Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

Раіса Баравікова
Выдавец: Юнацтва
Памер: 134с.
Мінск 1990
34.44 МБ
— А хочаш, зараз пойдзем у звярынец? Тут амаль побач, нейкіх трыста метраў...— I падумаў: «Пагляджу на тваю рэакцыю, тыгра, напэўна, спалохаешся. Такія паласацікі наўрад ці водзяцца на тваёй планеце».
Зося ахвотна пагадзілася.
— Я люблю звярынец! — сказала яна.— Там заўсёды такія сюжэты паяўляюцца! Самыя сапраўдныя мульцікі!..
— Сюжэты? — не зразумеў яе Валодзька.
— Хочаш, раскажу?
— Хачу.
Валодзьку сапраўды было цікава. Ён уявіў, што зараз пачуе пра шарападобныя травы, дрэвы, кусты...
Зося пачала расказваць, нібыта чытала па кнізе, весела, з азартам:
— Да прыкладу, возьмем слана. Звычайны слон, а ён жа — голы... У мядзведзя, у зайца, у лісіцы ёсць футра, а ў слана няма... I аднойчы лісяня, скажам, у Белавежскай пушчы, вырашыла паслаць слану ў заапарк апратку, а яе ж трэба пашыць ці звязаць. I вось закіпела работа. Зубры далі шэрсці на шапачку, на шалік. Іх звязала ваўчыха. А старая рысь наткала палатна, і вожык пашыў пінжак. Уяўляеш, пінжак слану! Потым звяры запакавалі ўсё гэта ў пасылку і адаслалі. Як жа ўзрадаваўся слон! Адразу надзеў пінжак, нацягнуў на галаву шапачку, шыю абкруціў шалікам і... сфатаграфаваўся! Уяўляеш, фотаздымак прыйшоў у Белавежу — слон у шапачцы — і надпіс: «Сардэчнае дзякуй, звяры!» Ты ўяўляеш?!
— Уяўляю,— задуменна адказаў Валодзька.
— Паспрабуй цяпер ты расказаць які-небудзь сюжэт,— прагіанавала Зося.
Вочы ў Валодзі заіскрыліся. «Ну, зараз я табе раскажу, сюжэт»,— падумаў ён і адразу пачаў:
— На берагах Аланкі прызямліўся невядомы міжпланетны карабель. На Зямлі ён доўга не затрымліваўся, але затое пакінуў аднаго з членаў экіпажа. Есць меркаванне, што гэта можа быць падлетак: хлопчык ці дзяўчынка. Бацька прынёс дзіўную водарасць пад умоўнай назвай «Дзіцячы гадзіннік»...
— Чакай, чакай! — перапыніла Валодзьку дзяўчынка.— Ты раскажы свой сюжэт.
— Я і расказваю,— Валодзька абурыўся.
Зося засмяялася.
— Гэты сюжэт быў учора па тэлебачанні,— сказала яна.— У перадачы «Навуковая фантастыка і трошкі мары». Якраз ён і быў «трошкі мары». Эх ты, Валодзька! — у Зосьчыным голасе пачуліся ноткі дзеда Васіля.
— Звярынец вунь...— глуха сказаў хлопчык, паказваючы вачамі.
— Закрыты-ы,— расчаравана працягнула Зося.— Зноў вінаваты панядзелак. I тут выхадны.
— Мне трэба дадому,— сказаў Валодзька.
I зноў яны ехалі ў аўтобусе. Зося пазірала ў акно. У думках яна шкадавала, што праз некалькі дзён ёй трэба вяртацца дадому, у невялікі гарадок, дзе яна жыла разам з бацькамі, што хутка трэба будзе ісці ў школу і толькі ва ўспамінах застанецца вось гэтая вуліца, гэты аўтобус і дзіўны хлопчык Валодзька, які сядзіць побач. А Валодзька таксама пазіраў у акно і таксама думаў: «Яна, напэўна, прыехала да некага ў госці. А было б добра, каб жыла побач і хадзіла ў нашу школу... Мы разам вярталіся б з урокаў і час ад часу ездзілі б у кафэ «Пінгвін», дзе прадаецца смачнае марожанае з чарнічным варэннем...»
Вадзіцель аўтобуса аб’явіў прыпынак, і калі яны выйшлі, здаля на сцяжынцы, што вяла да дома, у якім жыў Валодзька, заўважылі постаць Кандрата, а потым і голас яго пачулі:
— Гэй, Валодзька, цябе маці шукала... Ну і ўсыпле яна табе!
У адказ Валодзька чамусьці вельмі задаволена засмяяўся.
* * *
Галенка і сама задаволена засмяялася. У гэтым яе апавяданні дзяўчынцы болып за ўсё падабаліся словы Кандрата: «Гэй, Валодзька, цябе маці шукала... Ну і ўсыпле яна табе!» У іх відавочна чулася непрыкрытая зайздрасць: Кандрату, напэўна, таксама хацелася бліжэй пазнаёміцца з дзяўчынкай Зосяй. Так думалася Галенцы, а ўслых яна спыталася ў цікаўных хлопчыкаў:
— Вам спадабалася маё апавяданне?
I цікаўныя хлопчыкі адказалі ёй не адразу. Таму што кожны з іх думаў, што было б вельмі добра, каб дзяўчынка Галенка раптам апынулася на іх планеце. Яны паказалі б ёй сваю сінюю-сінюю траву, і яна, напэўна, была б вельмі здзіўлена ад таго, што вада ў рэчках на планеце Цікаўных Хлопчыкаў аранжаваяаранжавая, як Галенчын бант. Але, на жаль,
дзяўчынка Галенка была вельмі далёка ад іх, і ім заставалася толькі адно — хорам адказаць:
— Нам спадабалася апавяданне!.. Вельмі спадабалася!..
А самы маленькі з хлопчыкаў, які быў і самым цікаўным, сказаў, звяртаючыся да Галенкі:
— Нам не даводзілася сябраваць з дзяўчынкамі, таму піто на нашай планеце жывуць адны хлопчыкі. Але калі б, да прыкладу, тваёй планеце, якую мы завём Блакітнай Зоркай, пагражала небяспека, мы б усе ўсталі на яе абарону.
Галенцы незвычайна спадабаліся словы самага маленькага і самага цікаўнага з хлопчыкаў. Яна была вельмі расчулена, таму радасна адказала:
— Ах, я дзякую вам... Я з самага пачатку нашага знаёмства здагадвалася, што вы адважныя хлопчыкі і што ў вас высакародныя сэрцы.
Галенка зноў задумалася, але на адну толькі хвілінку, таму што вельмі хутка прапанавала цікаўным хлопчыкам:
— А хочаце, я раскажу вам адну казку, якую пачула ад сваёй бабулі, калі я была зусім яшчэ маленькай? Оо, колькі казак ведае мая бабуля! Незлічонае мноства. Шкада, што вы не можаце пазнаёміцца з ёй. Але слухайце казку! А потым вы мне раскажаце, пра што яна?! Так заўсёды пыталася ў мянобабуля.
I цікаўныя хлопчыкі, вядома, пагадзіліся і настроіліся ўважліва слухаць Галенку, бо яны ж былі вельмі цікаўныя.
Галенка расказвае цікаўным хлопчыкам казку пра цуда-мастака і Блакітную Вежу
Калісьці жыў на свеце мастак. Быў ён малады, прыгожы і вясёлы. Прачнуўся аднаго ранку мастак, выйшаў на ганак роднае хаты і ажно засмяяўся ад задавальнення: пад самым акном хаціны шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце; трошкі далей цвіў вішнёвы садок, ля нізенькага плота сядзеў каток-мурлыка, і зусім блізенька ад катка маці мыла посуд...
Радасна стала мастаку: столькі цяпла было ў гэтым мілым куточку. Раптам ён бачыць — народ валам валіць, музыкі ў бубны б’юць, смех, гоман, песні...
— Што такое? — пытаецца мастак у маці.
А маці яму адказвае:
Гэта, дзетачка, наш кароль жэніцца! Маладую жонку ў свой палац вязе!
Выбег мастак на вуліцу, пачаў пытацца ў людзей:
— Пакажыце!.. Дзе кароль?!. Дзе кароль з маладою жонкай?!
I неўзабаве пабачыў карэту, а ў ёй караля і яго маладую жонку. I такою яна прыгажуняй здалася, што пачаў мастак яе маляваць, проста на дарозе, звычайным кіёчкам...
Раззлаваўся кароль, загадаў сваім стражнікам, каб кінулі мастака ў цямніцу, што знаходзілася ў Блакітнай Вежы аднаго з каралеўскіх палацаў, які стаяў далёка-далёка, на адзінокай скале, з усіх бакоў абкружаны сінім морам.
Аддаў кароль свой загад, дый забыўся пра мастака. Год прайшоў. Тры гады прайшло, вось 28
ужо і дзесяты год мінаецца, а мастак усё сядзіць у Блакітнай Вежы. Нікога і нічога не бачыць ён, акрамя каралеўскай варты ды маленечкага каменнага дворыка ўнізе.
