Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— Я прыняў рашэнне раз і назаўсёды, — прамовіў граф. — Падрыхтуйце, калі ласка, усе неабходныя акты для перадачы Габсэку правоў на маю маёмасць. I толькі вам, месье, я магу даверыць складанне сустрэчнай распіскі, у якой ён заявіць, што продаж з’яўляецца фіктыўным і што ён абавязваецца кіраваць маёй маёмасцю, як пажадае, а потым перадасць яе ў рукі майго старэйшага сына, калі той дасягне паўналецця. Але я павінен сказаць вам наступнае: мне боязна хаваць у сябе гэту распіску. Мой сын так прывязаны да маці, што і яму я не магу даверыць гэты каштоўны дакумент. Я прашу вас узяць яго да сябе на захаванне. У выпадку маёй смерці Габсэк прызначыць вас спадкаемцам маёй маёмасці. Такім чынам, усё прадугледжана.
Нейкі час граф маўчаў. Выглядаў ён дужа ўсхваляваным.
— Я тысячу разоў прашу ў вас прабачэння, шаноўны пане, — што патурбаваў вас, — нарэшце загаварыў ён, — але я так пакутую, ды яшчэ і маё здароўе моцна мяне непакоіць. Нядаўнія падзеі з’явіліся для мяне вялікім ударам, і трэба было, каб я паклапаціўся і зрабіў сякіятакія рашучыя захады.
— Месье, — адказаў я, — перш за ўсё дазвольце падзякаваць вам за давер. Але каб апраўдаць яго, я павінен заўважыць, што гэтымі захадамі вы зусім абяздоліце... вашых малодшых дзяцей, а яны ж таксама носяць ваша прозвішча. Няхай ваша жонка мела грахі перад вамі, аднак жа вы яе некалі кахалі, і яе дзеці маюць права на пэўную забяспечанасць. Вымушаны заявіць вам, што я не згаджуся прыняць на сябе пачэсны абавязак, які вы ўскладваеце на мяне, пакуль іх доля не будзе дакладна вызначана.
Граф скалануўся, на вачах у яго выступілі слёзы, і ён сказаў, моцна паціснуўшы мне руку:
— Я яшчэ вас добра не ведаў. Вы зрабілі мне балюча, але і парадавалі мяне. Сапраўды, трэба ў першым жа пункце сустрэчнай распіскі вызначыць, якая доля належыць гэтым дзецям.
Я праводзіў яго да дзвярэй маёй канторы, і мне здалося, што яго твар пасвятлеў ад задаволенасці гэтым справядлівым учынкам.
— Вось, Каміла, як маладыя жанчыны коцяцца ў бездань. Бывае дастаткова аднаго танца на балі, раманса, спетага пры фартэп’яна, выезду за горад, каб іх напатка-
ла непапраўнае няшчасце. Да яго імкнуцца самі, прыслухоўваючыся да голасу самаўпэўненага пустахвальства, ганарлівасці, паверыўшы ўсмешцы, паддаючыся легкадумнасці маладога ўзросту. А як толькі жанчына пяройдзе вядомую мяжу, яна адразу ж трапляе ў рукі трох фурый, імя якім ганьба, раскаянне, беднасць, і тады...
— Мая бедная Каміла ўжо дрэмле, — прамовіла вікантэса, перапыняючы страпчага. — Ідзі, дачушка, спаць. Няма чаго пужаць цябе гэтымі агіднымі карцінамі, твая душа і так будзе чыстай і дабрадзейнай.
Каміла дэ Гранльё зразумела маці і выйшла.
— Вы надта далёка зайшлі, дарагі Дэрвіль, — сказала вікантэса, — страпчы ўсё-такі не маці і не прапаведнік.
— Але ж у газетах і не такое пішуць...
— Бедны Дэрвіль! — перапыніла яго вікантэса. — Я вас не пазнаю. Няўжо вы думаеце, што мая дачка чытае газеты? — Пасля хвіліны маўчання яна дадала: — Працягвайце вашу гісторыю.
— Дык вось. Прайшло тры месяцы пасля пацвярджэння купчай на маёмасць графа, якая перайшла да Габсэка...
— Цяпер можаце называць імя графа — дэ Рэсто, бо маёй дачкі тут няма, — сказала вікантэса.
— Хай будзе так, — згадзіўся страпчы. — Прайшло шмат часу пасля гэтых падзей, але я ўсё ніяк не атрымліваў таго важнага дакумента, які павінен быў захоўвацца ў мяне. У Парыжы страпчых так захапляе плынь штодзённых спраў, што ім няма калі аддаваць шмат часу кожнаму свайму кліенту, за пэўнымі выключэннямі. I вось аднаго разу, у час абеду, на які я запрасіў да сябе Габсэка, калі мы ўсталі з-за стала, я спытаў, што яму вядома пра месье дэ Рэсто, чаму пра яго няма болып ніякіх чутак.
