Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Марыс, я пайшоў. Скажаце спадарыні графіні, што я чакаў больш за паўгадзіны.
Гэты нахабнік, відаць, карыстаўся тут нейкім асаблівым правам, бо адчуваў сябе вельмі ўпэўнена. Ён наблізіўся да акна, дзе стаяў Эжэн, напяваючы італьянскую руладу, каб угледзецца ў твар Эжэна і зазірнуць у двор.
— Але, спадар граф, лепш было б, каб пачакалі яшчэ хвіліначку; графіня ўжо вольная, — сказаў Марыс, вяртаючыся ў прыхожую.
Якраз у гэты момант бацька Гар’ё па кухонных усходах спусціўся да брамы. Стары расправіў парасон і збіраўся раскрыць яго, не заўважаючы, што брама адчынілася і малады чалавек з ордэнам у пятліцы кіруе ў двор цільбюры. Бацька Гар’ё ледзьве паспеў адскочыць назад, бо яго б раздушыў конь, які, зрэшты, спалохаўшыся тафцянога парасона, панёсся да пад’езда. Малады чалавек павярнуўся, пабачыў бацьку Гар’ё і прывітаўся з ім паклонам, якім вітаюць патрэбнага вам ліхвяра, з ветлівасцю, неабходнай пры сустрэчы нават з чалавекам заганным, але аб якой пасля прыйдзецца чырванець. Бацька Гар’ё дабрадушна адказаў сяброўскім кіўком. Усе гэтыя падзеі адбыліся вокамгненна. Эжэн занадта засяродзіўся на ўбачаным і нават не заўважыў, што ён не адзін у гасцёўні, калі раптам раздаўся голас графіні:
— Ах, Максім, вы намерыліся пайсці? — з папрокам і пэўнаю дасадаю спытала яна.
Графіня не заўважыла прыезда цільбюры. Расціньяк рэзка павярнуўся. Графіня выйшла апранутаю ў белы кашміровьі пеньюар з ружовымі стужкамі, прычасанаю нядбайна, як і ўсе парыжанкі раніцаю; яна прынесла з сабою водар парфумы, мусіць, яна прымала ванну, і яе прыгажосць, так бы мовіць, мякчэйшая, здавалася яшчэ болей чароўнаю; вочы яе звільгатнелі. Маладыя людзі ўмеюць бачыць усё: іх пачуцці прыцягваюць усе выпраменьванні жанчыны, як расліна ўцягвае з паветра патрэбныя ёй рэчывы; так і Эжэн адчуў свежасць рук графіні, не дакранаючьіся да іх. Праз белы пеньюар ружавелі жаночыя грудзі, погляд Эжэна асабліва вабіла тое іх месца, дзе яны прыадкрываліся. Гарсэт графіні можна было не насіць, пояс толькі падкрэсліваў зграбную талію;
шыя чакала, нібы зазывала да кахання, а якімі пекнымі былі ножкі ў начных туфельках! Калі Максім узяў яе руку, каб пацалаваць, Эжэн нарэшце яго заўважыў, a графіня заўважыла Эжэна.
— Ах, гэта вы, месье Расціньяк! Вельмі рада бачыць вас, — сказала яна такім тонам, што разумны чалавек адразу б зразумеў, што трэба зрабіць.
Дэ Трай пазіраў то на Эжэна, то на графіню, нібы казаў: «Адкуль гэты няпроіпаны госць? Даражэнькая, спадзяюся, ты выправіш яго за дзверы».
