Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— О, так. Мне толькі трэба зрабіць адну неадкладную справу.
— Ці магу я вам як-небудзь дапамагчы?
— Так, так! Тым часам, пакуль я буду ў мадам дэ Нусінген, вы наведайце месье Тайфэра-старэйшага і папрасіце прызначыць мне вечарам час, каб я мог пагутарыць з ім па адной вельмі важнай справе.
— Дык няўжо гэта праўда, малады чалавек, — усклікнуў, змяніўшыся ў твары, бацька Гар’ё, — што вы заляцаецеся да яго дачкі, як сцвярджаюць тыя дурні ў сталовай?.. О божа, вы яшчэ не ведаеце, якога кухталя вам можа даць Гар’ё. Калі вы нас падманваеце, то можаце пазнаёміцца з маім кулаком... Ах, гэта немагчыма.
— Я клянуся вам, што кахаю толькі адну жанчыну на свеце, — адказаў Расціньяк. — Проста да сённяшняга дня я гэтага не ўсведамляў.
— Ах, якое шчасце!
— Але справа ў тым, што сын Тайфэра заўтра б’ецца на дуэлі, і я чуў, што нібыта яго заб’юць.
— А вам што да гэтага? — спытаў Гар’ё.
— Трэба паведаміць бацьку, каб ён перашкодзіў сыну...
На гэтым слове яго перабіў голас Ватрэна, які спяваў за дзвярыма:
О, Рычард, мой кароль, Цябе ўсе пакідаюць... Брум! Брум! Брум! Брум! Брум! У вандроўках аб’ехаў я ўвесь свст. Hi для каго не стала тайнай... Тра-ля-ля-ля...
— Спадарства, суп чакае вас, усе ўжо за сталом, — крыкнуў Крыстоф.
— Паслухай, — сказаў Ватрэн. — Схадзі і вазьмі ў мяне бутэльку бардо.
— Гадзіннік падабаецца вам? — спытаў бацька Гар’ё. — Што і казаць, у яе добры густ.
Ватрэн, бацька Гар’ё і Расціньяк спусціліся разам і, з прычыны спазнення, за сталом апынуліся побач.
За вячэраю Эжэн дэманстраваў у адносінах да Ватрэна выключную халоднасць, хаця ніколі гэты мілы з пункту гледжання мадам Ваке чалавек не вылучаўся так дасціпнасцю, як сёння. Ён іскрыўся сам смехам і сумеў развесяліць усіх пансіянераў. Такая ўпэўненасць у сабе, такая вытрымка палохалі Эжэна.
— Якая муха вас сёння ўкусіла? Ото ж развесяліліся! — заўважыла мадам Ваке.
— Я заўсёды весялюся, калі раблю добрыя справы.
— Добрыя справы? — перапытаў Эжэн.
— Так, я паставіў партыю тавару і атрымаю за гэта добрыя камісійныя. Мадэмуазель Мішано, — сказаў Ватрэн, заўважыўшы, што яна разглядвае яго, — ці нешта ў маім твары вам не падабаецца, што вы так прыдзірліва пазіраеце на мяне? Дык скажыце! Каб зрабіць вам прыемнае, я памяняю... Мы не пасварымся з-за гэтага з вамі, Пуарэ? — падміргнуў ён старому служачаму.
— Халера, вам можна было б пазіраваць для Геркулеса-жартаўніка! — усклікнуў малады мастак.
— Згодзен, калі мадэмуазель Мішано будзе пазіраваць для Венеры з могілак Пэр-Лашэз, — адказаў Ватрэн.
— А Пуарэ? — запытаў Б’яншон.
— О, Пуарэ няхай пазіруе як Пуарэ. 3 яго атрымаецца бог садоў і агародаў! У яго нават імя па вымаўленні Сільвіі паходзіць ад парэю.
— Ад гнілой цыбуліны! — падхапіў Б’яншон. — Вось які гэта фрукт!
— Глупства ўсё гэта, — перапыніла яго мадам Ваке, — лепей бы вы пачаставалі нас вашым бардо з той пляшкі, што паказвае сваё рьільца. Гэта падтрымала б наш вясёлы настрой, да таго ж гэта карысна для жывата.
— Спадарства, — звярнуўся да ўсіх Ватрэн, — спадарыня старшыня заклікае нас да парадку. Мадам Куцюр і мадэмуазель Віктарына не пакрыўдзяцца за вашы вольныя размовы, але пашкадуйце цнатлівасць бацькі Гар’ё. Прапаную вам выпіць бутэлькарамачку бардо, удвая слыннейшую імем Лафіта1, прашу не прымаць за палітычны намёк. Ну ж, дзівак! — крыкнуў ён, зірнуўшы на нерухомага Крыстофа. — Сюды, Крыстоф. Як гэта ты не адгукаешся на сваё імя? Давай, дзівак, выпіўку!
