Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— I бывай, — дадаў ён.
— Які жах! — сказаў Эжэн. — Вы жартуеце, месье Ватрэн?
— Ля-ля-ля, спакой! He прыкідвайцеся дзіцём; зрэшты, калі вам падабаецца, абурайцеся, сярдуйце. Кажыце, што я злодзей, паскуднік, лайдак, бандыт, але не назьівайце мяне ні махляром, ні шпіёнам. Ну, давайце мне перцу з імберцам, ганьце. Я вам дарую, у вашым узросце гэта натуральна, і я быў такім самым. Але падумайце. Аднойчы вы паступіце яшчэ горш. Вы будзеце заляцацца да прыгожай кабеткі і будзеце браць ад яе грошы. Вы ўжо думалі аб гэтым! — сказаў Ватрэн. — Бо як вам інакш дабіцца поспеху, калі не спекуляваць сваім каханнем? Дабрадзейнасць, мілы мой студэнт, на часткі не падробіш: ці яна ёсць, ці яе няма. Нам прапаноўваюць пакаяцца ў грахах. Нішто сабе сістэма: пашкадуеш аб злачынстве і яго табе даруюць! Спакусіць жанчьіну, каб узняцца на вышэйшую ступеньку сацыяльнай лесвіцьі, пасеяць звады між дзецьмі ў сям’і, карацей, пайсці на ўсе тыя брыдоты, што робяцца ціхма, але заўждьі з мэтаю асабістых выгод. Што ж гэта па-вашаму? Хіба ўсё гэта робіцца дзеля веры, надзеі і дабрачыннасці? Чаму дэндзі, які за ноч пазбавіць дзіця паловы спадчыны, атрымае за гэта толькі два месяцы турмы, а небараку, які ўкрадзе тысячу франкаў «пры абцяжарваючых абставінах», упякуць на катаргу? Вось яны — законы. Няма ў іх ніводнага артыкула, які б не ўпіраўся ў бязглуздзіцу. Чалавек у
модных пальчатках і з хлуснёю на вуснах забівае, не праліваючы крыві, а з дапамогаю падману; забойца адамкнуў дзверы адмычкаю. I першае, і другое начныя злачынствы. Між тым, што я прапаноўваю вам зараз, і тым, што вы зробіце ў будучым, няма розніцы, акрамя пралітай крыві. А вы верыце ў нешта непахіснае на гэтым свеце! Трэба пагарджаць людзьмі і знаходзіць дзіркі ў сетцы зводу законаў, праз якія можна праслізнуць. Таямніца вялікіх багаццяў, набытых невядома як, схавана ў забытым, але чысцютка выкананым злачынстве.
— Hi слова болей, пане! Я не хачу вас слухаць, бо пачну сумнявацца нават у сабе самім. Пачуцці — вось мой адзіны настаўнік зараз.
— Як вам заўгодна, хлопча, але я лічыў вас мацнейшым. Болей я вам нічога не скажу. Зрэштьі, апошняе слова. — Ён паглядзеў студэнту ў вочы і сказаў: — Вы ведаеце маю таямніцу.
— Малады чалавек, які адмаўляецца ад вашых паслуг, здолее забыцца пра яе.
— Добра сказалі, мне падабаецца. He кожньі быў бы такі далікатны. He забывайце пра тое, што я магу для вас зрабіць. Даю вам два тыдні, каб прыняць або адхіліць маю прапанову.
«Якая жалезная логіка ў гэтага чалавека! — падумаў Расціньяк, назіраючы за тым, як Ватрэн спакойна адыходзіць, трымаючы палачку пад пахаю. — Ён у грубай форме сказаў мне тое ж самае, аб чым мадам дэ Басэан апавядала фігуральна. Сталёвымі кіпцюрамі ён ірваў мне сэрца. He паспеў я ўсвядоміць, чаму я хачу трапіць да мадам дэ Нусінген, як ён ужо разгадаў матывы, якія мною рухаюць. Адным словам, гэты разбойнік двума словамі паведаміў мне пра дабрадзейнасць больш, чым усе іншыя людзі ды кнігі. Калі дабрадзейнасць несумяшчальная з адступленнямі ад сумлення, значыць, я абакраў сваіх сясцёр?» — нерваваўся ён, шпурляючы мяшкі на стол. Затым у яго галаве закруціліся вірам развагі: «Вернасць дабрадзейнасці — гэта нябеснае пакутніцтва. Так, усе вераць у дабрадзейнасць, але хто ж дабрадзейны? Народы зрабілі свабоду сваім кумірам, але дзе вы бачылі на зямлі свабодны народ? Мая маладосць яшчэ чыстая, як неба без аблачьінкі, але хіба жаданне быць вялікім, багатым не вызначае неабходнасці лгаць, скарацца, поўзаць, зноў уздымаць галаву, ліслівіць, прыкідвацца? Хіба не з’яўляецца яно згодаю зрабіцца лёкаем у тых, хто сам
ілгаў, скараўся, поўзаў? Перш чым стаць іх хаўруснікам, трэба пабыць у іх служкаю. Дык не, я хачу працаваць сумленна, свята, хачу працаваць дзень і ноч і толькі працы быць абавязаным сваім багаццем. Хай маё багацце прыйдзе няхутка, але штовечар галава будзе спакойная, без адзінай благой думкі спачываць на падушцы. Што можа быць лепш, чым глядзець на сваё жыццё і бачыць, што яно незаплямленае, чыстае, як лілея. Я і маё жыццё — гэта як хлопец з маладою. Ватрэн прадэманстраваў мне, што здараецца праз дзесяць год шлюбу. Халера, аж галава закруцілася. Hi аб чым думаць не хачу, сэрца — найлепшы павадыр».
