Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Прыемна, што ў нас ёсць агульныя знаёмыя, — няўважліва зазначыла графіня.
— I іх болып, чым вы мяркуеце, — панізіўшы голас, заявіў Эжэн.
— Як гэта? — пацікавілася яна.
— Надоечы я бачыў, як ад вас выходзіў адзін спадар, з якім я жыву дзверы ў дзверы ў пансіёне, яго завуць бацькам Гар’ё.
Пачуўшы гэтае імя ў суправаджэнні слова «бацька», граф шпурнуў абцугі, якімі варушыў жар, у камін, нібы яны апяклі яму далоні, і ўстаў.
— Пане, вы маглі б назваць яго і месье Гар’ё, — усклікнуў ён.
Графіня, заўважыўшы, як узлаваўся яе муж, спачатку збялела, пасля пачырванела, відавочна, збянтэжылася, але ўмела хавала свой стан, бо, адказваючы, яна імкнулася надаць голасу як мага болып натуральнасці, а выгляду — абыякавасці.
— На ўсім свеце не знойдзеш чалавека, якога б мы любілі болей...
He скончыўшы фразы, яна зірнула на фартэп’яна, нібы інструмент абудзіў у ёй нейкую думку, і спытала:
— Вы любіце музыку, месье дэ Расціньяк?
— Вельмі, — адказаў Эжэн, пачырванеўшы і разгубіўшыся ад таго, што ўчыніў страшэнную дурасць.
— Вы спяваеце? — для прыліку зацікавілася яна, кіруючыся да фартэп’яна і, моцна націскаючы на клавішы, прабегла іх ад ніжняга до да верхняга фа... Рррра!
— He, мадам.
Граф дэ Рэсто хадзіў па пакоі туды-сюды.
— Шкада, вы пазбаўлены вялікай дапамогі на шляху да поспеху. Са-ro, са-а-а-го, са-а-а-аго, non dubitare1... — праспявала графіня.
Вымавіўшы імя бацькі Гар’ё, Эжэн другі раз узмахнуў чароўным кіечкам, але з вынікам, адваротным таму, што зрабілі словы «сваяк вікантэсы дэ Басэан». Ён апынуўся ў становішчы чалавека, што, займеўшы гонар наведаць аматара рэдкіх каштоўнасцей, незнарок кранае шафу, поўную статуэтак, з-за чаго ў трох ці чатырох з іх падаюць дрэнна прымацаваныя галовы. Ён гатовы быў пад зямлю праваліцца.
Твар графіні дэ Рэсто заставаўся сухім і халодным, a вочы — цяпер абыякавыя, пазбягалі сустрэч з вачыма студэнта.
— Мадам, вам трэба пагаварыць з месье дэ Рэсто, прашу быць пэўнаю ў шчырай пашане і дазволіць...
1 Caro, non dubitare — дарагі, не сумнявайся (італ.).
— Калі б вы не прыходзілі, — паспешліва загаварыла графіня, спыніўшы Эжэна жэстам, — не сумнявайцеся, што даставіце і мне, і майму мужу вялізнае задавальненне.
Эжэн нізка пакланіўся мужу і жонцы і выйшаў у суправаджэнні месье дэ Рэсто, які, нягледзячы на просьбы маладога чалавека не рабіць гэтага, давёў яго ажно да прыхожай.
— Калі б не прыходзіў спадар дэ Расціньяк, — сказаў граф Марысу, — ні мяне, ні графіні дома няма.
Выйшаўшы на ганак, Эжэн убачыў, што ідзе дождж.
«Ну вось, — падумаў ён, — мала таго, што я зрабіў нейкую прамашку, прычыну і важнасць якой і сам не разумею, дык яшчэ сапсую фрак і капялюш. Трэба было сядзець у сваім куточку, зубрыць права і марыць толькі аб тым, каб стаць старанным суддзёй. Ці мне бываць у свеце! Каб адчуваць сябе адпаведна, для гэтага трэба мець процьму ўсялякіх рэчаў: кабрыялетаў, бліскучых ботаў, абавязковых дробязей накшталт залатых ланцужкоў, белых замшавых пальчатак з раніцы па шэсць франкаў пара, лайкавых, абавязкова жоўтых, увечары. Эх, стары дзівак бацька Гар’ё!»
Калі ён апынуўся пад брамаю, рамізнік наёмнага экіпажа, які толькі што вазіў маладых пасля вянчання і не адмовіўся б падзарабіць употай ад гаспадара, зрабіў Эжэну знак, запрашаючы гэтага маладога чалавека ў чорным фраку, белай камізэльцы, жоўтых пальчатках, чыстых ботах, але без парасона да сябе. Эжэна апанавала глухое шаленства, якое звычайна прымушае юнака ўсё глыбей і глыбей апускацца ў тую бездань, куды ён трапіў, нібы спадзеючыся знайсці там шчаслівае выйсце. Кіўком галавы ён згадзіўся з прапановаю рамізніка і сеў у экіпаж, дзе некалькі кветачак флёрдаранжу і абрыўкі каніцелі напаміналі пра маладых.
