• Газеты, часопісы і г.д.
  • Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

    Габсэк; Бацька Гар’ё

    Анарэ дэ Бальзак

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1996
    114.16 МБ
    — Далібог, кажу вам, — гаварыла мне брамніца, мая старая знаёмая, — здаецца, што ён глытае ўсё гэта, ды толькі не на карысць сабе — вунь, як схуднеў увесь, высах, зрабіўся быццам птушачка, што ў маім сценным гадзінніку.
    I вось у мінулы панядзелак Габсэк прыслаў па мяне інваліда, і той, зайшоўшы да мяне ў кабінет, сказаў:
    — Хутчэй паедзем, месье Дэрвіль. Гаспадар падводзіць апошнія падлікі, зжаўцеў, як цытрына, спяшаецца пагаварыць з вамі. Смерць ужо схапіла яго за горла, адтуль даносяцца апошнія хрыпы.
    Увайшоўшы ў пакой Габсэка, я быў здзіўлены тым, што стары ўкленчыў ля каміна, хоць там не было агню, а толькі вялікая гурба попелу. Ён злез з ложка і дапоўз
    да каміна, але паўзці назад у яго ўжо не было сілы і не было голасу, каб паклікаць на дапамогу.
    — Мой стары сябра, — сказаў я, падымаючы яго і дапамагаючы дабрацца да пасцелі. — Вам холадна? Чаму вы не загадаеце распаліць камін?
    — Мне зусім не холадна, — адказаў ён. — He трэба паліць, не трэба! Я адьіходжу, галубок, — прамовіў ён, кінуўшы на мяне патухлы, бясколерны позірк. — Сыходжу адсюль, сам не ведаю, куды, але сыходжу! У мяне ўжо пачалася карфалогія1, — дадаў ён, ужыўшы медыцынскі тэрмін, што даказвала поўную яснасць яго розуму. — Мне раптам здалося, быццам па ўсім пакоі коціцца золата, і я ўстаў, каб падняць яго. Куды ж цяпер пойдзе ўсё маё дабро? Казне я яго не пакіну, я напісаў тэстамант. Знайдзі яго, Гроцый. У красуні-галандкі засталася дачка. Я неяк сустрэў яе ўвечары на вуліцы Віўен. У яе мянушка «Агеньчык», яна прыгожанькая, як амур, знайдзі яе, Гроцый! Ты мой душапавернік, бяры тут усё, што захочаш, еш — яды ў мяне многа. Ёсць паштэты з гусінай пячонкі, мяшкі кавы, цукру. Ёсць залатыя лыжкі. Вазьмі для сваёй жонкі сервіз майстра Адыё. А каму ж дыяменты? Ты нюхаеш тытунь, хлопчык? У мяне шмат тытуню, розных гатункаў. Прадай яго ў Гамбург, возьмуць у два разы даражэй. Урэшце, у мяне ўсё ёсць, і з усім трэба развітацца! Давай, тата Габсэк, не бойся, будзь самім сабою...
    Ён узняўся на пасцелі, яго твар, быццам з бронзы, выразна акрэсліўся на падушцы; учапіўшьіся кашчавымі пальцамі сваёй рукі за коўдру, быццам хочучы ўтрымацца за яе, ён зірнуў на камін, такі ж самы халодны, як яго позірк, і памёр пры поўнай свядомасці, пакінуўшы сваёй брамніцы, інваліду і мне аблічча насцярожанай увагі, якія былі ў старцаў старажытнага Рыма, што стаялі за консуламі на карціне Лецьера «Смерць Брутавых дзяцей».
    — Годна сябе трымаў, стары скнара! — па-салдацку адрапартаваў інвалід.
    У мяне ўсё яшчэ гучала ў вушах фантастычнае пералічэнне багаццяў, якое я пачуў ад памерлага, і я міжволі паглядзеў на гурбу попелу ў каміне, заўважыўшы, што туды павернуты яго застылыя вочы. Велічыня гэтай гурбы ўразіла мяне. Я ўзяў камінныя абцугі
    1 Несвядомыя рухі рук паміраючага.
    і,	сунуўшы іх у попел, наткнуўся на нешта цвёрдае, — там ляжала гара золата і серабра, пэўна, яго прыбыткі за час хваробы. У яго не было сіл прыхаваць іх лепш, a недаверлівасць не дазваляла адаслаць усё гэта ў банк.
    — Бяжыце да міравога суддзі! — сказаў я інваліду. — Тут трэба тэрмінова ўсё апячатаць.
