Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
1 Альцэст — герой камедыі Мальсра «Мізантроп», сн адкрыта выказвас сваё незадавалыіеннс грамадствам, якос яго акружае; Джэні Дынс — самаахвярная гсраіня рамана Вальтэра Скота «Эдынбургская цямніца».
прыску, побач з камінам — квадратны стол з арэхавага дрэва, папярочкай якога бацька Гар’ё карьістаўся, каб пагнуць срэбны посуд. Агульную мізэрную карціну дапаўнялі трухлявая канторка, на якой ляжаў капялюш старога, фатэль з саламяным сядзеннем і два крэслы. Біла полага было прьімацавана да столі нейкай анучкай, але замест полага з яго звісаў якісьці ласкут тканіны ў белую і чырвоную клетку. Самы бедны рассыльны жыў у сябе на гарышчы не так бедна, як бацька Гар’ё ў пансіёне Ваке. Ад аднаго выгляду гэтай каморы сціскалася сэрца, пакой выдаваў на самы змрочны турэмны каземат. На шчасце, Гар’ё не бачыў выразу твару Эжэна, калі той ставіў свечку на начны столік. Стары павярнуўся да студэнта, па-ранейшаму захутаны ў коўдру да падбародка.
— Ну, і хто вам падабаецца больш, мадам дэ Рэсто ці мадам дэ Нусінген?
— Я аддаю перавагу мадам Дэльфіне, — адказаў студэнт, — бо яна вас любіць болей.
Адчуўшы цеплыню, з якой Эжэн вымавіў гэтыя словы, стары адхінуў коўдру і паціснуў студэнту руку.
— Дзякуй, дзякуй, — усхвалявана адказаў Гар’ё. — А што яна сказала пра мяне?
Расціньяк паўтарыў словы баранэсы, надаючы ім дадатковай прыгажосці. Стары слухаў так уважліва, нібы прамаўляліся словы божыя.
— Мілае дзіця, так, яна вельмі любіць мяне. Але не верце таму, што яна казала пра Анастазі. Сёстры раўнуюць мяне адна да другой, скажу я вам, і ў гэтым яшчэ адзін доказ іх чуласці. Мадам дэ Рэсто таксама мяне любіць, я гэта ведаю. Бацька ведае сваіх дзяцей, як Бог усіх людзей: ён бачьіць, што робіцца ў іх сэрцах і судзіць аб іх намерах. Абедзве дачкі аднолькава чулыя да мяне. Ах, каб мне яшчэ добрых зяцёў, я быў бы бязмежна шчаслівым, хаця, напэўна, поўнага шчасця на свеце не існуе. Калі б я жыў з дочкамі, чуў іх галасы, ведаў, што яны побач, бачыў, як яны ад’язджаюць, прыязджаюць, каб жыццё ішло так, як у той час, калі дочкі жылі са мною, маё сэрца заскакала б з радасці... А ці прыгожа былі яны апрануты?
— Так, — сказаў Эжэн. — Але, месье Гар’ё, чаму вы жывяце ў гэтай каморцы, маючы дачок, якія амаль купаюцца ў раскошы?
— Далібог, нашто мне лепшы пакой? — са знешняй бесклапотнасцю адказаў стары. — Мне цяжка тлумачыць
вам такія рэчы; я двух слоў не звяжу як трэба. Прычына — Тут, — дадаў ён, стукаючы сябе па той частцы грудзей, дзе б’ецца сэрца. — Маё жыццё — гэта жыццё маіх дачок. Калі ім добра, шчаслівыя яны, прыгожа ўбраныя, ходзяць па дыванах — тады хіба мае значэнне, што за рьізман прыкрывае маё цела і ў якім кутку я сплю? Калі ім цёпла, мне не можа быць зімна, калі ім весела, то і я ніколі не зануджуся. Mae адзіныя турботы — гэта іх турботы. Калі вы станеце бацькам, калі пачуеце лепятанне вашых дзяцей і скажаце сабе: «Гэта часцінка мяне», калі адчуеце, што гэтыя малюткі — ваша крывінка, што ў іх — лепшае, што было ў вас, бо так яно і ёсць, то вам будзе здавацца, што вы зрасліся з імі ў адно цела, вам будзе мроіцца, што вы рухаецеся, калі крочаць яны. Адусюль мне чуюцца іх галасы. Ад іх сумнага позірку стыне мая кроў. Аднойчы вы самі ўбачыце, што шчасце дзяцей даражэйшае за ваша ўласнае шчасце. Я не здолею вам растлумачыць усяго: гэта ўнутраныя пачуцці нібы напаўняюць чалавека шчасцем. Карацей кажучы, я жыву трайным жыццём. Хочаце, я раскажу вам нешта цікавае? Ведаеце, стаўшы бацькам, я зразумеў Бога. Усё сутнае пайшло ад яго, таму ён усюдыісны. Таксама і я з маімі дочкамі, толькі я іх люблю мацней, чым Бог любіць свет, бо свет сваёй прыгажосцю не роўны Богу, а мае дочкі прыгажэйшыя за мяне. Яны заўсёды ў маёй душы, і я ўсё думаў: сёння ўвечары вы пабачыцеся з імі. Божа мой, я гатовы чысціць боты, бегаць па даручэннях у таго мужчыньі, які мог бы зрабіць Дэльфіну шчаслівай, бо жанчына шчаслівая, калі яе кахаюць. Пакаёўка паведаміла мне, што гэты панок дэ Марсэ — сапраўдны сабака. У мяне аж рукі свярбяць, каб скруціць яму шыю. He кахаць такую жанчыну, такую прыгажуню, з яе салаўіным голасам! Дзе былі яе вочы, калі яна выходзіла замуж за гэтага тоўстага эльзаскага цурбана? Трэба было абедзвюм знайсці сабе ласкавых прыгожьіх маладых людзей. А выйшла інакш. Зрэшты, яны вьібіралі самі.
