Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Вам карціць даведацца, хто я, чым займаўся ці чым займаюся цяпер, — зноў загаварыў Ватрэн. — Вы занадта
цікаўны, хлопча. He хвалюйцеся, вы пачуеце шмат чаго! Са мною здараліся няшчасці. Спачатку паслухайце, адказваць будзеце пасля. Калі ласка, вось вам некалькі слоў пра маё папярэдняе жыццё. Хто я? Ватрэн. Чым я займаюся? Тым, што мне даспадобы. Што далей? Хочаце даведацца пра мой характар? Я добры да тых, хто робіць мне дабро, хто цягнецца да мяне. Ім дазволена ўсё: хай хоць наступіць мне на ногі, я не скажу: «Беражыся». Але я злы, як чорт, і не цырьімонюся з тымі, хто мне назаляе ці проста не падабаецца. I трэба вам сказаць, што мне чалавека забіць як раз плюнуць. Аднак раблю я гэта толькі ў выпадку пільнай патрэбьі і чыста. Калі хочаце, я артыст. Мала таго, перад вамі чалавек, які прачытаў «Мемуары Бенвэнута Чэліні», да таго ж на італьянскай мове! Вісус першай гільдыі, гэты Чэліні, і ў яго я навучыўся любіць прыгожае ва ўсіх яго праявах. Зрэшты, хіба не ганаровая роля ісці аднаму супраць усіх і ведаць, што табе шанцуе? Я нямала разважаў пра сучасны стан нашага грамадскага бязладдзя. Дуэль, хлопча — глупства, дзіцячая забаўка. Калі з двух жывых людзей адзін павінен знікнуць, неразумна разлічваць на выпадак. А дуэль? Гэта арол ці рэшка! Я пападу ў віновага туза пяццю кулямі запар, прычым у адну і тую ж кропку ды яшчэ з трыццаці пяці крокаў! Калі ў вас ёсць такі талент, вось тады можаце быць пэўным, што заб’еце праціўніка. Я страляў у аднаго чалавека з дваццаці крокаў і прамахнуўся. А мой дзівак першы раз у жыцці трымаў пісталет. Памацайце, — прапанаваў гэты незвычайны чалавек, расшпільваючы камізэльку і паказваючы грудзі, валасатьія, як спіна мядзведзя, пакрытыя нейкім брыдкім рудым валассём. — Гэты блазнюк падсмаліў мне шчэць, — ён прыклаў палец Расціньяка да ямкі на грудзях. — Але ў той час я быў яшчэ дзіцём вашага ўзросту, мне было дваццаць адзін год, і я яшчэ ў нешта верыў: у каханне жанчыны, у процьму глупстваў, сярод якіх вы яшчэ паблукаеце. Магло здарыцца, што мы б з вамі страляліся. Вы маглі мяне забіць. Уявіце, што я ляжу ў зямлі, а дзе вы? Уцякаеце, хаваецеся ў Швейцарыі, праядаеце бацькавы грошьі, а грошай тых — з жабіны прыгаршчы. Я растлумачу вам ваша становішча ясней, але зраблю гэта з вышыні чалавека, які ведае, што да чаго ў жыцці, і бачыць у ім толькі два шляхі: тупое паслушэнства ці бунт. Я асабіста не падпарадкоўваюся нікому, зразумела? А ці ведаеце вы, што вам трэба, каб
жыць з вашым цяперашнім размахам? Мільён, і неадкладна. Інакш вы з вашаю галоўкай трапіце ў сетку ў Сен-Клу1, шукаючы найвышэйшую сутнасць. I я вам дам гэты мільён.
Ён вытрымаў паўзу, назіраючы за Эжэнам.
