Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Сумнае багацце хочаце вы сабе прыдбаць, — заўважыла яна, горка ўсміхаючыся. — Тут нішто не выдае на няшчасце, а між іншым, нягледзячьі на гэты знешні спакой, я ў роспачы. Ад турботаў я не магу заснуць, маё гора адаб’ецца і на маёй прыгажосці.
— О, гэта немагчыма, — усклікнуў студэнт. — Мне цікава, што гэта за беды, якія не змагло б развеяць нават адданае каханне?
— Ах, калі б я даверыла вам прычыну маіх пакут, вы пакінулі б мяне. Гэта ў вас яшчэ не каханне да мяне, a звычайнае мужчынскае заляцанне; калі б вы мяне сапраўды кахалі, вы б і самі прыйшлі ў жахлівую роспач. Бачыце, я мушу маўчаць. Але богам прашу, зменім тэму размовы. Давайце пройдзем паглядзім мае пакоі.
— He, пасядзім тут, — адказаў Эжэн, уладкоўваючыся на маленькай канапцы каля каміна побач з мадам дэ Нусінген і ўпэўнена трымаючы яе руку.
Яна не пярэчыла і нават сама паціснула руку юнака адным з тых поціскаў, што выдаюць вялікае хваляванне.
— Паслухайце, — сказаў Расціньяк, — калі вас нешта турбуе, даверцеся мне, і я дакажу вам, што я люблю вас дзеля вас. Ці вы працягваеце гутарку і раскажаце мне пра вашы беды, каб я мог іх развеяць, чаго б гэта мне не каштавала, нават калі да гэтага давядзецца забіць некалькі чалавек, ці я пайду і болын ніколі не вярнуся.
— Добра, — усклікнула яна, ахопленая нейкай адчайнай думкай, што нават стукнула сябе па лбе, — зараз я вазьму вас на выпрабаванне. «Так, — падумала яна, — іншага выйсця няма».
Яна пазваніла.
— Ці запрэжана карэта гаспадара? — спытала яна ў лёкая.
— Так, спадарыня.
— Я паеду на ёй. Вьі пашліце за месье дэ Нусінгенам мой экіпаж. Вячэру накрывайце а сёмай гадзіне. Паехалі, — сказала яна Эжэну.
Юнаку здавалася, што ўсё гэта яму сніцца: двухмесная карэта месье дэ Нусінгена, поруч — такая жанчына...
— У Пале-Раяль, да Французскага тэатра.
Дарогаю яна, відаць, хвалявалася, таму адмаўлялася адказваць на Эжэнавы пытанні, які не ведаў, што думаць пра гэта немае, упартае, цвёрдае супраціўленне.
«Хвіліна — і яна ўжо ўцякла ад мяне», — думаў Расціньяк.
Калі карэта спынілася, баранэса так зірнула на студэнта, што яго празмернае выяўленне сяброўскіх пачуццяў умомант спынілася; ён занадта захапіўся.
— Вы сапраўды кахаеце мяне? — спытала яна.
— Так, — адказаў Эжэн, змагаючыся з усё болыпым непакоем.
— Вы не падумаеце пра мяне нічога благога, што б я ў вас не спытала?
— He.
— Ці гатовы слухацца мяне?
— Слепа.
— Вы былі калі-небудзь у казіно? — дрыготкім голасам спытала яна.
— Ніколі.
— Ах, я магу вольна ўздыхнуць. Вам пашанцуе, вось мой кашалёк, бярыце ж, у ім ляжыць сто франкаў — усё, што мае такая шчаслівая жанчына. Схадзіце ў які-небудзь дом азартных гульняў, я не ведаю, дзе яны знаходзяцца, але ў Пале-Раялі яны ёсць. Рызыкніце на сто
франкаў у гульні, якая называецца рулеткай, і ці прайграеце ўсё да апошняга су, ці прынясеце мне шэсць тысяч франкаў. Калі вернецеся, я раскажу вам пра мае турботы.
— Каб мне так добра было, калі я нешта разумею ў тым, што збіраюся рабіць, але я слухаюся вас, — сказаў ён радасна і адначасова падумаў: «Яна кампраметуе сябе з маім удзелам і ні ў чым не зможа мне адмовіць».
Эжэн бярэ прыгожы кашалёк і, даведаўшыся ў краме гатовай вопраткі пра бліжэйшы дом азартных гульняў, бяжыць туды. Ён уваходзіць, аддае капялюш і пытаецца, дзе гуляюць у рулетку. Пад агульнае здзіўленне лёкай вядзе яго да доўгага стала. Эжэн, за якім сочаць усе гледачы, не саромеючыся цікавіцца, куды паставіць стаўку.
— Калі пакласці луідор на адзін з гэтых трьіццаці шасці нумароў, і ён выпадзе, вы атрымаеце трыццаць шэсць луідораў, — растлумачыў яму паважны сівы спадар.
Эжэн кідае ўсе сто франкаў на лічбу яго ўзросту: дваццаць адзін, і не паспеў ён апомніцца, як раздаўся вокліч здзіўлення. Сам не ведаючы як, Эжэн выйграў.
— Забірайце грошы, — падказаў сівы мужчына, — тут такая сістэма, што два разы запар не выйграеш.
Эжэн бярэ грабок, працягнуты старым спадаром, забірае тры тысячы шэсцьсот франкаў і, анічога ў гульні не разумеючы, ставіць іх на чьірвонае. Усе з зайздрасцю пазіраюць на яго, бачачы, што ён працягвае гульню. Кола круціцца, ён зноў выйграе, і банкір кідае яму яшчэ тры тысячы шэсцьсот франкаў.
— Вы выйгралі сем тысяч дзвесце франкаў, — шэпча яму на вуха стары спадар. — Раю вам, ідзіце, чырвонае трапляла ўжо восем разоў. Калі вы міласэрны чалавек, аддзячце мне за добрую параду, дайце што-небудзь на беднасць былому напалеонаўскаму прэфекту, які жыве ў нястачы.
Збіты з панталыку Расціньяк аддае сівому мужчыну дзесяць луідораў і спускаецца ўніз з сямю тысячамі франкаў, па-ранейшаму нічога не цямячы ў гульні, але ашаломлены сваім шчасцем.
— Вось вам, вазьміце, куды вы мяне цяпер павязеце? — сказаў ён мадам дэ Нусінген, аддаючы сем тысяч франкаў, калі дзверцы карэты зачыніліся.
Дэльфіна сціснула яго ў абдымках і моцна, але не палка пацалавала.
— Вы выратавалі мяне! — Слёзы радасці заблішчалі на яе шчоках. — Я ўсё раскажу вам, мой сябра. Вы станеце маім сябрам, праўда? На ваш погляд, я багатая, страшэнна багатая, у мяне ёсць усё ці здаецца, што ёсць усё! Дык ведайце, што месье дэ Нусінген не дазваляе мне распарадзіцца нават адным су: ён плаціць за ўтрыманне дома, за мае карэты, за ложы ў тэатрах; ён адшкадоўвае мізэрную суму на мае ўборы, знарок зводзячы мяне да непрыкметнай галечы. Гонар не дазваляе мне выпрошваць грошы. Я б стала апошняй дрэнню, калі б плаціла за яго грошы той цаной, якую ён хоча з мяне ўзяць! Як я, маючы семсот тысяч франкаў, дазволіла сябе абабраць? Праз гонар, ад абурэння. Мы яшчэ такія маладыя, такія наіўныя, калі ўступаем у шлюбнае жыццё! Мне здавалася, што ў мяне язык адсохне, калі я папрашу грошай у мужа; я не адважвалася нават падумаць пра гэта і траціла свае зберажэнні і грошы, а таксама тое, што даваў бедны бацька; пасля я стала пазычаць. Для мяне шлюб — найжахлівейшае з расчараванняў, я не магу размаўляць з вамі пра гэта; досыць таго прызнання, што я хутчэй выкінулася б з акна, чым жыць з Нусінгенам на адной, а не на розных палавінах. Калі давялося сказаць яму пра мае пазыкі, даўгі маладой жанчыны, пра выдаткі на ўпрыгожанні, на дробязі (бедны бацька прывучыў нас ні ў чым сабе не адмаўляць), я пакутавала; нарэшце, набралася мужнасці і паведаміла. Хіба я не мела ўласнага багацця? Нусінген раззлаваўся, сказаў, што я яму жабрацкую торбу на шыю накіну, жах! Я гатова была праваліцца скрозь зямлю. Паколькі ён забраў мой пасаг, ён заплаціў, але з таго часу прызначьіў мне цвёрдую суму на асабістыя выдаткі, і я, дзеля прымірэння, згадзілася. А пасля мне захацелася пацешыць самалюбства аднаго вядомага вам чалавека. Хаця ён і падмануў мяне, але было б несправядліва не адзначыць высакароднасці яго характару. I ўсё ж расстаўся са мной не самым лепшым чынам. Калі ў дні нястачы мужчына адсыпаў жанчьіне купу золата, то ён не мае права ёй здраджваць, ён павінен любіць яе заўжды! Вам дваццаць адзін год, у вас маладое і чыстае сэрца, і вы спытаеце, як жанчына магла прыняць грошы ад мужчыны? Божа, хіба не натуральным было жаданне ўсё дзяліць з чалавекам, якому мы павінны шчасцем? Аддаўшы ўсё, ці варта хвалявацца з-за часцінкі ад гэтага ўсяго? Грошы пачынаюць адыгрываць нейкую ролю толькі тадьі, калі пачуцце знікае. Калі давяраеш
свой лёс другому, то хіба не да скону? Хто з нас прадбачыць расстанне, калі яго моцна кахаюць? Вы, мужчыны, клянецеся нам у вечным каханні, хіба мы маем права згадваць пра нейкія іншыя, асаблівыя інтарэсы? Вы не можаце ўявіць сабе, колькі я выпакутавала сёння, калі Нусінген рашуча адмовіў мне ў шасці тысячах франкаў. I гэта пры тым, што сваёй палюбоўніцы, тэатральнай танцорцы, ён столькі дае штомесяц! Мне хацелася пакончыць з сабою, у галаву лезлі самыя вар’яцкія думкі. Часам я зайздросціла лёсу служанкі, маёй пакаёўкі. Пайсці да бацькі? Неразумна! Мы з Анастазі і так выцягнулі з яго ўсе сокі; бедны бацька, калі б мог, ён прадаў бы сябе, каб за яго далі шэсць тысяч франкаў. Ехаць да яго — толькі дарма даводзіць да адчаю. Вы выратавалі мяне ад смерці і ад сораму, я ледзь не звар’яцела з гора. Ах, пане, я павінна была растлумачыць усё вам: я вельмі легкадумна і безразважна вяла сябе з вамі. Калі вы адышліся ад мяне, і я згубіла вас з поля зроку, мне так карцела ўцячы... Куды? He ведаю. Вось якое жыццё ў паловы парыжанак: знешняя раскоша, а ў сэрцы — жорсткія згрызоты. Я ведаю, што ёсць людзі яшчэ болып гаротныя, чым я. Ёсць жанчыны, якія просяць пастаўшчыкоў выпісваць ім несапраўдныя рахункі, некаторыя вымушаны красці ў сваіх мужоў; муж адной мяркуе, што кашміровы шаль за пяцьсот франкаў каштуе дзве тысячы, муж другой, наадварот, што шаль за дзве тысячы каштуе ўсяго пяцьсот. Знаходзяцца і такія няшчасныя жанчыны, якія ашчаджаюць на дзецях, каб выгадаць сабе на новую сукенку. Я такой гідкай хлуснёй сябе не запляміла. Цяпер скончыліся мае пакуты! Няхай другія прадаюць сябе сваім мужам, каб кіраваць імі, я, прынамсі, вольная! Я б, вядома, магла дабіцца таго, каб Нусінген азалаціў мяне, але я лічу лепей паплакаць на грудзях таго мужчыны, якога я магу паважаць. Ах, сёння вечарам месье дэ Марсэ болып не будзе мець права глядзець на мяне, як на жанчыну, якой ён заплаціў.
Дэльфіна закрыла твар далонямі, каб Эжэн не бачыў слёз, але той развёў яе рукі, каб палюбавацца яе прыгажосцю.
— Змешваць каханне і грошы, хіба не жудасна? Вы не зможаце пакахаць мяне, — сказала яна.
Мешаніна добрых пачуццяў, якія ўзнімаюць жаночую душу на пэўную вышыню, і недахопаў, выкліканых сучасным станам грамадства, уразіла Эжэна. Ён гаварыў
пяшчотныя, суцяшальныя словы захоплены гэтай кабетай, настолькі прастадушна неасцярожнай у крыку свайго болю.
— Паабяцайце мне, што вы не выкарыстаеце нічога з таго, што пачулі, супраць мяне.
— Ах, спадарыня, я на такое не здольны.
Поўная ўдзячнасці і ласкі, яна ўзяла руку Эжэна і прыціснула да сэрца.
— Дзякуючы вам я зноў зазнала волю і радасць. Дагэтуль мяне нібы душыла жалезная рука. Цяпер я хачу жыць сціпла, нічога не трацячы на сябе. Вам, мой дружа, я буду падабацца такой, якая я ёсць, праўда? Пакіньце гэта сабе, — сказала яна, забіраючы толькі шэсць банкнот па тысячы франкаў. — Калі па-шчырасці, дык я павінна вам тры тысячы, бо мы з вамі ігралі напалам.