    Уражаны апошнімі словамі Габсэка і тым, што нядаўна сказала мне брамніца, я ўзяў ключы ад пакояў абодвух паверхаў і вырашыў паглядзець, што там. У самым першым пакоі, які я адчыніў, я знайшоў тлумачэнне яго словам, што здаваліся мне пазбаўленымі сэнсу, і ўбачыў, да чаго можа дайсці сквапнасць, калі яна ператвараецца ў бяздумны інстынкт; прыклады такога мы часта бачым у правінцыі. У пакоі, сумежным са спальняй нябожчыка, сапраўды аказаліся і падгнілыя паштэты, і горы ўсялякіх прыпасаў, нават вустрыцы і рыба, пакрытыя пышнай цвіллю. Я ледзь не задыхнуўся ад смуроду, у якім зліліся розныя пахі. Усюды кішэлі чарвякі і насякомыя. Падарункі, зробленыя нядаўна, ляжалі ўперамешку са скрынкамі розных памераў, з пачкамі чаю, мяшкамі кавы. На каміне ў срэбнай супавой місцы захоўваліся накладныя квітанцыі розных грузаў, якія прыходзілі на яго імя ў партовьія склады Гаўра: цюкоў хлопку, скрынак цукру, бочак рому, кавы, індыга, тытуню — цэлага базару каланіяльных тавараў! Пакой загрувашчвала дарагая мэбля, срэбныя рэчы, лямпы, карціны, вазы, кнігі, выдатныя гравюры без рамаў, у скрутках, і самыя разнастайныя рэдкасці. Магчыма, што не ўсе рэчы былі падоранымі, частка іх, пэўна, уяўляла сабою нявыкупленыя заклады. Я бачыў шкатулкі з каштоўнасцямі, упрыгожаныя гербамі і вензялямі, прыгожыя наборы сурвэтак з абрусамі, багатую, але без таўра, зброю. Разгарнуўшы кнігу, якая, як мне падалося, стаяла не на сваім месцы, я знайшоў там некалькі банкаўскіх білетаў па тысячы франкаў кожны. Тады я вырашыў уважліва агледзець кожную, нават самую маленькую рэч, прамацаць падлогу, столь, карнізы і сцены, каб знайсці ўсё золата, да якога быў такі прагны гэты галандзец, варты пэндзля Рэмбрандта. Ніколі яшчэ ў маёй юрыдычнай практыцы я не сустракаў гэткага спалучэння сквапнасці са своеасаблівым характарам. Вярнуўшыся ў спальню памерлага, я знайшоў на яго пісьмовым стале разгадку таго, як паступова збіраліся ўсе гэтыя рэчы. Пад прэс-пап’е ляжала перапіска Габсэка з гандлярамі, якім
    ён звычайна прадаваў падарункі сваіх кліентаў. Аднак, ці можа, таму, што ён занадта дорага прасіў за прадукты і за рэчы, ці гандляры вельмі часта рабіліся яго ахвярамі, ніводная здзелка не атрымалася. Ён не хацеў прадаваць прадукты ў краму Шэвэ, бо Шэвэ патрабаваў трыццаціпрацэнтнай скідкі. Пакуль ён таргаваўся з-за некалькіх франкаў, тавар псаваўся. Срэбра не было прададзена, бо Габсэк адмовіўся ўзяць на сябе выдаткі на дастаўку. Мяшкі з кавай заляжаліся, бо ён не хацеў скінуць на ўтруску. Урэшце, кожны прадмет служыў нагодай для доўгіх спрэчак, — гэта было прыкметай таго, што Габсэк здзяцініўся і зрабіўся ўпарты, як усе старыя, у якіх захапленне перажыло розум. I я ставіў сабе пытанне, якое ён не раз задаваў сабе: «Каму застанецца ўсё гэтае багацце?» Успомніўшы, якія дзіўныя звесткі даў ён мне пра сваю адзіную спадкаемніцу, я зразумеў, што мне давядзецца весці пошукі ў самых падазроных дамах Парыжа, каб аддаць вялізнае багацце ў рукі нейкай разбэшчанай асобы. Але перш за ўсё ведайце, што, згодна з бясспрэчнымі дакументамі, граф Эрнэст дэ Рэсто неўзабаве стане ўладаром багацця, якое дазволіць яму ажаніцца з мадэмуазель Камілай ды яшчэ выдзеліць прыстойны капітал маці і брату на пражыццё, а сястры — на пасаг.
    — Добра, дарагі Дэрвіль, — мы пра гэта падумаем, — адказала мадам дэ Гранльё. — Месье дэ Рэсто павінен быць вельмі багатым, каб такая сям’я, як наша, згадзілася парадніцца з ім. He забывайце, што мой сын рана ці позна стане герцагам дэ Гранльё і аб’яднае багацце двух дамоў Гранльё. Я хачу, каб і зяць быў роўны яму.
    — Але ці ведаеце вы, — уставіў слова граф дэ Борн, які герб у Рэсто? Чатыры залатыя шчыты з чорнымі крыжамі на барвовым полі, упоперак якога — срэбная паласа. Вельмі старадаўні герб.
