Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
Герцагіня холадна выслухала ўсю гэту балбатню, асудзіла кепскі густ Расціньяка і сказала вікантэсе:
— Кузен ваш зусім яшчэ навічок...
Мадам дэ Басэан шчыра рассмяялася і з кузена, і з герцагіні.
— Так, ён сапраўды навічок, даражэнькая, і шукае настаўніцу, каб навучыла яго добраму густу.
— Спадарыня герцагіня, — зноў звярнуўся да яе Эжэн, — мне здаецца, што жаданне прычыніцца да сакрэтаў таго, што нас ачароўвае, цалкам натуральнае?
Пры гэтым ён падумаў, што для размовы з дамамі знаходзіць фразы, годныя любога цырульніка.
— Але мадам дэ Рэсто, на маю думку, сама вучыцца ў месье дэ Трая, — заўважыла герцагіня.
— Я пра гэта нічога не ведаў, пані, і таму так бязглузда ўварваўся ў іх жыццё. 3 мужам я паладзіў і бачыў, што пакуль яшчэ не быў у цяжар і яго жонцы, калі мяне пацягнула за язык сказаць, што ведаю чалавека, які на хвіліну раней выйшаў кухоннымі ўсходамі, пацалаваўшы перад гэтым графіню ў калідоры.
— Хто ж гэта? — спыталі абедзве жанчыны.
— Адзін стары, ён жыве за два луідоры ў месяц у глыбіні прадмесця Сен-Марсо, там, дзе жыву і я, бедны студэнт. Стары — напраўду няшчасны чалавек, з яго ўсе кпяць; мы празвалі яго «бацька Гар’ё».
— О, вы і сапраўды яшчэ дзіця, — усклікнула вікантэса. — Мадам дэ Рэсто ў паненках была мадэмуазель Гар’ё.
— Дачка вермішэльшчыка, — падхапіла герцагіня, — мяшчаначка, каралю яе прадставілі ў адзін дзень з дачкою прыдворнага пірожніка. Памятаеце, Клара? Кароль яшчэ рассмяяўся, і неяк нават пажартаваў на латыні наконт мукі. Людзі... як там? Людзі...
— Ejusdem farinae1, — падказаў Эжэн.
— Так, так, — пацвердзіла герцагіня.
1 Ejusdem farinae — літаральна: «3 той жа мукі», г. зн. «3 аднаго цеста» (лац.).
— Дык ён яе бацька! — жахнуўся студэнт.
— Так, у гэтага дзівака дзве дачкі, і ён душы не чуе ў іх, хаця і адна, і другая амаль выракліся яго.
— Другая дачка — гэта не тая, што выйшла замуж за банкіра з нямецкім прозвішчам, барона дэ Нусінгена? — спытала вікантэса, гледзячы на мадам дэ Ланжэ. — Здаецца, яе завуць Дэльфіна? Гэткая бландзінка, у яе бакавая ложа ў оперы, да Буфонаў прыходзіць таксама, смяецца голасна-голасна, каб прыцягнуць да сябе ўвагу?
Герцагіня ўсміхнулася, гаворачы:
— Дзівуюся я на вас, даражэнькая. Чаму вас так цікавяць усе гэтыя людзі? Трэба было зусім страціць галаву ад кахання, як Рэсто, каб выкачацца ў муцэ мадэмуазель Анастазі. Ой, не скончыцца дабром гэты шлюб! Трапіла графіня ў лапы месье дэ Трая, ён яе і загубіць.
— Дык яны выракліся свайго бацькі? — паўтарыў Эжэн.
— Выходзіць, што так, свайго бацькі, бацькі, які ён ёсць, да таго ж добрага бацькі, які даў кожнай, кажуць, — працягвала вікантэса, — па пяцьсот ці шэсцьсот тысяч франкаў пасагу, каб ашчаслівіць кожную добрым шлюбам, пакінуўшы сабе толькі восем ці дзесяць тысяч ліўраў рэнты. Ен лічыў, што дочкі застануцца яго дочкамі, што ён наладзіць сабе праз іх два жыцці, што ў абодвух дамах яму будуць рады, яго будуць любіць. За два гады зяці выгналі яго са свайго кола, быццам апошняга жабрака...
У вачах Эжэна бліснулі слёзы: зусім нядаўна ён асвяжыў душу чыстымі, светлымі сямейнымі пачуццямі, ён быў яшчэ ў тым узросце, калі вераць у дабрыню, і толькі тут упершыню сутыкнуўся з парыжскаю цывілізацыяй на полі яе бітвы. Шчырыя пачуцці так лёгка перадаюцца ад чалавека да чалавека, што з хвіліну трое суразмоўцаў моўчкі пераглядаліся між сабой.
— Ах, божа мой, — сказала мадам дэ Ланжэ, — так, гэта здаецца жахлівым, між тым падобныя выпадкі адбываюцца штодзённа. I хіба няма гэтаму прычыны? Скажыце, даражэнькая, ці вы калі-небудзь задумваліся над тым, хто такі зяць? Зяць — гэта мужчына, для якога мы з вамі гадуем маленькую цудоўную істоту, звязаную з намі тысяччу сувязей, якая на працягу семнаццаці год з’яўляецца радасцю сям’і, нашай незаплямленай душой, сказаў бы Ламарцін, а пасля становіцца ліхам для сям’і.
Калі мужчына забірае ад нас гэтую істоту, дык ён самаперш карыстаецца яе каханнем, як сякераю, каб высекчы з сэрца, з жывой душы ўсе пачуцці, якія прывязвалі гэтага анёла да сям’і. Учора наша дачка была ўсім для нас, а мы — усім для яе; заўтра яна зробіцца нашым ворагам. Хіба падобныя трагедыі не здараюцца штодзённа? У адным месцы нявестка занадта дзёрзка паводзіць сябе са свёкрам, які ўсё ахвяраваў сыну, у другім месцы зяць выкідае на двор цешчу. Часта даводзілася чуць такое пытанне: што, маўляў, драматычнага ў сённяшнім грамадстве? Але хіба зяць — не драма? Драма, і драма страшэнная. А нашы шлюбы, якія сталі суцэльным глупствам? Я вельмі добра ўяўляю, што здарылася са старым вермішэльшчыкам. Я памятаю, што гэты Фар’ё...
— Гар’ё, мадам.
— Так, гэты Мар’ё падчас рэвалюцыі быў старшынёю аднае з секцый; ён ведаў прычыны таго славутага голаду, і пачаткі яго багацця былі закладзены тады, калі ён перапрадаваў муку ў дзесяць разоў даражэй, чым купляў. Ён зарабіў столькі, колькі захацеў зарабіць. Мукі ў яго было ўволю. Цівун маёй бабулі пастаўляў яму муку на вялізныя сумы. Вядома, што гэты Нар’ё, як вядзецца між такімі людзьмі, дзяліўся з Камітэтам грамадскага выратавання1. Помню, як бабулін цівун казаў, што бабуля можа без аніякае рызыкі заставацца ў Гранвілье, бо яе збожжа з’яўляецца лепшым сведчаннем надзейнасці яе жыцця. Дык вось, гэты Лар’ё, што прадаваў збожжа галавасекам, меў і мае адзінае захапленне: кажуць, што ён без памяці любіць дочак. Старэйшую ён аддаў у дом Рэсто, а малодшую прыладзіў да барона дэ Нусінгена, багатага банкіра, які выдае сябе за раяліста. Вы разумееце, што ў часы Імперыі зяцям нават гонар быў прымаць цесця ўзору дзевяноста трэцяга года ў сябе дома: пры Буанапарце гэта яшчэ куды ні йшло. Але пасля вяртання Бурбонаў стары пачаў замінаць дэ Рэсто і, асабліва, банкіру. Дочкі, магчыма, яшчэ любілі свайго бацьку, таму і рабілі так, каб і козы былі сытыя, і сена цэлае: яны прымалі Гар’ё, калі нікога больш не было, пад выглядам самых лепшых пачуццяў: «Прыходзьце, тата, нам будзе лепш, бо мы будзем адны» ці нешта падобнае. Асабіста я лічу, што і шчырыя пачуцці маюць свае вочы і розум, і сэрца нябогі, вядома, сцякала крывёю. Ён
1 Оргап дзяржаўнай улады ў Францыі, створаны ў 1793 г.
бачыў, што дочкі саромеюцца яго, і паколькі яны любяць сваіх мужоў, то ён перашкода для зяцёў. Значыцца, трэба было ахвяраваць сабою, і ён ахвяраваў, на тое ён і бацька. Ён сам выракся зяцевых дамоў. Бачачы задавальненне дачок, ён зразумеў, што зрабіў добра. Бацька і дочкі сталі хаўруснікамі ў сямейным злачынстве, і такое мы назіраем паўсюль. Хіба бацька Дар’ё не здаваўся б алейнаю плямаю ў гасцёўнях дачок? Ен бы ўсім замінаў і сам нудзіўся. Тое, што здарылася з гэтым бацькам, можа здарыцца з найпершаю прыгажуняю: яна будзе любіць мужчыну, дакучаць яму сваёй любоўю, ён жа будзе нудзіцца і, каб кінуць яе, гатовы будзе пайсці на подласці. Такі лёс усіх пачуццяў. Наша сэрца — сапраўдны скарб, раскідайце ўсе пачуцці адразу, і вы — жабрак. Мы не даруем чалавеку, які не мае граша за душою, і мы не шкадуем пачуцця, калі яно раскрылася дарэшты. Гэты бацька аддаў усё. Сваю любоў, сваю душу ён аддаваў на працягу дваццаці год, а сваё багацце аддаў за адзін дзень. Выціснуўшы з лімона ўсё, што маглі, дочкі пакінулі рэшткі валяцца на двары.
— Як паскудна наладжаны свет, — сказала вікантэса, скубучы махры сваёй шалі і не ўздымаючы вачэй: апошнія словы мадам дэ Ланжэ прызначаліся ёй і закранулі жывое.
— Паскудна? He, — працягвала герцагіня, — проста ў свеце ўсё ідзе сваёй чарадой. Гэтымі словамі я хачу паказаць, што не падманваюся ў свеце. А ўвогуле нашы погляды супадаюць, — сказала яна, паціскаючы вікантэсе руку. — Свет — гэта багна, таму давайце будзем старацца трымацца на высокім месцьі.
Яна ўстала і, цалуючы ў лоб мадам дэ Басэан, сказала: — У гэты момант вы — найпрыгажэйшая, дарагая мая. Колер твару яшчэ ніколі не быў такі свежы, як зараз, — яна глянула на Расціньяка, ледзь прыкметна кіўнула яму і пайшла.
— Бацька Гар’ё — цудоўны чалавек! — сказаў Эжэн, згадаўшы, як стары гнуў серабро ўначы.
Мадам дэ Басэан задумалася і не чула ягонай заўвагі. Цішыня цягнулася ўжо некалькі хвілін, і нябога-студэнт у сарамлівай разгубленасці не наважваўся ні пайсці, ні заставацца, ні вымавіць слова.
— Свет злы і благі, — сказала нарэшце вікантэса. — Няхай толькі з табою здарыцца няшчасце, заўжды знойдзецца сябар, гатовы прыйсці і паведаміць табе аб гэтым.
прычым, усадзіўшы кінжал табе ў сэрца, ён прымусіць цябе ж любавацца яго тронкамі. I вось пайшлі ўжо сарказмы, і вось пачаліся кпіны! Ах, не, я сябе абараню!
Яна ўзняла галаву так, як і належыць яснавяльможнай пані яе рангу, і нібы маланкі заззялі ў яе ганарыстым позірку.
— Ой, вы яшчэ тут? — усклікнула яна, заўважыўшы Эжэна.
— Яшчэ тут, — жаласліва адказаў ён.
— Дык вось, месье дэ Расціньяк, чыніце з гэтым светам усё, што ён заслугоўвае. Калі вы хочаце дабіцца поспеху, я вам дапамагу. Спазнайце глыбіню разбэшчанасці жанчын і змерайце шырыню мізэрнае мужчынскае пыхі. Хоць я ўважліва чьітала кнігу жыцця ў свеце, усё ж такі некаторыя старонкі яе я прапусціла. Цяпер я ведаю ўсё: чым халаднейшымі будуць вашы разлікі, тым далей вы пойдзеце. Біце бязлітасна, і вас будуць баяцца. Глядзіце на мужчын і жанчын, як на паштовых коней: паганяйце, не шкадуючы, няхай канаюць на кожным прыпынку, і вы дасягнеце мяжы ў ажыццяўленні жаданняў. Запомніце, што вы будзеце нічым, калі ў вас не будзе жанчыны, якая возьме ваш лёс у свае рукі. I вам трэба яе знайсці: маладую, багатую, элегантную. Але, калі вы адчуеце сапраўднае каханне, схавайце яго, як найвялікшы скарб, і не дай божа, калі нехта пра яго здагадаецца — тады вы загінулі. 3 кіта вы ператворыцеся ў ахвяру. Калі вам здарыцца пакахаць, трымайце гэта ў сакрэце! He прызнавайцеся, пакуль добра не зведаеце выбранніцу.
Вучыцеся наперад берагчы каханне, якога ў вас яшчэ няма, вучыцеся не давяраць гэтаму свету. Паслухайце, Мігель. (Яна памылілася, нават не заўважыўшы гэтага.) Здараюцца выпадкі, страшнейшыя за той, калі дзве дачкі закінулі бацьку, і, можа, нават яго смерці чакаюць: гэта саперніцтва сясцёр між сабою. Рэсто належыць да ліку магнатаў, яго жонку свет прыняў, не адкінуў, а яе сястра, багатая прыгажуня мадам Дэльфіна дэ Нусінген, жонка фінансавага дзялка, памірае ад засмучэння; яе разбірае зайздрасць, што графіня дэ Рэсто ўзнялася вышэй за яе на сто галоў, сястра ёй болей не сястра, дзве жанчыны адракліся адна ад другой, як абедзве адракліся ад бацькі. Менавіта таму мадам дэ Нусінген выхлебтала б увесь бруд між вуліцаю Сен-Лазар і вуліцаю дэ Грэнель, каб трапіць у маю гасцёўню. Дэльфіна разлічвала, што дэ Марсэ