— Эге, ужо вы паглядаеце на дзядзьку Ватрэна прыветней. Пачуўшы слова «мільён», вы сталі нібы дзяўчына, якой сказалі: «Да вечара». Яна прыхарошваецца, аблізваецца, як кот на малако. Вельмі добра. Ну, хадзем! Вось так, удвох! Цяпер ваш рахунак, малады чалавек. Там, у правінцыі, вы маеце тату, маму, цётку, дзвюх сясцёр (васемнаццаці і семнаццаці год), двух братоў (пятнаццаці і дзесяці год) — спіс усёй каманды. Цётка выхоўвае сясцёр. Кюрэ навучае братоў латыні. Сям’я часцей харчуецца поліўкаю з каштанаў, чым белым хлебам, тата шануе штаны, мама абмяжоўваецца адной зімовай і адной летняй сукенкамі, сёстры апранаюць што пападзе. Я ўсё ведаю, я быў на поўдні. Так жыве і ваша сям’я; калі вам дасылаюць тысячу дзвесце франкаў у год, значыць, маёнтак ваш дае не больш трох тысяч франкаў прыбытку. Вы трымаеце кухарку і слугу — трэба захоўваць знешнюю прыстойнасць: ваш тата ўсё-такі барон. Што датычыць асабіста вас, то амбіцыі вам не бракуе, бо ёсць сваякі Басэаны, ходзіце вы пешкі, марыце пра багацце і не маеце гроша ў кішэні, сёрбаеце ежу матухны Ваке, хаця любіце багатыя вячэры ў прадмесці Сен-Жэрмен, спіце на пансіённым ложку, а мроіце пра палац! He асуджаю вашых жаданняў, не, бо кожны чалавек імкнецца да славы. Спытайце жанчын, якім мужчынам аддаюць яны перавагу? Менавіта тым, хто цягнецца да славы, бо ў такіх спіна мацнейшая, кроў багацейшая жалезам, сэрца больш палкае, чым у іншых мужчьін. У росквіце сіл жанчына адчувае сябе шчаслівай, прыгожай і таму шукае мужчыну дужага, сапраўднага волата, і не баіцца, што ён яе зломіць. Я пералічыў вашыя жаданні з мэтаю спытаць наступнае: вы галодны як воўк, вы маеце вострыя зубкі; як жа здабыць харчоў у чыгунок? Перш за ўсё трэба праглынуць «Звод законаў»; радасці мала, толку столькі ж, але трэба, значыць, трэба. Няхай будзе так. Рыхтуем сябе ў адвакаты, каб стаць старшынёю крымінальнага суда, адсылаць на катаргу нябог.
1 ~.у сетку ў Сен Клу... — каля мястэчка Сен-Клу (цяпер фсшэнебелыіы парыжскі раён) стаялі сеці, каб перахопліваць целы тапельцаў.
лепшых за нас, выпальваць на іх плячах T.F.1, каб даказаць багацеям, што яны могуць спаць спакойна. Задавальнення мала, і надта марудна. Нудзіся спачатку два гады ў Парыжы, пазіраючы на ласункі, да якіх мы такія ахвотнікі, і не крані іх. Калі ўвесь час жадаеш і ніколі не задавальняеш сваіх жаданняў, стамляешся. Былі б вы малакроўным чалавекам з пароды малюскаў, вам не было б чаго баяцца, але ў вашых жылах цячэ гарачая кроў ільва, і пажадлівасць такая, што хопіць на дваццаць глупстваў у дзень. Вы станеце ахвяраю самай жахлівай з пытак, якія толькі ёсць у пекле. Дазволім меркаванне, што вы — разумны чалавек, п’яце малако ды складаеце элегіі: тады вам, як чалавеку высакароднаму, пасля гэтулькіх турбот і нястач, што і свіння завые, прыйдзецца пачаць з пасады намесніка нейкага нягодніка-пракурора ў занядбаным мястэчку. Урад кіне вам тысячу франкаў утрымання ў год, а гэта ўсё роўна, што мяснік плісне супу сабаку. Брашы на злодзеяў, абараняй багатых у судах, пасылай смелых духам на гільяціну. Дзякую шчыра і моцна! Без пратэкцыі вы так і згніеце ў правінцыйным трыбунале. Гадоў пад трыццаць вы зробіцеся суддзёй за тысячу дзвесце франкаў у год, калі яшчэ перш не зашпурнеце ў гарод сваю мантыю. Дасягнуўшы саракагадовага ўзросту, вы ажэніцеся з якой-небудзь мельнікавай дачкой, якая забяспечыць шэсць тысяч ліўраў прыбытку. Дзякуй! 3 пратэкцыяй вы ў трыццаць год атрымаеце пасаду правінцыйнага пракурора, будзеце зарабляць тысячу экю і ажэніцеся з дачкою мэра. Асмеліўшыся на маленькія палітычныя подласці, накшталт таго, каб чытаць у вьібарчым бюлетэні Вілель замест Манюэль2 (сумленне супакойвае рыфма), у сорак год вы ўздымецеся да генерал-пракурора і зможаце разлічваць на дэпутацтва. Заўважце, хлопча, што ў сумленні з’явяцца дзіркі, што дваццаць год прыйдзецца нудзіцца, хаваць галечу, а сёстры застануцца старымі дзеўкамі. Маю гонар нагадаць вам, апрача таго, што ў Францыі толькі дваццаць генерал-пракурораў, а жадаючых дабіцца гэтай пасады — дваццаць тысяч, сярод якіх знойдуцца круцялі.
1 T.F. — гэтыя літары выпальвалі ў Францыі асуджаным на катаргу, пгго азначае «ссыльнакатаржны».
2 Вілель замест Манюэль... — прозвіпіча лідэра крайніх раялістаўкансерватараў замест прозвішча ліберала. Прачытаць на выбарчым бюлетэні імя «Вілель» замест «Манюэль» — значыць учыніць палітычнае махлярства.
гатовыя прадаць сваіх родных, каб узняцца на адну зарубку. Калі такое рамяство вам не да густу, разгледзім іншы шлях. Ці не хоча барон дэ Расціньяк стаць адвакатам? Ах, цудоўна! Спачатку дзесяць год мардавацца, траціць штомесяц па тысячы франкаў, мець бібліятэку, кабінет, бываць у свеце, цалаваць мантыю якому-небудзь клерку, каб мець справы, языком круціць млын Палаца юстыцыі. Я і слова б не сказаў, калі б гэты занятак падышоў вам, але ці знойдзем у Парыжы пяць адвакатаў, якія ў пяцьдзесят год зарабляюць болей пяцідзесяці тысяч франкаў у год? Ведаеце, чым паскудзіць душу такім жыццём, я лепей бы зрабіўся піратам. Дык дзе ўзяць грошы? Сродкаў мала, ды што там, адзіны сродак — жончын пасаг. Вы ажаніцца не збіраецеся? Ах, гэта ўсё роўна, што павесіць камень сабе на шыю, і потым, што застанецца ад нашага пачуцця гонару, высакароднасці пасля шлюбу дзеля грошай? Лепш сёння ж пачаць бунт супраць грамадскіх умоўнасцей. Ажаніцца з разлікам — значыць поўзаць перад жонкаю, цалаваць пантофлі маці, апускацца да подласцей, ад якіх нават свіння ўцякла б, цьфу! Добра, калі б яшчэ знайшлі сваё шчасце, але ў такім шлюбе вы будзеце адчуваць сябе трубой для сцёку нечыстот. Лепш весці бітву з мужчынамі, чым змагацца з уласнаю жонкай. Перад вамі жыццёвыя ростані, малады чалавек, выбірайце. Але выбар ужо зроблены: вы наведалі кузіну, мадам дэ Басэан, і адчулі смак раскошы; вы наведалі дачку бацькі Гар’ё мадам дэ Рэсто і адчулі пах парыжанкі. У той дзень вы вярнуліся з адзінай думкай, якую мне было вельмі лёгка прачытаць на вашым ілбе: «Поспех! Дабіцца поспеху любой цаной». I я сказаў