсто.
— Мне адмоўлена ад дома, бо я сказаў, што ем за адным сталом з яе бацькам! — усклікнуў Расціньяк.
Усе жыхары пераглянуліся. Бацька Гар’ё апусціў вочы і павярнуўс'я, каб выцерці іх.
— Вы папалі мне табакаю ў вока, — сказаў ён свайму суседу.
— Хто пакрьіўдзіць бацьку Гар’ё, цяпер будзе мець справу са мною, — заявіў Эжэн, гледзячы на суседа былога вермішэльшчыка, — Гар’ё варты большага, чым мы ўсе разам. Дам я на ўвазе не маю, — дадаў ён, павярнуўшыся да мадэмуазель Тайфэр.
Гэтаю фразаю быў пакладзены канец усім размовам, бо Эжэн выказаў яе з такім вьіглядам, што прымусіў усіх пансіянераў маўчаць. Адзін Ватрэн з’едліва заўважыў:
— Каб браць бацьку Гар’ё пад сваю абарону і абвяшчаць, што вы ягоны адказны рэдактар, трэба добра валодаць шпагаю і метка страляць з пісталета.
— Менавіта так і ёсць, — адказаў Эжэн.
— Такім чынам, з сённяшняга дня вы пачынаеце вайну?
— Магчыма, што і так, — не здаваўся Расціньяк. — Але я не мушу даваць камусьці справаздачу ў сувязі з
1 Асімптота — лінія, «якая несупадае» (грэч.). Прамая лінія, якая набліжаецца да бесканечнай крывой, але не перасякаецца з ёю.
тым, што і сам не імкнуся здагадацца, чым іншыя займаюцца па начах.
Ватрэн паглядзеў на Расціньяка скоса.
— Хлопча, той,хто, не хоча аказацца падманутым гульнёю марыянетак, заходзіць у балаган, а не сочыць праз дзіркі ў парусінавых занавесках. Досыць размоў, — спыніў ён Эжэна, які гатовы быў зноў расхадзіцца. — Мы з вамі пагутарым другім разам, калі хочаце.
Вячэралі ў змрочным маўчанні. Бацька Гар’ё, збіты з панталыку першай заўвагай студэнта, не зразумеў, што настрой ва ўсіх змяніўся на яго карысць, што малады чалавек здольны абараніць яго, прымусіць злыя языкі замаўчаць.
— Выходзіць, што спадар Гар’ё — бацька графіні? — шэптам перапытала мадам Ваке.
— I баранэсы таксама, — адказаў Расціньяк.
— Ён толькі бацькам і здольны быць, — сказаў Б’яншон Расціньяку, — я абмацаў яго галаву і знайшоў толькі адну шышку — якраз бацькоўства; быць яму вечным бацькам.
Эжэн быў занадта сур’ёзны ў той вечар, каб рассмяяцца з жарта Б’яншона. Яму карцела скарыстаць парады мадам дэ Басэан, і ён разважаў, дзе і як можна дастаць грошай. Перад яго вачыма прайшлі свецкія абшары, пустынныя і ўрадлівыя адначасова, і ці не ад гэтага відовішча ён зрабіўся трывожна заклапочаным. Адзін за другім пакідалі сталовую пансіянеры пасля вячэры, a Расціньяк усё сядзеў.
— Значыцца, вы бачыліся з маёй дачкой? — усхвалявана спытаў яго Гар’ё.
Адарваны ад роздуму, Эжэн узяў старога за руку і, узіраючыся ў яго з нейкім замілаваннем, сказаў:
— Вы — цудоўны, годны чалавек. Пасля мы пагаворым пра вашых дачок.
I, не жадаючы больш слухаць бацьку Гар’ё, ён узняўся і пайшоў да сябе ў пакой, напісаў маці наступны ліст:
«Дарагая маці, ці не знойдзецца яшчэ што-небудзь у тваіх грудзях, каб падкарміць мяне? У мяне з’явіўся шанц хутка разбагацець. Мне любою цаною патрэбна тысяча франкаў. Бацьку пра маю просьбу нічога не кажы, ён можа запярэчыць, але калі я не атрымаю гэтых грошай, я западу ў роспач, здольную давесці мяне да самагубства. Пры сустрэчы я растлумачу табе сваю задуму, бо каб апісаць становішча, у якім я апынуўся, спа-
трэбіліся б цэлыя тамы. Я не прайграўся, мілая матухна, я нікому нічога не павінны, але, калі табе маё жыццё нечага вартае, табе, каторая мне яго падаравала, паспрабуй знайсці мне гэтыя грошы. Я бьіваю ў доме вікантэсы дэ Басэан, якая ўзяла мяне пад сваё апякунства. Мне трэба бываць у свеце, а ў мяне няма ні аднаго су на новыя пальчаткі. Я магу харчавацца адньім хлебам, піць толькі ваду, спатрэбіцца — буду галадаць, але без прылад, неабходных для апрацоўкі парыжскага вінаградніка, я не абыдуся. Пытанне стаіць так: або я зраблю кар’еру, або застануся калупацца ў смецці. Я ведаю, якія спадзяванні вы на мяне ўсклалі, і хачу ажыццявіць іх найхутчэйшым чынам. Мамачка, любімая, прадай што-небудзь са сваіх спадчынных каштоўнасцей, а я неўзабаве куплю табе ўзамен. Я добра ведаю становішча нашай сям’і, разумею, на якія ахвяры ты мусіш пайсці, але павер: я недарэмна прашу грошы, я не пачвара. У маёй просьбе ты не павінна бачыць нічога, апрача крыка пільнай неабходнасці. Наша будучыня залежыць ад гэтых грошай, дзякуючы якім я пачну вайну, бо парыжскае жыццё — гэта вечная бітва. Калі ты не здолееш сабраць усіх грошай сама і не будзе іншага выйсця, як прадаць цётчыны карункі, скажы ёй, што я прышлю ёй яшчэ прыгажэйшыя...» і г. д.
Эжэн напісаў лісты сёстрам, просячы іх ахвяраваць зберажэннямі, і, каб дасягнуць мэты, пазбегнуўшы сямейнага абмеркавання, а ён ведаў, што сёстры з радасцю пойдуць на ахвяры дзеля брата, ён падкрэсліваў далікатнасць справы і закранаў струны гонару, добра напятыя і такія гучныя ў маладых сэрцах. Напісаўшы лісты, міжволі разгубіўся: ён хваляваўся, трымцеў. Юны славалюб добра ведаў бездакорную чысціню гэтых душ, якія марнелі ў глушы, ведаў, колькі цяжкасцей прынясе сёстрам яго просьба і колькі радасці будзе ў гэтым для іх, з якім задавальненнем будуць размаўляць яны пра любімага брата ў патаемным куточку сядзібы. Ён уявіў сясцёр у той момант, калі яны крадком падлічваюць сваё мізэрнае багацце, як яны прыкладаюць усю сваю дзявочую хітрасць, каб даслаць грошы ў сакрэце, і ўпершыню ў жыцці спрабуюць падманваць, каб даказаць веліч сваёй душы. «Сястрынскае сэрца — гэта дыямент чысціні, мора пяшчоты», — падумаў студэнт. Ён пачаў саромецца таго, што напісаў. Якімі моцнымі будуць маленні, якімі чыстымі будуць парыванні іх сэрцаў да неба! 3 якой радасцю