Голас таўстухі Сільвіі адарваў Эжэна ад мрояў. Яна паведаміла, што прыйшоў кравец, і студэнт так і з’явіўся перад ім, трымаючы ў руках два мяшэчкі з грашыма, прычым гэтая акалічнасць ніколькі яго не засмуціла. Эжэн прымерыў фракі, пашытыя для вечароў, а затым апрануў новы дзённы касцюм; адзенне цалкам змяніла яго. «Цяпер я не саступлю месье дэ Траю, — падумаў ён. — Нарэшце я маю шляхецкі выгляд!»
— Месье, — звярнуўся бацька Гар’ё, уваходзячы да Эжэна, — вы пыталіся, ці не ведаю я дамы, дзе бывае мадам дэ Нусінген...
— Так.
— Дык вось, у наступны панядзелак яна едзе на баль да маршала Карыльяна. Калі вы зможаце трапіць туды, раскажаце мне, ці добра павесяліліся мае дочкі, як яны былі апранутыя, зрэшты, усё.
— Як удалося вам даведацца аб гэтым, татачка Гар’ё? — пацікавіўся Эжэн, прапаноўваючы старому сесці ля каміна.
— Мне сказала яе пакаёўка, праз Тэрэзу і Канстанцу я ведаю ўсё, што робяць мае дочкі, — радасна адказаў ён.
Стары нагадваў юнага каханка, радаснага ад таго, што прыдумаў хітрую камбінацыю, якая дазволіла яму спрычыніцца да жыцця сваёй палюбоўніцы ўпотай ад яе.
— Вы іх пабачыце! — уздьіхнуў ён, прастадушна выяўляючы сваю зайздрасць.
— Яшчэ невядома, — адказаў Эжэн. — Я зараз паеду да мадам дэ Басэан, спытаю, ці зможа яна прадставіць мяне жонцы маршала.
Усцешаны Эжэн марыў пра магчымасць з’явіцца ў палацы вікантэсы апранутым так, як цяпер, як будзе апранацца заўсёды. Тое, што маралістьі называюць «бяз-
доннямі чалавечага сэрца», не ёсць што іншае як няпэўныя думкі, міжвольныя парыванні ўласнага інтарэсу. Усе гэтыя нечаканыя павароты — тэма для напышлівых разважанняў, усе гэтыя раптоўныя перамены разлічаны на лепшае задавальненне жаданняў. Убачыўшы сябе прыгожа апранутым, абутым, у модных пальчатках, Расціньяк забыўся на рашучасць заставацца верным дабрадзейнасці. Схіляючыся да несправядлівасці, маладосць не наважваецца глядзецца ў люстэрка сумлення, тады як сталы ўзрост ужо бачыў сябе ва ўсялякім выглядзе: вось і ўся розніца між двума перыядамі жыцця.