— Куды загадаеце? — спытаў рамізнік, які паспеў ужо зняць белыя пальчаткі.
«А, калі гінуць, дык з толкам», — вырашыў Эжэн.
— Едзь да дэ Басэанаў! — сказаў ён.
— Да каторых?
Далікатнае пытанне збіла Эжэна з панталыку. Гэты яшчэ зялёны фарсун не ведаў, што ў Парыжы два асабнякі Басэанаў, ён нават не падазраваў, колькі ў яго тут радні, якая і ведаць не ведала пра яго.
— Віконт дэ Басэан, вуліца...
— Грэнэль, — падхапіў рамізнік, ківаючы галавой. — A то, ведаеце, ёсць другі асабняк, там жывуць граф і маркіза дэ Басэан, на вуліцы Сен-Дамінік, — дадаў ён, паднімаючы падножку.
— Я гэта ведаю, — суха адказаў Эжэн.
♦Усе сёння кпяць з мяне, — падумаў ён, шпурляючы капялюш на пярэдняе сядзенне. — А сённяшні мой выбрык абыдзецца мне дорага. Але затое, прынамсі, візіт да так званай кузіны адбудзецца ў надзвычай арыстакратычнай манеры. Стары ліхадзей Гар’ё мне ўжо каштуе сама мала дзесяць франкаў. Далібог, раскажу пра свае прыгоды мадам дэ Басэан, можа, яна хоць пасмяецца. Безумоўна, ёй вядома таямніца злачынных стасункаў між старым бясхвостым пацуком і прыгажуняй графіняй. Лепш спадабацца кузіне, чым разбіваць сабе лоб аб гэтую распусную жанчыну; да таго ж, падобна, што каштуе яна добрых грошай. Калі такую магутную сілу мае імя прыгожай вікантэсы, то якую вагу мусіць мець яна сама? Рызыкнём у вышэйшых сферах. Калі атакуеш кагосьці на небе, трэба браць на прыцэл самога Бога!»
Гэтыя развагі коратка перадаюць змест тысячы і адной думкі, якія мітусіліся ў яго галаве. Гледзячы на дождж, ён крыху супакоіўся і адчуў сябе болей упэўнена. Ён вырашыў, што калі і патраціць дзве апошнія манеты па сто су, затое цалюткімі застануцца фрак, боты і капялюш. А калі ён пачуў, як рамізнік крычыць: «Адчыніце браму, калі ласкаі» — ён наогул не ўтрымаўся ад радасці. Чырвоны з золатам швейцар піхнуў браму, завесы зарыпелі, і Расціньяк з асалодаю праехаў на экіпажы весніцы, двор і спыніўся пад дашкам ганка. Рамізнік у гаматным сінім балахоне, аблямаваным чырвонай бейкай, спусціўся, каб адкінуць падножку. Выходзячы з карэты, Эжэн пачуў прыглушаны смех за калонамі асабняка. Тры ці чатыры лёкаі ўжо жартавалі над мяшчанскім вясельным экіпажам. Іх смех зразумеў студэнт толькі тады, калі ён параўнаў рыдван, на якім прыехаў, з самым шыкоўным двухмесным экіпажам Парыжа: пара лётных коней з ружамі на вушах у запрэжцы грызлі цуглі; фурман, напудраны, у цудоўным гальштуку, нацягваў лейцы, нібы коні хацелі вырвацца. На Шасэ-д’Антэн, у двары мадам дэ Рэсто, стаяў прыгожы кабрыялет дваццацішасцігадовага маладога чалавека; у прадмесці Сен-Жэрмен нейкага яснавяльможнага пана чакаў цудоўны экіпаж, які нават за трыццаць тысяч франкаў не купіш.
«Хто ж гэта прыехаў? — думаў Эжэн, з некаторым спазненнем усведамляючы, што ў Парыжы няшмат незанятых жанчын, і што заваёва адной з гэтых каралеў будзе каштаваць не толькі крыві. — Халера, напэўна, і мая кузіна мае свайго Максіма».
3 трымценнем у сэрцы ўздымаўся ён на ганак. Толькі падышоў, адчыніліся шкляныя дзверы; лёкаі выглядалі сур’ёзна, як аслы, калі іх чысціць гаспадар. Баль, на якім ён прысутнічаў, адбываўся ў вялікіх прыёмных апартаментах, што знаходзіліся на першым паверсе палаца дэ Басэанаў. Студэнт не паспеў нанесці візіт кузіне між запрашэннем і балем, такім чынам, ён трапіў у пакоі мадам дэ Басэан упершыню; упершыню ён змог пабачыць і цуды той асабістай элегантнасці, што сведчыць аб душы і звычках знатнай жанчыны. Знаёмства з ёй абяцала быць тым цікавейшым для Эжэна, што юнаку было з чым параўноўваць: ён толькі што пакінуў гасцёўню графіні дэ Рэсто.
