Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
«Ён звар’яцеў», — падумаў Эжэн, гледзячы на старога, і сказаў:
— Ну-ну, супакойцеся, вам забаронена размаўляць.
Калі Б’яншон вярнуўся, Эжэн таксама схадзіў уніз паабедаць. Усю ноч яны на змену правялі ля хворага, — адзін чытаў медыцынскія кніжкі, другі пісаў лісты да маці і сясцёр.
На наступны дзень у хваробе старога адчуліся, на думку Б’яншона, добрыя сімптомы, але стан хворага патрабаваў пастаяннага догляду, і толькі гэтыя два студэнты маглі ажыццявіць яго ва ўсіх дэталях, ад апісання якіх лепш устрымацца, каб не замараць чысціні мовы той эпохі. Да аслабелага цела старога яны прыкладвалі п’явак, рабілі прыпаркі, парьілі ногі, праводзілі шмат іншага лячэння, якое было магчыма дзякуючы самаахвярнасці і фізічнай сіле абодвух маладых людзей. Графі-
ня дэ Рэсто сама не прыехала, прыслала за грашыма пасыльнага.
— Я думаў, што яна прыедзе сама. Ну гэта нічога, a то б яна сапсавала сабе настрой, — казаў старьі, быццам бы задаволены гэтай акалічнасцю.
А сёмай гадзіне вечара Тэрэза прынесла запіску ад Дэльфіны:
«Чым вы, мой сябра, заняты? Вы не паспелі палюбіць мяне, а ўжо грэбуеце мною? Падчас нашых размоў перада мною раскрылася ваша шчырае сэрца. Вы — з тых, хто разумее, якое багацце адценняў хаваецца ў пачуцці, і будзеце вернымі яму да канца. Як вы самі сказалі, слухаючы малітву Майсея1, «для адных гэта ўсяго адна і тая ж нота, для другіх у ёй бязмежнасць музыкі!» He забудзьце, што сёння вечарам мы едзем на баль да вікантэсы дэ Басэан, і я вас чакаю. Ужо дакладна вядома, што сёння раніцай у палацы кароль падпісаў шлюбны кантракт маркіза д’Ажуда, а бедная вікантэса даведалася аб гэтым толькі а другой гадзіне дня. Цяпер увесь Парыж кінецца да яе, як імкнецца народ на Грэўскую плошчу, калі там адбываецца смяротнае пакаранне. Ці ж гэта не агідна — ісці глядзець, зможа жанчына схаваць сваё гора ці не, зможа прыгожа памерці ці не? Я, вядома, не паехала б, калі б раней была ў яе; але, напэўна, больш спадарыня дэ Басэан прымаць не будзе, і ўсе намаганні, якія я прыклала, каб трапіць да яе, маглі б аказацца марнымі. Я не ў такім становішчы, як іншыя. Апрача таго, я еду і дзеля вас. Чакаю. Калі праз дзве гадзіны вы не будзеце ў мяне, то не ведаю, ці змагу я прабачьіць вам такое падступства».
Расціньяк узяў пяро і напісаў у адказ:
«Я чакаю ўрача, каб даведацца, ці будзе жыць ваш бацька. Ён прьі смерці. Я прывязу вам прысуд урача, баюся, што гэты прысуд будзе смяротны. Вырашайце самі, ці можна вам ехаць на баль. Пяшчотна цалую».
А палове дзевятай з’явіўся ўрач: ён не даў станоўчага заключэння, але і не лічыў, што смерць наступіць хутка. Ён папярэдзіў, што стан хворага будзе то паляпшацца, то пагаршацца: ад гэтага будзе залежыць і жьіццё і розум старога.
1 Малітва Майсея — арыя з оперы італьянскага кампазітара Расіні «Майсей у Егіпце».
— Лепш было б, каб ён хутчэй памёр! — былі апошнія словы ўрача.
Эжэн даручыў старога клопатам Б’яншона і паехаў да спадарыні дэ Нусінген з настолькі сумнымі весткамі, што яму, яшчэ прасякнутаму ўяўленнямі аб сямейньім абавязку, здавалася, што ў дачкі бацькі Гар’ё павінна было б знікнуць ад гэтага ўсялякае пачуццё радасці. У тую хвіліну, калі ён адыходзіў, стары, здавалася, спаў, але як толькі малады чалавек выйшаў з пакоя, бацька Гар’ё раптам прыўзняўся і, седзячы на пасцелі, крыкнуў яму ўслед:
— Скажыце ёй: няхай весяліцца.
Засмучаньі горам, малады чалавек пайшоў да Дэльфіны і ўбачыў яе ўжо прычасанай, у бальных чаравічках, — заставалася толькі надзець сукенку. Але апошнія зборы маюць падабенства з апошнімі мазкамі жывапісца, які завяршае сваю карціну: на гэта ідзе больш часу, чым на асноўную працу.
— Як, вы яшчэ не апрануліся? — здзівілася яна.
— Але ж ваш бацька...
— Зноў «мой бацька!» — усклікнула яна, не даючы яму дагаварыць. — He вучыце мяне майму абавязку перад бацькам. Я даўна ведаю яго. Эжэн, маўчыце! He буду слухаць вас, пакуль вы не адзенецеся. Тэрэза ўсё падрыхтавала для вас у вашай кватэры. Мая карэта гатова, едзьце і хутчэй вяртайцеся. Пра бацьку пагаворым па дарозе. Трэба выехаць загадзя, інакш мы апынемся ў хвасце ўсіх экіпажаў, і тады нам не трапіць на баль раней адзінаццатай гадзіны.
— Мадам, але...
— Hi слова больш, — прамовіла яна і знікла ў будуары, каб узяць калье.
— Месье Эжэн, ідзіце ж хутчэй, a то вы раззлуеце баранэсу, — сказала Тэрэза, выпраўляючы маладога чалавека, узрушанага такім вытанчаным бацьказабойствам.
I ён паехаў апранацца, аддаючыся самым сумным, самым бязрадасным думкам. Свет уяўляўся яму акіянам бруду, куды чалавек адразу ж правальваецца па шыю, як толькі апускае ў яго сваю нагу.
♦ Усе яго злачьінствы дробязныя, — думаў Эжэн. — Ватрэн значна вышэйшы». Расціньяк ужо бачыў тры галоўныя абліччы грамадства: Пакорлівасць, Барацьбу і Бунт — сям’ю, свет і Ватрэна. Эжэн не ведаў, да чаго
прыбіцца. Пакорлівасць — сумная; бунт — немагчымы; зыход барацьбы — сумніцельны. Ён перанёсся ў думках у сваю сям’ю. Успаміналіся чыстыя перажыванні гэтага ціхага жыцця, паўставалі ў памяці тыя дні, калі ён жыў сярод родных, якія моцна яго любілі. Дарагія яму людзі кіраваліся натуральнымі законамі хатняга побыту і ў гэтым знаходзілі шчасце, поўнае, пастаяннае і пазбаўленае душэўных пакут. Пры ўсіх сваіх добрых думках Эжэн не рашыўся б пайсці і выспаведаць веру чыстых душ перад Дэльфінай, патрабуючы дабрадзейнасці імем любові. Яго перавыхаванне пачалося і ўжо прыносіла плён. Нават яго любоў зрабілася сябелюбнай. Ён адчуў у Дэльфіне сутнасць яе душы і ўсвядоміў, што яго каханая здольна паехаць на баль, пераступіўшы праз бацькаў труп. Аднак яму не ставала ні сілы, каб стаць маралістам, ні мужнасці, каб пасварыцца, ні дабрадзейнага намеру, каб развітацца з ёю. «Калі я ў гэтым выпадку не падпарадкуюся ёй, яна ніколі мне не даруе», — думаў Эжэн. I ўслед за гэтым ён пачаў перабіраць думкі ўрачоў: яму хацелася пераканаць сябе, што хвароба бацькі Гар’ё не такая ўжо небяспечная, як ён гэта сабе ўяўляў. Інакш кажучы, ён пачаў шукаць здрадніцкія довады дзеля апраўдання Дэльфіны. Яна ж не ведае, у якім стане знаходзіцца яе бацька. Ды калі б яна зараз паехала да яго, то стары сам адправіў бы яе на баль. Грамадскі закон, бязлітасны ў сваіх фармальных прысудах, нярэдка прызнае вінаватасць там, дзе злачынства хоць і відавочнае, але можа быць апраўданае безліччу змякчаючых акалічнасцей, якія ствараюцца ў сямейнай атмасферы з-за непадабенства характараў, рознасці становішчаў і інтарэсаў. Эжэну хацелася падмануць самога сябе, ён быў гатовы ахвяраваць дзеля каханай сумленнем. За апошнія два дні ўсё змянілася ў яго жыцці. Жанчына ўжо ўнесла ў яе разруху, прымусіла зменшыць святло сям’і ў вачах юнака, завалодала ўсім. Расціньяк і Дэльфіна сустрэліся пры ўмовах, створаных як бьі наўмысна для таго, каб яны маглі даць адзін другому як мага больш чуллівай асалоды. Іх добра выспелае пачуццё не толькі не патухла ад задавальнення — забойцы пачуццяў, — але разгарэлася яшчэ больш. Калі Дэльфіна ўжо стала яго палюбоўніцай, Эжэн зразумеў, што раней толькі жадаў яе, а пакахаў, толькі калі адчуў асалоду: мабыць, каханне, гэта і ёсць нішто іншае, як пачуццё ўдзячнасці за яе. Усё роўна, якой бы ні была Дэльфіна, несумленнай ці бездакорнай,
ён любіў яе і за тую чултгівую асалоду, якую, бьіццам шлюбны дар, ён сам прынёс ёй, і за тую, якой адарыла яго яна. Дэльфіна таксама любіла Расціньяка, як Тантал палюбіў бы анёла, што прылятаў бы, каб наталіць яго голад і супакоіць смагу перасохлага горла.