За некалькі дзён два суседы, Эжэн і бацька Гар’ё, сталі добрымі сябрамі. Іх патаемнае сяброўства вынікала з тых самых псіхалагічньіх прычын, якія спарадзілі супрацьлеглыя пачуцці ў дачыненнях студэнта да Ватрэна. Дзёрзкі філосаф, задумаўшы вывучыць уздзеянне нашых пачуццяў на фізічны свет, знойдзе не адзін доказ матэрыяльнаму існаванню гэтага ўздзеяння ў дачыненнях між людзьмі і жывёламі. Які фізіянаміст хутчэй разгадае характар чалавека, чым сабака: ён адразу адчувае, любіць яго чалавек ці не любіць. Цэпкія атамы — гэты выраз увайшоў ва ўсе мовы і застаецца ўжывальным, тым самым абвяргаючы філасафічныя недарэчнасці аматараў адвейваць, нібы мякіну, простыя словы. Любоў перадаецца. Пачуццё на ўсё накладае свой адбітак і мінае прастору. Ліст — гэта сама душа, настолькі дакладнае рэха жывога голаса, што далікатньія душы адносяць яго да найдаражэйшых скарбаў кахання. Несвядомае пачуццё бацькі Гар’ё дасягала вышэйшых ступеняў сабачага нюху, і ён умомант адчуў спагаду, дабрыню, юнацкія сімпатыі да сябе, якія ўзніклі ў душы Эжэна. Хаўрус нараджаўся, але яшчэ не прывёў да шчырасці. Выказваючы жаданне ўбачьіць мадам дэ Нусінген, Эжэн не разлічваў на тое, што трапіць да яе праз старога, але спадзяваўся, што той можа прагаварыцца і гэтым паспрыяць поспеху. Бацька Гар’ё расказваў пра дачок толькі тое, аб чым Эжэн сам апавядаў за сталом у дзень, калі зрабіў два візіты.
— Даражэнькі пане, — сказаў стары на наступны дзень, — як вы маглі падумаць, што мадам дэ Рэсто прагневалася на вас за тое, што вы згадалі маё імя? Mae дочкі моцна любяць мяне. Я — шчаслівы бацька. Вось толькі абодва зяці да мяне паставіліся блага. Я не хацеў, каб дарагія для мяне істоты пакутавалі ад маіх неладоў
з іх мужамі, і вырашыў надалей бачыцца з імі толькі ўпотай. Гэтая таямнічасць дае мне многа радасці, невядомай іншым бацькам, тым, хто можа бачыць сваіх дачок у любы час. А я, як вы разумееце, такой магчымасці не маю. Таму, калі надвор’е добрае, я адпраўляюся на Елісейскія палі, папярэдне спытаўшыся ў пакаёвак, ці збіраюцца мае дочкі выязджаць. Я чакаю там, дзе яны маюць праехаць, а калі набліжаюцца карэты, у мяне сэрца мацней б’ецца; я любуюся імі, апранутымі святочна і ўрачыста. Праязджаючы побач, яны вітаюць мяне ўсмешкай, нібы яснае сонейка дорыць прамень. Я застаюся чакаць, а яны мусяць вяртацца. Я іх пабачу яшчэ раз: паветра ім карыснае, яны заружавеюцца, і я чую, як вакол мяне кажуць: «Якая прыгажуня!» Маё сэрца радуецца; ці ж не мая кроў! Я люблю тых коней, якія іх возяць, мне хацелася б стаць тым маленькім сабачкам, што трымаюць мае дочкі на каленях. Я жьіву іх уцехамі. Кожны любіць на свой манер, ад майго манеру нікому кепска не робіцца, чаму людзі турбуюцца за мяне? Я пасвойму шчаслівы. Хіба я парушаю закон тым, што хаджу да дачок штовечар, каб пабачыць, як яны выязджаюць з дому на баль? Як бывае мне сумна, калі я прьіязджаю запозна і чую: «Спадарыня паехала». Аднойчы я прачакаў да трэцяй гадзіны ночьі, каб пабачыць Назі, бо не бачыў яе два дні. Ад радасці я ледзь не памёр! Прашу вас, калі гаворка зойдзе пра мяне, кажыце толькі, якія добрыя мае дочкі. Яны гатовы заваліць мяне ўсялякімі дарункамі, я іх спыняю, кажу: «Не трацьце свае грошы, што я буду рабіць з падарункамі? Мне нічога не трэба». I сапраўды, хто я такі? Бяздольньі нябожчык, цягаюся душою паўсюль за сваімі дочкамі. Калі пабачыце мадам дэ Нусінген, скажаце, якая з іх вам спадабаецца болей, — дадаў стары пасля паўзы, заўважьіўшы, што Эжэн збіраецца пайсці на шпацыр у сад Цюільры1, чакаючьі часу, калі можна будзе з’явіцца да мадам дэ Басэан.
Шпацьір стаўся для студэнта фатальным. Некалькі жанчын заўважылі яго. Ён быў такім прыгожым, маладым, апранутьім з густам і элегантна! Адчуваючы, што на яго глядзяць ледзь не з замілаваннем, ён забыўся на абабраных сясцёр і цётку, забыўся на дабрадзейную грэблівасць. Ён бачыў, што над яго галавой праляцеў