А палове пятай вікантэса прымала. З’явіся кузен пяццю хвілінамі раней, яго б не прынялі. Эжэна, які не ведаў анічога пра парыжскі этыкет, правялі белымі параднымі шырокімі ўсходамі з пазалачонымі парэнчамі, застаўленымі кветкамі паўсюль, засланымі чырвоным дываном... Эжэн ішоў да мадам дэ Басэан, а сам не ведаў нічога з яе біяграфіі, адной з тых аповесцей, што, мяняючыся, кожны вечар перадаюцца на вушка адзін аднаму ў салонах Парыжа.
Вось ужо тры гады вікантэса мела сувязь з адным з самых слынных і багатых партугальскіх вяльможаў, маркізам д’Ажуда-Пінта. Іх сувязь належала да ліку тых беззаганных, у якіх крыецца столькі асалоды для дваіх, што трэцяму побач проста няма месца. Воляй-няволяй віконт дэ Басэан сам даў прыклад усёй грамадзе, заплюшчыўшы вочы на гэты марганатычны саюз. На першым часе гэтага сяброўства госці, якія прыязджалі да дэ Басэанаў а другой гадзіне дня, знаходзілі там таксама маркіза д’Ажуда-Пінта. Зачыніць дзверы перад імі мадам дэ Басэан, вядома ж, не магла, гэта было б непрыстойна, затое яна прымала сваіх гасцей вельмі холадна і так старанна разглядала карніз пад столлю, што кожнаму было ясна, наколькі ён замінае. Калі ў Парыжы даведаліся, што наведванні з другой да чацвёртай гадзіны мадам дэ Басэан не падыходзяць, яна засталася ў поўнай адзіноце. Разам з месье дэ Басэанам і маркізам д’Ажуда-
Пінта яна ездзіла ў Оперу ці да Буфонаў, але месье дэ Басэан умеў сябе паводзіць і, пасадзіўшы ў крэслы, кідаў жонку з партугальцам адных. Цяпер месье д’АжудаПінта збіраўся ажаніцца з нейкай мадэмуазель дэ Рошфід. Ва ўсім вышэйшым свеце пра гэты шлюб не ведала адна мадам дэ Басэан. Калі некаторыя сяброўкі смутна намякалі, яна толькі смяялася, вырашыўшы, што сваёй зайздрасцю яны хочуць пахіснуць чужое шчасце. Між тым вось-вось павінны былі надрукаваць абвестку. Хаця прыгожы партугалец прыехаў, каб паведаміць вікантэсе пра маючае адбыцца вяселле, ён ніяк не асмельваўся вымавіць жорсткія словы здрады. Чаму так? Няма на свеце нічога цяжэйшага, чым абвяшчаць жанчыне нешта падобнае на прысуд. Некаторым мужчынам ямчэй стаяць у паядынку перад другім мужчынам са шпагаю, чым перад кабетаю, якая пасля двух гадзін плаксівых нараканняў робіць выгляд, што памірае, і патрабуе, каб прынеслі нюхальнай солі. Такім чынам, у той час, калі прыехаў Эжэн, месье д’Ажуда-Пінта сядзеў як на іголках, збіраючыся пайсці, апраўдваючыся ў душы тым, што мадам дэ Басэан і так даведаецца, а лепш за ўсё паслаць ёй ліст: ямчэй нанесці такі ўдар у пісьмовай форме, чым жывым голасам. Калі лёкай вікантэсы аб’явіў пра месье Эжэна дэ Расціньяка, маркіз д’Ажуда-Пінта аж затрымцеў ад радасці. Трэба адзначыць, што закаханая жанчына ўмее ствараць падазрэнні лепш, чым уцехі, кожны раз удасканальваючы іх. А калі яе збіраюцца пакінуць, яна здагадваецца пра сэнс нейкага жэста хутчэй, чым конь, апісаны Вергіліем, дачуваецца да далёкага паху, які любоўна зазывае яго. Таму будзьце пэўнымі, што мадам дэ Басэан заўважыла міжвольнае, але страшнае сваёй непасрэднасцю трымценне. Эжэн не ведаў, што ў Парыжы не ходзяць у госці, не выслухаўшы перш з вуснаў сяброў дома гісторыі жыцця мужа, жонкі, нават дзяцей, бо інакш можна даць маху альбо трапіць у становішча, пра якое ў Полыпчы трапна гавораць «Запрагай пяць валоў у калёсы!» для таго, зразумела, каб выцягнуць вас з тае калюжыны, дзе вы загрузлі. Калі ў французскай мове такім размовам неўпапад яшчэ не падабралі назвы, дык толькі таму, што яны лічацца немагчымымі ў краіне, дзе кожная плётка маланкаю разлятаецца па горадзе. Толькі Эжэн пасля калюжыны ў доме мадам дэ Рэсто, калі яму нават не далі часу «запрэгчы ў яго калёсы пяць валоў», мог зноў апынуцца ў стане паганятага валоў, прыехаўшы