Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Божа мой! А яго дочкі?! — усклікнуў Расціньяк.
— Слухай, калі ён папросіць піць, дай яму вось гэта,— сказаў медык, паказваючы на вялікі белы збан. — Калі пачуеш, што ён скардзіцца на боль, а жывот будзе цвёрдьі і гарачы, тады няхай Крыстоф дапаможа паставіць яму... ты ведаеш што. Калі ён незнарок узбудзіцца, пачне шмат гаварыць, нават крышачку здзяцініцца і будзе вярзці глупства, не спыняй яго. Гэта неблагая прыкмета. Але ўсё-такі пашлі Крыстофа ў шпіталь Кашэна. Наш урач, мой сябар, ці я сам прыйдзем зрабіць яму прыпяканні. Сёння раніцай, пакуль ты спаў, мы сабралі вялікі кансіліум з удзелам аднаго вучня Галя, а таксама галоўнага ўрача з нашага шпіталю і галоўнага ўрача з Атэль-Д’е. Ім здаецца, што яны выявілі вельмі цікавыя сімптомы, і мы будзем сачыць за развіццём хваробы, каб высветліць шэраг пытанняў, вельмі важных з навуковага боку. Адзін з гэтых урачоў лічыць, што калі ціск серознай вадкасці дзейнічае на адзін орган мацней, чым на другі, дьік гэта можа выклікаць зусім незвычайныя з’явы. У выпадку, калі ён загаворыць, прыслухайся ўважліва, каб вызначыць, у якім коле паняццяў будуць яго размовы: чым яны будуць выкліканы — успамінам, думкамі аб будучым або развагамі пра сённяшні дзень, займаюць яго пытанні
пачуцця або матэрыяльнага парадку, магчыма, ён будзе рабіць падлікі ці вяртацца да мінулага. Карацей кажучы, ты павінен даць нам дакладны адказ. Магчыма, што кровазліццё адбылося ў галаву, тады ён памрэ ў няпоўным розуме, у такім стане, як цяпер. У такіх хваробах усё можа аказацца незвычайным. Калі ўдар адбываецца вось у гэтым месцы, — паказаў Б’яншон на патыліцу хворага, — то бываюць прыклады дзіўных з’яў: мозг часткова аднаўляецца, і тады смерць наступае пазней. Кровазліццё можа і не дайсці да мозга, а выбраць іншыя шляхі, але напрамак можа вызначыць толькі анатаміраванне нябожчыка. У шпіталі для невылечных хворых ёсць адзін прыдуркаваты стары, у якога кровазліццё пайшло ўздоўж пазваночніка, ён страшэнна пакутуе, але жыве.
— Добра яны павесяліліся? — запытаў бацька Гар’ё, пазнаўшы Эжэна.
— Ён толькі і думае пра дачок, — сказаў Б’яншон. — За гэту ноч ён паўтарыў разоў сто: «Яны танцуюць! На ёй новая сукенка!» Клікаў іх па імені. Што за навала! Сваімі енкамі ён і мяне прымусіў заплакаць: «Дэльфіна, мая Дэльфіна! Назі!» Шчыра кажучы, было чаго плакаць.
— Дэльфіна тут, праўда? Я так і ведаў, — вымавіў стары.
I вочы яго з нейкай ненатуральнай рухавасцю аглядалі дзверы і сцены.
— Я пайду ўніз і загадаю Сільвіі падрыхтаваць гарчычнікі, бо гэта самы спрыяльньі момант, — крыкнуў, выходзячы, Б’яншон.
Расціньяк застаўся сам-насам са старым і, седзячьі ў яго нагах, не адрываў вачэй ад яго галавы: яму так жахліва і горка было глядзець на яе.
«Вікантэса дэ Басэан уцякла, гэты памірае, — падумаў Расціньяк. — Людзі з тонкай душой не могуць доўга заставацца на гэтым свеце. Ды і як высакародным, вялікім пачуццям зжыцца з дробязным, абмежаваным, нікчэмным грамадствам?»
Карціна велікасвецкага балю, дзе ён быў госцем, узнікла перад яго вачыма; якая вялікая розніца між палацам і гэтым ложкам смерці. Раптам увайшоў Б’яншон.
— Слухай, Эжэне, я толькі што бачыўся з нашым галоўным урачом і без перадыху памчаўся сюды. Калі ў хворага з’явяцца адзнакі розуму, калі ён пачне раз-
маўляць, прыкладзі яму прадольны гарчычнік так, каб ахапіць спіну ад шыі да крыжа, і пашлі каго-небудзь за намі.
— Які ты добры, Б’яншон, — прамовіў Эжэн.
— О, тут справа датычыць навукі! — адказаў медык з усім запалам неафіта.
— Значыць, толькі я гляджу за старым з-за сімпатыі? — спытаў Расціньяк.
— Ты не гаварыў бьі гэтага, калі б убачыў мяне сёння раніцай, — адказаў Б’яншон, не крыўдуючьі на гэту заўвагу. — Вопытныя ўрачы бачаць толькі хваробу, а я, сябра ты мой, бачу пакуль што яшчэ й хворага.
