Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Так.
— Ну дык што?
— Авохці, я ўжо трыццаць трэцяга мандарына дабіваю.
— He жартуй. Дык усё ж, калі б табе даказалі, што ўсё гэта рэальна і табе застаецца толькі кіўнуць галавой у знак згоды, ты пайшоў бы на гэта?
— А ён стары, твой мандарын? Хаця, што я кажу, незалежна ад таго, малады ён ці стары, паралітык ці здаровы... He, крый божа, не.
— Ты цудоўны хлопец, Б’яншон. Ну, а калі б ты закахаўся ў жанчыну так моцна, што гатовы быў душу вывернуць навыварат і табе спатрэбіліся б грошы, шмат грошай на яе строі, экіпаж, нарэшце, усялякія капрызы?
— Ну вось! Спачатку ты збіваеш з панталыку, а потым патрабуеш, каб я разважаў!
— Б’яншон, я вар’яцею, вылечы мяне. У мяне дзве сястры — два анёлы прыгажосці, чысціні, і я хачу, каб яны былі шчаслівымі. Дзе за бліжэйшыя пяць гадоў знайсці мне дзвесце тысяч франкаў на пасаг для іх? У жыцці, скажу я табе, абставіны часам складаюцца так, што неабходна весці буйную гульню і не марнаваць шчаслівага часу на дробныя набыткі.
— Ты ставіш перада мной пытанне, якое паўстае перад кожным чалавекам, які ўваходзіць у жыццё, і хочаш рассячы гэты гордзіеў вузел1 адным узмахам мяча. Для гэтага трэба быць Аляксандрам, даражэнькі, а інакш ты проста трапіш на катаргу. Я буду шчаслівы і ад таго сціплага існавання, якое чакае мяне ў правінцыі, дзе я проста атрымаю ў спадчыну месца свайго бацькі. Чалавечыя схільнасці знаходзяць аднолькава поўнае задавальненне як у маленькім коле, так і ў межах агромністай акружнасці. Напалеон не з’ядаў двух абедаў і не меў больш каханак, чым студэнт-медык, які жыве пры шпіталі капуцынаў. Наша шчасце, даражэнькі, заўсёды будзе заключацца ў межах між падэшвамі нашых ног і нашым цемем; і ці будзе каштаваць яно нам мільён ці толькі сто луідораў у год, нашы ўнутраныя пачуцці ад гэтага не зменяцца. Таму мая выснова: няхай твой кітаец жыве.
— Дзякуй, ты аблегчыў мне сэрца, Б’яншон! Мы застанемся сябрамі назаўсёды.
— Чуеш, — працягваў студэнт-медык, — калі я пасля лекцыі Кюўе2 выходзіў у Батанічны сад, я заўважыў Мішано і Пуарэ на лавачцы з нейкім спадаром, якога я бачыў ля Палаты дэпутатаў падчас леташніх беспарадкаў. Ён здаўся мне паліцыянтам, пераапранутым у паважанага буржуа-ранцье. Яны размаўлялі. Давай паназіраем за гэтай парачкай, пасля я скажу табе навошта. A пакуль бывай, мне трэба адзначыцца а чацвёртай гадзіне.
Калі Эжэн вярнуўся ў пансіён, яго ўжо чакаў бацька Гар’ё.
— Трымайце, — сказаў стары, — вам ад яе ліст. Прыгожы почырк, праўда?
1 Паводле старажытнагрэчаскай легенды, ніхто не мог развязаць вузел, якім было прывязана ярмо да павозкі фрыгійскага цара Гордзія. Цар Аляксандр Македонскі рассск мячом гэты «гордзіеў вузел».
2 Кюўе, Жорж (1769—1832) — вучоны, натураліст і палсантолаг, прыхілыіік тэорыі нязменнасці біялагічных відаў.
Эжэн распячатаў канверт і прачытаў:
«Шаноўны пане, бацька паведаміў мне, што вам падабаецца італьянская музыка. Я буду вельмі рада, калі вы згодзіцеся заняць месца ў маёй ложы. У суботу спяваюць Фадор і Пелегрыні; упэўнена, што вы не адмовіцеся. Месье дэ Нусінген далучаецца да маёй просьбы прыйсці да нас на вячэру без усялякіх цырымоній. Калі вы прымеце запрашэнне ў тэатр, вы зробіце майго мужа шчаслівым ад таго, што вызваліце яго ад цяжкага сямейнага абавязку суправаджаць мяне. He адказвайце на ліст, прыходзьце і прыміце мае найлепшыя пажаданні.
Д. дэ Н.»
— Пакажыце мне ліст, — папрасіў Эжэна стары. — Вы, вядома, пойдзеце? — спытаў ён, нюхаючы паперу. — Які водар! Яе пальцы краналі гэты аркуш.
«Так проста жанчына не кідаецца на шыю мужчыны, — падумаў студэнт. — Яна хоча скарыстаць мяне, каб вярнуць дэ Марсэ, такія захады робяцца толькі са злосці».
— Дык што, — сказаў бацька Гар’ё, — што вы думаеце?
Эжэн не ведаў, якой маніяй фанабэрьістасці ахопленьі зараз многія жанчыны, і не здагадваўся, на якія ахвярьі здольная жонка банкіра дзеля таго, каб толькі трапіць у Сен-Жэрменскае прадмесце. Гэта быў час, калі ўваходзіла ў моду адзначаць жанчын, прынятых у Сен-Жэрменскім прадмесці, у так называемых статс-дам Малога палаца, сярод якіх, вядома ж, мадам дэ Басэан, яе сяброўкі герцагіня дэ Ланжэ і герцагіня дэ Мафрыньёз. Адзін Расціньяк не ведаў, як апантана імкнуліся жанчыны з Шасэ-д’Антэн трапіць у вышэйшае арыстакратычнае кола, дзе ззяла такое сузор’е выдатных жанчын. Але на гэты раз падазронасць Эжэну дапамагла, забяспечыўшы яму стрьіманасць і сумныя выгоды чалавека, які толькі ставіць, а не прымае ўмовы.
— Так, я пайду, — адказаў ён бацьку Гар’ё.
Такім чынам, Эжэна да мадам дэ Нусінген вяла проста цікаўнасць, а калі б жанчына ім пагарджала, магчыма, яго вяло б туды пачуццё. Ва ўсялякім разе, ён з нецярплівасцю чакаў наступнага дня і часу, каб выправіцца да мадам дэ Нусінген. Для маладога чалавека ў першай інтрызе хаваецца не менш спакусы, чым у першым каханні. Упэўненасць у поспеху спараджае мноства ўцех, у якіх мужчыны не прызнаюцца, хаця менавіта яны заклю-
чаюць у сабе чары некаторых жанчын. Жаданне нараджаецца не толькі ад цяжкасці, але і ад лёгкасці перамогі. Увогуле ўсе чалавечыя пачуцці ўзнікаюць і трымаюцца на гэтых двух пачатках і падзяляюцца ў залежнасці ад гэтага на дзве розныя сферы. Можа, такі падзел ёсць наступства складанага пытання тэмпераментаў, якое, што б там ні казалі, кіруе грамадствам. Калі меланхолікам патрабуецца пэўная ўзбуджальная доза какецтва, то людзі нервовыя, сангвінікі, палохаюцца празмерна ўпартага супраціўлення. Іншымі словамі, у аснове элегій ляжыць ураўнаважанасць, у аснове дыфірамбаў — непакой. Рыхтуючыся да вечара, Эжэн не пазбавіў сябе задавальнення паказытаць сваё самалюбства тымі маленькімі радасцямі, пра якія саромеюцца гаварыць маладыя людзі, баючыся кпінаў. Эжэн укладваў свае валасы, уяўляючы наперад, што позірк прыгожай жанчыны абавязкова спыніцца на яго чорных кучарах. Ён дазволіў сабе нават крыху пакрыўляцца, ну, зусім, як дзяўчына, апранаючыся на баль. Папраўляючы фрак, ён у захапленні паглядзеў на сваю талію: «Безумоўна, не ўсе змогуць пахваліцца такой фігурай!» Затым ён спусціўся ўніз — у той час ужо ўсе жыхары сядзелі за сталом — і весела вытрымаў град жартаў, выкліканых яго элегантньім строем. Характэрнай рысай сямейных пансіёнаў з’яўляецца разгубленасць пры з’яўленні модна адзетага чалавека. He бывае, каб нехта апрануў новы фрак, і хоць адзін чалавек не выказаў сваёй думкі на гэты конт.
— Ц-ц-ц! — зацмокаў языком Б’яншон.
— Выліты герцаг ці пэр! — абвясціла мадам Ваке.
— Пан выпраўляецца на заваёвы? — спытала мадэмуазель Мішано.
— Кукарэку! — закрычаў мастак.
— Прывітанне вашай жонцы, — сказаў служачы музея.
— А што, спадар Расціньяк ажаніўся? — спытаў Пуарэ.
— Жонка асаблівая, у вадзе не тоне, гарантыя добрай афарбоўкі, коштам ад дваццаці пяці да сарака, малюнак па апошняй модзе ў клетку, можна мыць, добра носіцца, напалову лён, напалову бавоўна, напалову воўна, дапамагае ад зубнога болю і іншых хвароб, зацверджаных Каралеўскай акадэміяй медыцыны! Зрэшты, цудоўны сродак для дзяцей, а яшчэ лепш ад мігрэняў, запораў і іншых хвароб стрававода, вачэй і вушэй! — закрычаў камічнаю
скарагаворкаю і з акцэнтам гандляра на кірмашы Ватрэн. — Вы спытаеце: «I колькі ж каштуе гэты цуд? Два су?» He. Нічога. Гэта рэшткі, якія засталіся ад паставак Вялікаму Маголу1, якія выказалі жаданне пабачыць усе еўрапейскія манархі, у тым ліку вялікі геррррррцаг бадэнскі! Уваход проста перад вамі! Праходзьце праз касу. Дайце музыку! Брум, ля-ля, трынь, ля-ля, бум-бум! Гэй, кларнет, — перайшоў ён на хрыплы голас, — фальшывіш, чакай, заробіш па пальцах.
— Божа мой, да чаго прыемны чалавек! — усклікнула мадам Ваке. — 3 ім ніколі не занудзішся!
Сярод смеху і жартаў, выкліканых вясёлай камедыяй Ватрэна, Эжэн перахапіў нясмелы позірк мадэмуазель Тайфэр, якая нахілілася да мадам Куцюр і неШта шапнула ёй на вуха.
— А вось і кабрыялет прыехаў, — сказала Сільвія.
— Дзе ж ён вячэрае? — спытаў Б’яншон.
— У баранэсы дэ Нусінген, дачкі месье Гар’ё, — растлумачыў Эжэн.
Пры гэтым імені ўсе позіркі спыніліся на старым вермішэльшчыку, які з нейкай зайздрасцю сачыў за Эжэнам.
Расціньяк прыехаў на вуліцу Сен-Лазар да аднаго са звьічайных дамоў з тонкімі калонамі, з таннымі порцікамі, з усім тым, што ў Парыжы лічыцца «міленькім». Гэта быў дом банкіра, поўны дарагіх задум, з гіпсавай лепкай, з мармуровымі мазаічнымі пляцоўкамі на лесвіцы. Мадам дэ Нусінген чакала Расціньяка ў маленькай гасцёўні, якая была ўпрыгожана на італьянскі манер і аздобай сваёй нагадвала нейкае кафэ. Баранэса сумавала. Намаганні, якія яна прыклала, каб схаваць свае турботы, пагатоў зацікавілі Эжэна, бо яны былі шчырымі. Ён спадзяваўся, што жанчына ўзрадуецца яго прыходу, a заспеў яе ў роспачы. Расчараванне закранула яго самалюбства.
Пажартаваўшы над яе заклапочанасцю, Эжэн сказаў:
— Я маю малое права на ваш давер, пані, але, калі я вам замінаю, дык будзьце шчырымі, скажыце мне аб гэтым адкрыта.
— Пабудзьце са мной, — адказала яна, — калі вы пойдзеце, мне пагражае самота. Барон дэ Нусінген
1 Вялікі Магол — тытул мусульманскіх валадароў ііідыі з дынастыі Бабура, ва ўладзе з 1526 да 1707 гг.
вячэрае не дома, а я не хачу быць адна, мне трэба развеяцца.
— Але што з вамі?
— Якраз вам я пра гэта сказала б апошняму з усіх, — усклікнула яна.
— Але я хачу ведаць, бо выходзіць, што ў гэтай таямніцьі нейкая роля адводзіцца і мне.
— Магчьіма, і так. He, усё ж гэта сямейныя звады, і іх трэба хаваць у самым далёкім куточку сэрца. Хіба я вам не казала заўчора? Я зусім не шчаслівая жанчына. Залатыя ланцугі — самыя цяжкія.
Калі жанчына паведамляе маладому чалавеку, што яна — няшчасная, а малады чалавек — разумны, добра апрануты, і ў кішэні ў яго ляжаць паўтары тысячы франкаў, ён падумае тое самае, што і Эжэн, і стане самаздаволеным фатам.
— Чаго ж вам больш хацець? — адказаў ён пытаннем. — Вы прыгожая, маладая, багатая, вас кахаюць.
— He будзем гаварыць пра мяне, — змрочна ўсміхнулася яна. — Павячэраем разам, паслухаем цудоўную музыку. Я падыходжу да вашага густу? — спьітала яна, узнімаючыся і дэманструючы белую з вытанчанымі персідскімі ўзорамі кашміровую сукенку.
— Я б хацеў, каб вы сталі для мяне ўсім, — сказаў Эжэн. — Вьі проста чароўная.