Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
адной трапнай фразай, на якія ён з цягам часу стаў вялікім майстрам.
— Я ведаю, што двое штаноў ягонай работы, — казаў ён, — садзейнічалі заключэнню двух шлюбаў, кожны з якіх прынёс дваццаць тысяч даходу ў год.
Паўтары тысячы франкаў і колькі хочаш фракаў! Бедны сын поўдня больш не вагаўся. Спускаючыся на снеданне, ён меў вьігляд, які немагчыма апісаць на паперы. Такі выгляд характэрны для маладога чалавека, які валодае пэўнаю сумаю грошай. У той самы момант, калі ў кішэню студэнта трапляюць грошы, яго настрой узнімаецца нібы фантастычная калона, і ён узносіцца на гэты п’едэстал. Ён ходзіць больш упэўнена, чым раней, пачуваецца так, нібы з’явілася надзейная апора для яго дзеянняў, пазірае смела, адкрыта, рухі робяцца спраўнымі; учора ён паводзіў сябе сціпла, асцярожна, зносіў выспяткі, як сабака, сёння ён сам вытне хоць міністра. 3 ім творыцца нешта нечуванае: ён усё хоча і ўсё можа, у яго жаданнях поўны сумбур, ён вясёлы, высакародны і таварыскі. Карацей кажучы, бяскрылай птушцы далі вялікія крылы. Безграшовы студэнт толькі зрэдку ўрывае крышачку ўцехі, нібы сабака, які, нягледзячы на небяспеку, украдзе костку, разгрызе яе, высмакча шпік і хутчэй бяжыць далей; але калі ў кашальку маладзёна пазвоньваюць манеты, ён смакуе ўцехі, расцягвае іх; у такія моманты ён сам сабе даспадобы, лятае ў аблоках, забыўшыся, што значыць слова «галеча». Увесь Парыж да яго паслуг. Ах, узрост бляску, зіхацення, полымя! Узрост радаснай сілы, якая марна прападае і ў мужчын, і ў жанчын! Узрост даўгоў і моцных трывог, якія толькі ўзмацняюць уцехі! Той, хто не спазнаў левага берага Сены, кварталаў між вуліцамі Сен-Жак і Сен-Пер1, той нічога не разумее ў жьіцці чалавека!
«Калі б парьіжанкі толькі ведалі, яны прыйшлі б сюды за каханнем», — падумаў Расціньяк, паглынаючы вараныя грушкі мадам Ваке, коштам па адным ліяры за штуку.
У гэты момант у сталовай пачуўся званок ад брамкі, і ўвайшоў паштальён Каралеўскай пошты. Ён спытаў месье Эжэна дэ Расціньяка і працягнуў яму два мяшэчкі і рэгістрацыйную кнігу для подпісу. Ватрэн зірнуў на
1 Маецца на ўвазс Лацінскі квартал, дзс здаўна знаходзяцца павучальныя ўстановы, музеі і бібліятэкі.
студэнта сваімі праніклівымі вачыма, нібы пугаю сцебануў.
— Вам хопіць грошай на ўрокі фехтавання і на стральбу ў ціры, — заўважыў гэты чалавек.
— Нарэшце прыбылі галіёны1, — сказала, гледзячы на мяшэчкі, мадам Ваке. Мадэмуазель Мішано не адважвалася зірнуць на грошы, баючыся, што яе сквапнасць стане відавочнай.
— У вас добрая маці, — заўважыла мадам Куцюр.
— У яго добрая маці, — паўтарыў Пуарэ.
— Так, мамачка са скуры вылузвалася, — сказаў Ватрэн. — Цяпер вы зможаце ажыццявіць свае планы, бываць у свеце, паляваць на пасагі і запрашаць на танцы графінь з кветкамі персіка на галаве. Але, паслухайце мяне, малады чалавек, часцей заходзьце ў цір.
Ватрэн зрабіў жэст, нібы цэліць у праціўніка. Расціньяк хацеў даць гасцінца паштальёну, але ў кішэнях было пуста. Ватрэн дастаў свае дваццаць су і кінуў манету мужчыну.
— Вы можаце заўсёды разлічваць на крэдыт, — сказаў ён, пазіраючы на студэнта.
