Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— А гэта хто такі?
— Гэта бацька — залаты мяшок, багатыр.
— Ах ты д’ябал... — чулася ў адказ, і на мяне глядзелі з павагай... за мае грошы. Вядома, здаралася, што я ім замінаў, але я заўсёды загладжваў свае недахопы. Хіба ж існуюць людзі без недахопаў? (Мая галава — суцэльная рана!) Зараз я так пакутую, што можна памерці ад адных гэтых пакут, але гэта не можа параўнацца з тым болем, які прычыніла мне Анастазі адным сваім позіркам, калі я сказаў глупства і зганьбіў яе. Ад гэтага позірку ў мяне кроў адхлынула ад сэрца. Мне захацелася даведацца, што за прычына, але я даведаўся толькі адно: я лішні на гэтай зямлі. Каб суцешыцца, я пайшоў на другі дзень да Дэльфіны, але і там схібіў таксама. Ад гэтага я нібы звар’яцеў. Цэлы тыдзень я не ведаў, што мне рабіць: пайсці да іх я не асмельваўся, паколькі баяўся папрокаў, і здарылася, што дзверы іх дамоў зачыніліся перада мною. Божа мой, божа! Толькі ты адзін ведаеш, колькі я перажыў пакут, гора. Ты адзін вёў падлік маіх цяжкіх ран за ўвесь гэты час, які так мяне змяніў, састарыў, пакрыў сівізной, зусім забіў. Чаму ж ты прымушаеш мяне пакутаваць зараз? Я цалкам выкупіў свой грэх —
сваю празмерную любоў. Яны жорстка адплацілі мне за маё пачуццё — быццам каты, яны рвалі маё цела абцугамі. Што зробіш! Бацькі — такія дурні! Я так моцна любіў дачок, што мяне заўсёды цягнула да іх, як іграка за картачны стол. Дочкі былі маёй звадай, замянялі мне каханак — яны бьілі для мяне ўсім! Абедзвюм чаго-небудзь хацелася, нейкіх каштоўных цацак, пакаёўкі гаварылі мне аб гэтым, і я дарьіў, каб яны лепей мяне прымалі. Усё ж такі дочкі далі мне некалькі ўрокаў, як трымаць сябе са свецкімі людзьмі, але яны не сталі чакаць вынікаў, а пачалі чырванець за мяне. Так, так, вось і давай сваім дзецям добрае выхаванне! He мог жа я ў маім узросце пайсці ў школу. (Божа, які дзікі боль! Урачоў! Урачоў! Калі мне распатлашаць галаву, мне зробіцца лягчэй!) Дачушкі мае, Анастазі, Дэльфіна! Я хачу іх бачыць! Пашліце за імі жандараў, прывядзіце іх сілай! За мною правасуддзе, за мною ўсё — прырода, грамадзянскія законы. Я пратэстую. Калі бацькоў будуць таптаць нагамі, айчына загіне, гэта відавочна. Грамадства, увесь свет трымаецца на бацьках, усё разваліцца, калі дзеці перастануць любіць сваіх бацькоў. О, толькі б убачыць іх, пачуць, усё роўна, што яны будуць гаварыць, галоўнае, каб я чуў іх галасы, асабліва Дэльфіны, гэта палегчыла б мае пакуты. Але калі яны будуць тут, папрасіце іх не глядзець на мяне так холадна, як яны звычайна пазіраюць. Ах, добры мой сябра, месье Эжэн, вы не ведаеце, як робіцца балюча, калі бачыш, як золата, якое нядаўна блішчэла ў позірку, раптоўна ператвараецца ў шэры свінец. 3 таго дня, як іх вочы перасталі грэць мяне сваімі промнямі, для мяне тут назаўсёды надышла зіма, мне нічога не заставалася, як глытаць горыч крыўды. I я глытаў! Я жыў, каб цярпець адньі толькі прыніжэнні ды знявагі. Я так любіў абедзвюх, што трываў усе крыўды, за іх я купляў у іх ганебную маленькую радасць. Каб бацька крадком бачыў сваіх дачок! Я аддаў ім усё сваё жыццё, а яны сёння не хочуць аддаць мне хаця б гадзіну. Мяне мучыць смага, голад, у сярэдзіне гарыць, а яны не прыйдуць, каб аблегчыць маю агонію, — я ж паміраю, я адчуваю гэта. Напэўна, яны не разумеюць, што такое прайсці нагамі па трупе свайго бацькі! Есць бог на небе, і ён помсціць за нас, бацькоў, без нашага ведама. He, яны прыйдуць! Прыйдзіце, мае міленькія, прыйдзіце яшчэ раз пацалаваць мяне, дайце замест перадсмяротнага прычасця апошні пацалунак бацьку, ён будзе маліць бога