    — Гэта праўда, — пацвердзіла вікантэса, — да таго ж, Каміла можа і не бачыцца са сваёй свякрухай, парушальніцай дэвіза на гэтьім гербе — Res tuta1.
    — Мадам дэ Басэан прымала ў сябе графіню дэ Рэсто, — заўважыў стары дзядзька.
    — Ну, толькі на званых вечарынах! — запярэчыла вікантэса.
    Парыж, студзень 1830.
    1 Res tuta (лац.) — надзейнасць.
    БАЦЬКА ГАР’Ё
    РАМАН
    Вялікаму і славутаму Жафруа дэ СентІлеру1 ў знак захаплення ягонымі працамі і геніем.
    Дэ Бальзак
    Мадам Ваке, у паненках дэ Канфлан2, старэцькая кабета, вось ужо сорак год трымае сямейны пансіён на вуліцы Нёў-Сент-Жэнеўеў, што між Лацінскім кварталам3 і прадмесцем Сэн-Марсэль у Парыжы. Дзверы пансіёна, вядомага пад назваю «Дом Ваке», адчынены для ўсіх: мужчын і жанчын, маладых і старых, і ніхто ніколі дрэнным словам не абмовіўся пра гэтую паважаную ўстанову. Але, праўду казаць, дык за апошнія трыццаць год ніводная маладая жанчына там не жыла, а хлопцы з’яўляюцца толькі тыя, каму сям’я адшкадоўвае даволі скупыя грошы. I ўсё ж у 1819 годзе, калі разгортваецца дзеянне гэтае драмы, тут апынулася адна бедная дзяўчына. Як бы ні дыскрэдытавала слова «драма» занадта
    1 Жафруа дэ Сент-Ілер, Эцьен (1772—1844) — вядомы французскі вучоны-заолаг, вылучыў тэорыю падабенства будовы арганізмаў жывёльнага свету. Прысвячэнне рамана «Бацька Гар’ё» Жафруа дэ СентІлеру ўпершыню з’явілася ў выданні 1843 г. Бальзак знаходзіўся пад моцным уплывам біялагічных і фізіялагічных тэорый пачатку XIX ст.
    2 Дэ Канфлан — часціца «дэ» — знак дваранскага паходжання.
    3 Лацінскі кеартал — раён на левым беразе Сены, дзе знаходзіцца парыжскі універсітэт Сарбона, вышэйшыя навучальныя ўстановы, музеі, бібліятзкі. Гэты квартал з’яўляецца асяродкам студэнцтва ды інтэлектуалаў.
    3 Зак. 1322
    65
    частае і недарэчнае ягонае ўжыванне ў гаротнай літаратуры нашых дзён, мы мусім звярнуцца да яго; хоць аповесць наша не з’яўляецца драматычнаю ў сапраўдным сэнсе слова, але калі вы перагорнеце апошнюю старонку, можа, нехта з вас і пралье слязу intra ды extra muros1. Ці зразумеюць аповесць за межамі Парыжа? Сумняваемся. Сцэны, поўныя назіранняў і мясцовага каларыту, пэўныя падрабязнасці, могуць быць ацэненыя па заслугах толькі між узгоркамі Манмартра і вышынямі Манружа, у гэтай слыннай даліне лядашчых халупаў і чорных ад бруду канаў, даліне, перапоўненай сапраўднымі пакутамі і часта няшчырымі ўцехамі, дзе жыццё такое бурлівае, што, каб здарэнне запамяталі адносна надоўга, яно мусіць быць зусім нечувалым. Зрэшты, падчас і тут можна сустрэць гора, якое робіцца велічным і ўрачыстым у зборы заган і дабрадзейнасцей: перад такім горам сунімаюцца і робяцца спагадлівымі себялюбцы і дзялкі; аднак іх добрыя пачуцці такія ж мімалётныя, як далікатны смак спехам праглынутае ягады. Калясніца цывілізацыі падобна на калясніцу ідала Джагернаўта2: калі пад кола трапляе менш падатлівае чалавечае сэрца, яна сцішае хаду, але затым крышыць яго ўшчэнт і пераможна шыбуе далей. Накшталт гэтага можаце паступіць і вы, седзячы ў пухкім фатэлі, трымаючы гэтую кнігу пялегаванаю рукою, кажучы: «Можа, гэтая мяне павесяліць». Прачытаўшы ж аб патаемных нягодах бацькі Гар’ё, вы з апетытам павячэраеце, а бяздушнасць сваю залічыце ў віну аўтару, упікнуўшы яго за паэтычныя прыдумкі і перабольшванні. Дык ведайце: драма гэтая не фантазія і не раман. All is true3, яна настолькі праўдзівая, што кожны ў сваім жыцці, а, магчыма, і ў сваім сэрцы, знойдзе яе пачаткі.