Расціньяк мусіў падзякаваць, хаця з часу іх непрыемнай сутычкі, што адбылася пасля балю ў мадам дэ Басэан, гэты чалавек стаў яму нясцерпным. Цэлы тыдзень Эжэн і Ватрэн упарта маўчалі і назіралі адзін за другім. Дарма студэнт пытаў сябе, чаму між імі ўзніклі такія стасункі. Вядома, што думкі ўздзейнічаюць у простай залежнасці ад сілы, што іх спарадзіла, і б’юць туды, куды накіруе іх мозг, згодна з нейкім матэматьічным законам, накшталт таго, які абумоўлівае траекторыю палёту бомбы, пушчанай з марціры. Рознымі могуць быць эфекты іх уздзеяння. Ёсць натуры далікатныя, у якіх чужыя думкі лёгка ўкараняюцца і маюць разбуральнае ўздзеянне, але ёсць і натуры моцныя, нібы ўзброеныя, здаецца, што такія чарапы закаваны бронзаю, аб іх расплюшчваюцца думкі іншага чалавека і тут жа адскокваюць, нібы куля ад каменнай сцяны; апрача іх ёсць натуры млявыя, ватныя, дзе чужыя думкі згасаюць, нібы ядры ў мяккім насыпе рэдута. Галаву Расціньяка можна было аднесці да ліку галоў, нашпігаваных порахам, гатовых узарвацца ад маленькай іскрынкі. Яго маладосць была занадта гарачаю, каб супрацьстаяць сіле думак, гэтай заразлівасці пачуц-
1 Іспанскія паруснікі.
цяў, дзіўныя з’явы якіх чаруюць нас супроць нашае волі. Маральны зрок Расціньяка пільнасцю сваёй не саступаў зроку яго рысіных вачэй. Кожнае з яго падвойных успрыманняў рэчаіснасці (розумам і пачуццямі) было надзеленатой таямнічай глыбінёй, той гібкасцю, якімі зачароўваюць нас людзі надзвычайнага таленту, якія, нібы рыцары, з першага позірку заўважаюць прыступныя месцы любога рыштунку праціўніка. Зрэшты, за месяц у Эжэне ўзбуйнела столькі ж заган, колькі і добрых якасцей. Патрабаванні свету, здзяйсненне ўсё большых жаданняў вымагалі нараджэння заган. Да ліку яго добрых якасцей адносілася тая паўднёвая жвавасць, якая дапамагае ісці напрасткі да цяжкасцей, каб іх пераадолець, і не дазваляе народжанаму на поўдзень ад Лауры стаяць на месцы ў няўпэўненасці; гэтую якасць лічаць заганаю тыя, хто нарадзіўся на поўначы. Па іх словах, дзякуючы ёй Мюрат1 узвысіўся, але з-за яе ён таксама і памёр. Адсюль мы можам зрабіць выснову: калі чалавек з поўдня здолее спалучыць паўночную хітрасць і адвагу выхадца са спякотных краёў, ён будзе дасканалым і карона не пакіне яго. Такім чынам, Расціньяк не мог доўга заставацца пад абстрэлам батарэй Ватрэна, не ведаючы, што ён за чалавек: сябар ці вораг. Час ад часу студэнту здавалася, што гэты незвычайны чалавек здагадваецца пра ўсе яго захапленні, чытае ў маладым сэрцы, а між тым у самога Ватрэна ўсё замкнёна так моцна, нібы ён валодае непарушнай глыбінёй сфінкса, які ўсё бачыць, усё ведае, але нічога не кажа. Цяпер, маючы поўную кішэню грошай, Эжэн узбунтаваўся.
— Будзьце ласкавы, пачакайце мяне, — сказаў ён Ватрэну, які ўжо ўстаў з намерам выйсці, дапіваючы апошнія глыткі кавы.
— Нашто? — азваўся гэты саракагадовы мужчына, напінаючы шыракаполы капялюш і беручы жалезную палку, якой ён часта рабіў фехтавальны прыём — круціў «млыном»: ён, маўляў, не спалохаецца нападу нават чатырох злодзеяў.
— Я аддам вам грошы, — адказаў Расціньяк, порстка развязваючы адзін з мяшэчкаў і адлічваючы мадам Ваке сто сорак франкаў. — Што вінен, аддаць павінен, —
1 Мюрат, Іахім (1767—1815) — маршал Напалеона, яго зяць, удзельнік папалсонаўскіх паходаў, кароль непалітанскі (1808—1814 г.), быў звергнуты і за спробу вярнуцца да ўлады пакараны смсрцю.
сказаў ён кабеце. — Цяпер мы ў разліку ажно да дня Святога Сільвестра1. Размяніце мне, калі ласка, сто су.
— Што вінен, аддаць павінен, — паўтарыў Пуарэ, гледзячы на Ватрэна.
— Вось вашы дваццаць су, — сказаў Расціньяк, падаючы манетку сфінксу ў парыку.
— Складваецца ўражанне, што вы баіцеся застацца мне вінным, — усклікнуў Ватрэн, пранікаючы сваім позіркам у душу маладога чалавека і суправаджаючы яго іранічнаю дыягенаўскаю ўсмешкай, якая ўжо не раз злавала студэнта.
— Але... так, — пацвердзіў Эжэн, узнімаючыся з крэсла з двума мяшэчкамі ў руках, каб пайсці да сябе наверх.
Ватрэн выходзіў праз дзверы гасцёўні, студэнт меркаваў прайсці праз дзверы, што вялі на пляцоўку перад ўсходамі.
— А ці ведаеце вы, спадар маркіз дэ Расціньякарама, што вашы словы прагучалі не надта пачціва? — заўважыў Ватрэн, ударыўшы палкай па дзвярах, і падьішоў да студэнта, які холадна пазіраў на яго.
Расціньяк зачыніў дзверы сталовай і адвёў Ватрэна да першых прыступак лесвіцы, у закутак, што аддзяляў сталовую ад кухні, дзе былі дзверы ў сад, а над імі прадаўгаватае акенца з кратамі з жалезных пруткоў. У гэты час Сільвія выскачыла з кухні і студэнт пры ёй сказаў:
— Месье Ватрэн, я не маркіз, і мяне завуць не Расціньякарама.
— Яны пастраляюцца, — абыякава заявіла мадэмуазель Мішано.
— Пастраляюцца, — паўтарыў Пуарэ.
— Ды не, — адказала мадам Ваке, пагладжваючы купку манет пальцамі.
— Але паглядзіце, яны кіруюцца пад ліпы, — закрычала мадэмуазель Віктарына, усхапіўшыся, каб паглядзець у сад. — Бедны студэнт, ён жа мае рацыю.
— Пайшлі наверх, мілачка, гэтыя справы нас не датычаць, — паклікала яе мадам Куцюр.
Але тоўстая Сільвія ў дзвярах перагарадзіла дарогу мадам Куцюр і Віктарыне, якія ўжо збіраліся пайсці.
1 Дзень св. Сільвестра — 31 снежня.
— Гэтага яшчэ не хапала! — заявіла яна. — Месье Ватрэн сказаў месье Эжэну: «Пагутарым!», узяў яго пад руку, і зараз яны соваюцца па нашых артышоках.
У гэты момант з’явіўся Ватрэн і з усмешкай сказаў:
— Матухна Ваке, не палохайцеся, я выпрабую свае пісталеты пад ліпамі.
— Ах, спадар, — сказала Віктарына, пляснуўшы ў далоні, — за што вьі хочаце забіць Эжэна?
Ватрэн адступіў на два крокі і ўтаропіўся ў Віктарыну.
— Вось дык гісторыя! — кплівым тонам закрычаў ён, прымусіўшы пачырванець няшчасную дзяўчыну. — Гэты малады чалавек вельмі мілы, ці не так? О, вы навялі мяне на думку, — дадаў ён. — Я зраблю вас шчаслівымі абодвух.
Мадам Куцюр узяла сваю выхаванку пад руку і павяла яе, шапнуўшы на вуха:
— Віктарына, сёння я вас не пазнаю.
— Я не хачу, каб у маім доме стралялі, — заявіла мадам Ваке. — У такі час вы перапалохаеце ўсё наваколле і прыцягнеце паліцыю.
— Спакойна, мадам Ваке, — адказаў Ватрэн. — Ля-ля, цудоўна, мы ідзём у цір.
Ён далучыўся да Расціньяка і фамільярна ўзяў маладога чалавека пад руку.
— Нават калі я дакажу вам, што магу пяць разоў запар трапіць дакладна ў віновага туза, вашай смеласці не паменее? Вы выглядаеце чалавекам трошкі апантаным, і, трэба думаць, дасцё забіць сябе, як дурань.
— Вы адступаецеся?
— He выпрабоўвайце майго цярпення, — адказаў Ватрэн. — Сёння не холадна, давайце прысядзем вунь там, — і ён паказаў на пафарбаваныя ў зялёны колер лаўкі. — Там нас ніхто не пачуе. Я хачу пагаварыць з вамі. Вы хлопец добры, і благога я вам не зьічу. Я люблю вас, слова Падма... (халера ясная!), слова Ватрэна. Зараз скажу, за што я вас люблю. Але перш знайце, што я ведаю вас, як ліхога шэлега, і дакажу вам гэта. Пакладзіце свае мяшкі, — прапанаваў ён, паказваючы на круглы стол.
Расціньяк паклаў грошы на стол і сеў, поўны цікаўнасці, якая яшчэ болей разгаралася з-за нечаканых змен у манерах гэтага чалавека: спачатку хацеў забіць, цяпер ставіць сябе гэтак паблажліва.