за вас, скажа яму, што вы былі добрымі дочкамі, будзе вашым абаронцам перад ім! У рэшце рэшт вашай віны тут няма. Сябра мой, яны не вінаватыя. Скажыце гэта ўсяму свету, каб не асуджалі іх з-за мяне. Гэта мой грэх! Я сам прьівучыў іх таптаць мяне нагамі. Мне гэта падабалася. Але да гэтага няма справы нікому, ні чалавечаму, ні божаму правасуддзю. Бог будзе несправядлівы, калі пакарае іх за мяне. Я не здолеў паставіць сябе належным чынам, я зрабіў такое глупства, што адмовіўся ад сваіх правоў. Я ж абясцэніў сябе дзеля іх! Чаго ж вы хочаце! Самая лепшая натура, самая лепшая душа не ўтрымалася б, спакусілася б такой бацькоўскай слабасцю. Я нікчэмны чалавек і пакараны справядліва. Адзін я быў прычынай разбэшчанасці дачок: я іх распесціў. Цяпер яны патрабуюць асалоды, як раней патрабавалі цукерак. Я патураў усім іхнім дзявочым капрызам. У пятнаццаць гадоў яньі мелі ўласны выезд! Hi ў чым я не мог ім адмовіць. Вінаваты адзін я, але ўся віна ў маёй любові да іх. Галасы дачок хапалі мяне за сэрца. Я чую іх зараз, яны ідуць. О так, яны прьійдуць. Закон патрабуе наведаць бацьку, калі той памірае, закон за мяне. Ды й гэта не вымагае выдаткаў, акрамя грошай на рамізніка. Я заплачу за яго. Напішыце ім, што я магу пакінуць мільёны! Слова гонару! Я паеду ў Адэсу рабіць вермішэль. Я ведаю, як яе рабіць. 3 маім праектам можна зарабіць мільёны. Да гэтага яшчэ ніхто не дапяў. Пры перавозцьі вермішэль не псуецца, як збожжа або мука. Так! Так! А крухмал?! У ім мільёны! Вы не схлусіце, калі скажаце: мільёны. Калі нават яны прыйдуць ад сквапнасці, — лепей я падмануся, але іх убачу. Я патрабую, каб мае дочкі з’явіліся сюды! Я іх стварыў! Яны мае! — сказаў ён, узнімаючыся на ложку і паварочваючы да Эжэна галаву з сівымі раскудлачанымі валасамі і з пагрозлівым выразам у кожнай рысачцы твару.
— Ну-ну, ляжце, мілы татачка Гар’ё, зараз я напішу ім, — угаворваў яго Эжэн. — Як толькі вернецца Б’яншон, я сам пайду да іх, калі яны не прыедуць.
— Калі не прыедуць? — паўтарыў стары, рыдаючы. — Але ж я памру, памру ў прыступе вар’яцтва, так, вар’яцтва! Я ўжо вар’яцею. Я зараз бачу перад сабою ўсё маё жыццё. Мяне ашукалі! Яны мяне не любяць і не любілі ніколі! Гэта ясна. Раз ужо яны не прыйшлі, то й не прыйдуць. Чым больш яны будуць марудзіць, тым цяжэй ім будзе наважыцца парадаваць мяне. Я гэта ведаю. Яны
ніколі не адчувалі ні маіх турбот, ні маіх пакут, ні маіх патрэб — не адчуюць і таго, што я паміраю. Ім незразумелая нават таямніца маёй пяшчоты да іх. Але, я гэта бачу, яны прывыклі браць у мяне, і таму ўсё, што я рабіў для іх, страчвала цану. Захацелі б яны выкалаць мне вочы, я адказаў бы: «Ваша ласка, каліце!» Я зусім здурнеў. Яны думаюць, што ўсе бацькі такія дурні, як я. Трэба заўсёды трымаць сябе ў цане. Іх дзеці адплоцяць ім за мяне. Дзеля саміх сябе яны павінны прыйсці. Папярэдзьце іх, што яны рыхтуюць сабе такі ж смяротны час. Адным гэтым злачынствам яны робяць усе злачынствы, якія толькі можна ўявіць. Ідзіце ж, скажыце ім, што іх адмова прыйсці — бацьказабойства! За імі і так даволі злачынстваў. Крыкніце ім вось так: «Гэй, Назі! Гэй, Дэльфіна! Наведайце вашага бацьку, — ён быў такі добры з вамі, а цяпер яму блага». Нічога і нікога... Няўжо я здохну як сабака? Занядбаны ўсімі — вось мая ўзнагарода. Злачынцы! Сараматніцьі! Яны агідныя мне, я праклінаю іх, я буду начамі ўставаць з труны і паўтараць свае праклёньі, ці ж я ў рэшце рэшт не маю рацыю, сябры мае? Яны ж кепска паступаюць са мною, ці не так, га? Што гэта я кажу? Вы ж сказалі, што Дэльфіна тут! Яна лепшая за сваю сястру. Так, так, Эжэне, сыночак мой! Любіце яе, замяніце ёй бацьку. Яе сястра вельмі няшчасная. А іх багацце! Божа мой, божа! Настаў канец, вельмі ж мне баліць! Адрэжце мне галаву, пакіньце толькі сэрца.
— Крыстоф, схадзіце за Б’яншонам і прывядзіце рамізніка, — крыкнуў Эжэн, спалоханы енкамі і скаргамі старога. — Мілы татачка Гар’ё, я зараз паеду за вашымі дочкамі і прывязу іх.
— Сілаю, сілаю! Патрабуйце гвардыю, войска, усё, усё! — усклікнуў стары, кінуўшы на Эжэна апошні позірк, у якім яшчэ быў розум. — Скажьіце ўраду, пракурору, каб іх прывялі да мяне, я патрабую гэтага!
— Вы ж праклялі іх!
— Хто вам сказаў? — здзіўлена запытаўся стары. — Вы ж выдатна ведаеце, як моцна я іх люблю! Я папраўлюся, калі ўбачу іх. Ідзіце, мой суседзе, дарагі мой сынку, ідзіце, вы добры. Хацелася б мне вас аддзячьіць, ды няма чаго мне даць, акрамя блаславення паміраючага. Ах, толькі б убачыць Дэльфіну, папрасіць яе ўзнагародзіць вас. Калі старэйшая не можа, то прывязіце мне Дэльфіну. Скажыце ёй, што калі яна не прыедзе, то вы разлюбіце яе. Яна так любіць вас, што прыедзе. Вады,
дайце мне вады! Усё гарыць усярэдзіне. Пакладзіце мне што-небудзь на галаву — найлепш руку дачкі, — я адчуваю, што гэта б выратавала мяне. Божа мой! Калі мяне не стане, хто ж верне ім багацце? Хачу ехаць у Адэсу дзеля іх... у Адэсу, рабіць вермішэль...
— Піце, — сказаў Эжэн, прыўзнімаючы паміраючага левай рукай, а правай трымаючы кубак з адварам.
— Вось вы, напэўна, любіце вашых бацьку й маці! — гаварыў стары, сціскаючы сваімі слабымі рукамі руку Эжэна. — Вы разумееце, што я памру, не ўбачыўшы маіх дачок. Я дзесяць гадоў абмяжоўваў сябе ў ядзе і ў вадзе. Зяці загубілі маіх дачок. Сапраўды, пасля таго як яны выйшлі замуж, я страціў іх. Бацькі, патрабуйце ад палат, каб яны выдалі закон аб шлюбе! He выдавайце замуж дачок, калі вы іх любіце. Зяць — гэта нягоднік, які бэсціць душу дачкі, апаганьвае ўсё. He трэба шлюбаў! Шлюб забірае нашых дачок, і калі мы паміраем, іх няма побач з намі. Абараніце законам правы бацькоў, якія паміраюць. Тое, што адбываецца, — проста жах! Я патрабую помсты! Гэта мае зяці не дазваляюць ім прьійсці. Забіце іх! Смерць гэтаму Рэсто, смерць эльзасцу, яны мае забойцы! Смерць вам, калі не адпусціце дачок! Канец! Я паміраю, не пабачыўшы іх! Іх! Прыйдзіце ж, Назі, Фіфіна! Ваш тата адыходзіць...
— Мілы мой Гар’ё, супакойцеся, ляжыце ціха, не хвалюйцеся, не думайце.
— He бачыць іх — вось агонія!
— Вы хутка ўбачыце іх.
— Праўда?! — усклікнуў стары, трацячы прытомнасць. — О, бачыць іх! Я іх убачу, пачую іх галасы. Я памру шчаслівым. Ды я і не хачу больш жыць, жыццём сваім не даражыў, мае пакуты ўсё памнажаліся. Але бачыць іх, дакрануцца да іх сукенак, толькі да сукенак, гэта ж такая дробязь! Адчуць іх у чым-небудзь! Дайце мне памацаць іх валасы... вала...
Ён упаў галавой на падушку, быццам яго ўдарылі доўбняй. Рукі яго заторгаліся па коўдры, нібы ён шукаў валасы сваіх дачок.
— Я іх бласлаўляю, бласлаўляю, — з намаганнем выгаварыў ён і адразу ж страціў прытомнасць.