• Газеты, часопісы і г.д.
  • Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

    Габсэк; Бацька Гар’ё

    Анарэ дэ Бальзак

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 1996
    114.16 МБ
    Я вярнуўся ў пакой зусім ачмурэлы. Гэты высахлы дзядок неяк раптоўна вырас у маіх вачах, зрабіўшыся фантастычнай фігурай, увасабленнем улады золата. Жыццё і людзі выклікалі ў мяне ў гэту хвіліну жах. «Няўжо ўсё ў свеце залежыць ад грошай», — думаў я сабе. Потым доўга не мог заснуць. Усё мроіліся яавокал горы золата. Дый прыгажуня графіня не выходзіла з галавы. Павінен прызнацца шчыра: на мой сорам, яна спачатку засланіла сабою вобраз Фані Мальво, чыстай прастадушнай істоты, якой наканавана вечна працаваць і заставацца невядомай. Але раніцай, у туманных мроях
    абуджэння, мілае дзявочае аблічча адразу ўзнікла ў маёй памяці з усёй прывабнасцю, і я ўжо думаў толькі пра яе.
    — Ці не жадаеце выпіць шклянку вады з цукрам? — перапыніўшы Дэрвіля, спытала графіня Гранльё.
    — 3 прыемнасцю, — адказаў ён.
    — Ведаеце, — пазваніўшы званочкам, заўважыла графіня, — я крыху не разумею, якое дачыненне ўся гэтая гісторыя мае да нас?
    — Сарданапал!1 — усклікнуў Дэрвіль, ужыўшы сваё ўлюбёнае слоўца. — Зараз я зганю сон з вачэй мадмуазэль Камілы! Няхай ведае, што яе шчасце яшчэ зусім нядаўна залежала ад татачкі Габсэка. Але з тае прычыны, што некалькі дзён таму стары памёр, дажыўшы да васьмідзесяці дзевяці гадоў, спадар дэ Рэсто неўзабаве атрымае ў спадчыну вялікае багацце. Я зараз растлумачу, як і чаму. Што да Фані Мальво, дык вы яе добра ведаеце. Яна стала маёю жонкай.
    — Бедны хлопец, — бясхітрасна прамовіла графіня, — і ён прызнаецца ў гэтым перад сведкамі.
    — А хоць бы і перад усім светам! — усхвалявана адказаў страпчы.
    — Піце, піце салодкую ваду, мой бедны Дэрвіль. Вы нічога не дасягнеце ў жыцці, затое будзеце самым лепшым і самым шчаслівым сярод людзей.
    — Такім чынам, вы былі на вуліцы Эльдэр, — падымаючы заспаную галаву, азваўся дзядзька Камілы. — I што вы там рабілі?
    — Праз колькі дзён пасля маёй размовы са старым галандцам, — прадоўжыў Дэрвіль, — я абараніў дысертацыю, атрымаў ступень ліцэнцыята права і быў неўзабаве залічаны ў калегію страпчых. Давер старога скнары Габсэка да мяне рос на вачах. Ён пачаў звяртацца па бясплатныя парады ў сваіх розных рызыкоўных справах, якія самы дасведчаны практык, сабраўшы дакладныя звесткі, палічыў бы безнадзейнымі. Чалавек, на якога ніхто не меў уплыву, выслухоўваў мае парады з нейкай асабліваю павагаю. I гэтыя парады ішлі яму на карысць. Адпрацаваўшы тры гады ў канторы звычайным страпчым, я атрымаў там пасаду старэйшага службоўца і пераехаў з вуліцы дэ Грэ да майго шэфа, які, акрамя стала і кватэры, прызначыў мне зарплату: сто пяцьдзесят франкаў у месяц. Гэта быў для мяне самы
    1 Сарданапал! (скаж. фр.) — гром і маланка!
    шчаслівы дзень! Калі я зайшоў да старога ліхвяра, каб з ім развітацца, ён не выказаў ніякіх пачуццяў, нават не сказаў, магу я ці не надалей заходзіць да яго ў госці; ён толькі акінуў мяне сваім позіркам, па якім можна было меркаваць, што гэты чалавек валодае дарам празорцы. Але ў канцы таго ж тыдня стары сам наведаў мяне. Ён прынёс вельмі складаную справу, звязаную з адчужэннем зямельнага ўчастка. Так ён працягваў карыстацца маімі парадамі бясплатна, хоць рабіў выгляд, што плаціў за іх.
    У канцы 1819 года мой начальнік, марнатравец і вялікі аматар павесяліцца, заграз у даўгах і быў вымушаны прадаць кантору. Хоць у тыя часы патэнт страпчага не каштаваў гэтак дорага як цяпер, аднак жа ён запрасіў за сваю ўстанову неверагодную суму — ажно сто пяцьдзесят тысяч франкаў. Актыўны і адукаваны чалавек мог бы сумленна жыць на даходы з гэтай сумы і за гадоў дзесяць расплаціўся б за даўгі. Я ж, сёмы ў сям’і невялікага буржуа з Наёна, не меў такіх сродкаў і ў капіталістычных колах ведаў толькі татачку Габсэка. Аднак пыхлівае жаданне набыць самастойнасць, а таксама нейкі пробліск надзеі прымусілі мяне ўсё-такі пайсці наведаць старога ліхвяра.
    I вось аднаго разу надвячоркам я павольна пайшоў у бок вуліцы дэ Грэ. Сэрца маё моцна білася ад хвалявання, калі я пастукаў у дзверы знаёмага змрочнага дома. Я адразу ўспомніў усё, што казаў мне стары скнара ў той час, калі я быў далёкі ад разумення трывог, што ахоплівалі кожнага на парозе гэтага дома. Я ішоў прасіць, як і ўсе іншыя. I тады я сказаў сабе: «Не бойся! Сумленны чалавек павінен усюды захоўваць свой гонар. Няма чаго прыніжацца з-за грошай! Буду такім жа практычным, як і ён».
    Пасля майго пераезду, каб не мець суседзяў, татачка Габсэк заняў і маю кватэру. Акрамя таго ён зрабіў у дзвярах невялічкае акенца з кратамі і адчыніў іх толькі пасля таго, як пазнаў мяне ў твар.
    — Што, — прамовіў ён сваім тоненькім галаском, — ваш начальнік прадае сваю кантору?
    — Адкуль вы ведаеце? — здзівіўся я. — Пра гэта ён гаварыў толькі са мною.
    Вусны старога расцягнуліся ў куточках рота, быццам фіранкі на вокнах, аднак гэта нешта падобнае да ўсмешкі суправаджалася халодным абыякавым позіркам.
    — Толькі пагэтаму я і маю гонар бачыць вас у мяне, — вытрымаўшы паўзу, падчас якой я адчуваў сябе ніякавата, суха дадаў ён.
    — Выслухайце мяне ўважліва, спадар Габсэк, — вымавіў я як мага спакайнейшым тонам, хоць мяне моцна бянтэжыў блакітны бляск яго праніклівых вачэй.
    Ён жэстам дазволіў мне гаварыць.
    — Я ведаю, што вас расхваляваць цяжка, таму не буду марна губляць час, каб намаляваць вам становішча беднага службоўца, які спадзяецца толькі на вас, бо не мае на свеце нікога бліжэйшага. Але гаворка не пра блізкасць. Справы ёсць справы, а не слязлівыя раманы для ўражлівых жанчын. Ну дык вось. Майму начальніку кантора прыносіла па дваццаць тысяч франкаў штогод. Спадзяюся, што ў маіх руках яна будзе прыносіць па сорак тысяч франкаў. Ён прадае яе за сто пяцьдзесят тысяч. Я адчуваю, — я пастукаў пальцам па сваім ілбе, — што ў мяне тут сёе-тое ёсць і калі вы дасцё мне такую ссуду, я выплачу вам яе за дзесяць гадоў.
    — Вось гэта размова, — прамовіў татачка Габсэк, працягваючы мне сваю руку. — Колькі вяду справьі, яшчэ ніводзін мне так ясна не выказаў мэту свайго прыходу. А якія ў вас гарантыі? — I змераўшы мяне позіркам з ног да галавы, адказаў сам сабе: «Ніякіх». — Колькі вам год, малады чалавек?
    — Праз дзесяць дзён споўніцца дваццаць пяць. Інакш я не меў бы права заключаць пагадненні.
    — Сапраўды.
    — Ну дык як, спадар Габсэк?
    — Магчыма, — стрымана адказаў стары.
    — Праўда? Тады мусім спяшацца, a то могуць даць больш.
    — Вось што. Прынясіце мне заўтра раніцай ваш выпіс з метрычнай кнігі, а я за ноч усё абдумаю.
    Раніцай у восем гадзін я ўжо стаяў перад Габсэкам. Ён павольна ўзяў у рукі афіцыйную паперу, начапіў на нос акуляры, кашлянуў, плюнуў, яшчэ больш захінуўся ў сваю чорную накідку і пачаў уважліва чытаць выпіс з метрычнай кнігі, выдадзены мэрыяй. Пасля пакруціў яго ў руках, зірнуў на мяне, зноў кашлянуў, паёрзаў на сваім крэсле і нарэшце вымавіў:
    — Што ж, паспрабуем заняцца гэтай справай.
    Мяне пачало калаціць.
    — Бяру я за крэдыт па-рознаму. Самае меншае — пяцьдзесят працэнтаў, а бывае, што сто, дзвесце і нават пяцьсот.
    Пры гэтых яго словах я спалатнеў.
    — 3 вас жа я па знаёмству вазьму толькі дванаццаць з паловай працэнтаў, — тут, павагаўшыся, ён дадаў: — He, з вас я вазьму па трынаццаць працэнтаў гадавых. Падыдзе?
    — Падыдзе, — адказаў я.
    — Але калі гэта здаецца вам зашмат, абараняйцеся, Гроцый1. (Ён, здаралася, жартам называў мяне Гроцыем.) Я прашу з вас трынаццаць працэнтаў. Такая ўжо ў мяне прафесія. Падумайце, ці зможаце вы заплаціць. Я не люблю людзей, якія прымаюць любыя ўмовы. He задорага?
    — He, — адказаў я, — расплачуся, толькі давядзецца папрацаваць.
    — А можа, — прамовіў ён, кінуўшы на мяне свой іранічны позірк, — заплацяць вашы кліенты?
    — He, ліха яго бяры, — закрычаў я, — хутчэй дам адсячы сабе руку, але не стану рабаўніком! Усё сам выплачу!
    — Тады да пабачэння, — сказаў мне татачка Габсэк.
    — Аднак ганарары я буду браць згодна з таксай, — дадаў я.
    — На некаторыя справы не існуе таксы, як, напрыклад, на атрыманне адтэрміноўкі плацяжоў, на палюбоўныя пагадненні. Тут можна браць па дзве, па тры тысячы франкаў, а то і па шэсць тысяч, у залежнасці ад важнасці справы, ды яшчэ за перамовы, за раз’езды, за складанне актаў, усялякіх выпісаў і за гаварыльню ў судзе. Трэба толькі знаходзіць такія справьі. Я буду рэкамендаваць вас як дасведчанага, талковага страпчага, накірую да вас кліентаў, а яны пацягнуць да вас гэтулькі судовых іскаў, што ваша адвакацкая брація лопне ад зайздрасці. Mae калегі Вербруст, Пальма, Жыганэ даручаць вам вясці справы аб адчужэнні зямельных надзелаў, а ў іх такіх спраў процьма. Такім чынам, у вас будзе дзве кліентуры: адна застанецца ў спадчыну ад вашага начальніка, а другую дам вам я. Здаецца мне, трэба ўзяць
    1 Гроцый, Гуго (1583—1645) — галандскі юрыст і рэакцыйны грамадскі дзеяч.
    з вас пятнаццаць працэнтаў гадавых, бо вы ўсё-такі атрымліваеце ад мяне паўтараста тысяч.
    — Згода, але не больш гэтага, — цвёрда сказаў я, жадаючы падкрэсліць, што гэта мяжа, і далей я не пайду.
    Татачка Габсэк памякчэў, бо, відаць, быў задаволены мною.
    — За кантору я сам заплачу, — сказаў ён. — Пастараюся дамагчыся большай скідкі з кошту канторы і з сумы залогу.
    — Як пажадаеце, усё ў вашых руках.
    — А вы пасля гэтага падрыхтуеце для мяне пятнаццаць вэксаляў, кожны па дзесяць тысяч франкаў.
    — Толькі трэба зарэгістраваць гэтае двайное пагадненне.
    — He! — перапыняючы мяне, злосна прамовіў Габсэк. — Чаму я павінен давяраць вам больш, чым вы мне.
    Мне нічога не заставалася, як прамаўчаць.
    — Акрамя працэнтаў, — дадаў ён ужо спакайнейшым тонам, — вы будзеце, пакуль я жывы, бясплатна весці мае справы. Згода?
    — Згода. Толькі ніякіх выдаткаў за кошт маіх сродкаў.
    — Слушна. — I тут жа дадаў з неўласцівым яго твару выразам пяшчоты: — А вы дазволіце мне наведваць вас?
    — Заўсёды буду рады вас бачыць.
    — Толькі ведаеце, раніцай гэта і вам, і мне нязручна: у вас свае справы, у мяне свае.
    — Заходзьце вечарамі.
    — Не-не-не, — хуценька запярэчыў ён. — Вам жа трэба бываць на людзях, сустракацца з кліентамі. А я таксама маю сяброў, з якімі праводжу вечары ў кавярні.
    «Нішто сабе — у яго сябры?», — падумаў я.
    — Што ж, тады давайце сустракацца за абедам.
    — Вось і дамовіліся, — узрадаваўся Габсэк. — А пятай гадзіне пасля наведвання біржы. Я буду прыходзіць да вас два разы на тыдзень: у сераду і ў суботу. Мы будзем па-сяброўску гутарыць пра справы. Ай-яй-яй! Калі-нікалі я бываю ў добрым настроі. Вы пачастуеце мяне крыльцам курапаткі і келіхам шампанскага, і мы так слаўна пагамонім! Я ведаю гэтулькі цікавых павучальных гісторый пра мужчьін і асабліва пра жанчын.