• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    Лёнік схапіўся за жывот і сказаў:
    — Я не магу... Дрэнна сябе адчуваю.
    — А ў мяне сёння «хатні каранцін», маці забараніла выходзіць з двара,— пачаў адгаворвацца «Метэор», так празвалі хлопчыкі Вадзіка з трэцяй кватэры за яго празмерную непаседлівасць.
    — У такім выпадку застаюцца Толік і Косця.
    — А што?! Я магу...— адразу ж закрычаў Толік.— Толькі без яго... без Косці.
    — У чым справа? — запытаўся Гоша па праву самага раіпучага.
    — Ты яшчэ пытаешся?! 3 ім жа немагчыма!.. Учора на стадыён разам хадзілі, дык нейкая «морквачка»: «Вой, Валя... Гэта ж Каралёў!.. Той самы, што ў «Прыгодах Стасіка» здымаўся!»
    I пачалі паказваць пальцамі... На нас увесь стадыён, як на нейкае дзіва, глядзеў!.. Хай паказваюць на яго... Ён «славутасць»! А я?! Я проста Толік Засінец з дома нумар трыццаць пяць!
    — He выступай,— супакоіў яго Гоша.
    — 3 Косцем і я не пайшоў бы,— падтрымаў Толіка Лёнік.— Нядаўна мы з ім ездзілі на будоўлю кааператыва паглядзець на нашу новую кватэру... Дык ён жа ўсю дарогу то сумкі падносіў, то бабуляў пад руку вадзіў... У яго ж на твары напісана: «Можна мне дапамагчы вам?»
    Хлопчыкі гаварылі наперабой. Маўчаў адзін Косця. ён сапраўды здымаўся ў фільме «Прыгоды Стасіка» і сапраўды любіў дапамагаць...
    — Ну, хопіць,— строга сказаў Гоша.— Сказана — зроблена! У магазін ідуць Толік і Косця. Лёнік, аддай ім грошы!
    — Пайшлі, «кіназорка»,— незадаволена буркнуў Толік, нават не зірнуўшы на Косціка.
    ...У магазіне было вельмі людна і шумна. Хлопчыкі адразу скіравалі ў аддзел «Спорттавараў» і... разгубіліся: на белым аркушы паперы, прымацаваным да вяроўкі, было напісана «Пераўлік»!
    — Што будзем рабіць? — запытаўся Косця.— Пойдзем у іншы магазін?
    — Чакай...— Толік азірнуўся, быццам нешта шукаючы.— У мяне ідэя!.. Вунь аддзел цацак... Там часам прадаюць пісталеты з гумовай пры96
    соскай... Можна купіць некалькі. Гэта даволі танна. Укладзёмся ў рубель...
    — Давай,— пагадзіўся Косця.
    У аддзеле цацак хлопчыкі адразу ж засяродзілі сваю ўвагу на вялікім гурце людзей.
    — Ай, які натоўп!.. Тут, напэўна, нешта здарылася... Давай паглядзім! — з гэтымі словамі Толік пацягнуў Косцю ў цэнтр натоўпу...
    — Неверагодна!.. Як можна згубіць такое маленькае дзіця, ды яго ж яшчэ трэба на руках насіць.
    — Маці, напэўна, маладая... Загледзелася на вітрыну, а яно і адбеглася!
    — Хоць бы па радыё перадалі!.. Недзе ногі збіла, шукаючы,— чулася з усіх бакоў, пакуль хлопчыкі прабіваліся ў цэнтр. Там яны пабачылі дзяўчынку. Яна моцна плакала, выціраючы кулачкамі свае зіхоткія чорныя вочкі.
    — Мая ты маленькая, вазьмі цукерачку,— схілілася над ёй нейкая жанчына.— He бойся, знойдзецца твая мама.
    Дзяўчынка адняла кулачок ад твару, зірнула на цукерку, пасля на незнаёмых людзей вакол і раптам... засмяялася.
    Стасік!.. Стасік!..— радасна закрычала яна і кінулася да Косціка.
    Натоўп з палёгкай уздыхнуў...
    — Нарэшце, знайшоўся!.. Як жа ты мог адпусціць ад сябе сястрычку?!
    — Я на месцы тваёй маці дала б сёння табе бярозавай кашы!
    У другі раз за руку прывяжы і ні на крок ад сябе не адпускай!
    Галасы былі вельмі ўзбуджаныя, і здавалася, не аціхнуць...
    — Зноў уліп,— злосна прашаптаў Толік.— Адмаўляйся хутчэй... Кажы, што не тваё дзіця.
    А Косцік маўчаў. Разгублена пазіраў наўкол, заўважаючы, што натоўп пачынае рассейвацца. Людзі разыходзіліся па сваіх справах.
    — Стасік! Стасік!..— дзяўчынка тузала Косціка за руку.— Ты залезеш у клетку з тыграм?
    — Угу-у-у, залезе! —т адазваўся Толік і звярнуўся да Косці: — Трэба ісці ў дырэкцыю магазіна, здаваць дзіця...
    А што дырэкцыя? Трэба шукаць маці!
    — Мне смешна, Каралёў! Як ты яе адшукаеш?!
    — Пайду да выхада... Павінна ж яна выйсці з магазіна?
    — А-а! — Толік махнуў рукой.— Ты б лепш маску сабе купіў.— I рушыў за Косцікам, які, узяўшы дзяўчынку за руку, шпарка зварочваў да выхада. Там ён хутка і зручна ўладкаваўся на прыступках. Дзяўчынка адразу села да яго на калені і запытала:
    — А дзе твой слон?
    Косцік паглядзеў на Толіка, не ведаючы, што адказаць. Толік злосна пасміхнуўся:
    — Дома слон!.. У ванне стаіць!
    — Пад душыкам? — дзяўчынка звонка засмяялася і запляскала ў ладкі.
    А час бег... 3 магазіна выходзілі жанчыны, але ніхто з іх не звяртаў ніякай увагі на дзяўчынку. Хлопчыкі засумавалі...
    — Што ж рабіць? — не без хвалявання запытаўся Косцік.
    — Нічога! — развёў рукамі Толік.— У міліцыю трэба завесці.
    — He хачу ў міліцыю,— паспрабавала заплакаць дзяўчынка.— Хачу са Стасікам у клетку з тыграм...
    — Ну што ты сядзіш, пойдзем! — Толіку карцела хутчэй пазбавіцца ад дзяўчынкі.— Напэўна, маці даўно пазваніла ў міліцыю. Дзяўчынку недзе цяпер шукаюць... А мы сядзім на прыступках і «тралі-валі» разводзім!
    — Добра!.. Хадзем!..— Косцік узяў малую за руку, і яны рушылі да перахода праз вуліцу.
    — Там... за вуглом, міліцыя,— сказаў Толік, як толькі яны зноў апынуліся на шумным тратуары, і дадаў: — Бліжэйшая...
    На гэты раз дзяўчынка ніяк не адрэагавала на яго словы, уся яе ўвага была засяроджана на вялікім фантане ў цэнтры плошчы, якую яны цяпер пераходзілі.
    — Стасік!.. Стасік!..— сказала яна.— А ты залезь у фантанчык... Там залатая рыбка!
    — Со-о-ом! — адазваўся Толік.
    — Навошта ты палохаеш дзіця?!
    — Ого-о, які клапатлівы!.. Дык, можа, сапраўды залезеш у фантанчык? Ты плёскаўся ў ім у кінафільме!— Толік засмяяўся.— Ну што ж ты марудзіш? Давай распранайся!
    Косцік маўчаў. Дзяўчынка таксама прыціхла, адно Толік не супыняўся:
    — Эх, ты-ы!.. Ды ты, аказваецца, баязлівец!.. Толькі ў кіно ў фантанчыках і плёскаешся!
    — Ах, так!.. Трымай дзяўчынку!.. — і Косцік не распранаючыся кінуўся да фантана...
    — Каралёў! Вярніся!..— Толік спрабаваў яго вярнуць.— Я пажартаваў...
    Але было позна. Зіхоткія, праменныя пырсжі пацеркамі ападалі на Косціка.
    — Хутчэй лаві залатую рыбку! — крычала дзяўчынка.
    Міліцэйскі свісток заглушыў яе тоненькі галасок.
    — Прозвішча? — праз некалькі хвілін пытаўся ў Косціка міліцыянер.— Імя?..— Потым ён сказаў: — А табе вядома, што купацца ў вадаёмах культурнага прызначэння забаронена?
    — Гэта не вадаём, а фантан,— удакладніў Косцік, выціскаючы з майкі ваду.
    — Тым больш!.. — твар міліцыянера не абяцаў нічога добрага.
    — Таварыш!.. Таварыш міліцыянер! — закрычаў Толік.— Я вам усё растлумачу... Гэта ж Каралёў... Ну той самы, што ў «Прыгодах Стасіка» здымаўся... Ен і там таксама ў фантане плёскаўся! А гэта... побач з ім— дзяўчынка!.. Яна згубілася!..
    — Згубілася? — перапытаў міліцыянер, і адразу ж голас яго памякчэў.— Як цябе завуць? — лагодна звярнуўся ён да дзяўчынкі.
    — Ліна...
    — Скварцова?
    — Угу-у...— кіўнула дзяўчынка.
    Едзем!.. Бярыце дзіця, і едзем! — хутка сказаў міліцыянер хлопчыкам.— Маці хвалюецца... Кожныя дзесяць хвілін звоніць у міліцыю!.. Гэй, таксі!.. Таксі!..— і, калі спынілася машына, сказаў: — Плошча Свабоды, 47!
    I яны паехалі...
    — А ты што, сапраўды лазіў у клетку з тыграм? — запытаўся ў Косціка міліцыянер.
    — Лазіў!.. Толькі тыгры былі з цырка!
    А-а!.. Гэта нецікава! Цыркавыя тыгры дрэсіраваныя!
    — He скажыце! — адказаў Косцік.
    А дзяўчынка закрычала:
    Цікава!.. Цікава!.. Хачу са Стасікам У цырк!
    — Будзе табе «цырк» дома! — сказаў міліцыянер.
    Машына пад’язджала да плошчы Свабоды.
    ...Дзверы кватэры адчыніла жанчына. Ледзь толькі ўбачыла дзяўчынку, кінулася да яе:
    — Ліначка!.. Мая Ліначка!..
    — Дзяўчынка была знойдзена ля фантана! — адрапартаваў міліцыянер.— Яе суправаджалі вось гэтыя маладыя людзі.
    — Ай, божа мой! — закрычала жанчына.— Гэта ж хуліганства!.. Замест таго каб заявіць у міліцыю, яны павялі дзіця да фантана!
    — Пайшлі! — Толік тузануў Косціка за руку і дагаварыў ужо на лесвіцы: — Што?.. Праглы нуў «пілюлю»?
    У двары хлопчыкі спыніліся...
    — Куды цяпер? — запытаўся Косцік,—Пойдзем у магазін?
    Толік паглядзеў на ято доўгім позіркам, хвіліну-другую памаўчаў, пасля сказаў:
    — 3 табою, Каралёў, ні ў якім разе!..
    * * *
    — Калі б я быў на месцы Косці Каралёва,— сказаў самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў,— мне было б вельмі сумна ад таго, што мой учынак не ацанілі! Маці дзяўчынкі, можна сказаць, несправядліва пакрыўдзіла яго... Аказваецца, і за добрую справу не заўсёды можна пачуць словы падзякі!
    — Але хіба толькі дзеля гэтых слоў робяцца ўсе добрыя справы? — нечакана запытаўся самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў.
    — Я гэтага не сказаў...— адказаў самы старэйшы хлопчык.— Ды толькі пагадзіся са мной: добрае слова заўсёды прыемна чуць, тым больш калі яно заслужанае!
    — Добрае сло-ова!.. Добрае сло-ова!..— раскрычаўся самы маленькі цікаўны хлопчык.— Асабіста мне ўсё роўна, што скажуць, абы толькі тое, што я зрабіў сапраўды было добраю справай!.. Вы згодны са мной? — звярнуўся ён да ўсіх астатніх цікаўных хлопчыкаў.
    — Згодны!.. Згодны!..— закрычалі цікаўныя хлопчыкі.
    — Я таксама згодна з табой,— сказала дзяўчынка Галенка.— Чалавек робіць добрыя справы не за словы падзякі, а таму што ён сам добры чалавек.
    — У кожным чалавеку дабрыня самая важная рыса яго характару...— падтрымаў Галенку самы маленькі цікаўны хлопчык.
    — Адна з самых важных,— паправіла самага маленькага хлопчыка Галенка, і, відаць, ёй хацелася дадаць, што ДАБРЫНЯ — гэта яшчэ адно яе «Я», але яна толькі махнула рукой і сказала:—ДАБРЫНЯ — цудоўнае «Я» любога чалавека... А што тычыцца маці гэтай дзяўчынкі, дык, відаць, яна была проста незвычайна ўсхва104
    лявана, таму і сказала зусім не тыя словы, якія трэба было сказаць. А зараз, хочаце, я раскажу вам пра чалавека, які ніколі нікому ні ў чым не мог адмовіць, таму што ў яго быў вельмі мяккі і добры характар?!
    Хочам!.. Хочам!.. Калі ласка!..— пачуліся галасы.
    Пасля чаго Галенка на хвіліну ўявіла сваю бабулю і, падрабляючыся пад яе голас, пачала расказваць цікаўным хлопчыкам казку
    Пра старога мудрага бацьку і добрага сына
    Было гэта вельмі даўно... Такдаўно. што мая праліра пра бабуля тады нават яшчэ і не нара дзілася. I не было на зямлі ні самалётаў, ні машын, ні цягнікоў... Толькі лясы былі ды лясы і дзе нідзе вёскі, а вялікія гарады ад гэтых вёсак былі всльмі далёка.
    Людзі ў вёсках жылі разумна, але бедна. I вось у адной такой вёсцы жыў мудры стары чалавек, і быў у гэтага чалавека сын. Якуіо б ра боту ні рабіў бацька, сын заўсёды быў побач і заўсёды гаварыў старому бацьку: