• Газеты, часопісы і г.д.
  • Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

    Габсэк; Бацька Гар’ё

    Анарэ дэ Бальзак

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1996
    114.16 МБ
    — Божа, калі яшчэ мой кот памёр, калі ён знік, дык я...
    Бедная ўдава, не скончыўшы фразы, пляснула ў далоні і адкінулася на спінку фатэля, уражаная гэтым жудасным прадказаннем.
    Каля апоўдня, калі паштальёны разносяць лісты ў раёне Пантэона, Эжэн атрымаў ліст у прыгожым канверце, запячатаным гербавай пячаткай дэ Басэанаў. У канверце ляжала запрашэнне на імя спадарыні і спадара Нусінгенаў на вялікі баль да вікантэсы, аб якім было вядома ўсім яшчэ за месяц. Запрашэнне суправаджалася запіскай для самога Эжэна:
    «Я падумала, што вы з задавальненнем возьмецеся быць выразнікам маіх пачуццяў у адносінах да мадам дэ Нусінген. Пасылаю вам запрашэнне, аб якім вы прасілі, і буду рада пазнаёміцца з сястрою мадам дэ Рэсто. Адным словам, прывозьце да мяне вашу прыгажуню, але пастарайцеся, каб яна не завалодала ўсёй вашай прыязнасцю, бо значную частку гэтага пачуцця вы павінны адшкадаваць мне — у адказ на тое, якое я адчуваю да вас.
    Вікантэса дэ Басэан».
    «Так, але мадам дэ Басэан даволі ясна намякае на тое, што прысутнасць барона дэ Нусінгена для яе непажаданая», — падумаў Эжэн.
    Ён адразу ж накіраваўся да Дэльфіны, вельмі задаволены тым, што зможа парадаваць яе, і цвёрда спадзеючыся атрымаць за гэта заслужаную ўзнагароду. Мадам дэ Нусінген прымала ванну. Эжэн застаўся чакаць у будуары, смягнучы ад нецярпення, зусім натуральнага для палкага маладога чалавека, які ўжо два гады марыў аб сваёй каханай. У жыцці маладых людзей гэтыя перажыванні непаўторныя. У першай жанчыны, якой захапляецца мужчына, — жанчыны, сапраўды вартай кахання, такой, якую ён заўсёды бачыць у бліскучай аздобе, прадпісанай вышэйшым парыжскім грамадствам, — ніколі не будзе саперніц. Каханне ў Парыжы зусім не падобна на каханне ў правінцыі. Тут ні жанчын, ні мужчын не падманеш той паказной вітрынай, дзе кожны дзеля прыстойнасці вывеіпвае сцяг, распісаны пустымі фразамі аб уяўнай шчырасці сваіх гарачых пачуццяў. Тут жанчына павінна не толькі адказваць усім патрабаванням пачуццёвасці і душы, — яна добра ўсведамляе, што галоўны яе абавязак — прытрьімлівацца мноства побытавых, часам недарэчных дробязяў, з якіх і складаецца жыццё. У парыжскім каханні столькі пахвальбы, пыхі, марнатраўства, нахабнасці і пустазвонства. Калі ўсе дамы пры
    двары Людовіка Чатырнаццатага зайздросцілі мадэмуазель дэ Лавальер, калі гэты вялікі гасудар у парыве пачуцця забыўся, што кожная яго манжэта каштуе тысячу экю і разадраў іх абедзве, дапамагаючы з’яўленню на свет герцага дэ Вэрмандуа, — то чаго ж тады патрабаваць ад астатніх людзей? Спалучыце ў сабе багацце, маладосць, шляхетнасць, будзьце яшчэ больш удачлівым, калі можаце. Чым больш розных пахаў спаліце вы каля свайго куміра, тым добразычлівей ён будзе да вас, — вядома, калі вы маеце куміра. Каханне — гэта рэлігія, і яе культ, напэўна, абыходзіцца даражэй, чым усялякі іншы: каханне праходзіць хутка, але яно, нібы дваровы гарэза, спрабуе акрэсліць свой шлях разбурэннем. Багацце пачуццяў — гэта паэзія жыхароў гарышча: без такой раскошы ў што ператварылася б там каханне? Праўда, можна знайсці душы, непадлеглыя ўздзеянню парыжскіх драконаўскіх законаў, але мы сустракаем іх далёка ад мітуслівага свету, у тых людзях, якія не паддаліся ўладзе агульнапрынятых думак, жывуць недзе там, ля чыстай крыніцы, імклівай, але невычэрпнай, адданыя сваім зялёным шатам і, радасна слухаючы голас сусвету, які гучыць для іх ва ўсёй прыродзе і ў іх саміх, цярпліва чакаюць свайго ўзлёту, сумуючы па тых, хто прыкаваў сябе да зямлі. Эжэн, як і большасць юнакоў, што адчулі смак да славы, імкнуўся ступіць добра ўзброеным на арэну вышэйшага свету: ён заразіў яго гарачкай, мабыць, адчуўшы сябе дастаткова дужым, каб валадарыць над ім, але яшчэ не бачыў ні сродкаў ажыццяўлення, ні мэты для такой славы. Калі няма светлага і чыстага кахання, здольнага запоўніць жыццё, прага да ўлады можа стаць крыніцай добрых спраў, — варта толькі адмовіцца ад асабістых выгод, а паставіць мэтай веліч сваёй краіны. Але Расціньяк яшчэ не ўзняўся на тую вяршыню, з якой чалавеку лёгка ўбачыць і правільна вызначыць плынь жыцця. Ён пакуль яшчэ не мог скінуць з сябе зачараванне свежых, прыемных уяўленняў, якія быццам лістотай атуляюць юнацтва гадаванцаў правінцыі. Эжэн усё яшчэ не наважыўся перайсці парыжскі Рубікон1. Нягледзячы на прагу новых уражанняў, ён усё яшчэ не развітваўся з
    1 Рубікон — рачулка на поўначы Італіі, якую, паводле падання, перайшоў Юлій Цэзар, парушыўшы волю рымскага сената, і такім чынам пачаўшы грамадзянскую вайну. Перайсці Рубікон — азначае здзейсніць рашучы ўчынак, не дапускаючы ніякіх адступленняў.
    патаемнай марай аб тым шчаслівым жыцці, якое вядзе на сваёй сядзібе сапраўдны дваранін. Аднак усе яго апошнія сумненні зніклі напярэдадні, калі ён апынуўся ў сваёй уласнай кватэры. Карыстаючыся матэрыяльнымі перавагамі багацця, як карьістаўся здавён перавагамі свайго паходжання, ён скінуў з сябе абалонку правінцыяла і паступова заняў становішча, з якога яму адкрываўся шлях да вялікай будучыні. I вось цяпер, чакаючы Дэльфіну, седзячы ў яе прыгожым будуары і адчуваючы сябе як дома, ён убачыў сябе такім далёкім ад былога Расціньяка, які прыехаў год назад у Парыж, што, разглядаючы самога сябе нейкім унутраным, духоўным позіркам, задаваў пытанне: *Ці падобны я цяпер сам на сябе?»
    — Баранэса ў спальні, — паведаміла Тэрэза, з’явіўшыся так раптоўна, што ён схамянуўся.
    Дэльфіна ляжала на канапцьі ля каміна, бадзёрая і свежая. Убачыўшы гэтую жанчыну ў хвалях мусліну, яе нельга было не параўнаць з тымі прыгожымі індыйскімі раслінамі, дзе плод бывае акружаны пялёсткамі кветак.
    — Ну, вось вы і прыйшлі! — пяшчотна сказала яна.
    — Адгадайце, што я вам прынёс, — прамовіў Эжэн, сядаючы побач і цалуючы ёй руку.
    Прачытаўшы запрашэнне, мадам дэ Нусінген весела страпянулася. Яна ўзняла на Эжэна вільготныя вочы і, абвіўшы яго шыю рукамі, прыціснула да сябе ў парьіве нястрымнай радасці.
    — Дык гэта ж вам (табе, — сказала яна яму на вуха, — але ў туалетным пакоі Тэрэза, таму будзем асцярожныя!), вам я абавязана сваім шчасцем. Так, я смела называю гэта шчасцем. Раз гэта дасягнута дзякуючы вам, то яно большае, чым перамога самалюбства. Ніхто не хацеў увесці мяне ў свецкае кола. У гэту хвіліну вы, мабыць, палічыце мяне дробязнай, пустой і легкадумнай парыжанкай, але памятайце, мой сябра, што я гатова ахвяраваць вам усім, і калі моцна, як ніколі, прагну трапіць у Сен-Жэрменскае прадмесце, дык толькі таму, што там бываеце і вы.
    — Мадам дэ Басэан як быццам дае зразумець, што не разлічвае бачыць у сябе на балі барона дэ Нусінгена. Вам гэта не здаецца? — спытаўся Эжэн.
    — Ну пэўна ж, — адказала баранэса, вяртаючы ліст Эжэну. — Такія жанчыны вельмі таленавіта умеюць быць няветлівымі. Але я ўсё адно паеду. Напэўна, там будзе і
    мая сястра: я ведаю, яна шые сабе вельмі прыгожую сукенку. Эжэне, — ціха працягвала яна, — сястра едзе на гэты баль, каб развеяць жудасныя падазрэнні. Вы хіба не ведаеце, якія чуткі ходзяць пра яе? Барон завітаў да мяне сёння раніцай, каб расказаць, што аб ёй без сораму гаварылі ў клубе. Божа мой! Ад чаго залежыць гонар жанчыны і сям’і! Я адчувала, што крыўдзяць не толькі сястру, але і мяне праз яе. Па словах некаторых асоб, спадар дэ Трай выдаў вэксаляў на суму да ста тысяч франкаў, амаль усе яны пратэрмінаваныя, і цяпер восьвось ён павінен трапіць пад суд. Бачачы яго нявыкрутку, сястра прадала нейкаму габрэю свае цудоўныя брыльянты. Вы, напэўна, бачылі іх на ёй, яна атрымала іх у спадчыну ад маці графа дэ Рэсто. Адным словам, вось ужо два дні толькі і размовы, што пра гэта. Зараз я разумею, для чаго Анастазі заказала сабе сукенку, шытую бліскаўкамі. Яна хоча прыцягнуць да сябе ўвагу на балі ў спадарыні дэ Басэан, з’явіўшыся ва ўсім бляску і ў гэтых брыльянтах. Але я не хачу саступіць ёй. Яна заўсёды старалася зацьміць і дрэнна ставілася да мяне, хоць я шмат рабіла дзеля яе і заўсёды пазычала ёй грошы, калі іх у яе не ставала. Але давайце кінем гэтыя свецкія тэмы, — сёння я хачу аддацца поўнаму шчасцю.
    Калі ў гадзіну ночы Расціньяк абсыпаў мадам дэ Нусінген развітальнымі пацалункамі, якія абяцалі нямала радасцей і ў будучым, яна сумна прамовіла:
    — Я нясмелая, я прымхлівая, называйце як хочаце мае прадчуванні, але я заміраю ад страху: як бы мне не паплаціцца за сваё шчасце страшэннай катастрофай.
    — Дзіця? — выдыхнуў Эжэн.
    — Гэта я сёння дзіця, — смеючыся, адказала яна.
    Эжэн вярнуўся ў «Дом Ваке» з цвёрдым намерам пакінуць яго заўтра. Дарогаю ён аддаваўся тым чароўным марам, якімі бываюць ахоплены маладыя людзі, калі яшчэ захоўваюць на сваіх вуснах водар шчасця.
    — Ну як? — запытаўся бацька Гар’ё, калі Эжэн праходзіў побач з яго пакоем.
    — Заўтра я ўсё вам раскажу, — адказаў Расціньяк.
    — Усё? Праўда? — усклікнуў стары. — Кладзіцеся спаць. Заўтра пачнецца наша шчаслівае жыццё.
    На другі дзень Расціньяк і Гар’ё намерыліся пакінуць сямейны пансіён і толькі чакалі, калі прыйдзе насільшчык, калі раптам а дванаццатай гадзіне па вуліцы Нёў-Сент-Жэнеўеў прагрукацеў экіпаж і спыніўся ля
    варот «Дома Ваке». 3 уласнай карэты выйшла мадам дэ Нусінген і спытала, ці тут яшчэ яе бацька. Атрымаўшы ад Сільвіі станоўчы адказ, яна спрытна ўзбегла па прьіступках. Эжэн быў у сваім пакоі, але аб гэтым яго сусед не ведаў. У час снедання Эжэн папрасіў Гар’ё захапіць і яго рэчы і дамовіўся сустрэцца з ім а чацвёртай гадзіне на вуліцы д’Артуа. Але пакуль стары шукаў насільшчыкаў, Эжэн, збегаўшы ў Школу правазнаўства на паверку, вярнуўся, нікім не заўважаны, дадому, каб расплаціцца са спадарыняй Ваке перш за Гар’ё, які ў парыве фанатычнай любві мог заплаціць за юнака са сваёй кішэні. Гаспадыня выйшла з дому. Эжэн зазірнуў да сябе наверх — ці не забыўся ён штосьці, — і пахваліў сябе за гэтую думку, бо заўважыў у шуфлядцы свой бестэрміновы вэксаль, выдадзены Ватрэну, які валяўся тут з моманту скасавання. Печка не палілася, і ён ужо сабраўся разарваць вэксаль на дробныя кавалачкі, але, пачуўшы голас Дэльфіны, устрымаўся ад гэтага, вырашьіў не рабіць ніякага шуму і прыслухаўся, спадзеючыся, што ў Дэльфіны не можа быць ад яго тайнаў. 3 першьіх жа слоў размова паміж бацькам і дачкой аказалася такой цікавай, што Расціньяк працягваў слухаць.