Толькі так можна было б растлумачыць недвухсэнсоўныя позіркі маладога фанабэрыстага ганарліўца, якога графіня Анастазі назвала Максімам і на якога паглядала з такім паслушэнствам, што, сама не падазраючы, выдавала ўсе свае жаночыя сакрэты. Расціньяк адразу ж зненавідзеў гэтага маладзёна. Па-першае, гледзячы на прыгожыя бялявыя, добра завітыя валасы Максіма, ён зразумеў, наколькі жахлівая фрызура ў яго самога; да таго ж Максім быў абуты ў далікатныя і чысцюткія боты, а боты Эжэна, нягледзячы на ўсе яго старанні, пакрыліся тонкім налётам пылу; і, нарэшце, талію Максіма элегантна ахінаў сурдут, прыпадабняючы яго да гожае кабеты, а Эжэн удзень, а палове трэцяй, усё яшчэ быў апрануты ў чорны фрак. Разумны юнак з берагоў Шаранта1 адчуў, якую перавагу даваў касцюм гэтаму хударляваму, высокаму, яснавокаму, беласкураму дэндзі з пароды людзей, здольных давесці да жабрацкай торбы нават сірату. He чакаючы адказу Эжэна, мадам дэ Рэсто пырхнула ў другую гасцёўню, быццам на крылах, распусціўшы лёгкае крьіссе пеньюара так, што стала падобнай на матылька; Максім адправіўся следам. Раззлаваны Эжэн накіраваўся за Максімам і графіняю. Усе трое сышліся ў цэнтры вялікай гасцёўні, насупраць каміна. Студэнт цудоўна ведаў, што замінае зненавіднаму Максіму, але, рызыкуючы наклікаць няміласць мадам Рэсто, ён вырашыў стаць замінкаю гэтаму франту. Эжэн успомніў, што бачыў Максіма на балі ў мадам дэ Басэан, і зразумеў, кім прыходзіўся Максім для графіні дэ Рэсто, але з юнацкаю адвагаю, прычынаю вялікіх глупстваў, альбо вялікіх поспехаў, сказаў сабе: «Вось мой сапернік, і я перамагу яго». Неабачлівы! Ён яшчэ не ведаў, што граф Максім дэ
1 Шарант — рака, на беразе якой знаходзіцца горад Ангулем; недалёка ад яго месціцца маёнтак Расціньякаў.
Трай, дазволіўшы зняважыць сябе, страляе першым і забівае праціўніка. Эжэн паляваў спраўна, але ў ціры ён пакуль не збіваў дваццаць лялек-мішэняў з дваццаці дзвюх.
Малады граф сеў на канапу, што стаяла ля каміна, схапіў абцугі і ўзяўся так люта, з такім непрыхаваным раздражненнем варушыць жар, што прыгожанькі тварык Анастазі ўмомант засмуціўся. Маладая жанчына павярнулася і зірнула на Эжэна настолькі холадна і запытальна, што няцяжка было прачытаць у яе вачах: «Ну, чаму ж вы ніяк не пакінеце нас?»
Добра выхаваныя людзі ў такіх выпадках умеюць знайсці фразы, якія з поўным правам можна назваць развітальнымі.
Эжэн ветліва ўсміхнуўся і сказаў:
— Мадам, я спяшаўся пабачыць вас, каб...
Ён запнуўся на паўслове, бо адчыніліся дзверы і ўвайшоў, не вітаючыся з графіняю, чалавек без капелюша, які кіраваў цільбюры. На Эжэна ён глянуў панура, Максіму працягнуў руку і сказаў «добры дзень» нейкім брацкім тонам, што асабліва здзівіла Эжэна. Маладыя правінцыялы не ведаюць, колькі прыемнасці можна знайсці ў жыцці трохвугольнікам.
— Месье дэ Рэсто, — прадставіла графіня свайго мужа Эжэну.
Эжэн прывітаўся нізкім паклонам.
— Месье дэ Расціньяк, — працягвала яна, прадстаўляючы Эжэна графу дэ Рэсто, — сваяк спадарыні вікантэсы дэ Басэан праз Марсіякаў, я мела задавальненне пазнаёміцца з ім на апошнім балі ў доме дэ Басэанаў.
«Сваяк спадарыні вікантэсы дэ Басэан праз Марсіякаў!» Графіня вымавіла гэтыя словы падкрэслена напышліва, з гонарам, уласцівым гаспадыні дома, якая ў чарговы раз даказвае, што тут бываюць толькі знатныя людзі, і гэтыя словы магічна паўплывалі на абстаноўку. Граф скінуў маску халоднай цырыманіяльнасці і прывітаў студэнта.
— Вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі, пане, — сказаў ён.
Нават граф Максім дэ Трай хоць і неспакойна зірнуў на Эжэна, але ўжо без нахабства, нібы чараўнік сваім кіёчкам дакрануўся да кожнага з удзельнікаў гэтай сцэны. У галаве Эжэна адкрыліся ўсе трыццаць закутачкаў з назапашаным досціпам. Нібы святло раптоўна ўспых-
нула перад юнаком з Поўдня, асвяціўшы атмасферу парыжскага вышэйшага свету, дагэтуль няясную. Дом BaKe, бацька Гар’ё засталіся недзе далёка-далёка.
— А я лічыў, што род Марсіякаў згас, — звярнуўся да Эжэна граф дэ Рэсто.
— Так, пане, — адказаў Расціньяк. — Мой стрыечны дзядуля, шэвалье дэ Расціньяк, пабраўся шлюбам з апошняй прадстаўніцай сям’і дэ Марсіякаў. У іх нарадзілася адзіная дачка, якая выйшла замуж за маршала дэ Клярэмба, продка мадам дэ Басэан па мацярынскай лініі. Мы з’яўляемся малодшым адгалінаваннем, бяднейшым, тым больіп што мой стрыечны дзед, віцэ-адмірал, страціў усё на каралеўскай службе. Рэвалюцыйны ўрад, ліквідуючы Ост-Індскую кампанію, адмовіўся прызнаць яе даўгавыя абавязкі да нас.