— На тое ёсць важкія прычыны, — адказаў Габсэк. — Ён пры смерці. Граф з тых людзей, у якіх вельмі тонкая душа, яны не могуць супраціўляцца бядзе: яна іх забівае. Жыццё — гэта складанае, цяжкае рамяство, і трэба прыкласці намаганні, каб яго засвоіць. Калі чалавек спазнае жыццё, церпячы ўсе ягоньія пакуты, фібры яго душы загартоўваюцца і набываюць своеасаблівую гнуткасць, і гэта дазваляе ім кіраваць сваёй чуллівасцю. Нервы тады робяцца не горш за стальныя спружыны — гнуцца, але не ломяцца. А калі яшчэ і страваванне добрае.
дык пры такой падрьіхтоўцы чалавек будзе жыць доўга, як ліванскі кедр, дарэчы, цудоўнае дрэва.
— Няўжо граф памрэ? — усклікнуў я.
— Магчыма, — сказаў Габсэк. — Пасля яго смерці ў вас з’явіцца прыбытковая справа.
Я паглядзеў на майго госця і спытаў, каб выявіць яго намеры:
— Растлумачце мне, калі ласка, чаму вы выказалі спагаду толькі да мяне і да графа?
— Бо толькі вы з ім даверыліся мне без хітрыкаў, — адказаў ён мне.
Хоць гэты адказ і дазваляў мне думаць, што Габсэк не будзе злоўжываць сваім становішчам, калі нават знікне сустрэчная распіска, аднак я ўсё ж наважыўся наведаць графа. Я сказаў, што мяне чакаюць справы і мы выйшлі з дому разам з Габсэкам. На вуліцу Эльдэр я прыехаў вельмі хутка. Мяне правялі ў гасцёўню, дзе графіня гуляла са сваімі малодшымі дзецьмі. Калі лёкай паведаміў пра маё з’яўленне, яна ўсхапілася з месца, пайшла мне насустрач, потым села і моўчкі паказала рукою на вольнае крэсла каля каміна. Яна адразу ж быццам прыкрыла твар маскай, пад якой свецкія жанчыны добра ўмеюць хаваць свае пачуцці. Ад перажытых бедаў твар яе крыху пабляк, аднак чароўныя рысы не змяніліся і сведчылі пра колішнюю прыгажосць.
— У мяне вельмі важная справа да вашага мужа, мадам, і я хацеў бы пагаварыць з ім...
— Калі вам гэта ўдасца, вам больш пашанцуе, чым мне, — адказала яна, перапыніўшы мяне. — Граф дэ Рэсто нікога не хоча бачыць, прыходы свайго доктара пераносіць з цяжкасцю і нават мне не дазваляе глядзець за ім. Дзіўна сябе паводзяць гэтыя хворыя! Яны, як дзеці, самі не ведаюць, чаго хочуць.
— А можа, наадварот, — яны, як дзеці, добра ведаюць, чаго хочуць.
Графіня пачырванела. Я ўжо амаль шкадаваў, што дазволіў сабе такую рэпліку ў стылі Габсэка, і паспяшаўся змяніць тэму гутаркі.
— Аднак жа нельга, мадам, гэтак доўга пакідаць хворага сам-насам з сабою.
— Побач з ім яго старэйшы сын, — адказала графіня.
Дарэмна я пільна глядзеў ёй у вочы; гэтым разам яна не пачырванела, і мне здалося, што яна цвёрда вырашыла не даць мне дабрацца да яе таямніц.
— Вы павінны зразумець, мадам, што мая настойлівасць не вьіклікана нясціплай цікаўнасцю. Тут закрануты важныя інтарэсы...
Я прыкусіў язык, бо адчуў, што пайшоў не туды. Графіня адразу ж скарыстала мой промах.
— Інтарэсы майго мужа і мае — непадзельныя, шаноўны... — прамовіла яна. — Таму нішто вам не перашкаджае звярнуцца да мяне...
— Справа, дзеля якой я прыйшоў, мае дачыненне толькі да графа, — цвёрда сказаў я.
— Я перадам яму пра ваша жаданне пагаварыць з ім.
