Габсэк; Бацька Гар’ё  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк; Бацька Гар’ё

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
114.16 МБ
— Па ўсім астатнім я, далібог, вартая старога! — сказала яна сама сабе і павярнулася на другі бок, быццам бы правяраючы, ці не згубіліся дзе тыя прывабнасці, след ад якіх тоўстая Сільвія штораніцы знаходзіла ў выглядзе ўвагнутасці ў пярыне.
3 гэтага дня пачынаючы і на працягу прыблізна трох месяцаў удава Ваке карысталася паслугамі цырульніка месье Гар’ё і патраціла трохі грошай на туалет, тлумачачы неабходнасцю надаць дому выгляд, годны шаноўных асоб, якія яго наведвалі. Яна старалася змяніць склад пансіянераў, падкрэсліваючы, што цяпер будзе даваць прытулак толькі людзям, беззаганньім ва ўсіх сэнсах. Варта было зайсці каму-небудзь да яе, як яна пачынала хваліцца гонарам, які аказаў ёй месье Гар’ё, адзін з самых значных і паважаных негацыянтаў Парыжа. Яна распаўсюдзіла па горадзе праспекты, у загалоўку якіх было
1 Макуба — табака вышэйшага гатунку, якую прывозілі з Макубы (востраў Мартыніка).
2 Маляўнічыя мясціны пад Парыжам.
3 Эльдарада — міфічная краіна, з велізарнымі запасамі золата; краіна мараў, сімвал бязмежнага багацця.
надрукавана: «ДОМ BAKE». Яна пісала, што гэта «адзін са старадаўнейшых і лепшых сямейных пансіёнаў Лацінскага прадмесця», з акон якога відаць даліна Габленавай мануфактуры (з чацвёртага паверха) і прыгожы садок, a ў канцы яго цягнецца ліпавая алея. He забыты былі добрае паветра і самота. Гэты праспект прывёў да яе графіню дэ ль’Амберменіль, трыццацішасцігадовую жанчыну; яна чакала заканчэння справы аб прызначэнні пенсіі, якая належала ёй як удаве генерала, што загінуў у бітве. Мадам Ваке сачыла, каб стол быў добрым, загадвала на працягу шасці месяцаў паліць у гасцёўнях і гэтак добра трымала абяцанні, дадзеныя ў праспекце, што яшчэ й свайго перадала. У выніку графіня паведаміла мадам Ваке, называючы яе дарагой прыяцелькай, што яна перацягне сюды баранесу дэ Вамерланд і ўдаву палкоўніка графа Шкуазо, дзвюх сваіх сябровак, якія дажывалі тэрмін у адным з даражэйшых пансіёнаў квартала Марэ, чым «Дом Ваке». Зрэшты, гэтыя дамы будуць мець вялікі дастатак, калі ваенныя канцылярыі скончаць іх справу.
— Але канцылярыі цягнуць і цягнуць, — дадала яна.
Пасля вячэры дзве ўдавы разам падняліся ў пакой Ваке і там тарабарылі, смакуючы парэчкавы лікёр і ласункі, прыхаваныя для гаспадыні. Графіня дэ ль’Амберменіль адобрыла намеры гаспадыні на Гар’ё, намеры добрыя, пра якія яна здагадалася з першага дня: выдатны мужчына, лічыла яна.
— Ах, даражэнькая мая, ён здаровы як дуб, — гаварыла мадам Ваке. — Гэты мужчына добра захаваўся і здольны даставіць кабеце шмат прыемнасці.
Графіня лагодна зрабіла некалькі заўваг наконт адзення мадам Ваке, якое не пасавала да яе намераў.
— Вам трэба добра падрыхтавацца да такой падзеі, — нібы падсумавала яна.
Пасля доўгіх разлікаў абедзве ўдавы накіраваліся ў Пале-Раяль і купілі ў Драўлянай галерэі капялюш з пер’ем і каптурык. Пасля графіня зацягнула прыяцельку ў краму «Маленькая Жанета», дзе яны выбралі сукенку і шалік. Калі ўвесь гэты баявы рыштунак пусцілі ў ход і ўдава з’явілася ў сваім узбраенні, падабенства з шыльдаю «Моднага быка»1 было выдатным. Нават самой мадам
1 «Модны бык» — парыжскі рэстаран, на шыльдзе якога быў намаляваны бык у дамскім каптуры і шалі.
Ваке перамена настолькі спадабалася, што яна палічыла сябе абавязанай падараваць графіні дваццаціфранкавы капялюшык, хаця шчодрай мадам Ваке ніхто не лічыў. На самой справе яна разлічвала на паслугі графіні, каб тая распытала Гар’ё і высока адазвалася аб гаспадыні. Графіня дэ ль’Амберменіль ахвотна адгукнулася на просьбу, пачала шукаць падыходаў да старога вермішэльшчыка і, нарэшце, змагла пагутарыць з ім, але паколькі ён сарамліва, калі не сказаць абурана, адхіліў спробы спакусіць яго з боку самой графіні, яна, узрушаная грубасцю старога, мусіла пайсці.
— Даражэнькая мая, — сказала яна сяброўцы. — 3 гэтага мужчыны вам нічым не пажывіцца! Гар’ё — да смешнага недаверлівае, сквапнае, дурное быдла, ад яго вам будуць адны непрыемнасці.
Між месье Гар’ё ды графіняю дэ ль’Амберменіль адбылося нешта такое, ад чаго яна не захацела заставацца нават у адным доме з ім. На наступны дзень яна выехала, забыўшыся заплаціць за шэсць месяцаў пражывання ў пансіёне і пакінуўшы хлам, ацэнены ў пяць франкаў. I як мадам Ваке ні шукала, ніякіх звестак пра графіню дэ ль’Амберменіль у Парыжы не знайшлося. Яна часта згадвала гэты варты жалю момант, скардзячыся на празмерную даверлівасць, хаця была асцярожнейшая за кошку; у гэтым выпадку яна нагадвала тых людзей, што падазрона адносяцца да блізкіх і кідаюцца ў абдымкі да першага сустрэчнага. Дзіўна, але псіхалагічны факт такі існуе, і прычыны яго тояцца ў чалавечым сэрцы. Можа, некаторым людзям цяжка знайсці прыхільнасць у тых, з кім жывуць: пераканаўшыся, што блізкія пабачылі пустату іх душы, адчуваюць, што ім вынесены суровы, але справядлівы прыгавор, і ў той жа час такія людзі маюць непераможную патрэбу ў падхвальваннях, а іх бракуе, ці з жадання паказаць якасці, якіх у іх няма, яны спадзяюцца заваяваць пашану альбо павагу чужых людзей, рызыкуючы ўпасці калі-небудзь і ў вачах новых знаёмых. Нарэшце, ёсць асобы карыслівыя, яны не робяць дабра ні сябрам, ні блізкім па той жа прычыне, што гэта іх абавязак; а вось аказваючы паслугу невядомаму, яны цешаць сваё самалюбства; таму чым бліжэйшы чалавек, тым менш яны любяць яго; чым ён далейшы — тым больш стараюцца ўслужыць. У мадам Ваке было нешта ад абедзвюх гэтых натур, дробязных, нікчэмных, хлуслівых.
— Быў бы я тут, — казаў пасля Ватрэн, — з вамі б такога ліха не здарылася. Я б гэтую прайдзісветку вывеў на чыстую ваду. Я ведаю іхнія штучкі!
Як усе абмежаваныя людзі, мадам Ваке мела звычку не пакідаць кола падзей і не ўваходзіць у іх прычыны. Свае памылкі яна ахвотна звальвала на другіх. Калі яе напаткала гэтая страта, яна палічыла сумленнага вермішэльшчыка першапрычынаю няшчасця і, як яна казала, з таго часу ў яе вочы расплюшчыліся. Усвядоміўшы, што яе залёты плёну не дадуць, а выдаткі ўжо выпалі з кішэні, яна хуценька скеміла, хто вінаваты. Яна заўважыла, што ў Гар’ё свае манеры. Нарэшце, было даказана, што надзея, якую яна гэтак песціла, ляжала на хімерычнай аснове, і што ад гэтага чалавека, як энергічна выказалася графіня, толку не дабіцца; а графіня ў такіх справах здавалася знаўцам. I ў сваёй непрыязі мадам Ваке зайшла намнога далей, чым у сяброўстве. He каханне выклікала нянавісць, а падманутыя спадзяванні. Чалавечае сэрца робіць перадышкі на ўздыме да вышынь любві, але яно рэдка сцішае хаду на стромкім адхоне варожасці. Аднак жа месье Гар’ё — усё-такі яе жыхар, і таму ўдава да часу мусіла тушыць у сабе выбухі параненага самалюбства, моўчкі ўздыхаць ад расчаравання і стрымліваць жаданне адпомсціць, нібы манах, які змушаны цярпець крыўды ад ігумена. Дробязньія натуры задавальняюць уласныя высокія ці нізкія пачуцці бясконцымі дробязнымі дзеяннямі. Усю сваю жаночую хітрасць яна скіравала на тое, каб зрабіць сваёй ахвяры як мага болып тайных непрыемнасцей. Спачатку яна забрала з агульнага стала ўсё, што лічыла лішнім.
— Ніякіх больш карнішонаў ды анчоўсаў: адны страты ад іх! — загадала яна Сільвіі ў той дзень, калі вырашыла вярнуцца да колішняй сваёй праграмы.
Патрэбы месье Гар’ё былі сціплымі, ён, як і мусіць чалавеку, што сам нажыў сабе багацце, быў жміндаю, і гэта перайшло ў звычку. Суп, вараная ялавічына, гародніна — вось ягоная ўлюбёная ежа. Такім чынам, мадам Ваке было даволі цяжка даняць пансіянера, не закрануўшы ягоных густаў. У роспачы ад сутыкнення з няўразлівым чалавекам яна пачала выказваць непавагу ў ягоны адрас, тым самым перадаючы сваю варожасць іншым жыхарам, якія дзеля пацехі дапамагалі ёй у помсце. Пры канцы першага года ўдава так далёка зайшла ў сваім недаверы, што сама сябе пытала, чаму ж
негацыянт з сямю ці васьмю тысячамі ліўраў рэнты, у шафе якога поўна шыкоўнага срэбра, які мае каштоўнасці, як ва ўтрыманкі, жыве ў яе доме і траціць так мала ў параўнанні з багаццем на свой стол. Большую частку першага года Гар’ё зазвычай адзін ці два разы на тыдзень абедаў па-за домам; пасля паступова колькасць абедаў у горадзе звялася да двух разоў у месяц. Кароткія аддаленні месье Гар’ё пасавалі інтарэсам мадам Ваке, а калі жыхар стаў часцей і часцей абедаць дома, гэта не магло не выклікаць незадавальнення гаспадыні. Такія змены яна тлумачыла павольным змяншэннем яго багацця і жаданнем угнявіць гаспадыню. Адна з самых годных пагарды звычак ліліпуцкіх розумаў ёсць падазрэнне іншых у сваёй жа дробязнасці. На няшчасце, пры канцы другога года жыцця ў пансіёне, месье Гар’ё апраўдаў здагадкі на свой конт, папрасіўшыся ў мадам Ваке перайсці на трэці паверх і зменшыць плату за пансіён да дзевяцісот франкаў. Яму прыйшлося так строга ашчаджаць, што нават узімку ён не паліў агню. Удава Ваке запрасіла грошы наперад; месье Гар’ё ахвотна згадзіўся, але з таго часу гаспадыня пачала зваць яго бацькам Гар’ё. Кожны, кожньі спрабаваў здагадацца аб прычынах такога заняпаду, але хто дазнаецца! Як казала тая несапраўдная графіня, бацька Гар’ё аказаўся скрытным і маўклівым. Згодна з логікаю людзей пустагаловых, заўсёды балбатлівых, бо акрамя глупства ім казаць няма чаго, той, хто не гаворыць аб сваіх справах, займаецца чымсьці дрэнным. Так негацыянт ператварыўся ў махляра, а залётнік — у старога блазна. Ватрэн, напрыклад, які пад гэты час ужо з’явіўся ў доме Ваке, лічыў бацьку Гар’ё чалавекам, які хадзіў на біржу, і там, карыстаючыся даволі энергічным выразам з мовы фінансістаў, пашчыпваў на рэнце пасля таго, як збяднеў. To казалі, што ён — дробны ігрок з тых, што выпрабоўваюць шчасце і выйграюць штовечар па дзесяць франкаў. To яго запісвалі ў шпіёны тайнай паліцыі, але Ватрэн сцвярджаў, што ён не такі хітры, каб быць ім. Бацька Гар’ё быў яшчэ скнараю — ліхвяром, што дае ў пазыку грошы на кароткі тэрмін, і іграком у латарэю, які ставіць заўжды на адзін і той жа нумар. Ён ператварыўся ў нейкае таямнічае ганебнае стварэнне, хваравітае, распуснае. Аднак, якімі б гнюснымі не былі его заганы і паводзіны, варожасць не даходзіла да таго, каб яго прагнаць: грошы ж за пансіён ён плаціў. Да таго ж ён нават карысць прыносіў, бо калі
нехта быў не ў гуморы, спаганяў злосць кпінамі ды здзекамі з яго.