— Ці не камандаваў ваш стрыечны дзед караблём «Ванжэр» да 1789 года?
— Менавіта.
— У такім выпадку ён ведаў майго дзеда, які камандаваў «Варвікам».
Максім глянуў на мадам дэ Рэсто і лёгенька паціснуў плячыма, быццам жадаючы сказаць: «Калі яны возьмуцца гутарыць пра флот, мы прапалі». Анастазі зразумела погляд месье дэ Трая і, усміхнуўшыся, з пачуццём жаночай усемагутнасці сказала:
— Пойдзем, Максіме, у мяне ёсць да вас пытанне. Спадарства, мы не будзем замінаць вам разам плаваць на «Варвіку» ды «Ванжэры».
Яна ўсхапілася з той жа вясёлай хітраватай усмешкай, падала Максіму знак, і яны ўдвух памкнуліся да будуара. Як толькі гэтая марганатычная (цудоўны нямецкі выраз, якому няма аналага ў французскай мове) пара дайшла да дзвярэй, граф перапыніў сваю размову з Эжэнам.
— Анастазі, дарагая, застаньцеся, вы добра ведаеце... — незадаволена пачаў ён.
— Хвілінку, хвілінку, — не даслухала яна мужа, — мне трэба даць Максіму адно даручэнне.
Неўзабаве яны вярнуліся. Як і ўсе жанчыны, вымушаныя падладжвацца пад характар мужа, каб мець магчымасць паводзіць сябе як заўгодна, графіня ведала межы, якія нельга пераходзіць, каб не згубіць такога неабходнага даверу і пазбегнуць разладу з-за дробязей; яна добра зразумела па адценнях голасу графа, што бяспека не гарантаваная, калі яна застанецца ў будуары. I ўся гэтая
няёмкасць узнікла з-за Эжэна. 3 прыкрасцю знакам паказала яна Максіму на студэнта, і ён даволі кпліва заўважыў:
— У вас тут сур’ёзныя справы, не буду вам перашкаджаць, бывайце. — I ён пайшоў.
— Заставайцеся, Максім! — крыкнуў граф дэ Траю.
— Прыходзьце на вячэру, — сказала графіня, зноў пакідаючы мужа і Эжэна, каб правесці Максіма ў першую гасцёўню, дзе яны размаўлялі яшчэ досыць доўга ў спадзяванні, што месье дэ Рэсто выправадзіць Эжэна.
Расціньяк чуў, як яны смяяліся, гутарылі, змаўкалі, але хітрун-студэнт вырашыў пахваліцца дасціпнасцю перад графам дэ Рэсто, спадабацца яму, выклікаў на спрэчкі, спадзеючыся зноў пабачыцца з графіняю і даведацца пра яе дачыненні да бацькі Гар’ё. Жанчына, відавочна закаханая ў Максіма, жанчына, якая папіхала ўласнага мужа і мела тайныя стасункі са старым вермішэльшчыкам, здавалася яму таямніцаю. Яму карцела разблытаць гэтую таямніцу і такім чынам дасягнуць улады над ёю, парыжанкаю з ног да галавы.
— Анастазі! — зноў паклікаў жонку граф.
— Ну, няшчасны мой Максіме, трэба змірыцца. Да вечара...
— Я спадзяюся, Назі, — шапнуў ён на вуха ў адказ, — што вы болей не пусціце да сябе гэтага малойчыка; яго вочы гарэлі нібы вугалі, калі прыадкрываўся ваш пеньюар. Ён прызнаецца вам у каханні, скампраметуе вас і прымусіць мяне забіць яго.
— Вы звар’яцелі, Максім! Наадварот, такія студэнты могуць паслужыць добрымі громаадводамі. Будзьце пэўным, я пастараюся, каб графу дэ Рэсто ён прыйшоўся недаспадобы.
Максім зарагатаў і выйшаў у суправаджэнні графіні, якая праз акно сачыла за тым, як ён сядае ў экіпаж, разгравае каня і памахвае бізуном. Яна вярнулася толькі пасля таго, як галоўная брама зачынілася.
— Вы чулі, дарагая, — усклікнуў граф, калі жонка вярнулася, — маёнтак сям’і месье дэ Расціньяка знаходзіцца непадалёку ад Вертэй, на рацэ Шарант. Стрыечны дзед месье і мой дзед былі знаёмы.