• Газеты, часопісы і г.д.
  • Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

    Габсэк; Бацька Гар’ё

    Анарэ дэ Бальзак

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1996
    114.16 МБ
    — А дыяменты ў мяне! А дыяменты мае! Добрыя, прыгожыя і недарагія! Ай-яй-яй! А Вербруст і Жыганэ думалі мяне падшпіліць. Выйшла ж наадварот: я іх
    падшпіліў. Сапраўды, я — бацька ў параўнанні з імі. Ну і твары ў іх будуць, калі я вечарам пры даміно раскажу ім сённяшнюю гісторыю!
    Гэта нястрыманая радасць, гэта злосная сквапнасць дзікуна, які атрымаў у свае рукі некалькі белых каменьчыкаў, так моцна ўразілі мяне, што я на нейкі час страціў мову.
    — А-а, ты яшчэ тут, галубок, — нарэшце заўважыўшы мяне, прамовіў ён. — Сёння мы папалуднуем разам. I зробім гэта ў цябе: ты ж ведаеш, што я не вяду гаспадаркі, ну а рэстараны з іх прыправамі ды соусамі, з іх няякаснымі вінамі могуць атруціць і д’ябла.
    Толькі цяпер ён разгледзеў, які выраз мае мой твар, і адразу ж зрабіўся падобным да халоднага стода.
    — Вам гэтага не зразумець, — сказаў ён, сядаючы ля каміна, у якім на вуголлях стаяў бляшаны рондаль з малаком. — Можа, паснедаеце са мною, — дадаў ён, — тут павінна хапіць на дваіх.
    — Дзякую, — адказаў я, — я заўсёды снедаю апоўдні.
    У гэты момант у калідоры пачуліся нечыя паспешлівыя крокі.
    Нехта спыніўся перад дзвярыма Габсэка і настойліва некалькі разоў пастукаў у іх.
    Ліхвяр паглядзеў у вакенца, зробленае ў дзвярах, пасля адчыніў самі дзверы. У пакой зайшоў мужчына гадоў трыццаці пяці, які, напэўна, паказаўся яму бяскрыўдным, нягледзячы на тое, з якой раз’юшанасцю апошні пастукаў у дзверы.
    Наведвальнік быў апрануты проста, і знешнасць яго нагадвала нябожчыка герцага Рышэлье. Гэта быў муж графіні, і вы, вядома, сустракалі яго ў свеце. У яго была, прабачце мне гэты выраз, арыстакратычная пастава, уласцівая дзяржаўным мужам, жыхарам вашага прадмесця.
    — Месье, — прамовіў ён, звяртаючыся*да Габсэка, які зноў зрабіўся вельмі спакойным, — гэта мая жонка толькі што выйшла адсюль?
    — Магчыма.
    — Вы што ж, месье, не разумееце мяне?
    — Я не маю гонару ведаць вашу жонку, — адказаў ліхвяр. — Сёння раніцай у мяне было шмат рознага люду: жанчын, мужчын, дзяўчат, падобных да юнакоў, і юнакоў, падобных да дзяўчат. Мне, ведаеце, цяжка...
    — Кіньце жарты, месье! Я маю на ўвазе жанчыну, якая толькі што выйшла ад вас.
    — А як я магу ведаць, што гэта — ваша жонка? Я не меў шчасця бачыць вас раней.
    — Памыляецеся, месье Габсэк, — з глыбокай іроніяй вымавіў граф. — Аднойчы раніцай мы ўжо сустракаліся ў спальні маёй жонкі. Вы прыходзілі спаганяць грошы па вэксалі, з якога яна ніякіх грошай не атрымлівала.
    — А гэта ўжо не мая справа — выведваць, за якія каштоўнасці ёй была вернута гэта сума, — запярэчыў Габсэк, кінуўшы на графа злосны хітраваты позірк. — Я ўлічыў яе вэксаль пры разліках з адным маім калегам. Дарэчы, шаноўны, дазвольце заўважыць, — дадаў Габсэк, спакойна насыпаючы каву ў малако, — мне здаецца, што вы не маеце права павучаць мяне ў маім уласным доме. Апроч таго, я дасягнуў паўналецця яшчэ ў шэсцьдзесят першым годзе мінулага стагоддзя.
    — Шаноўны спадар, вы толькі што купілі ў маёй жонкі дыяменты за дужа нізкую цану. Яны не належаць ёй, гэта родавыя каштоўнасці.
    — Я не лічу сябе абавязаным пасвячаць вас у таямніцы маіх спраў, аднак, калі графіня, не спытаўшыся ў вас, узяла дыяменты, вы павінны былі пісьмова папярэдзіць усіх злотнікаў, каб яны іх не куплялі — яна магла прадаць іх па частках.
    — Месье! — усклікнуў граф. — Вы не ведаеце маёй жонкі.
    — Няўжо?
    — Як замужняя жанчына, яна падпарадкоўваецца мужу.
    — Магчыма.
    — Яна не мела права распараджацца гэтымі дыяментамі...
    — Слушна.
    — Дык як жа тады, месье?
    — А во як! Я ведаю вашу жонку, яна падпарадкоўваецца мужу, — згодзен з вамі; ёй яшчэ й іншым даводзіцца падпарадкоўвацца, — але вашых дыяментаў я не ве-даю. Калі ваша жонка падпісвае вэксалі, дык, відавочна, яна можа заключаць і камерцыйныя пагадненні, купляць дыяменты ці браць іх на камісію дзеля продажу. Гэта здараецца.
    — Бывайце, месье! — закрычаў граф, палатнеючы ад гневу. — Ёсць суд!
    — Слушна.
    — Вось гэты месье, — дадаў граф, паказваючы на мяне, — быў сведкам продажу.
    — Магчыма.
    Граф пайшоў у бок дзвярэй. Бачачы, што справа робіцца сур’ёзнаю, я вырашыў умяшацца і замірыць праціўнікаў.
    — Граф, — сказаў я, — ваша праўда, але й спадар Габсэк не вінаваты. Вы не можаце падаць на яго ў суд, пакінуўшы ў баку вашу жонку, а гэтым працэсам вы наклічаце ганьбу не толькі на яе адну. Я страпчы, але пацвярджаю вам, не як афіцыйная асоба, а як сумленны чалавек, што продаж быў зроблены ў маёй прысутнасці. Але я не думаю, што вам удасца скасаваць гэту здзелку як незаконную, ды й нялёгка будзе выявіць, што прададзены менавіта вашы дыяменты. Па справядлівасці праўда ваша, а па закону вы пацерпіце крах. Месье Габсэк чалавек вельмі сумленны і не будзе адмаўляць таго, што купіў дыяменты дужа выгадна для сябе, ды і я, згодна з абавязкам і згодна з сумленнем, сведчу пра гэта. Аднак калі вы пачнеце перасуды, вам наўрад ці пашанцуе. Раю вам пайсці на міравую з месье Габсэкам. Бо ён зможа даказаць у судзе сваю добрасумленнасць, а вам давядзецца ўсё роўна выплаціць суму, заплачаную ім. Згадзіцеся лічыць свае дыяменты ў закладзе на сем, на восем месяцаў, нават на год, калі раней гэтага тэрміну вы не зможаце вярнуць грошы, атрыманыя графіняй. А можа, вы выбераце такі варыянт: выкупіце іх сёння ж, даўшы на тое неабходныя гарантыі?
    Увесь гэты час ліхвяр вельмі нервова мачаў хлеб у каву і снедаў, але пачуўшы словы «пайсці на міравую», кінуў на мяне позірк, у якім я прачытаў: «Малайчына! Спрытна карыстаешся маімі ўрокамі!» Я адказаў яму позіркам, які ён добра зразумеў: «Справа дужа нявыгадная, брудная, таму вам трэба як мага хутчэй заключыць узаемнае пагадненне». Габсэк не мог упарціцца, бо ведаў, што я скажу на судзе ўсю праўду. Граф падзякаваў мне добразычлівай усмешкай. Пасля доўгіх аФмеркаванняў, у якіх сваёй хітрасцю і сквапнасцю Габсэк заткнуў бы за пояс удзельніка любога дыпламатычнага кангрэсу, я склаў акт, дзе граф прызнаваў, што атрымаў ад Габсэка восемдзесят пяць тысяч франкаў, уключаючы ў гэтую суму і працэнты пры ссудзе, а Габсэк абавязваўся пасля выплаты яму ўсёй сумы пазыкі вярнуць дыяменты графу.
    — Якое марнатраўства! — з сумам у голасе ўсклікнуў граф, падпісваючы акт. — Як перакінуць мост цераз гэтую бездань?
    — Месье, а ў вас шмат дзяцей? — сур’ёзньім тонам спытаўся Габсэк.
    Пры гэтых яго словах граф скалануўся, быццам стары ліхвяр, як дасведчаны лекар, намацаў балючае месца. Ен не адказаў нічога.