Аднак яе пачцівы тон і ветлівы выгляд не маглі ашукаць мяне, — я здагадаўся, што яна ні за што на свеце не пусціць мяне да свайго мужа. Я яшчэ нейкі час гаварыў пра розныя, неістотныя рэчы, каб добра паназіраць за графіняй; але як і ўсе жанчыны, вьіпрацаваўшы план дзеянняў, яна хавала яго з вялікім майстэрствам, што сведчыць пра найвышэйшую ступень вераломства ў прадстаўніц прыгожага полу. Страшна сказаць, але я чакаў з яе боку ўсяго, нават злачынства. Бо ў кожным яе руху, у яе паглядзе, у яе манеры трымаць сябе, у інтанацыях голаса адчувалася, што яна добра ведае, якая будучыня яе чакае. Я развітаўся з ёю... A цяпер я раскажу вам заключныя сцэны гэтай драмы, дадаўшы да іх акалічнасці, якія выявіліся з цягам часу, а таксама дэталі, разгаданыя праніклівым Габсэкам і мною самім. 3 таго часу як граф дэ Рэсто, відаць, акунуўся ў акіян свецкіх асалодаў і пачаў марнатравіць сваё багацце, паміж ім і графіняй адбываліся сцэны, якія далі графу падставу яшчэ болып ненавідзець жонку, чым гэта было раней. А калі ён цяжка захварэў і злёг, тады цалкам выявілася яго агіда да яе і да малодшых дзяцей: ён забараніў ім уваходзіць да яго ў спальню, і калі гэту забарону спрабавалі нарушыць, гэта выклікала такія небяспечныя для яго жыцця прыпадкі, што сам лекар маліў графіню, каб яна падпарадкоўвалася мужавым загадам. Графіня дэ Рэсто бачыла, як уся іх сямейная маёмасць — маёнткі, фермы, дом, дзе яна жыве, пераходзяць у рукі Габсэка, які здаваўся ёй казачным чарадзеем, што паглынаў яе багацці, і яна, безумоўна, зразумела, што ў мужа ёсць нейкая таямнічая задума.
Максім дэ Трай у гэты час, ратуючыся ад сваіх настойлівых крэдытораў, падарожнічаў па Англіі. Толькі ён мог расказаць графіні праўду пра патаемныя захады.
падказаныя графу ліхвяром дзеля абароны ад яе. Кажуць, яна доўга не згаджалася ставіць свой подпіс, які, згодна з нашымі законамі, неабходны для продажу маёмасці, але граф дамогся гэтага ад яе. Графіня думала, што муж пераводзіць сваю маёмасць у грошы, і што пачак крэдытных білетаў, у які яна ператварылася, захоўваецца ў патайной шафе ў якога-небудзь натарыуса ці ў банку. Паводле яе разлікаў, у спадара дэ Рэсто павінен быў абавязкова знаходзіцца ў руках нейкі дакумент, які даваў старэйшаму сыну магчымасць абараніць свае правы на атрыманне часткі маёмасці, што належала бацьку. Таму яна вырашыла ўстанавіць пастаянны нагляд за спальняй мужа. У доме яна была дэспатычнай гаспадыняй і падпарадкавала ўсё свайму жаночаму віжаванню. Яна ўвесь дзень сядзела ў гасцёўні перад спальняй мужа, прыслухоўвалася да кожнага слова ці гуку, што маглі даносіцца адтуль. А ўвечары ёй слалі тут жа пасцель, хоць яна да раніцы не спала. Доктар быў таксама на яе баку: паказная адданасць мужу гэтай пані зачароўвала ўсіх. 3 уласцівай ёй хітрасцю вераломнай істоты яна хавала сапраўдныя прычыны агіды, якую выказваў да яе муж і так па-майстэрску разыгрывала жалобу, што адразу набыла вядомасць. Пэўныя ахоўніцы нораваў нават лічылі, што яна загладзіла свае грахі. Але ўвесь час у яе ўваччу стаяла беднасць, якая чакала яе пасля смерці графа, калі яна занепадзе духам. Такім чынам, гэтая жанчына адрынутая ад ложка, дзе паміраў яе муж, накрэсліла вакол яго магічнае кола. Яна была далёка ад яго і побач з ім, пазбаўленая ўсіх правоў і, разам з тым, усемагутная; яна выдавала з сябе адданую жонку, а сама пільнавала час яго смерці, нібы тое насякомае, што капае ў пяску спіралепадобную норку і, стаіўшыся на дне яе, чакае выбраную ахвяру, прыслухоўваючыся да падзення кожнай пясчынкі. Самы суровы мараліст быў бы вымушаны прызнаць, што графіня моцна любіць сваіх дзяцей. Кажуць, смерць бацькі была ёй навукай. Яна вельмі любіла дзяцей і імкнулася схаваць ад іх сваё распуснае жыццё; іх малы ўзрост дазваляў ёй лёгка рабіць гэта і выклікаць любоў да сябе. Яна дала ім найлепшую, бліскучую адукацыю. Прызнаюся, што я стаўлюся да гэтай жанчыны з нейкай павагаю і жалем, за што Габсэк яшчэ нядаўна падсмейваўся з мяне. У тую пару графіня ўжо была перакананая ў подласці Максіма дэ Трая і горкімі слязамі замольвала грахі свайго мінулага. Я веру ў гэта. Хоць