— А вось цяпер скажыце, як адчувае сябе тата? — запыталася мадам дэ Нусінген, калі Эжэн вярнуўся ў бальньім гарнітуры.
— Вельмі блага, — адказаў ён. — Калі вы хочаце даказаць мне вашу любоў, заедзем да яго.
— Згодна, але пасля балю. Добры мой Эжэн, будзь мілым і не чьітай мне натацый. Паедзем.
Яны паехалі. Палову шляху Эжэн маўчаў.
— Што з вамі? — спытала Дэльфіна.
— Я чую перадсмяротны хрып вашага бацькі, — раздражнёна адказаў ён.
I з палкім юнацкім красамоўствам ён пачаў апісваць ёй і бязлітасны ўчынак графіні дэ Рэсто, падказаны фанабэрыстасцю, і фатальны пералом у хваробе, выкліканы апошняй праявай бацькоўскай адданасці, і тое, якой цаной дастаўся Анастазі расшыты бліскаўкамі строй. Дэльфіна плакала.
«Я буду кепска выглядаць», — мільганула ў яе галаве, і слёзы высахлі.
— Я буду глядзець за татам, я ні на крок не адыду ад яго ложка, — адказала яна.
— Вось такой я і хачу бачыць цябе! — усклікнуў Расціньяк.
Пяцьсот экіпажаў асвятлялі сваімі ліхтарамі вуліцу перад палацам дэ Басэанаў. Па абодва бакі аздобленай ілюмінацыяй брамы стаялі два конныя жандарьі. Вьішэйшы свет уліваўся ў дом такой плынню, так спяшаўся ўбачыць вікантэсу ў хвіліну яе падзення, што да прыезду спадарыні дэ Нусінген і Расціньяка ўсе пакоі на ніжнім паверсе былі запоўнены гасцямі. 3 таго часу, як Людовік XIV пазбавіў герцагіню дэ Манпансье, сваю кузіну, ад яе палюбоўніка1 і ўсе прыдворныя кінуліся да яе ў палац, ніводнае любоўнае крушэнне не суправаджалася такім шумам, як крушэнне шчасця спадарыні дэ Басэан. У гэтай драме апошняя прадстаўніца дома амаль самадзяржаўных герцагаў Бургундыі даказала, што яна мац-
1 Людовік XIV пасадзіў у турму герцага дэ Лазена, каб перашкодзіць яго шлюбу з Луізай Арлеанскай, герцагіняй Маннансье.
ней за сваю пакуту, і да апошняга імгнення царавала над свецкім грамадствам, робячы ласку яго пыхлівым інтарэсам, каб яны служылі на справу перамогі яе кахання. Самыя прыгожыя жанчыны Парыжа ажыўлялі яе гасцёўні сваімі ўсмешкамі і туалетамі. Вышэйшыя прыдворныя, пасланнікі, міністры, усе вядомыя людзі, абвешаныя ордэнамі, зоркамі і рознакаляровымі стужкамі, тоўпіліся вакол спадарыні дэ Басэан. Мелодыі аркестра луналі над пазалочанымі кроквамі палаца, які ператварыўся ў пустыню для яго царыцы. Спадарыня дэ Басэан, стоячы ў дзвярах першай гасцёўні, прымала сваіх так званых сяброў. Уся ў белым, без усялякіх упрыгожанняў, з проста ўкладзенымі на галаве косамі, зусім спакойная з выгляду, яна не выказвала ні гонару, ні суму, ні паказной весялосці. Ніхто не мог чытаць у яе душы. Можна сказаць — гэта была мармуровая Ніабея. Ва ўсмешцы, якой яна адорвала самых блізкіх сваіх сяброў, часам адбівалася горыч. Ва ўсім астатнім яна заставалася нязменнай, такой, якой і была, калі свяцілася промнямі шчасця. I нават бяздушныя людзі захапляліся яе сілай волі, як маладыя рымлянкі пляскалі ў далоні гладыятару, калі той паміраў з усмешкаю на вуснах. Здавалася, вышэйшы свет з’явіўся ва ўсім бляску, каб развітацца з адной са сваіх валадарак.