    — Так, так, так, — прамармытаў Габсэк, зразумеўшы яго панурае маўчанне. — Я вашу гісторыю ведаю назубок. Гэта ваша жонка — сапраўдны дэман, а вы, відаць, яшчэ моцна кахаеце яе. Разумею! Яна нават мяне прымусіла хвалявацца. Можа, вы хочаце выратаваць сваё багацце, зберагчы яго для аднаго ці для двух сваіх сыноў? Раю вам: кідайцеся ў вір свецкіх асалодаў, гуляйце дзеля выгляду ў карты, трацьце грошы ды часцей заходзьце да Габсэка. У свецкіх колах мяне будуць клікаць жыдам, эфіопам, ліхвяром, грабежнікам, гаварыць, што я давяду вас да галечы. А мне напляваць! За знявагу крыўдзіцель дорага заплаціць! Ніхто так не страляе з пісталета і не валодае шпагай, як я. Гэта ўсім вядома. I яшчэ раю вам, — знайдзіце надзейнага сябра, калі можаце, і шляхам фіктыўнага пагаднення перадайце яму ўсю вашу маёмасць. Як гэта ў вас, юрыстаў, называецца? Здаецца, фідэікомісі — спытаў ён, павярнуўшыся да мяне.
    Граф быў засяроджаны на сваіх клопатах і, пакідаючы нас, сказаў Габсэку:
    — Заўтра я прынясу вам грошы. Трымайце дыяменты напагатове.
    — Мне здаецца, што ён дурань, як і ўсе гэтыя вашы прыстойныя людзі, — холадна прамовіў Габсэк, калі граф выйшаў.
    — Скажыце лепш — як людзі, ахопленыя страсцю.
    — А за складанне акта няхай вам заплаціць граф, — сказаў Габсэк, калі мы развітваліся.
    Праз некалькі дзён пасля гэтай гісторыі, якая адкрыла мне страшныя таямніцы свецкай жанчыны, граф завітаў уранні да мяне.
    — Месье, — сказаў ён, увайшоўшы ў мой кабінет. — Я хачу параіцца з вамі ў вельмі важнай справе. Лічу сваім абавязкам заявіць, што я адчуваю да вас вялікі давер і спадзяюся даказаць гэта. Вашы паводзіны на працэсах мадам дэ Гранльё надзвычай пахвальныя. (Вось бачыце, мадам, — адзначыў страпчы, павярнуўшыся да вікан-
    тэсы, — паслугу я вам зрабіў зусім простую, а колькі разоў атрымаў за гэта ўзнагароду...) Я з павагаю схіліў галаву перад графам і адказаў, што я толькі выконваў абавязак сумленнага чалавека.
    — Дык вось, месье, я маю дакладныя звесткі пра таго дзіўнага чалавека, якому вы абавязаны сваім становішчам, — сказаў граф, — і з гэтых маіх звестак вынікае, што ваш Габсэк — філосаф з школы цынікаў. Што вы думаеце наконт яго сумленнасці?
    — Граф, — адказаў я, — Габсэк мой дабрадзей... 3-за пятнаццаці працэнтаў, — дадаў я, смеючыся. Аднак яго сквапнасць усё ж не дае мне права надта адкрыта гаварыць пра яго з незнаёмым мне чалавекам.
    — Гаварыце, месье. Вашая шчырасць не можа нашкодзіць ні Габсэку, ні вам. Я не думаю, што гэты ліхвяр падобны да анёла.
    — У таты Габсэка, — сказаў я, — ёсць адно галоўнае правіла, якога ён трымаецца ў сваіх паводзінах. Ён лічыць, што грошы — гэта тавар, які можна са спакойным сумленнем прадаваць, дорага ці танна, у залежнасці ад абставін. Ліхвяр, які бярэ вялікія працэнты за ссуду, на яго думку, такі ж капіталіст, як і любы іншы ўдзельнік прыбытковага прадпрыемства ці спекуляцыі. А калі адкінуць яго фінансавыя прынцыпьі і яго разважанне пра чалавечую натуру, якімі ён апраўдвае сваё ліхвярства, дык я лічу, што ва ўсім Парыжы няма далікатнейшага і сумленнейшага за яго чалавека. У ім жывуць дзве істоты: скнара і філосаф, нізкае і высокае. Калі я памру, пакінуўшы малых дзяцей, ён будзе іх апекуном. Вось, месье, якім я ўяўляю сабе Габсэка, грунтуючыся на сваім досведзе. Я нічога не ведаю пра яго мінулае. Магчыма, ён быў карсарам; магчыма, вандраваў па ўсім свеце, гандляваў дыяментамі ці людзьмі, жанчынамі ці дзяржаўнымі сакрэтамі, але я глыбока ўпэўнены, што ніводная чалавечая душа не атрымала такой жорсткай загартоўкі, як ягоная. У той дзень, калі я прынёс яму свой доўг і расплаціўся цалкам, я з нейкай асцярогай спытаў у яго, чаму ён браў з мяне такія вялікія працэнты і чаму ён, жадаючы дапамагчы мне, свайму сябру, не дазволіў сабе зрабіць гэта зусім бескарысліва. «Сыне мой, я пазбавіў цябе ад удзячнасці, я даў табе права лічыць, што ты мне нічым не абавязаны. Таму мы з табою найлепшыя ў свеце сябры». Гэты адказ, месье, лепш за ўсялякія словы дае вам Габсэкаў партрэт.