— Гэй, варта! — крыкнуў аднойчы мастак.— Колькі 'год я знаходжуся ў гэтай вежы, і ніводнага разу за гэты час мая нага не ступала на зямлю. Выпусціце мяне хоць на хвілінку!
I столькі ў яго голасе было адчаю, што стражнікі выпусцілі мастака ў маленечкі каменны дворык — унізе ля Блакітнай Вежы.
«Які ён шэры і халодны, гэты дворык! — падумаў мастак.— Хоць бы адзін зялёны лісточак мільгануў на ім ці прабілася хоць бы адна кволая зялёная травінка...»
Але не было ні зялёнай травінкі на дворыку, ні зялёнага лісточка! Цяжка ўздыхнуў мастак, гледзячы на халодны камень, і ўявілася яму далёкае, што назаўсёды засталося ў памяці.
Ен уявіў, як пад самым акном хаціны шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце, трошкі далей цвіў вішнёвы садок, ля нізенькага плота сядзеў каток-мурлыка, і зусім блізенька ад катка маці мыла посуд... I дзіва! Гэты малюнак, які мастак уявіў да дробязі, пачаў ажываць... Мастак працёр свае вочы — малюнак не знікаў, ён рабіўся ўсё болып і болып выразным, ды такім, што можна было палічыць кветкі на самай блізкай вішнёвай галінцы...
— Гэта міраж!.. Міраж!..— закрычаў мастак.
Ен упаў на халодны камень і горка-горка заплакаў, а побач... пад самым акном хаціны шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце, і трошкі далей цвіў вішнёвы садок, ля нізенькага плота сядзеў каток-мурлыка, і зусім блізенька ад катка маці мыла посуд...
Стражнікі з жахам прыціскаліся да сцяны Блакітнай Вежы.
— Гэты мастак — чарадзей! Ен — чарадзей! — перапалохана крычалі яны.— Ен намаляваў малюнак у паветры!..
Варта схапіла мастака і зноў павяла ў Блакітную Вежу. А вечарам, як толькі сонца схавалася за сіняе мора, стражнікі вырашылі паслаць ганца да караля, каб расказаць, якое дзіва-дзіўнае ім давялося бачыць...
Тры дні і тры ночы плыў ганец па сінім моры. Два дні і дзве ночы ішоў ганец па сушы, нарэшце, убачыў ён каралеўскі палац, а ля палаца натоўп вялікі стаіць, і вельмі хвалююцца людзі — крычаць, рукамі размахваюць...
Прабраўся ганец праз натоўп да каралеўскага палаца, чуе, варта каралеўская людзей у войска запісвае... Тут і дазнаўся ганец, што суседні кароль на іх каралеўства вайною пайшоў і неўзабаве быць бітве вялікай.
Падышоў ганец да варты.
— Вядзіце мяне,— кажа,—да караля. Я —
ганец з таго астраўка ў моры, дзе знаходзіцца Блакітная Вежа.
I як толькі апынуўся ганец у пакоі, дзе сядзеў на сваім троне кароль, дык адразу і расказаў яму ўсё, што ведаў — і пра мастака, які дагэтуль знаходзіўся ў Блакітнай Вежы, і пра яго малюнак у паветры.
Спачатку кароль раззлаваўся, закрычаў з усяе сілы:
— Хто дазволіў выпускаць мастака ў дворык?! На гэта не было майго каралеўскага дазволу!..
А потым як засмяяўся, ажно з трона каралеўскага саскочыў! Падбег да ганца, абняў яго, закрычаў радасна:
— Малайчына!.. 3 добраю весткай да мяне прыйшоў!
I ў тое ж імгненне склікаў кароль да сябе ўсіх сваіх міністраў і расказаў ім пра мастака і яго паветраны малюнак і яшчэ такія словы сказаў кароль:
— Калі змог мастак намаляваць у паветры клён, і вішнёвы садок, і катка-мурлыку, і нават маці сваю... значыцца, ён зможа намаляваць у паветры і цэлае войска. Тады ніякі суседні кароль нам не страшны... Як убачаць ворагі, якая моца ідзе на іх, якая сіла неймаверная, дык адразу наўцёкі кінуцца з поля бітвы! — і закрычаў кароль: — Загадваю! Каб праз дзесяць дзён і
дзесяць начэй мастак быў дастаўлены ў каралеўскі палац!
Так і зрабілі. На адзінаццаты дзень стаяў мастак перад каралём і слухаў яго загад: