Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
сутнічаў. У гэтым уздыху чуўся апошні водгук бацькоўскай пяшчоты, якая, здавалася, сыходзіла некуды ўсярэдзіну, у невядомы нам цэнтр — крыніцу і сховішча чалавечых сімпатый. Хваравітая радасць мільгнула на твары, знявечаньім сутаргай. Абодва студэнты былі ўражаныя гэтай жудаснай успышкай вялікага пачуцця, якое перажыло думку, і не змаглі стрымацца: іх цёплыя слёзы ўпалі на старога, а ён адказаў на гэта гучным крыкам радасці:
— Назі! Фіфіна!
— Ён яшчэ крыху пажыве, — прамовіў Б’яншон.
— А навошта яму гэта? — заўважыла Сільвія.
— Каб пакутаваць, — адказаў Расціньяк.
Зрабіўшы знак сябру, каб той дапамагаў, Б’яншон укленчыў і падсунуў рукі пад ногі старога, а тым часам Расціньяк, стаўшы на калені з другога боку ложка, прасунуў рукі пад спіну хворага. Сільвія чакала, пакуль старога паднімуць, каб змяніць прасціны. Гар’ё, мабыць, падмануты слязамі маладых людзей, з апошніх сіл працягваў рукі і, намацаўшы з абодвух бакоў ложка галовы студэнтаў, ухапіўся за іх валасы, парывіста ўсклікнуў: «Ах, анёлачкі мае!» Пры гэтых словах душа яго адляцела ў іншы свет.
— Бедны чалавеча, — прамовіла Сільвія, зачараваная гэтым воклічам, у якім прагучала самае вьісокае пачуццё, асветленае ў самы апошні момант гэтым жахлівым, зусім ненаўмысным падманам.
Апошні ўздых старога быў, несумненна, уздыхам радасці: у ім адбілася ўсё жыццё бацькі Гар’ё — ён зноў памьіліўся.
Бацьку Гар’ё асцярожна паклалі на ложак. 3 гэтай хвіліны на яго твары хваравіта адбівалася барацьба паміж жыццём і смерцю, якая ішла ў механізме, дзе мозг ужо не дзейнічаў свядома, а менавіта ад гэтага ў чалавечай істоце залежыць пачуццё радасці і суму. Поўнае разбурэнне дзейнасці арганізма было пытаннем толькі часу.
— У такім стане ён прабудзе яшчэ некалькі гадзін, — сказаў Б’яншон, — і смерць наступіць непрыкметна — ён нават не захрыпіць. Відаць, мозг разбураны цалкам.
У гэту хвіліну на лесвіцы пачуліся крокі задыханай маладой жанчыны.
— Яна прыехала, але запозна, — сказаў Расціньяк.
Выявілася, што гэта не Дэльфіна, а яе пакаёўка, Тэрэза.
— Месье Эжэн, — паведаміла яна, — баранэса прасіла ў барона грошай для бацькі, між імі адбылася вялікая сварка. Баранэса самлела, выклікалі ўрача, давялося пусціць ёй кроў. Яна крычала: «Тата памірае, хачу развітацца з татам!» Гэты крык проста раздзіраў душу.
— Хопіць, Тэрэза! Ёй няма сэнсу прыходзіць: месье Гар’ё страціў прытомнасць.
— Бедны наш месье Гар’ё, няўжо яму так блага? — прамовіла Тэрэза.
— Я вам больш не патрэбна, дык пайду гатаваць вячэру, ужо хутка палова пятай, — заявіла Сільвія і ледзь не сутыкнулася на лесвіцы з графіняй дэ Рэсто.
З’яўленне графіні дэ Рэсто ўразіла і жахнула. Яна паглядзела на ложак, слаба асветлены адзінай свечкай, дзе ўжо гаспадарыла смерць, і залілася слязамі, убачыўшы бацькаў твар, падобны на маску, на якой яшчэ ліпелі апошнія проблескі жыцця. Б’яншон з-за сціпласці выйшаў.
— Я не магла вырвацца раней, — сказала графіня Расціньяку.
Эжэн сумна кіўнуў галавой. Графіня ўзяла бацькаву руку і пацалавала яе.
— Тата, даруйце мне! Вы казалі, што мой голас выклікаў бы вас з магілы: дык вярніцеся хоць на імгненне да жыцця, благаславіце мяне. Ваша дачка каецца. Пачуйце мяне. Які жах! Акрамя вас, тут, на зямлі, мне няма ад каго чакаць благаславення! Усе мяне ненавідзяць, адзін вы любіце. Мяне зненавідзяць нават мае дзеці. Вазьміце мяне з сабою, я буду любіць вас, даглядаць вас. Ён ужо не чуе мяне, я не вытрымаю гэтага.
Прыпаўшы да яго ног, яна з вар’яцкім выразам твару глядзела на тое, што засталося ад бацькі.
— Усе беды зваліліся на мяне, — казала яна, звяртаючыся да Расціньяка. — Граф дэ Трай з’ехаў, пакінуўшы вялікія даўгі. Я даведалася, што ён здраджваў мне. Муж не прабачыць мне ніколі, а сваё багацце я аддала яму ў поўнае распараджэнне. Загінулі ўсе мае мары! На вялікі жаль! Дзеля каго я здраджвала адзінаму сэрцу, — яна паказала на бацьку, — якое малілася на мяне! Яго я не прызнала, адштурхнула, з-за мяне ён цярпеў тысячу пакут, — нізкі я чалавек!
— Ён усё ведаў, — адказаў Расціньяк.
Раптам бацька Гар’ё расплюшчыў вочы, але гэта была апошняя сутарга павек. Графіня кінулася да бацькі, і гэтае сузіранне марнае надзеі было такое ж жахлівае, як і позірк паміраючага старога.
— Можа, ён яшчэ чуе мяне! — усклікнула яна, але тут жа адказала сама сабе: — He, — і села побач з ложкам.
Паколькі графіня дэ Рэсто выказала жаданне пабыць адна з бацькам, Эжэн спусціўся ўніз, каб нешта з’есці. Пансіянерьі ўжо сядзелі за сталом.
— Здаецца, там, наверсе, здарыцца невялікая смерцерамаі — спьітаў мастак.
— Шарль, мне падаецца, што вы маглі б абраць для сваіх жартаў менш сумную нагоду, — адказаў Расціньяк.
— Дык што, цяпер нам тут і смяяцца нельга будзе? Б’яншон жа сказаў, што стары ўжо страціў прытомнасць, якая цяпер розніца? — упарціўся мастак.
— Значыць, як ён жыў, так і памрэ, — уставіў слова служачы музея.
— Тата памёр! — закрычала графіня.
Пачуўшы гэты страшэнны крык, Расціньяк, Сільвія, Б’яншон кінуліся наверх і ўбачылі непрытомную графіню. Яны прывялі яе ў прытомнасць і аднеслі ў фіякр, які чакаў на двары. Эжэн даручыў Тэрэзе, каб яна паклапацілася аб графіні і адвезла яе да мадам дэ Нусінген.
— Памёр, — абвясціў Б’яншон, сышоўшы ўніз.
— Ну, спадарства, прашу за стол, a то астыне суп, — запрасіла гаспадыня.
Студэнты селі поруч.
— Што цяпер трэба рабіць? — запытаўся Эжэн у Б’яншона.
— Я заплюшчыў яму вочы і паклаў яго як трэба. Калі ўрач з мэрыі па нашай заяве засведчыць смерць, старога зашыюць у саван і пахаваюць. А што ж, па-вашаму, з ім рабіць?
— Ужо болей ён не будзе нюхаць хлеб такім чынам, — сказаў адзін з нахлебнікаў, скрывіўшы твар, як гэта рабіў стары.
— Кіньце вы нарэшце нагадваць нам пра старога, — не ўтрымаўся рэпетытар. — Ужо добрую гадзіну падносяць нам яго пад рознымі соусамі. Адной з пераваг слаўнага горада Парыжа з’яўляецца магчымасць тут нарадзіцца, пражыць жыццё і памерці незаўважаным. Будзем жа карыстацца падарункамі цывілізацьіі. Штодзень у Парыжы памірае шэсцьдзесят чалавек, дык што нам
зараз енчыць з-за кожнага? Бацька Гар’ё аддаў богу душу, дык тым лепш для яго! Калі ён вам такі дарагі, ідзіце і сядзіце побач з ім, а нам дазвольце спакойна паесці.
— Але, сапраўды, для яго лепш, што памёр! — сказала ўдава. — Відаць, у бедалагі было ў жыцці шмат непрыемнасцей!
Гэта была адзіная прамова з нагоды смерці чалавека, які для Эжэна здаваўся ўзорам бацькоўства. Пятнаццаць пансіянераў працягвалі гаманіць як заўсёды. За той час, пакуль Б’яншон і Расціньяк сядзелі за сталом, звон нажоў і відэльцаў, выбухі смеху сярод нястрымнай гаманы, выразы прагнасці да ежьі ды абыякавасці да смерці бліжняга, — напоўнілі іх сэрцы ледзяным пачуццём гідлівасці. Сябры пайшлі з пансіёна, каб запрасіць святара да памёршага на начную малітву. Аддаючы нябожчыку апошні доўг, яны вымушаны былі ўлічваць свае сродкі, а іх было небагата. А дзевятай гадзіне вечара, у тым жа бедным пакоі, цела паклалі на збітыя дошкі паміж дзвюх свечак, побач сеў святар. Перад тым як легчы спаць, Расціньяк даведаўся ў святара, колькі будуць каштаваць пахаванне і памінальная імша, напісаў ліст барону дэ Нусінгену і графу дэ Рэсто з просьбай прыслаць сваіх давераных асоб, каб яны аплацілі выдаткі за пахаванне. Адправіўшы да іх Крыстофа, ён лёг на ложак і, знемагаючы ад стомы, адразу ж заснуў.
Назаўтра Расціньяк і Б’яншон заявілі ў мэрыю аб смерці Гар’ё, і каля дванаццатай гадзіны смерць канстатавалі афіцыйна. Праз дзве гадзіны Расціньяк вымушаны быў сам расплаціцца са святаром, паколькі ад зяцёў з грашыма ніхто не з’явіўся. Сільвія запатрабавала дзесяць франкаў за тое, што падрыхтуе нябожчыка да пахавання і зашые яго ў саван. Эжэн з Б’яншонам падлічылі, і выявілася, што ў іх ледзь хапае сродкаў на пахаванне, калі сваякі нябожчыка не прымуць у гэтым удзелу. Студэнт-медык вырашыў сам пакласці цела ў труну для беднякоў, прывезеную са шпіталя Кашэна, там яе можна было набыць са скідкай.
— Пажартуй над гэтымі скнарамі, — сказаў ён Расціньяку. — Купі гадоў на пяць зямлю на могілках ПэрЛашэз, закажы службу ў царкве і ў пахавальнай канторы — пахаванне па трэцяму разраду. Калі зяці і дочкі адмовяцца аплаціць выдаткі, загадай, каб высеклі на магільньім камяні: «Тут спачывае месье Гар’ё, бацька
графіні дэ Рэсто і баранэсы дэ Нусінген, пахаваны на сродкі двух студэнтаў».
Эжэн зрабіў так, як яму раіў сябра, толькі пасля таго як беспаспяхова наведаў мадам дэ Нусінген і мадам дэ Рэсто. За парог яго не пусцілі. У абодвух месцах швейцары атрымалі вельмі строгія распараджэнні.
— Гаспадары нікога не прымаюць, — казалі яны. — У іх памёр бацька, і яны ў вялікай жалобе.
Эжэн ужо добра ведаў парыжскі свет, каб настойваць. Асабліва сціснула яго сэрца, калі ён пераканаўся, што не зможа трапіць да Дэльфіны. Тады ён напісаў ёй у пакойчыку швейцара наступную запіску:
«Прадайце што-небудзь з вашых каштоўнасцей, каб можна было годна правесці бацьку да месца яго апошняга спачыну!»
Ён запячатаў запіску і папрасіў швейцара аддаць Тэрэзе, каб яна перадала баранэсе, але швейцар перадаў запіску самому барону, а барон кінуў яе ў камін. Зрабіўшы ўсё, што мог, Эжэн вярнуўся пад трэцюю гадзіну ў пансіён і нечакана расплакаўся, убачыўшы каля брамы абы-як абабітую чорнай тканінай труну, што стаяла на двух крэслах на бязлюднай вуліцы. У меднай пасярэбранай місачцы мокла вартае жалю крапіла, але ніхто яшчэ да яго не датыкаўся. Нават на браму не накінулі чорнай тканіны. Гэта была смерць жабрака: смерць без урачыстасці, без родных, без праводзін, без сяброў. Б’яншон, заняты ў шпіталі, прыслаў Расціньяку запіску, дзе паведамлялася, на якіх умовах ён згаварыўся з прычтам. Студэнт-медык пісаў, што на абедню ў іх не хопіць сродкаў, таму давядзецца абмежавацца вячэрняй, больш таннай службай, і што ён паслаў Крыстофа з запіскай у пахавальную кантору. Калі Эжэн скончыў чытаць Б’яншонавы каракулі, ён раптам заўважыў у руках удавы Ваке медальён з залатым абадком, дзе захоўваліся валасы абедзвюх дачок Гар’ё.
— Як вы пасмелі ўзяць гэта? — запытаў ён.
— А што, класці ў магілу разам з нябожчыкам? Гэта ж золата! — запярэчыла Сільвія.
— Ну і што! — папракнуў Расціньяк з абурэннем. — Няхай з сабою забярэ адзіны напамінак аб дочках.