Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
1 Дэ Ланкло Нінон (1620—1705) — куртызанка, адна з самых прытожых і адукаваных жанчып Фрапцыі.
2 Пампадур маркіза дэ (1721 —1764) — фаварытка Людовіка XV.
вандравання, дый каштаваць яно мне будзе нямала, — казаў ён, пакуль надзявалі наручнікі. — Цяпер гэтыя малойчыкі пакуль нацешацца, будуць бясконца тузаць, цягнуць з мяне душу. Калі б яны адправілі мяне на катаргу адразу ж, я б хутка вярнуўся да свайго занятку, нягледзячы на шпіёнаў з Ювелірнай набярэжнай1. На катарзе ўсе будуць са скуры вылузвацца, каб толькі дапамагчы ўцячы свайму генералу, свайму Падмані Смерці! У каго з вас знойдзецца, як у мяне, больш дзесяці тысяч паплечнікаў, гатовых дзеля вас на ўсё? — спытаўся ён з гонарам. — Тут, значыцца, ёсць нешта вартае, — дадаў ён, ударыўшы сябе ў грудзі, — бо я ніколі і нікога не выдаваў! Гэй ты, вобла, — звярнуўся ён да старой дзеўкі, — зірні: на мяне ўсе глядзяць з жахам, а на цябе з агідаю. Атрымлівай тое, што заслужыла. — Ён змоўк, пазіраючы на пансіянераў. — Які ў вас дурнаваты выгляд! Вы што, ніколі не бачылі катаржніка? Катаржнік такой загартоўкі, як Кален, той, што зараз перад вамі, не такі баязлівец, як усе астатнія. Ён пратэстуе супраць карэнных парушэнняў грамадскай дамовы, аб якіх казаў Жан-Жак2, а я ганаруся тым, што я адзін з яго вучняў. Я адзін супраць урада з усімі яго жандармамі, бюджэтамі і судамі...
— Вы толькі зірніце на яго! Ён так і просіцца на карціну, — заўважыў мастак.
— Паслухай ты, дзядзька яго высокасці ката, канцлер Удавы (такую мянушку, авеяную паэзіяй жудасці, катаржнікі далі гільяціне), — прамовіў Кален, звяртаючыся да начальніка паліцьіі, — калі ласка, пацвердзі, што мяне выдаў Ядваб! Я не хачу, каб за яго паклаў галаву іншы, гэта было б несправядліва.
У гэты час паліцэйскія, перарыўшы ўвесь пакой і склаўшы пратакол, вярнуліся і пачалі шэптам дакладваць начальніку. Допыт скончыўся.
— Спадарства, — звярнуўся Кален да пансіянераў, — зараз мяне павядуць. Пакуль я тут жыў, вы ўсе былі ветлівыя са мною, і я захаваю ўдзячнасць за гэта. Прыміце маё развітальнае прывітанне. Дазвольце прыслаць вам з Праванса вінных ягад3.
1 На Ювелірнай набярэжнай знаходзіцца прэфектура паліцыі.
2 Маецца на ўвазе Жап-Жак Русо (1712—1778), пісьмеішік-сентыменталіст, філосаф, педагог.
3 Маецца на ўвазе Тулонская катарга, якая знаходзіцца ў Правансе, на поўдні Францыі.
Ён зрабіў некалькі крокаў, але азірнуўся, каб паглядзець на Расціньяка.
— Бывай, Эжэне, — вымавіў ён пяшчотна і сумна, тонам, зусім непадобным на грубы тон яго папярэдніх прамоў. — На ўсялякі выпадак, калі табе раптам спатрэбіцца, я пакідаю табе адданага сябра.
Нягледзячы на наручнікі, ён стаў у пазіцыю, прытупнуў нагою, як настаўнік фехтавання, і, крыкнуўшы: ♦Раз, два!», зрабіў выпад.
— Трапіш у бяду, звяртайся пгуды. I ён сам, і грошы ў поўным тваім распараджэнні.
Гэты незвычайны чалавек уклаў у апошнія словы столькі артыстызму, што іх сэнс быў ясны толькі яму і Расціньяку.
Калі жандары, салдаты і паліцэйскія выйшлі з дому, Сільвія, націраючы воцатам скроні сваёй гаспадыні, зірнула на разгубленых пансіянераў.
— Што там ні кажыце, — заўважыла яна, — а чалавек ён быў добры.
Яе словы прымусілі ачуцца ўсіх прысутных, заварожаных наплывам розных уражанняў ад гэтай падзеі. Усе паглядзелі адзін на аднаго і адразу ж запрыкмецілі сухую, худую, задубелую, як мумія, мадэмуазель Мішано. Тая прыціснулася да печкі і стаяла, патупіўшы позірк, быццам баялася, што празрысты цень ад брыля не здолее схаваць выразу вачэй.
Гэтая жанчына, якая і раней не выклікала ні ў кога ніякай прыхільнасці, раптоўна раскрыла сваю сутнасць. Глухі гоман усіх прысутных дружна выказаў агульную пагарду.
Мадэмуазель Мішано чула ўсё, але заставалася ў пакоі. Б’яншон першы нахіліўся да свайго суседа і напаўголасу сказаў:
— Калі гэтая мярзотніца будзе па-ранейшаму абедаць разам з намі, я перабяруся ў іншае месца.
Адразу ж усе, акрамя Пуарэ, далучыліся да студэнта, і Б’яншон, абапіраючыся на агульную падтрымку, накіраваўся да старога жыхара.
— Вы ў самых блізкіх адносінах з мадэмуазель Мішано, — сказаў ён, — пагаварыце з ёю і пераканайце яе ў тым, што яна павінна пайсці адсюль зараз жа.
— Зараз жа? — здзіўлена паўтарыў Пуарэ.
Затым ён падышоў да старой дзеўкі і сказаў ёй на вуха некалькі слоў.
— Але ж я заплаціла за месяц наперад і жыву тут на свае грошы, як і ўсе астатнія, — адказала яна, пазіраючы на нахлебнікаў як гадзіна.
— Гэта нічога не значыць. Мы скінемся і вернем вам грошы, — запярэчыў Расціньяк.
— Спадар Расціньяк, вядома, на баку Калена, — адказала яна, з’едліва гледзячы на студэнта, — і няцяжка здагадацца чаму.
Эжэн ірвануўся, бьіццам хацеў схапіць старую дзеўку і задушыць яе. Ён зразумеў усё падступства гэтага позірку, які асвяціў жудасньім святлом яго душу.
— He звязвайцеся з ёю! — крыкнулі нахлебнікі.
Расціньяк склаў рукі на грудзях і змоўк.
— Давайце скончьім з мадэмуазель Юдай, — звярнуўся мастак да ўдавы Ваке. — Калі вы не прагоніце Мішано, мы ўсе пойдзем адсюль і будзем расказваць паўсюль, што тут жывуць адньі катаржнікі ды шпіёны. У выпадку вашай згоды мы будзем маўчаць аб гэтым здарэнні, бо ў рэшце рэшт яно магчыма і ў самым лепшым грамадстве, пакуль катаржнікам не будуць ставіць на лоб кляймо, не забароняць ім прымаць аблічча парыжан і дурыць людзей так, як яны гэта робяць.
Пачуўшы такое патрабаванне, спадарыня Ваке адразу ачуняла: яна выпрасталася, скрыжавала на грудзях рукі, шырока расплюшчыла свае шкляныя вочы, у якіх не было і намёку на слёзы.
— Вьі што ж, даражэнькі, збіраецеся павесіць на мяне жабрацкую торбу? Вось ужо і спадар Ватрэн... Божа ж мой! — перапыніла яна сябе. — He магу ўстрымацца, каб не назваць яго добрасумленньім чалавекам. Вось ужо адзін пакой вызваліўся, а вы хочаце, каб у маім доме здаваліся яшчэ два, ды ў такі час, калі ўсе ўладкаваліся.
— Спадарства, бярыце вашы капелюшы, пойдзем абедаць на пляц Сарбоны, да Флікато, — прапанаваў Б’яншон.
Удава Ваке адразу сцяміла, што выгадней, і наблізілася да мадэмуазель Мішано.
— Паслухайце, мілая, вы ж не дазволіце загінуць маёй установе? Бачыце, да чаго прымушае мяне грамада... Ідзіце да сябе ў пакой на гэты вечар.
— Зусім не тое, не тое, — закрычалі пансіянеры. — Мы хочам, каб яна зараз жа і назаўжды з’ехала адсюль!
— Але ж бедная мадэмуазель яшчэ не абедала, — жаласліва прамовіў Пуарэ.
— Няхай абедае дзе хоча! — усклікнулі нахлебнікі.
— Прэч адсюль шпіёнку!
— Прэч шпіёнаў!
— Спадарства, — усклікнуў Пуарэ, раптам узняўшыся да той храбрасці, якая можа выклікаць павагу нават у баранаў, — майце ласку да яе полу.
— ПІпегі не маюць полу, — запярэчыў мастак.
— Вось дык паларама!
— За дзверыраму!
— Спадарства! Гэта непрыстойна! Калі ўжо адмаўляць людзям ад дому, то трэба рабіць гэта цывілізавана. Мы заплацілі грошы, мы застаемся, — заявіў Пуарэ, насоўваючы шапку і займаючы месца побач з мадэмуазель Мішано, у той час як Ваке ўсё працягвала ўгаворваць яе.