сабе: «Малайчына гэты хлопец, падабаецца ён мне». Вам спатрэбіліся грошы, што рабіць? Вы патрэслі сясцёр. Усе браты больш ці менш абабіраюць сясцёр. Бог святы ведае, як вы змаглі вырваць паўтары тысячы франкаў з зямлі, на якой каштанаў болей, чым дзесяціфранкавых манет, але гэтыя грошы расцякуцца, як вада праз пальцы, і што пасля? Можа, вы будзеце працаваць? Праца ў вашым сённяшнім разуменні дае людзям кшталту Пуарэ закутак пансіёна Ваке на схіле веку. Хуткае ўзбагачэнне — вось праблема, якую зараз вырашаюць пяцьдзесят тысяч маладых людзей у вашым становішчы. Вы — адзін з такіх. Самі ацаніце, колькі намаганняў спатрэбіцца і якім бязлітасным будзе бой. Паколькі пяцідзесяці тысяч добрых месц няма, трэба, каб
вы жэрлі адзін аднаго, як павукі ў слоіку. Ці вядома вам, як прабіваецца дарога ў гэтым свеце? Бляскам генія ці спраўным хабарам, распустай трэба ўрывацца ў чалавечую масу нібы пушачнае ядро, альбо ўчапіцца за яе, як бацылы чумы. Сумленны не дасягне нічога. Перад сілай генія схіляюцца і яго ж ненавідзяць, спрабуюць абылгаць за тое, што ён бярэ ўсё, не дзелячыся, але пакуль ён стаіць цвёрда, перад ім схіляюцца з глыбокай пашанай. Карацей, калі генія не патрапілі знодаць з зямлёю, перад ім кленчаць, як перад богам. Прадажнасць усюды, талент — рэдкасць. Таму прадажнасць стала галоўнай зброяй пасрэднасцей, а іх — хоць гаць гаці, і на вастрьіё гэтай зброі вы будзеце натыкацца ўвесь час. Вы ўбачыце, што жанчыны толькі на строі выдаткоўваюць болей дзесяці тысяч франкаў, хаця іх мужы зарабляюць на ўсё пра ўсё шэсць тысяч. Вы пабачыце, як чыноўнікі з заробкам тысяча дзвесце франкаў купляюць зямлю. Вы пабачыце, як жанчыны прадаюць сябе дзеля таго, каб сесці ў экіпаж сына пэра Францыі, бо той у Лоншане можа ездзіць па сярэдняй шашы. Вы ўжо бачылі, як дурны бацька Гар’ё мусіў плаціць па вэксалі, падпісаным дачкой, хаця муж графіні мае пяцьдзесят тысяч ліўраў даходу ў год. Я магу пайсці ў заклад, што ў Парыжы двух крокаў не зробіш, не сутыкнуўшыся з д’ябальскімі махінацыямі. Стаўлю галаву супраць храпкі гэтай салаты, што, закахаўшыся ў першую жанчыну, якая вам спадабаецца, багатую, маладую, прыгожую, — вы трапіце ў асінае гняздо. Усе яны не ў злагадзе з законам і вядуць вайну з мужамі на ўсіх франтах. Я не здолею скончыць, калі пачну апавядаць вам пра ўсе гешэфты, якія заключаюцца дзеля каханкаў, шмотак, дзяцей, сямейных патрэб, фанабэрыі і вельмі рэдка з добрымі намерамі. Вось чаму сумленны чалавек — агульны вораг. Але хто такі, па-вашаму, сумленны? У Парыжы сумленны чалавек — гэта той, хто дзейнічае моўчкі і не дзеліцца ні з кім. Няшчасных ілотаў1, якія паўсюль цягнуць лямку, ніколі не атрымліваючы ўзнагароды, я называю іх брацтвам боскіх прастакоў, я на ўвазе не маю. Пэўна, што яны — яскравы ўзор дабрадзейнасці, шчодра прыпраўленай глупствам, але там, дзе яны, там і галеча. Я адсюль бачу, якія будуць твары ў гэтых праведных людзей, калі Бог злосна пажартуе і не з’явіцца на Страшны суд. Такім чынам, калі вам