— Калі ласка, — адказаў Крыстоф і падаў бутэльку.
Напоўніўшы шклянкі Эжэна і бацькі Гар’ё, Ватрэн паволі наліў сабе некалькі кропель, пакаштаваў, пакуль суседзі пілі, і раптам скрывіўся:
— Чорт! Д’ябал! Пробкаю патыхае! Забірай гэтае віно сабе, Крыстоф, а нам прынясі другое. Направа, там, ты ж ведаеш? Нас шаснаццаць чалавек, нясі восем бутэлек.
— Калі вы такія шчодрыя, — сказаў мастак, — я плачу за сотню каштанаў.
— Ого!
— Бууу!
— Прррр!
Кожны ўсклікнуў па-свойму, крыкі ляцелі, як ракеты з жырандолі.
— Ну ж, матухна Ваке, пастаўце дзве бутэлькі шампанскага, — крыкнуў Ватрэн.
— Яшчэ чаго! Можа, цэлы дом? Дзве бутэлькі шампанскага! Гэта дванаццаць франкаў! Дзе я столькі зараблю? He! Але, калі месье Эжэн заплаціць за шампанскае, я выстаўлю парэчкавы лікёр!
— Ад яе парэчкавага гоніць у прыбіральню, як ад крушыны, — ціха заўважыў Б’яншон.
1 -бардо..Лафітд — гульня слоў, бальзакаўскі прыём. Лафіт — гатунак чырвонага віна, Лафіт Жак (1767—1844) — банкір і палітычны дзеяч, спрыяў поспеху Ліпеньскай рэвалюцыі.
— Маўчы, Б’яншон, — усклікнуў Расціньяк, — як толькі я чую слова «крушына», мяне хапае жывот... Добра, нясіце шампанскае, я заплачу! — дадаў студэнт.
— Сільвія, — звярнулася мадам Ваке, — падайце бісквіты і вафлі.
— Вашыя вафлі сталі як кафлі: ад старасці яны зусім зацвярдзелі. А бісквіты давайце на стол.
Бардо ўмомант разышлося па руках, усе ажывіліся, яшчэ болей павесялелі. Стаяў дзікі рогат, крыкі, некалькі чалавек спрабавалі пераймаць галасы розных жывёл. Служачы музея задумаў закрычаць па-парыжску, г. зн. перадаць мяўканне закаханага ката, і як бачыш восем галасоў пачалі выкрыкваць наступныя фразы:
— Тачыць нажы! Ножны!
— Птушкам дамашнім канарэечнае семя!
— Салодкія трубачкі, спадарыні, салодкія трубачкі!
— Папраўляю фаянс!
— Вустрыцы, каму свежыя вустрыцы!
— Б’е жанок і вопратку, выбівачка!..
— Купляю фракі, галуны, старыя шапкі і штаны!
— Вішня садовая, садовая вішня!
Пераможцам выйшаў Б’яншон, калі гамзатым голасам крыкнуў:
— Гандлюю парасонамі!
Некалькі хвілін стаяў такі гам, што галава трашчала, разносілася нейкая лухта несусветная, сапраўдная опера пад дырыжорскім кіраўніцтвам Ватрэна, які ўважліва сачыў за Эжэнам і бацькам Гар’ё: яны, відаць, паспелі ап’янець. Абодва пілі няшмат, сядзелі з сур’ёзным выглядам, абапіраючыся на спінкі крэслаў, і назіралі за нязвыклым бязладдзем; абодвух турбавалі справы, якія заставаліся на вечар, і ўсё ж ні Гар’ё, ні студэнт не мелі сілы ўзняцца. Ватрэн скоса паглядаў на іх, адзначаючы, як мяняюцца іх твары, і ў той момант, калі іх векі пацяжэлі і, здавалася, гатовы былі заплюшчыцца зусім, ён нахіліўся і сказаў Расціньяку на вуха:
— Вось так, хлопча, мы яшчэ недастаткова хітрыя, каб змагацца з дзядзечкам Ватрэнам, а ён вас занадта моцна любіць, каб дазволіць вам зрабіць глупства. Калі я нешта вырашу, у аднаго Бога хопіць сілы, каб збіць мяне з дарогі. Так, так! Мы збіраліся папярэдзіць Тайфэра-бацьку і зрабіць памылку, вартую школьніка! Печ напалілі, цеста замясілі, хлеб паклалі на лапату; заўтра
нас ад бохана за вушы не адцягнеш, дык нашто замінаць таму, каб хлеб пасадзілі ў печ?.. He, не, ён спячэцца! A нашы маленькія згрызоты сумлення перамелюцца пры страваванні. Цяпер мы крышачку паспім, пакуль палкоўнік граф Франкесіні вастрыём сваёй шпагі вызваліць для нас спадчыну Мішэля Тайфэра. Віктарына, наследніца брата, будзе мець пятнаццаць тысяч франкаў у год. Я ўжо сёе-тое разведаў і магу сказаць, што спадчына маці складае болей трохсот тысяч...
Эжэн чуў гэтыя словы, але адказаць не мог: язык нібы прыліп да нёба, яго адольвала дрымота, стол і твары сужыхароў ён бачыў як праз бліскучы туман. Хутка шум суняўся, пансіянеры адзін за другім разышліся. Пасля, калі не засталося нікога, апрача мадам Ваке, мадам Куцюр, мадэмуазель Віктарыны, Ватрэна і бацькі Гар’ё, Расціньяк праз сон заўважыў, як мадам Ваке злівае астаткі віна з бутэлек у адну.
— Ах, зялёныя-шалёныя, юнакі, юнакі, — казала ўдава.
Гэта была апошняя фраза, якую Эжэн зразумеў.
— На такія штукі адзін месье Ватрэн здольны, — сказала Сільвія. — Чуеце, як Крыстоф храпіць нібы пшаніцу прадаўшы.
— Бывай, матухна, — сказаў Ватрэн. — Еду на бульвар палюбавацца на месье Марці1 ў «Дзікай гары»2, вялікай п’есе, пераробленай з «Самотнага»... Хочаце, я вас і нашых дам зваджу туды?
— Дзякую вам, але мы не пойдзем, — адмовілася мадам Куцюр.
— Як, суседка?! — усклікнула мадам Ваке. — Вы не хочаце паглядзець п’есу, напісаную накшталт «Атала»3 Шатабрыяна? А памятаеце, як мы мінульім летам любілі яго чытаць у засені ліп і плакалі, быццам Магдалена Эладыйская, — так гэта было цікава! Нарэшце, гэты высокамаральны твор можа аказацца карысным і для паненкі.
— Нам не да тэатраў, — адказала Віктарына.
— Ну вось і паснулі, зухі, — сказаў Ватрэн, камічна паварочваючы галовы Эжэна і бацькі Гар’ё.
1 Акцёр тэатра «Гётэ».
2 «Дзікая гара, ці Герцаг Бургундскі» — п’еса французскага драматурга Гільбера дэ Піксеракура (1773—1844).
3 Аповесць французскага рамантыка Шатабрыяна (1768—1848).
Прыхінуўшы галаву студэнта да спінкі крэсла, каб яму было зручней спаць, ён пацалаваў яго ў лоб і праспяваў:
— Можаш спаць, харошы мой, Я буду пільнаваць твой спакой.
— Баюся, што ён захварэў, — сказала Віктарына.
— Тады заставайцеся яго прыгледзець, — адказаў ёй Ватрэн. — Гэта ваш абавязак як вернай жонкі, — шапнуў Ватрэн ёй на вуха. — Гэты малады чалавек любіць вас, і вы станеце яго жонкай, прадказваю вам. Адным словам, — гучна сказаў ён, — «яны заслужылі ўсеагульную павагу, жылі шчасліва і займелі шмат дзяцей». Так канчаюцца ўсе сентыментальныя раманы. Пойдзем, матухна, — дадаў ён, павярнуўшыся да мадам Ваке і абдымаючы яе, — надзявай каптурык, прыгожую сукенку ў кветачкі і шалік графіні. Пайду за фіякрам для вас. — I ён выйшаў, прыпяваючы:
0 сонца, сонца, боскае сонца, Выспявае гарбуз праз цябс...
— Божачка! Ведаеце, мадам Куцюр, з такім чалавекам я б жыла шчасліва нават у галубятні! — сказала яна, a пасля, павярнуўшыся да вермішэльшчыка, дадала: — Вось і бацька Гар’ё заснуў. Гэты стары скупердзяй ні разу не падумаў куды-небудзь мяне звадзіць. Божачкі, ён жа на падлогу зараз зваліцца! Непрыстойна чалавеку ва ўзросце так напівацца! Вы можаце сказаць, што таго, чаго няма, не страціш... Сільвія, завядзіце яго наверх, у пакой...
Сільвія падхапіла старога пад пахі, завяла яго і кінула, як куль, апранутага, папярок ложка.
— Бедны хлопец, — сказала мадам Куцюр, папраўляючы Эжэну валасы, якія апалі на лоб, — ён нібы дзяўчына, не ведае, што такое лішак.
— Ах, я трыццаць адзін год трымаю пансіён, праз мае рукі, можна сказаць, прайшло шмат маладых людзей, але такога мілага, такога далікатнага, як месье Эжэн, я не бачыла. Да чаго ён прыгожы, калі спіць. Мадам Куцюр, пакладзіце яго галаву сабе на плячо. Э, яна хіліцца на плячо мадэмуазель Віктарыны. Нездарма кажуць, што дзецям Бог памагае. Яшчэ момант, і ён разбіў бы сабе галаву аб булавешку крэсла. Удваіх яны — цудоўная пара.