Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
Дом, у якім месціцца сямейны пансіён, належыць мадам Ваке. Ён знаходзіцца ў ніжняй частцы вуліцы Нёў-Сент-Жэнеўеў, там, дзе гэтая вуліца настолькі стромка спускаецца да вуліцы Арбалет, што нават на конях па ёй праязджаюць рэдка.
Гэтая акалічнасць і спрыяе цішыні, якая пануе ў цесных завулках паміж двума купаламі: Валь дэ Грас4 і
1 Intra ды extra muros — у межах горада і за яго межамі (лац.}.
2 Джагернаўт — адно з выяўленняў індыйскага бога Вішну.
3 All is true — усё праўда (англ.).
4 Валь дэ Грас — вайсковы шпіталь.
Пантэона1, двума вялізнымі манументамі, што змяняюць нават самую атмасферу, насычаючы яе жоўтым тонам сваіх сцен, азмрочваючы строгімі колерамі купалоў. Тут брук сухі, у канавах няма ні вады, ні бруду, узбоч сцен шугае трава. Самы бесклапотны чалавек, трапіўшы сюды, робіцца смутным, грукат фурманкі тут — падзея, дамы — панурыя, ад муроў патыхае астрогам. Парыжанін, які завітае ў гэтыя кварталы, пабачыць адно сямейныя пансіёны, навучальныя ўстановы, галечу або нуду; тут канае старасць, а маладосць вымушана працаваць. Няма ў Парыжы квартала болей жахлівага і, мушу заўважыць, менш вядомага. Вуліца Нёў-Сент-Жэнеўеў — як бронзавая рамка для карціны, — толькі яна адзіная можа стаць належным фонам для нашага апавядання, якое патрабуе, магчыма, больш цёмных фарбаў і сур’ёзных думак, каб чытач ужо з самага пачатку пранікся настроем, падобным да пачуцця падарожніка пры спуску ў катакомбы: з кожнаю прыступкаю блякне святло, і голас павадыра паступова глухне. Удалае параўнанне! Хто вырашыць, што назіраць страшней: чэрствыя сэрцы ці парожнія чэрапы. Фасадам пансіён выходзіць у невялічкі садок, такім чынам, дом утварае з вуліцаю Нёў-Сент-Жэнеўеў прамы вугал, адкуль бачная толькі бакавая сцяна дома. Паміж садком і домам, перад яго фасадам пралёг выкладзены шчэбенем неглыбокі жолаб шырынёю ў туаз2, a ўздоўж яго — пясчаная дарожка, па баках якой у вялікіх бела-блакітных фаянсавых вазонах раслі герань, алеандры і гранаты. Каб трапіць у двор, трэба прайсці праз веснічкі, да якіх прыбіта шыльда з надпісам: «ДОМ BAKE», а ніжэй: «СЯМЕЙНЫ ПАНСІЁН ДЛЯ АСОБ РОЗНАГА ПОЛУ I ІНШАЕ». Калі зазірнуць удзень праз брамку ў краты, на якой вісіць пранізлівы званочак, то насупраць вуліцы, у канцы канавы, можна ўбачыць сцяну, на якой мясцовы мастак намаляваў арку пад зялёны мармур, а ў яе нішы — статую Амура. Калі нейкі аматар сімвалаў убачыць гэтага Амура, з якога пачаў ужо злазіць лак, дык ён, напэўна, палічыць статую сімвалам
1 Пантэон — адзін з гістарычных помпікаў Парыжа. Пабудаваны ўХУІ—XVII ст. як сабор, пасля Вялікай фрапцузскай рэвалюцыі 1789 г. ператвораны ў месца спачывання вялікіх людзей. На франтоне надпіс: «Вялікім людзям — удзячная Бацькаўшчына». Там спачываюць Гюго, Заля, Жарэс ды іншыя. А вось Бальзак пахаваны на могілках Пэр-Лашэз, адкуль у канцы рамана Расціньяк кідае выклік Парыжу.
2 Туаз — мера даўжыні (1 м 945 мм).
парыжскага кахання, вынікі якога вылечваюць у некалькіх кроках адсюль. Аб часе ўзнікнення гэтага ўпрыгожвання нагадвае нам напаўсцёрты надпіс пад цокалем, які сведчыць, што Вальтэру быў аказаны ўрачысты прыём пры вяртанні таго ў Парыж у 1777 годзе:
Хто б ты ні быў, о чалавек, Ён твой пастаўпік і навск...
Позна ўвечарьі, замыкаюць не брамку ў краты, a глухую браму. Садок, шырынёю роўны фасаду дома, сціснуты паміж агароджай ад вуліцы і сцяною суседняга дома, цалкам схаванаю пад дываном плюшча, настолькі маляўнічы для Парыжа, што прыцягвае позіркі прахожых. Усе сцены вакол садка спавітыя фруктовымі шпалерамі і вінаграднымі лозамі; іх кволыя і запыленыя плады штогод з’яўляюцца прадметам хвалявання мадам Ваке і яе размоў з жыхарамі. Уздоўж сцен цягнецца вузкая сцяжынка, якая вядзе пад засень ліпау, ці ліпп, як, нягледзячы на сваё высакароднае з сям’і дэ Канфлан паходжанне, упарта вымаўляе мадам Ваке, не зважаючы на граматычныя заўвагі пансіянераў. Між бакавых сцяжынак размешчана курціна артышокаў, абсаджаная шчаўем, пятрушкаю ды латуком, па кутках яе растуць пірамідальна падрэзаныя пладовыя дрэвы. Пад засенню ліпаў укапаны ў зямлю пафарбаваны ў зялёны колер стол, а вакол яго — крэслы. Сюды прыходзяць пацешыцца філіжанкаю кавы ў самую летнюю спякоту, калі ў пяску на сонцы можна яйкі пячы, тыя з жыхароў пансіёна, хто дастаткова багаты, каб дазволіць сабе піць каву.
Чатырохпавярховы з мансардамі дом, пабудаваны з вапняку, быў пафарбаваны ў жоўты колер, які прыдае амаль усім парыжскім дамам нейкі пошлы выгляд. На кожным паверсе — па пяць акон з дробнымі рамамі і жалюзі, але ніводнае жалюзі не ўздымаецца роўна з іншьімі, кожнае вісіць абы-як. Бакавы фасад гэтага дома мае толькі па два акны на паверсе. Вокны першага паверха аздоблены кратамі з жалезных прутоў.
За домам двор шырынёю прыкладна ў дваццаць футаў, дзе мірна сужываюцца свінні, куры, трусы. У глыбіні двара ўзвышаецца павець для дроў, між ёю і акном кухні прычэплена скрыня для захоўвання правізіі, а пад ёю сцякаюць хатнія памыі. 3 двара на вуліцу Нёў-Сент-Жэнеўеў вядзе вузенькая фортка, праз якую кухарка зганяе
ўсё смецце, шчодра паліваючы гэты сметнік вадою, каб ачысціць двор і пазбегнуць штрафу за парушэнне чысціні.
Першы паверх быў нібы спецыяльна прызначаны пад сямейны пансіён. Першы пакой з вокнамі на вуліцу і шклянымі ўваходнымі дзвярыма з’яўляецца гасцёўняй, з яе можна прайсці ў сталовую, якая, у сваю чаргу, аддзелена ад кухні лесвіцаю з квадратнымі драўлянымі прыступкамі, пафарбаванымі і навошчанымі. На свеце няма нічога журботней гэтай гасцёўні, у якой з мэблі стаяць фатэлі і крэслы, абабітыя валасяною тканінаю ў бліскучую і матавую палоскі.
Сярэдзіну пакоя займае круглы стол з мармуроваю чорнаю з рабым стальніцаю, а на стале для ўпрыгожання сервіз для кавы з белага фарфору з напаўсцёртымі пазалочанымі абадкамі; такі посуд зараз сустракаецца ў кожнай хаце. Падлога ў пакоі насцелена даволі дрэнна, сцены да ўзроўня пляча абшыты панелямі, а вышэй — абклеены глянцавітымі шпалерамі, на якіх намаляваны ключавыя сцэны «Тэлемака», прычым героі гэтай класічнай трагедыі адлюстраваны ў колерах. Міжаконне прыцягвае позіркі пансіянераў выяваю банкету, наладжанага ў гонар сына Адысея німфай Каліпса. Вось ужо гадоў сорак гэтая карціна з’яўляецца аб’ектам кпінаў маладых жыхароў дома Ваке: яны спадзяюцца ўзняцца над уласнаю доляю, смеючыся з вячэры, на якую іх змусіла галеча. Чарэнь каміна заўсёды чысты, — сведчанне таго, што агонь тут запальваюць толькі па вялікіх святах. Затое наверсе ён аздоблены дзвюма вазамі з бляклымі штучнымі кветкамі пад шклянымі каўпакамі і, між імі, надзіва безгустоўным камінным гадзіннікам з сіняватага мармуру. У гэтым першым пакоі стаіць асаблівы пах, якому ў нашай мове і наймення няма: мы маглі б назваць яго пахам пансіёна. Гэта пах затворніцтва, цвілі, гнілі, ад яго дрыжыкі ўсяго прабіраюць, ён б’е сырасцю ў нос, паўзе пад адзенне; ён патыхае сталовай, смярдзіць сенцамі, камораю, шпіталем. Можа, стала б магчыма апісаць гэты пах, калі б патрапілі падлічыць, колькі і якіх моташлівых частак дабаўляе сюды з кашлем sui generis1 кожны, малады ці стары, пансіянер. Дык вось, нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, калі вы параўнаеце гасцёўню са сталоваю, якая знаходзіцца побач, вы скажаце, што
1 Sui generis — у сваім родзе (лац.). Тут: своеасаблівага.
гасцёўня была нават вельмі прыгожай і духмянай, як сапраўдны будуар.
Сценьі сталовай аж да столі абабітыя дрэвам і некалі былі пафарбаваны, праўда, цяпер ужо немагчыма вызначыць, у які колер, бо на гэтым грунце ўзорыста ляглі слаі бруду. Да сцен лепяцца ліпкія буфеты, у якіх захоўваюцца мутныя шчарбатыя графіны, металічныя паддоннікі, стосы тоўстых фарфоравых талерак з блакітнаю каёмкаю, вырабленых у Турнэ1. У адным з куткоў стаіць скрыня з нумараванымі шуфлядкамі, дзе — для кожнага паасобку — ляжаць заплямленыя, залітыя віном сурвэткі пансіянераў. Яшчэ тут сустрэнеш прадметы мэблі з роду тых, якія немагчыма знішчыць. Гнаныя адусюль, яны знайшлі прытулак у пансіёне, нібы аскепкі цывілізацыі ў шпіталі для невылечаных хворых. Тут вы ўбачыце барометр з капуцынам, які вылазіць, калі ідзе дождж; мярзотныя гравюры ў чорных лакіраваных з залатым рубам рамках, ад выгляду якіх знікае апетыт; насценны гадзіннік, упрыгожаны рогам і меднаю інкрустацыяй; зялёную печ; кенкеты Аргана2, дзе пыл змяшаўся з алеем; доўгі стол, пакрыты настолькі бруднаю цыратаю, што дасціпны жыхар піша на ёй сваё імя пальцам, не маючы стыла3; крэслы-калекі; мізэрныя саламяныя цыноўкі, што ляжаць адвеку, не ведаючы зносу; замурзаныя грэлкі з разламанымі прадушынамі, драўляныя ручкі якіх ператварыліся ў вугаль. Каб растлумачыць, наколькі ўся гэтая мэбля старая, гнілая, трухлявая, ненадзейная, паржавелая, скасабочаная, ледзь жывая, мы вымушаны будзем апісваць доўга, затрымаўшы пачатак нашае аповесці, а гэтага нам чытачы, не маючы лішняга часу, не даруюць. Чырвоная падлога — няроўная з-за фарбавання ды націрання. Уся ў плямах, яна вось-вось спарахнее. Карацей кажучы, тут валадарыць адкрытая, нават без намёка на паэзію, згушчаная, скнарная галеча.
Гэты пакой бывае ў поўным бляску каля сёмай гадзіны раніцы, калі кот мадам Ваке прыходзіць туды перш за сваю гаспадыню, скача па буфетах, тыцкаецца носам у кубкі з малаком, накрытыя талеркамі, напяваючы сваю ранішнюю песеньку. Неўзабаве з’яўляецца і сама гаспадыня ў цюлевым каптурыку, з-пад якога вылезла пасма
1 Турнэ — прамьісловы горад у Бельгіі.
2 Кенкет Аргана — удасканаленая алейная лямпа.
3 Прылада для пісьма.
нязграбна накладзеных валасоў; крочыць яна, пашоргваючы зношанымі пантофлямі. На яе паношаным сытым твары нос здаецца дзюбаю папугая; пульхныя ручкі, укормленае цела, як у царкоўнага пацука, пакалыхванне празмерна поўных грудзей — усё гарманіруе з гэтым пакоем, дзе нават са сцен сочыцца гора, дзе прытаілася спекуляцыя, і дзе мадам Ваке не робіцца млосна ад таго, што яна ўдыхае агідна-цёплае паветра гэтага пакоя.
Яе зімны, як першы восеньскі замаразак, твар, маршчыны, што разыходзяцца ад вачэй, нарэшце, вочы, якія ўмеюць усміхацца лепей за вочы танцоўшчыц і злавесна хмурыцца, як вочы ліхвяра; уся ейная асоба вызначае характар пансіёна, а пансіён азначае ейную асобу. Катаргі без цівуноў не бывае, цяжка ўявіць сабе адно без другога. Бледная пульхнасць гэтай кабеціны — вынік вобразу яе жыцця, таксама як тыфус ёсць следства заразнага паветра шпіталяў. Ніжняя шарсцяная спадніца выпаўзае з-пад верхняй, перашытай са старой сукенкі, з якое праз дзіркі лезе вата — увесь гэты выгляд нагадвае нейкім чынам гасцёўню, сталовую, садок, папярэджвае пра кухню і дазваляе здагадацца, што за людзі жывуць у пансіёне. Гаспадыня з’яўляецца апошняю рыскаю ў палатне. Мадам Ваке недзе каля пяцідзесяці гадоў, і яна падобна на ўсіх жанчын, якія хапілі ліха. У яе шкляньі позірк, цнатлівьі вьігляд зводніцы, гатовай ускіпець ад абурэння, каб заплацілі болей; зрэшты, яна б зрабіла ўсё, што хочаце, каб палегчыць свой лёс: напрыклад, выдала б Жоржа ці Пішэгру1, калі б і Жоржа і Пішэгру да гэтага яшчэ не выдалі. I ўсё ж пансіянеры кажуць, што «ў душы яна кабета неблагая», лічачы яе незаможнай і чуючы, як яна кашляе і стогне не менш, чым яны. Кім быў месье Ваке? Яна ніколі не расказвала пра нябожчыка. Як ён страціў сваё багацце? «Яму не пашанцавала», — адказвала яна. Ён дрэнна абышоўся з ёю, пакінуўшы адно вочы, каб плакаць, гэты дом, каб жыць, і права не спачуваць нічыім няшчасцям, бо, па яе словах, яна перанесла ўсе магчымыя пакуты.