Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
выкупіць на маё імя былы эльзаскі фальварак Нусінгенаў, ён вельмі даражыць ім. Але заўтра я прашу вас зайсці, каб разабрацца ў яго справах і кнігах, таму што Дэрвіль мала што разумее ў гандлёвых абарачэннях... He, заўтра лепш не прыходзьце. He буду псаваць сабе настрой напярэдадні балю ў мадам дэ Басэан. Хочацца з’явіцца туды прыгожай, свежай, каб любы мой Эжэн мог мною ганарыцца! Пойдзем паглядзім яго пакой.
У гэты момант на вуліцы Нёў-Сент-Жэнеўеў спынілася карэта, і на лесвіцы пачуўся голас графіні дэ Рэсто, якая запытала ў Сільвіі:
— Бацька мой дома?
Гэтая акалічнасць выратавала Эжэна, бо ён ужо хацеў легчы на ложак ды прыкінуцца, што спіць.
— Ах, тата, вам нічога не казалі пра Анастазі? — спытала Дэльфіна, пазнаўшы голас сястры. — Здаецца, у яе сямейным жыцці таксама здарылася нешта нядобрае.
— Як гэта? — усклікнуў бацька Гар’ё. — Тады мне канец: бедная мая галава не вытрымае дзвюх бед.
— Добры дзень, тата, — сказала, уваходзячы, графіня. — А-а, Дэльфіна, і ты тут?
Сустрэча з сястрою, відаць, засмуціла графіню дэ Рэсто.
— Дзень добры, Назі, — адказала ёй баранэса. — Мая прысутнасць тут здаецца табе незвычайнай? Мы бачымся з татам штодня.
— 3 якога гэта часу?
— Калі б ты заходзіла сюды, то ведала б.
— He чапляйся да мяне, Дэльфіна, — з плачам сказала графіня, — я такая няшчасная! Бедны тата, я прапала!.. I на гэты раз прапала канчаткова.
— Што з табою, Назі? — усклікнуў бацька Гар’ё. — Раскажы нам усё, дачушка. Бачыш, як яна збялела. Дэльфіна, дапамажы ёй, будзь лагоднай з ёю, прашу цябе! Я буду любіць цябе яшчэ больш, калі гэта магчыма!
— Бедная Назі! — пашкадавала сястру мадам дэ Нусінген, усаджваючы яе на крэсла. — Памятай, што толькі мы з татам будзем цябе любіць заўсёды, усё прабачым. Сямейныя пачуцці — самыя надзейныя.
Яна дала сястры панюхаць нюхальнай солі, і графіня акрыяла.
— Я памру ад усяго гэтага! — прамовіў з горыччу бацька Гар’ё. — Падыдзіце бліжэй да мяне, — сказаў ён
дочкам, перамешваючы ў печцы палаючьі торф. — Нешта мне холадна. Расказвай, Назі, што з табою здарылася? Хутчэй кажы, ты загоніш мяне ў труну...
— Справа ў тым, што мой муж даведаўся пра ўсё, — сказала няшчасная жанчына. — Памятаеце, тата, той Максімаў вэксаль? Дык ён быў не першы. Я шмат іх аплаціла. Але ў пачатку студзеня мне здалося, што ў графа дэ Трая здарылася нейкае вялікае гора. Мне ён нічога не казаў, але няцяжка чытаць у душах блізкіх людзей: дастаткова аднаго намёку, ды яшчэ дадайце прадчуванні. Ён стаў такім пяшчотным, якім я ніколі яго не бачыла, і я адчула сябе яшчэ больш шчаслівай. Бедны Максім! Потым ён сказаў мне, што ў думках развітваўся са мною, надумаўшы скончыць жыццё самагубствам. Я так выпытвала ў яго, так прасіла на каленях перад ім на працягу дзвюх гадзін, і ў рэшце рэшт ён прызнаўся, што павінен сто тысяч франкаў. Тата! Сто тысяч! Я ледзь не звар’яцела. 3 вас я ўсё высмактала раней, вы нічога не мелі...
— Так, я не змог бы дастаць іх, — адказаў роспачна бацька Гар’ё, — хіба што ўкраў бы. Але я пайшоў бы і на гэта. I пайду!
Гэтыя словы, прамоўленыя жаласліва і слаба, як перадсмяротны хрып, выказалі такую агонію бацькоўскага пачуцця, даведзенага да бяссілля, што абедзве дачкі змоўклі. Ды й які эгаіст мог бы застацца абыякавым да гэтага крыку душы, што засведчыў усю глыбіню адчаю, як кінуты ў прорву камень дае ўяўленне аб яе глыбіні.
— Тата, я знайшла грошы, выкарыстаўшы тое, што не было маім, — сказала графіня, абліваючыся слязамі.
Дэльфіна расчулілася і заплакала таксама, прытуліўшы галаву да пляча сястры.
— Дык гэта праўда! — усклікнула яна.
Анастазі апусціла галаву. Дэльфіна абняла сястру і, прыціснуўшы да грудзей, пацалавала.
— Тут ты заўсёды знойдзеш не асуджэнне, а любоў, — дадала яна.
— Анёлачкі вы мае, — слабым голасам звярнуўся да іх Гар’ё, — чаму спатрэбілася бяда, каб паяднаць вас? Чаму гэта так?
— Дзеля выратавання жыцця Максіма, а разам з ім і майго шчасця, — працягвала графіня, падбадзёраная праявамі спагадлівай пяшчоты блізкіх, — я адправілася да аднаго ліхвяра — ды вы ўсе ведаеце гэтага бязлітаснага
Габсэка! I я прадала яму фамільныя дыяменты, якімі так даражыць граф дэ Рэсто, а таксама ўсе свае! Прадала! Вы разумееце? Максім выратаваны! Але я загінула. Рэсто пра ўсё даведаўся.
— Як гэта? Хто цябе выдаў? Я заб’ю яго! — крыкнуў бацька Гар’ё.
— Учора муж паклікаў мяне да сябе. Я пайшла... «Анастазі, — прамовіў ён такім тонам... (О, дастаткова было гэтага тону, каб я ўсё зразумела!) — Дзе вашы дыяменты?» — «У мяне». — «Не, — адказаў ён, гледзячы на мяне, — яны тут, на камодзе». — I ён паказаў мне на футарал, прыкрыты насоўкай. — «Вы ведаеце, адкуль яны тут?» — запытаў ён. Я ўкленчыла перад ім... Я плакала, я пыталася, якой смерцю мне належыць памерці.
— Ты так сказала? — усклікнуў бацька Гар’ё. — Клянуся святым імем божым, што той, хто ўчыніць вам зло, табе або ёй, пакуль я жывы, можа быць упэўнены, што я спалю яго на павольным агні! Я разарву яго на часткі, як...
Словы яго захраслі ў горле.
— Скончылася тым, даражэнькая, што ён запатрабаваў ад мяне горшага, чым смерць... He дай, божа, ніводнай жанчыне пачуць тое, што пачула я!
— Я заб’ю гэтага чалавека, — спакойна прамовіў бацька Гар’ё. — Але ў яго адно жыццё, а мне ён павінен аддаць два. Што было далей? Расказвай! — пытаўся ён, гледзячы на Анастазі.
— А далей, — працягвала графіня крыху памаўчаўшы, — ён паглядзеў на мяне і сказаў: «Анастазі, я ўтаю ўсё, як у магіле, і мы застанемся жыць разам: у нас ёсць дзеці. Я не буду выклікаць спадара дэ Трая на дуэль: я магу й прамахнуцца. А калі адчапіцца ад яго іншым шляхам, то можна сутыкнуцца з правасуддзем. Забіць яго ў вашых абдымках — гэта зганьбіць дзяцей. А я не хачу ні гібелі вашых дзяцей, ні гібелі іх бацькі, ні сваёй уласнай. Таму я стаўлю вам дзве ўмовы. Адказвайце: у вас ёсць дзіця ад мяне?» — «Але», — адказала я. «Каторае?» — спытаў ён. «Старэйшы сын Эрнэст». — «Добра, — сказаў ён. — Цяпер кляніцеся падпарадкавацца майму патрабаванню». Я паклялася. «Вы падпішаце мне запродажную на вашу маёмасць, калі я гэтага запатрабую».
— He падпісвай! — крыкнуў бацька Гар’ё. — Hi ў якім разе! Так, так, спадар дэ Рэсто, вы не ў стане даць шчасце
вашай жонцы, і яна шукае яго там, дзе яно магчымае, a вы караеце яе за вашу мужчынскую слабасць?.. Беражыся! Я тут! He хвалюйся, Назі, я стану яму ўпоперак дарогі. Ага! Яму падабаецца наследнік! Добра, добра! Я забяру яго да сябе, ён жа мне ўнук! Хіба я не маю права забраць хлопчьіка? Супакойся, я забяру яго да сябе ў вёску, буду клапаціцца аб ім. Я прымушу гэтую пачвару скарыцца, я скажу яму: «Пабачым, хто каго! Хочаш вярнуць сабе сына, вярні маёй дачцэ яе маёмасць і дазволь ёй жыць, як яна пажадае».
— Тата!
— Так, я твой бацька! О, я сапраўдны бацька. Няхай гэты нягоднік вяльможа не прьігнятае маю дачку. Халера! Я не ведаю, што цячэ ў маіх жылах. Можа, кроў тыгра, бо мне хочацца разарваць вашых мужоў. Дзеткі мае! Дык вось як вы жывяце! Мне ваша жыццё — як нож у сэрца... Што з вамі будзе, калі мяне не стане? Бацькі павінны жыць, пакуль жывуць іх дзеці. О, божа, як недасканала ты наладзіў свет! А яшчэ кажуць, што ў цябе ёсць сын. Табе ж належала пазбавіць нас ад пакут нашых дзяцей. Мілыя мае анёлачкі, што тут казаць! Я бачу вас ля сябе, толькі дзякуючы вашьім бедам. Ад вас я не бачу нічога, акрамя вашых слёз. Ну што ж! Але, але, я ведаю, што вы мяне любіце. Прьіходзьце, прыходзьце паскардзіцца да бацькі. Маё сэрца вялікае — усё змесціць. Вы можаце рваць яго на часткі, кожны кавалак зноў ператворыцца ў бацькоўскае сэрца. Я хацеў бы ўзяць на сябе ўсе вашы цяжкасці, пакутаваць замест вас. А якія вы былі шчаслівыя, калі былі маленькія...
— Толькі ў тую пару нам і было добра, — заўважыла Дэльфіна. — Куды падзеўся той час, калі мы гулялі ў вялікім свірне і скочваліся ўніз з гары мяхоў?!
— Тата, гэта яшчэ не ўсё, — сказала графіня на вуха бацьку. Гар’ё ажно падскочыў. — За дыяменты мне не далі сто тысяч. Максіма ўсё яшчэ выклікаюць у суд. Нам яшчэ трэба даплаціць дванаццаць тысяч франкаў. Ён абяцаў мне, што паразумнее і кіне азартныя гульні. У мяне нічога болып не засталося, акрамя яго любові, я дужа дорага за яе заплаціла, калі яна знікне, я памру. Я ахвяравала дзеля яго ўсім: гонарам, багаццем, спакоем, дзецьмі. О, вярніце хоць яму аднаму волю, сумленнае імя, каб ён мог застацца ў грамадстве, дзе зможа стварыць сабе кар’еру. Цяпер ён вінен мне не толькі за ўласнае шчасце, у нас з ім ёсць дзеці, і яны застануцца без сродкаў
існавання. Усё загіне, калі яго пасадзяць у Сент-Пелажы1.
— У мяне няма грошай, Назі. Больш нічога няма, нічога! Гэта канец свету. Так, свет хутка згіне — інакш быць не можа! Ідзіце ж, ратуйцеся, пакуль яшчэ ёсць час! Та-ак! Засталіся ў мяне яшчэ сярэбраныя спражкі, шэсць сталовых прыбораў, тыя самыя, што я купіў упершыню ў жыцці! I што яшчэ?.. Толькі пажыццёвая рэнта ў тысячу дзвесце франкаў.
— А што вы зрабілі з вашай бестэрміновай рэнтай?
— Я прадаў яе, а сабе пакінуў на свае патрэбы толькі гэты маленькі прьібытак. Мне спатрэбілася дванаццаць тысяч, каб абсталяваць кватэру для Фіфіны.
— Сапраўды, Дэльфіна? У тваім доме? — спытала мадам дэ Рэсто ў сваёй сястры.
— Якая розніца, дзе? Дванаццаць тысяч франкаў ужо страчаны, — запярэчыў бацька Гар’ё.
— Здагадваюся, — заўважьіла графіня. — Для месье Расціньяка! Няшчасная Дэльфіна, спыніся! Няўжо ты не бачыш, да чаго я дакацілася?
— Даражэнькая мая, месье Расціньяк не з тых маладых людзей, якія даводзяць да галечы сваіх палюбоўніц.
— Дзякуй, Дэльфіна, у маім цяжкім становішчы я чакала ад цябе лепшага. Але ты ніколі мяне не любіла.
— Няпраўда, Назі, яна цябе любіць! — усклікнуў бацька Гар’ё. — I толькі што сказала мне аб гэтым. Мы гаварылі пра цябе, і яна паўтарала, што ты прыгажуня, а яна нішто сабе.
— У яе бяздушная прыгажосць, — заўважыла графіня.
— Хоць бы і так, — запярэчыла Дэльфіна, ружавеючы. — А як ты ставілася да мяне? Ты адраклася ад мяне, намагалася зачыніць перада мной дзверы ўсіх дамоў, куды хацелася мне трапіць, ты ўвогуле не прапускала ніводнай нагоды, каб учыніць мне непрьіемнасць. Хіба я прыходзіла сюды, як ты, толькі дзеля таго каб выцягнуць з бацькі тысячу за тысячай усе яго грошы? Хіба я давяла яго да такога стану? Гэта справа тваіх рук, сястрыца! Я бачылася з бацькам, калі толькі магла, не выганяла яго са свайго дома, не прыходзіла лізаць яму рукі, калі ён быў патрэбньі. Я нават не ведала, што гэтыя дванаццаць тысяч франкаў ён патраціў на мяне: як табе