Ен пакінуў Эжэна са Старым і пайшоў, прадчуваючы блізкі крызіс, які, сапраўды, неўзабаве наступіў.
— А-а! Гэта вы, мой сынку! — сказаў бацька Гар’ё, пазнаўшы Эжэна.
— Вам лепш? — запьітаў студэнт, беручы яго руку.
— Так, мне сціснула галаву, быццам абцугамі, але зараз пачало адпускаць. Вы бачылі маіх дачок? Зараз яны прыбягуць сюды, зараз, як толькі даведаюцца, што я хворы. Як яны глядзелі за мною на вуліцы Жусьен! Божа ж мой! Мне хочацца, каб да іх прыходу ў пакоі было чыста. Тут ходзіць адзін малады чалавек, ён спаліў увесь мой торф.
— Я чую, што Крыстоф цягне сюды па лесвіцы дровы, іх вам прыслаў той малады чалавек.
— Гэта добра! Толькі чым я за іх заплачу? У мяне ж, сынок, няма ніводнага су. Я ўсё аддаў, я жабрак. А сукенка з бліскаўкамі хоць прыгожая была? (Ох, як мне баліць!) Дзякуй, Крыстофе, бог вам адплаціць, у мяне нічога няма.
— Я заплачу за ўсё і табе, і Сільвіі, — шапнуў Эжэн на вуха Крыстофу.
— Крыстоф, дочкі вам казалі, што зараз прыедуць, ці не так? Схадзі па іх яшчэ раз, я дам табе сто су. Скажы, што мне блага, што я хачу абняць іх перад смерцю і пабачыць апошні раз. Скажы ім гэта, толькі вельмі не пужай.
Расціньяк зрабіў знак Крыстофу, і той выйшаў.
— Яны прыедуць, — зноў загаварыў стары. — Я ж іх ведаю. Добрая мая Фіфіна, колькі гора я ёй прынясу, калі памру! Назі таксама. Я не хачу смерці, не хачу, каб яны плакалі. Мілы мой Эжэн, памерці — гэта ж больш не бачыць іх. Там, куды адыходзяць усе, я буду сумаваць.
Расстанне з дзецьмі — вось пакута для бацькі, і я ўжо рьіхтаваў сябе да гэтага адразу ж, як яны выйшлі замуж. Вуліца Жусьен была сапраўдным раем! Дарэчы, калі я траплю ў рай, ці змагу я, як дух, вярнуцца на зямлю і быць з імі разам? Я чуў размовы пра такое. Праўда гэта ці не? Вось і зараз я быццам перад вачыма бачу, якімі яны былі, калі мы жылі на вуліцы Жусьен. Кожны ранак дочкі сыходзілі ўніз і казалі: «Добрай раніцы, тата». Я садзіў іх на калені, смяшыў, жартаваў. Яны былі такія ласкавыя са мною. Штодзень мы снедалі і абедалі разам, — адньім словам, я адчуваў сябе бацькам, я меў вялікую асалоду ад блізкасці маіх дзяцей. Калі мы жылі на вуліцы Жусьен, яны не мудрагелілі, нічога яшчэ не разумелі ў жыцці і вельмі любілі мяне. Божа мой! Чаму яны не засталіся маленькімі назаўжды? (О-о-х! Мая галава расколваецца ад болю!) Вой, вой! Даруйце мне, мае дзеткі, мне вельмі баліць. Значыць, гэта па-сапраўднаму нясцерпна, бо вы ж прывучылі мяне цярпець боль. Божа мой! Толькі б патрымаць іх рукі ў сваіх, і я б не адчуваў ніякага болю. Як вы думаеце, яны прыйдуць? Крыстоф такі дурны! Лепш бы я сам пайшоў. А то не я, а ён убачыць іх. Во-ось! Учора вы былі на балі. Раскажыце мне пра іх, як яны там выглядалі. Канечне, яны нічога не ведалі пра маю хваробу? A то, пэўна, бедныя дзяўчаткі не змаглі б танцаваць! Я не хачу больш хварэць. Я ім яшчэ вельмі патрэбны. Іх багацце пад пагрозай. Якім мужам яны дасталіся! Вылечыце мяне! Вылечыце! Ох, як мне баліць! Вой, вой, вой! Вы самі бачыце, нельга мяне не вылечыць: ім патрэбны грошьі, а я ведаю, куды паехаць, дзе іх можна зарабіць. Я паеду ў Адэсу рабіць чысты крухмал. Я кемлівы, я нажыву на гэтай справе мільёны. Ох, як мне блага!
Некалькі хвілін Гар’ё маўчаў, відаць, стараючыся перамагчы свой боль.
— Калі б яны былі тут, я б не скардзіўся, — сказаў ён. — Навошта было б мне скардзіцца?
Ён задрамаў. Вярнуўся Крыстоф. Расціньяк думаў, што Гар’ё спіць, і не спыніў Крыстофа, які пачаў гучна расказваць аб тым, як ён выканаў даручэнне.