— Ах ты, нягоднік, — камічна ўсклікнуў мастак, — ах, нягоднік!
— Добра, паколькі не хочаце ісці вы, пойдзем мы, — заявіў Б’яншон.
I ўсе пансіянеры рушылі гуртам да гасцёўні.
— Мадэмуазель, што вы робіце? — усклікнула BaKe. — Вы мяне давялі да галечы. Вам нельга тут больш заставацца: у рэшце рэшт яньі выкарыстаюць сілу.
Мадэмуазель Мішано ўзнялася з крэсла.
— Пойдзе!
— He пойдзе!
— Пойдзе!
— He пойдзе!
Гэтыя воклічы, што чаргаваліся адзін за другім, a таксама варожыя заўвагі прымусілі мадэмуазель Мішано саступіць пасля непрацяглых перамоў шэптам з гаспадыняй.
— Я перабіраюся да спадарыні Бюно, — пагрозліва заявіла яна.
— Перабірайцеся куды хочаце, мадэмуазель, — адказала ўдава Ваке, зняважаная гэтым выбарам, паколькі пансіён Бюно супернічаў з «Домам Ваке» і, значыць, быў ёй ненавісны. — Перабірайцеся да Бюно, там вам будуць даваць такое віно, што твар скрывіць, а таксама будуць карміць рознай дрэнню.
Пансіянеры, захоўваючы магільнае маўчанне, сталі ў дзве шарэнгі. Пуарэ так пяшчотна зірнуў на мадэмуазель Мішано, так прастадушна праявіў нерашучасць, не ведаючы, ці ён павінен ісці з ёю ці застацца, што пансіянеры,
узрадаваныя ад’ездам старой дзеўкі, пачалі пераглядацца і смяяцца.
— Цю-цю-цю, Пуарэ! — крыкнуў яму мастак. — Ну, хутчэй — раз-два-тры!
Супрацоўнік музея камічна праспяваў пачатак вядомага раманса:
Калі сабраўся ў Сірыю Малойчык Дзюнуа...
— Ну, давайце! Вам жа дужа хочацца, — trahit sua guemgue voluptas1, — прамовіў Б’яншон.
— «Кожны бяжыць за сваёю сяброўкай», — такі вольны пераклад гэтых слоў Вергілія, — дадаў рэпетытар.
Мадэмуазель Мішано паглядзела на Пуарэ і жэстам паказала, быццам бярэ яго пад руку. Пуарэ не вытрымаў, наблізіўся да яе і прапанаваў сваю руку.
Грымнуў рогат і апладысменты.
— Брава, Пуарэ!
— Вось дык дзед Пуарэ!
— Апалон Пуарэ!
— Малайчына Пуарэ!
У гэту хвіліну ўвайшоў пасыльны і перадаў спадарыні Ваке ліст, прачытаўшы які, яна бяссільна апусцілася на крэсла.
— Застаецца толькі спаліць мой дом, на яго падаюць усе грымоты. А трэцяй гадзіне памёр сын Тайфэра. Я пакараная за тое, што зычыла дабра спадарыні Куцюр і Віктарыне за кошт няшчасця беднага маладога чалавека. Цяпер гэтыя дамы просяць вярнуць іх рэчы і застаюцца жыць у Тайфэра-бацькі. Ён дазволіў дачцэ пасяліць у сябе ўдаву Куцюр у якасці кампаньёнкі. Вызваляюцца чатыры пакоі, пяці жыхароў як не бьівала! Адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць! — ледзь не плачучы, усклікнула спадарыня Ваке.
Раптам побач з домам спыніўся экіпаж.
— Яшчэ нейкая непрыемнасць, — сказала Сільвія.
На парозе ўзнік Гар’ё. Яго твар ажно свяціўся ад шчасця, стары выглядаў памаладзелым.
— Гар’ё — у фіякры! — здзівіліся пансіянеры. — Ды гэта ж канец свету.
1 Trahit sua guemgue voluptas — кожнага выдае ягонае захапленне (лац.).
Стары адразу накіраваўся ў той кут, дзе стаяў задуменны Эжэн, узяў яго пад руку і весела вымавіў:
— Хадзем.
— Дык вы не ведаеце, што тут адбылося? — запытаўся Расціньяк. — Ватрэн аказаўся катаржнікам, яго толькі што арыштавалі, а сын Тайфэра памёр.
— А іпто нам да гэтага? — запярэчыў бацька Гар’ё. — Я з дачкой сёння вячэраю ў вас, вы гэта разумееце? Яна вас чакае, пойдзем!
Ён з такою сілай цягнуў Эжэна за руку, прымушаючы таго ісці, нібы выкрадаў сваю каханку.