Бацька Гар’ё быў непараўнальны. Упершыню Эжэн пабачыў старога ў бляску бацькоўскай любові. Сіла натхнення, чалавечых пачуццяў — рэч, вартая асаблівай увагі. Якой бы грубай не была асоба, як толькі ў яе сэрцы загараецца пачуццё моцнай, сапраўднай любові, яна адразу ж пачынае выпраменьваць асаблівыя флюіды, якія змяняюць выраз твару, ажыўляюць рухі, прыдаюць голасу афарбоўку. Дзякуючы сіле гэтага пачуцця нават
самае тупое стварэнне здольна здзівіць неверагодным красамоўствам, калі не складам гутаркі, дык хоць яе думкамі, і нібы ўзнімаецца на светаносных крьілах. Так і ў гэтую хвіліну: у рухах, у голасе старога адчувалася прыцягальная сіла, па якой мы пазнаём вялікіх акцёраў. Але хіба высокія пачуцці не з’яўляюцца паэтычным выяўленнем нашай волі?
— Дык вас, значьіць, не засмуціць вестка аб тым, што яна, напэўна, парве з дэ Марсэ? — сказаў Эжэн. — Гэты хлюст прамяняў яе на княгіню Галатыён. Што датычыць мяне, то я сёння ўвечары закахаўся ў мадам Дэльфіну.
— Вось як! — усклікнуў бацька Гар’ё.
— Так, і нібыта я ёй спадабаўся. Цэлую гадзіну мы размаўлялі пра каханне, а паслязаўтра, у суботу, я пайду да яе.
— Ох, як жа я буду любіць вас, мой даражэнькі, калі вьі ёй спадабаецеся. Вы добры чалавек, і праз вас яна не будзе пакутаваць. А калі вы ёй здрадзіце, я пачну з таго, што перарэжу вам горла. Жанчына два разы не кахае, скажу я вам. Але, Божа, што за лухту я пляту, пане Эжэне! Тут для вас зімна. Божа, значыцца, вы размаўлялі з ёй. Можа, яна нешта прасіла перадаць мне?
«Нічога», — падумаў Эжэн і адказаў старому:
— Яна сказала, што пасылае вам моцны, даччын пацалунак.
— Бьівайце, суседзе, добрай ночы вам, сніце прыемныя сны. Мне пасля вашых слоў прыемны сон забяспечаны. Няхай Бог дае вам спору ва ўсіх жаданнях. Сёння ўвечары вы былі маім добрым анёлам, вы прынеслі з сабою вобраз маёй дачкі.
«Нябога, — падумаў Эжэн, кладучыся ў ложак, — яго любоў растопіць нават каменнае сэрца. Ягоная дачка столькі ж думае пра яго, колькі пра турэцкага султана».
Пасля гэтай размовы Эжэн стаў нечаканым павераным, сябрам бацькі Гар’ё. Між імі ўсталяваліся тыя адзіныя стасункі, якія толькі і маглі прывязаць старога да другога чалавека. Гарачыя пачуцці ніколі не зробяць памылковага разліку. Раз Эжэн станавіўся для баранэсы блізкім сябрам, то бацька Гар’ё ўявіў, што гэта нейкім чынам наблізіць яго да дачкі. Акрамя таго, ён даверыў Эжэну прычыну свайго болю. Мадам дэ Нусінген, шчасця якой ён зычыў па сто разоў штодня, яшчэ не зведала слодычы кахання. Вядома, Эжэна стары ўявіў адным з самых мілых маладых людзей, якіх ён калі-небудзь ба-
чыў, і нібы прадчуваў, што ён зможа прынесці баранэсе ўсе тыя задавальненні, якіх ёй бракавала. Такім чынам сэрца старога прасцірала дарогу да сяброўства, якое мацнела з кожным днём і без якога незразумелай была б і развязка гэтай аповесці.
Назаўтра раніцай, за снеданнем, пансіянеры здзівіліся сімпатыі, з якой глядзеў на Эжэна бацька Гар’ё, дарэчы, ён і сеў побач з ім, словам, сказаным студэнту, выразу твару, які звычайна выдаваў на гіпсавую маску. Ватрэн бачыў студэнта пасля памятнай гутаркі ўпершыню і, здавалася, імкнуўся вычытаць нешта ў душы маладога чалавека. Гэтай ноччу, перш чым заснуць, Эжэн змераў усю прастору жыццёвага поля, што адкрылася перад ім, і цяпер, сустрэўшыся з Ватрэнам, ён адразу ўспомніў пра план гэтага чалавека і падумаў пра пасаг мадэмуазель Тайфэр, не стрымаўся і глянуў на Віктарыну, як глядзіць на багатую спадкаемніцу самы дабрадзейны малады чалавек. Іх вочы выпадкова сустрэліся. Зразумела, што Эжэн у новым уборы здаўся беднай дзяўчьіне чароўным прыгажуном. Позірк, якім яньі абмяняліся, быў досыць шматзначным, каб у Расціньяка зніклі ўсялякія сумненні наконт таго, што ён стаў прадметам тых трывожных пачуццяў, якія хвалююць усіх маладых дзяўчат. Нечы голас нібы крычаў Расціньяку: «Восемсот тысяч франкаў!» Але раптам ён успомніў падзеі пярэдадня і вырашыў, што задуманае каханне да мадам дэ Нусінген паслужыць яму сродкам ад міжвольных благіх думак.
— Учора ў Італьянскім тэатры давалі «Севільскага цырульніка» Расіні. Я ніколі не чуў такой чароўнай музыкі, — сказаў ён. — Божа, якое шчасце мець ложу ў Італьянскім тэатры!
Бацька Гар’ё з лёту зразумеў сэнс гэтых слоў, як сабака разумее рух гаспадара.
— Вы, мужчыны, жывяце як сыр у масле, — заўважыла мадам Ваке, — робіце, што вам даспадобы.
— А як вы вярталіся дадому? — спытаў Ватрэн.
— Пешкі, — адказаў Эжэн.
— А я, — уставіў спакуснік, — не прызнаю палавінчатых задавальненняў. Я хацеў бы ехаць у тэатр на карэце, мець сваю ложу і вяртацца дадому з усімі выгодамі. Усё або нічога — вось мой дэвіз.
— Добры дэвіз, — зазначьіла мадам Ваке.
— Магчьіма, вы пойдзеце наведаць мадам дэ Нусінген, — шапнуў Эжэн Гар’ё. — Вядома, яна прыме вас
сардэчна і захоча даведацца пра мяне. Я ведаю, што ёй больш за ўсё хочацца трапіць у дом маёй кузіны, вікантэсы дэ Басэан. He забудзьце сказаць ёй, што я вельмі люблю яе і ўвесь час думаю аб тым, якім чынам дапамагчы ёй у гэтым.
Расціньяк неўзабаве накіраваўся ў Школу правазнаўства. Яму хацелася як мага менш заставацца ў ненавісным доме. Амаль цэлы дзень студэнт бадзяўся па горадзе, яго галава ліхаманкава палала, — стан, добра вядомы ўсім маладым людзям, ахопленым занадта смелымі спадзяваннямі. Заявы Ватрэна навялі яго на думкі пра грамадскае жыццё, і якраз у гэты момант пры ўваходзе ў Люксембургскі сад ён сустрэў свайго сябра Б’яншона.
— Чаму гэта ты такі сур’ёзны? — спытаў студэнт-медык, беручы Эжэна пад руку, каб разам пашпацыраваць перад Люксембургскім палацам.
— Мяне даймаюць благія думкі.
— Што за думкі? Іх ёсць чым палячыць.
— Чым гэта?
— Трэба зрабіць тое, што яны падказваюць.
— Ты жартуеш, бо не ведаеш, у чым справа. Ты чытаў Русо?
— Так.
— Памятаеш тое месца, дзе ён пытаецца ў свайго чытача, што б той зрабіў, калі б мог стаць багатым, сілаю волі забіўшы якога-небудзь старога кітайскага мандарына, не пакідаючы Парыжа?