— Месье, спачатку я прыйшоў да графіні, але ніяк не змог пагутарыць з ёю: у яе сёння вялікая сварка з мужам. Я настойваў, тады выйшаў сам граф і сказаў мне: «Ну дык што з таго, што месье Гар’ё памірае? Памірае і добра робіць. Мне трэба скончыць з графіняй важныя справы.
яна прыедзе, як усё скончыцца». Мабыць, ён быў не ў гуморы. Я ўжо сабраўся дадому, калі графіня выйшла ў пярэдні пакой, сам не памятаю праз якія дзверы, і сказала: «Крыстофе, перадай бацьку, што ў мяне з мужам сварка, я не магу адлучьіцца: справа ідзе аб жыцці і смерці маіх дзяцей. Як усё скончыцца, я прыеду». А што датычыцца баранэсы, дык тут іншая гісторыя! Я зусім не бачыў яе, так што і гаварыць не давялося, толькі пакаёўка сказала мне: «Ах, баранэса вярнулася з балю а шостай гадзіне і зараз спіць. Калі разбуджу яе раней дванаццаці, яна будзе моцна сварыцца. Вось пазвоніць мне, тады я і скажу ёй, што бацьку зрабілася горш. Благую вестку сказаць заўсёды паспееш». Як я не стараўся, усё дарэмна. Прасіў пагаварыць з баронам, але яго не было дома.
— Дык не прыедзе ніводная з дачок? — усклікнуў Расціньяк. — Зараз я напішу абедзвюм.
— Ніводная! — азваўся стары, прыўзнімаючыся на ложку. — У іх справы, яны спяць, яны не прыедуць. Я так і ведаў. Толькі паміраючы, спазнаеш, што такое дзеці. Ах, мой сябра, не жаніцеся, не заводзьце дзяцей! Вы дорыце ім жыццё, а яны вам — смерць. Вы адкрываеце ім шлях у свет, а яны зжываюць вас са свету! He прыйдуць! Мне гэта вядома ўжо дзесяць гадоў. Я неаднойчы прызнаваўся сабе ў гэтым, але не асмельваўся паверыць.
У куточкі яго чырвоных павек скаціліся дзве слязы, ды так і застылі.
— Эх, калі б я быў багаты, калі б не аддаў ім свае грошы, а захаваў у сябе, яны былі б тут, і мае шчокі блішчэлі б ад пацалункаў. Я жыў бы ў асабняку, у цудоўных пакоях, я меў бы прыслугу, мне бьіло б цёпла. Mae дочкі прыйшлі б у слязах, а з імі разам — мужы і дзеці. Так бы яно й было! А цяпер я не маю нічога. За грошы купіш усё, нават дочак. О, грошы мае, дзе вы?! Калі б я пакінуў у спадчыну вялікія скарбы, мае дочкі даглядалі б мяне, лячылі, я чуў бы іх і бачыў. Ах, мой сыночак, маё адзінае дзіця, мне лепш быць беспрытульным жабраком. Ва ўсякім разе, калі любяць жабрака, ён можа быць упэўнены, што яго любяць проста так. He, я хацеў бы быць багатым, каб бачыць іх. Хоць адкуль ведаць? У іх у абедзвюх каменныя сэрцы. Я занадта любіў іх, каб яны палюбілі мяне. Бацька абавязкова павінен быць багаты, ён павінен трымаць дзяцей у цуглях, як наравістых коней. А я кленчыў перад імі. Нягодніцы!
Гэта вартае завяршэнне адносін да мяне за апошнія дзесяць гадоў. Калі б вы ведалі, якія ўважлівыя былі яны да мяне ў першыя гады замужжа! (О, як мне баліць!) Я даў кожнай дачцэ пасагу па восемсот тысяч франкаў. У той час ім і іх мужам было няёмка ставіцца да мяне з непавагай. Мяне прымалі ветліва: «Мілы тата, сядайце сюды. Дарагі тата, сядзьце лепш там». Для мяне заўсёды стаяў прыбор на стале. Зяці адносіліся да мяне пачціва, і я абедаў разам з імі. Яны думалі, што ў мяне яшчэ нешта засталося. Адкуль, не ведаю. Я ніколі не гутарыў з імі пра свае справы. Але калі чалавек дае пасагу восемсот тысяч, яго варта дагледзець. I за мною глядзелі як маглі, вядома, дзеля маіх грошай. Людзі вельмі непрыглядныя. Колькі я на іх нагледзеўся! Мяне вазілі ў экіпажы па тэатрах, і на вечарынах я сядзеў у іх даволі. Яны прызнавалі мяне сваім бацькам, падкрэслівалі: «Мьі твае дочкі». Але я не дурань, я ўсё бачыў. Гэта пранізвала мне сэрца. Я добра бачыў, што ўсё гэта прытворства, аднак дапамагчы майму ropy ніяк не мог. У іх я адчуваў сябе не так вольна, як тут, з вамі, унізе, за сталом. Там я не ведаў, што і як сказаць. Здаралася, хто-небудзь з велікасвецкіх іхніх гасцей пытаўся на вуха ў маіх зяцёў: