Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
Быццам прамень выслізнуў з сэрца беднай дзяўчыны, усмешка прабегла па яе вуснах, асвяціўшы твар такім ззяннем, што Эжэн нават спалохаўся такога моцнага выбуху пачуццяў.
— А калі б заўтра вы сталі багатай і шчаслівай, калі б на вас з неба звалілася вялізнае багацце, вы б працягвалі любіць таго беднага маладога чалавека, якога ўпадабалі ў дні вашай нястачы?
Яна міла кіўнула галавой.
— Зусім беднага маладога чалавека?
Яшчэ ківок.
— Што за глупства вы кажаце? — усклікнула мадам Ваке.
— He перашкаджайце, мы ведаем, пра што гаворым, — адказаў Эжэн.
— Такім чынам, шэвалье Эжэн дэ Расціньяк і мадэмуазель Віктарына Тайфэр абменьваюцца шлюбнымі зарукамі? — сваім гучным басам спытаўся Ватрэн, нечакана з’явіўшыся ў дзвярах сталовай.
— Ах, як вы мяне напалохалі! — у адзін голас заявілі мадам Куцюр і мадам Ваке.
— Напэўна, лепш мне не выбраць, — смеючыся, адказаў Эжэн, якога да смерці, як ніколі ў жыцці, усхваляваў голас Ватрэна.
— Без непатрэбных жартаў, панове! — папярэдзіла іх мадам Куцюр. — Пайшлі, Віктарына, да сябе наверх.
Мадам Ваке пайшла за сваімі жыхаркамі, каб не паліць у сябе свечкі і дровы, правёўшы вечар у іх пакоі. Эжэн апынуўся сам-насам з Ватрэнам.
— Я ведаў, што вы прыйдзеце да гэтага рашэння, — сказаў ён, захоўваючы непарушную вытрьімку. — Але, чуеце, ува мне таксама далікатнасці не менш, чым у кім. Зараз нічога не вырашайце, бо вы не ў сваёй талерцы. У вас даўгі, а я хачу, каб розум, а не пачуцці ці роспач прывёў вас да мяне. Магчыма, вам патрэбна некалькі тысяч? Калі ласка. Хочаце?
Дэман-спакуснік выняў з кішэні бумажнік, дастаў адтуль тры тысячы франкаў і пакруціў імі перад носам студэнта. Эжэн знаходзіўся ў жудасным становішчы. Ён прайграў на слова маркізу д’Ажуда і графу дэ Трай пяцьсот франкаў. Такіх грошай ён не меў, і таму не асмеліўся пайсці на вечарыну да мадам дэ Рэсто, дзе яго чакалі. Графіня ладзіла неафіцыйную вечарыну, на якой збіралася пачаставаць гасцей пірожнымі, гарбатай і на якой можна прайграць у віст шэсць тысяч франкаў.
— Спадар Ватрэн! Пасля таго што вы мне прапанавалі, вы павінны зразумець, што я не магу прыняць ад вас ніякіх пазык, — сказаў Эжэн, не без цяжкасці перасільваючы сутаргавыя дрыжыкі.
— Добра! Вы засмуцілі б мяне іншым адказам, — зноў загаварыў спакуснік. — Вы — прыгожы, далікатны, ганарысты, як леў, і чулы, як дзяўчына, малады чалавек. Д’яблу вы сталі б слаўнай здабычай. Мне падабаюцца такія маладыя людзі. Яшчэ пару разважанняў з вобласці высокай палітыкі, і вы пабачыце свет такім, якім ён ёсць. Разыгрываючы ў ім невялічкія сцэнкі дабрадзейнасці, чалавек высокага палёту можа задавальняць усе свае капрызы пад бурныя апладысменты дурняў у партэры. Пройдзе некалькі дзён — і вы наш. Ах, каб вы толькі згадзіліся стаць маім вучнем, то вы дасягнулі б усяго. Вы не змаглі б прыдумаць жадання, якое б не споўнілася ў тую ж хвіліну: пашана, багацце, жанчыны. Усё, што створана чалавецтвам, мы паднеслі
б вам, як амброзію. Вы сталі б нашым пестуном, нашым Веніямінам1, дзеля вас мы ўсе гатовы пайсці ў агонь і ў ваду. Любую перашкоду, што ўзнімецца на вашым шляху, мы змяцем. Я спадзяюся, вы не лічыце мяне мярзотнікам, калі вы вагаецеся? Дык вось, такі ж сумленны чалавек, якім вы лічыце сябе, месье дэ Цюрэн2 уваходзіў у невялікія здзелкі з разбойнікамі, але не лічыў, што гэта можа зганьбіць яго. Вы не хочаце быць абавязаным мне, ці не так? Дык у чым справа? — працягваў Ватрэн, не стрьімаўшыся ад усмешкі. — Бярыце гэтую цыдулку і пішыце вось так, наўскос, — сказаў ён, працягваючы гербавы бланк: «Прьіняты ў суме тры тысячы пяцьсот франкаў з выплатай на працягу года». Пастаўце дату! Працэнты вельмі высокія, каб вы вагаліся: называйце мяне ліхвяром і лічыце сябе вольным ад усялякай удзячнасці. Сёння я дазваляю вам пагарджаць мною, бо ведаю пэўна, што пасля вы мяне палюбіце. Ува мне вы можаце знайсці глыбокія бездані, моцныя, сканцэнтраваныя пачуцці, якія дурні празвалі заганамі; але ніколі вы не скажаце, што я — няўдзячны ці подлы. Карацей, я не пешка і не слон, я тура, хлопча.
— Што вы за чалавек? — усклікнуў Эжэн. — Няўжо вы існуеце для таго, каб мучыць мяне?
— He, я проста добры чалавек, гатовы запэцкацца сам, каб вы да скону не бачылі бруду. Вам цікава, адкуль такая адданасць? Добра, калі-небудзь я вам ціхенька прызнаюся, каб ніхто не чуў. Спачатку я збіў вас з панталыку, растлумачьіўшы вам механізм грамадскага ладу і рухавік гэтай машыны, але першы пярэпалах ваш міне, як боязь навабранца на полі бітвы, і вы прызвычаіцеся разглядаць людзей як салдат, якім наканавана гінуць дзеля карысці тых, хто сам сябе карануе ў каралі. Часы змяніліся. Раней казалі нейкаму зуху: «Вось табе сто залатых, забі такога і такога» — і можна было спакойна вячэраць, загнаўшы чалавека на той свет без дай прычыны. Сёння я прапаную вам цэлае багацце за адзін ківок галавы, які ніяк не можа скампраметаваць вас, а вы яшчэ вагаецеся. Вялы век!
Эжэн падпісаў тратту і атрымаў банкноты.
1 Веніямін — паводле Старога Запавету малодшы сын Іакава, ужываецца ў пераносным сэнсе: любімец, пястун.
2 Цюрэн, Апры дэ ля Тур д’Оверпь (1611 — 1675) — французскі палкаводзец, на ліку якога псра.могі пры Фрэйбургу ды Нёрлінгсне.
— Выдатна! А цяпер давайце пагаворым сур’ёзна, — працягваў Ватрэн. — Праз некалькі месяцаў я збіраюся адправіцца ў Амерыку разводзіць тытунь. Па сяброўству буду дасылаць вам цыгары. Калі стану багатым, дапамагу вам. Дзяцей у мяне хутчэй за ўсё не будзе (бо не маю ахвоты пускаць атожылкі), я завяшчаю сваё багацце вам. Хіба гэта не сяброўства? Але я вас люблю. Мне падабаецца ахвяраваць сабой дзеля другога чалавека. Я так заўсёды рабіў. Рэч у тым, што я жыву ў сферы, скажу я вам, нашмат вышэйшай, чым іншыя людзі. Бачу я адну толькі мэту, а дзеянне разглядаю як сродак. Што для мяне чалавек? Вось што, — сказаў ён, пстрыкнуўшы пазногцем вялікага пальца сябе ў зуб. — Чалавек — гэта ці ўсё, ці нішто. Калі яму імя Пуарэ — дык гэта менш, чым нішто, ён пляскаты, смярдзючы, яго можна раздушыць як клапа. Але калі чалавек падобны на вас, ён — бог. Тады ён не механізм, пакрыты скурай, а тэатр, дзе разгортваюцца дзеі самьіх прьігожых пачуццяў, а я жыву толькі пачуццямі. Пачуццё! Ці не з’яўляецца яно цэлым светам у адзінай думцы? Зірніце на бацьку Гар’ё: дзве дачкі для яго — цэлы сусвет, тая ніць, па якой ён кіруецца ў жыцці. Дык вось, на маю думку, я глыбока зазірнуў у жыццё і прызнаю толькі адно сапраўднае пачуццё: сяброўства двух мужчын. Маё захапленне — П’ер і Джаф’ер. Я на памяць ведаю «Уратаваную Венецыю»1. Ці многа знойдзеце вы людзей такой загартоўкі, якія на словы таварыша: «Пайшлі, пахаваем мерцвяка» ўстануць і пойдуць, не прамовіўшы ні слова, не назаляючы маральнасцю? А я рабіў так. He з кожньім чалавекам магу я весці такія размовьі. Але вы чалавек вышэйшага гатунку, вам можна казаць усё, вы ўсё зразумееце. Нядоўга будзеце вы боўтацца ў твані, дзе жывуць апалонікі. Мы, здаецца, прыйшлі да згоды. Вы ажэніцеся. Выцягнем шаблі і наперад! Мая шабля — стальная і ніколі не сагнецца! Вось так!
Ватрэн адразу ж вьійшаў, каб не атрымаць адмоўнага адказу і даць магчымасць Эжэну трошкі апрытомнець. Мусіць, ён ведаў прычыну ўсёй гэтай слабай упартасці, усім гэтым пярэчанням, якімі чалавек імкнецца апраўдацца перад самім сабою за нягодныя ўчьінкі.
1 П'ер іДжаф'ер — два сябры, героі «Уратаванай Венецыі», трагедыі англійскага драматурга XVII ст. Томаса Отвея (1651 —1685).
«Няхай робіць, што хоча, але я не ажанюся з мадэмуазель Тайфэр!» — сказаў сам сабе Эжэн.
Вытрымаўшы прыступ душэўнай ліхаманкі, што затрэсла яго ад адной толькі думкі аб дамове з гэтым жудасным чалавекам, які рос у вачах Эжэна дзякуючы цьінічнасці сваіх думак і смеласці прысуда грамадству, Расціньяк апрануўся, паслаў за карэтай і паехаў да мадам дэ Рэсто. Вось ужо некалькі дзён гэтая жанчына з падвойнай цепльінёй адносілася да Эжэна, які з кожным крокам усё далей рухаўся да вышэйшага свету і чый уплыў мог аднойчы дасягнуць вялізных памераў. Ён расплаціўся з графам дэ Трай і д’Ажуда, усю ноч прагуляў у віст і выйграў страчаныя грошы. Прымхлівы, як і большасць маладых людзей, якія яшчэ толькі прабіваюць сабе дарогу і таму больш ці менш вераць у лёс, ён захацеў бачыць у сваім выйгрышы боскую ўзнагароду за выбар добрага шляху. Наступнаю раніцай ён перш за ўсё спытаў у Ватрэна, куды ён падзеў яго тратту. Пачуўшы адказ, што яна ў Ватрэна, Эжэн з відавочным задавальненнем аддаў яму тры тысячы франкаў.
— Усё добра, — сказаў Ватрэн.
— Але я не хаўруснік вам, — адказаў Эжэн.
— Ведаю, ведаю, — перабіў яго Ватрэн. — Вы паранейшаму паводзіце сябе як дзіця, спьіняючыся на ганку з-за дробязяў.
Двума днямі пазней Пуарэ і мадэмуазель Мішано грэліся пад сонейкам на лаўцы ў бязлюднай частцы Батанічнага саду і размаўлялі з чалавекам, які нездарма здаўся падазроным Б’яншону.
— Мадэмуазель, — казаў месье Гандзюро, — не разумею прычыны вашых ваганняў. Яго Высокасць міністр дзяржаўнай паліцыі каралеўства...
— Ах, Яго Вьісокасць міністр дзяржаўнай паліцыі каралеўства!.. — паўтарыў Пуарэ.
— Так, Яго Высокасць зацікавіўся гэтай справай, — удакладніў Гандзюро.
Ну хто дасць веры таму, што Пуарэ, былы служачы і, несумненна, чалавек безумоўных мяшчанскіх якасцей, хаця і няздольны да мыслення, працягваў слухаць нібыта ранцье з вуліцы Бюффон, нават пасля таго як той згадаў «паліцыю», тым самым паказаўшы свой сапраўдны твар, твар агента з вуліцы Жэрузалем1? Між тым, няма нічога
1 ...агента з вуліцы Жэрузалем — агента сакрэтнай паліцыі.
натуральней. Пасля назірання, зробленага пэўнымі даследчыкамі, але да гэтых часоў не апублікаванага, вам стане зразумелым, да якога асаблівага віду сямейства прасцякоў належаў Пуарэ: існуе пераноснае племя, абмежаванае ў дзяржаўным бюджэце між першым градусам шырыні (накшталт адміністратыўнай Грэнландыі), дзе заробкі замярзаюць на тысячы дзвесце франкаў і трэцім градусам (умераны клімат), дзе заробкі трошкі цяплеюць, да трох, шасці тысяч франкаў, дзе добра растуць узнагародныя прэміі і нават квітнеюць, нягледзячы на цяжкія ўмовы. Адной з тыповых рысаў, якая найбольш яскрава перадае безнадзейную вузкасць гэтага падначаленага народа, з’яўляецца нейкая міжвольная, механічная, інстынктыўная павага да далай-ламы любога міністэрства, які вядомы чыноўнікам толькі па неразборлівым подпісу і пад імем «Яго высокасць міністр», тры словы, роўныя па значэнні «Bondo Сапі» з «Багдадскага каліфа»1. Тры словы для прыбітага народа значаць святую, апошнюю інстанцыю ўлады; як папа для каталікоў, так і міністр у якасці адміністратара ў вачах бязгрэшных служачых; бляск яго асобы распаўсюджваецца на яго дзеянні, на яго словы, нават на тое, што сказана ад яго імя; яго расшыты золатам мундзір пакрывае ўсё і ўзаконьвае ўсё, што робіцца па ягоным загадзе; само яго званне «Высокасць» сведчыць пра чысціню намераў і святасць яго ўказанняў, служыць пропускам для самых недапушчальных ідэй. Ледзьве пачуўшы словы *Яго Высокасць», гэтыя нябогі спяшаюцца выканаць тое, што не зрабілі б нават дзеля ўласнай выгады. Як армія трымаецца на дысцыпліне, так і ў канцылярыях пануе пасіўная паслухмянасць; гэтая сістэма заглушае сумленне, сцірае ў чалавеку асобу і ўрэшце, з цягам часу, прыстасоўвае яго, як гайку ці шруб, да машыны дзяржаўнага кіравання. Вось чаму месье Гандзюро, чалавек, які разбіраўся ў людзях, адразу ж угледзеў у Пуарэ аднаго з бюракратычньіх дурняў і выпусціў у патрэбны момант Deus ex machina2 — магічны выраз «Яго Высокасць», — вывеў з засады свае батарэі і асляпіў Пуарэ, які з’яўляўся.