• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    — Не-не!.. He трэба!..— закрычаў самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў.— Гэтая расліна такая прыгожая! — яму хацелася сказаць, што Галенка таксама вельмі прыгожая, але замест гэтага ён толькі апусціў вочы.
    А тыя словы, якія яму хацелася сказаць, сказаў іншы цікаўны хлопчык:
    — Расліна ў тваіх руках, сапраўды, надзіва прыгожая! Але не настолькі, каб мы маглі не заўважаць, якая прыгожая ты сама.
    Галенка не хавала таго, што ёй прыемна чуць гэтыя словы. Яна звонка і шчасліва засмяялася, а потым сказала:
    — Я ведаю адну казку, якая толькі аздобіць нашу размову. Яе мне расказвала мама.
    I...
    Галенка расказвае цікаўным хлопчыкам казку, якая называецца «Тайна прыгажосці»
    Было гэта якраз у тую пару, калі з дрэў ападае лісце і ўсё часцей і часцей ідуць густыя халодныя дажджы. Некаторыя людзі завуць гэтую пару часам Нудных тыдняў. У гэты час і нарадзіліся ў аднаго чалавека дзве дачкі. Адна была такая прыгожая, што чалавек, як толькі зірнуў на яе твар, адразу сказаў жонцы:
    — Ведаеш, дарагая, такога твару я ніколі і нідзе не бачыў! Ён такі прыгожы, што, гледзячы на яго, немагчыма не адчуваць радаснага хвалявання. Гэта проста не дзяўчынка, а нейкі Прамень Радасці.
    Так яе і назвалі.
    Другая дачка нічым не адрознівалася ад іншых дзяўчынак, пра якіх нярэдка гавораць: «Дзіця як дзіця!» Яна была кірпаносенькая, з кругленькім тварам, праўда, бровы на гэтым твары былі вельмі выразныя, яны нагадвалі два тоненькія-тоненькія лісцікі! Бацька звярнуў на гэта ўвагу, і дзяўчынку назвалі — Двулісцік!
    Прамень Радасці і Двулісцік раслі вельмі хутка. I з кожным днём твар першай дзяўчынкі рабіўся ўсё болып і болып прыгожым. Пра яе хараство баяліся гаварыць услых, яно проста асляпляла, як асляпляе нас сонечны прамень лет-
    няй раніцай. Бацька незвычайна ганарыўся дачкою, ён нават не мог працаваць, калі Прамень Радасці была блізка. Кожную хвіліну з яго губ толькі і злятала:
    — Ты — наша сонейка!.. Ты — наша захапленне!.. Ты — наша шчасце!
    Нарэшце бацька склікаў Хатні савет і сказаў:
    — Яшчэ ніколі ў свЬце не было такой прыгожай дзяўчынкі, як наша Прамень Радасці, таму я і загадваю з усіх люстэркаў, якія ёсць у доме, пакінуць толькі адно: тое, што знаходзіцца ў пакоі, дзе жыве Прамень Радасці. 3 гэтага дня
    толькі яна мае права глядзецца ў люстэрка. Усім астатнім я забараняю гэта рабіць!
    Так яно і сталася. Праўда, бацькаў загад трошкі парушылі, таму што ў той жа самы дзень у пакоі, дзе жыла Прамень Радасці, замест аднаго павесілі восем люстэркаў!..
    «Якая яна шчаслівая!» — думала Двулісцік. Ёй цяпер і сукенкі шыюць самыя лепшыя, і словы гавораць самыя добрыя, а пра люстэркі з цягам часу і забылася. Яна вельмі часта працавала ў полі са сваёй стрыечнай сястрой і аднойчы была надта здзіўлена, калі паднесла гляк з вадою прахожаму чалавеку, які папрасіў піць, і ён замест «дзякуй» сказаў:
    — А ты робішся вельмі прыгожанькай дзяўчынкай, Двулісцік!
    Гэтыя словы прымусілі яе пачырванець, больш таго, ёй адразу схацелася запытацца ў стрыечнай сястры: «Няўжо я раблюся прыгожай?>, але яна пасаромелася, бо ўсе прывыклі гаварыць пра хараство той, якую звалі Прамень Радасці.
    Праходзілі тыдні і месяцы... Якой толькі работы не рабіла Двулісцік! I ўсё ў яе атрымлівалася хватка, добра, у ахвоту, а калі аднойчы яна выбегла са свайго двара, каб падхапіць карзіну, якая выпадала з рук незнаёмай бабулькі, тая ўскрыкнула:
    — Ай, якое прыгожае дзіця!. Дзяўчынка — сапраўдная прыгажуня!..
    Гэтыя словы Двулісцік чула ўсё часцей і часцей. I яна ўсё больш і больш рабілася ветлівай, паслухмянай, сардэчнай і працавітай. Здарылася так, што ў іх двор зайшоў адзін малады чалавек, бацькаў знаёмы. Ен хацеў папрасіць бацьку Двулісцік, таб той дапамог яму ў гаспадарцы. Але бацька ўжо некалькі тыдняў хварэў, маці так і сказала маладому чалавеку:
    — Цяжка хварэе наш гаспадар, як ён табе паможа? А сыноў у нас няма, толькі дзве дачкі!..
    I не паспеў той адказаць, як на ганак выбегла Двулісцік.
    — Мама!.. Мама!..— закрычала яна.— Я пайду замест бацькі!
    Малады чалавек не хаваў ад іх свайго захаплення:
    — I вам не страшна гэткую прыгажуню выпускаць з хаты?! — сказаў ён, гледзячы на Двулісцік.— Яе ж могуць выкрасці.
    Маці нічога не адказала хлопцу, але падумала: «А што б ён сказаў, каб пабачыў нашу Прамень Радасці? Вось дзе сапраўднае хараство!» I пашкадавала, што малады чалавек не можа пабачыць Прамень Радасці, таму што яна некалькі гадоў не выходзіла са свайго пакоя. Прамень Радасці ўсё не магла налюбавацца на сябе і днямі не адыходзіла ад люстэркаў, вывуча-
    ючы, можа, у мільярдны раз кожную сваю рыску.
    — Я — самая прыгожая!.. Я — самая прыгожая! — безупынку шаптала яна.
    Малады чалавек оазвітаўся з маці, шчасліва пасміхнуўся Двулісцік, і ёй упершыню схацелася паглядзець на сябе ў люстэрка, каб дазнацца, якая ж яна.
    «Мне трэба пайсці ў пакой, дзе жыве Прамень Радасці,— падумала Двулісцік.— Няўжо сястра не дазволіць мне хоць разок зірнуць у люстэрка?!» — і яна пастукалася ў дзверы пакоя, дзе было аж восем самых розных люстэркаў.
    — Ты хто?! — запыталася Прамень Радасці, як толькі Двулісцік пераступіла парог.— Хто табе дазволіў зайсці сюды?!
    — Я твая сястра — Двулісцік! Няўжо ты мяне не пазнаеш?! Мне хочацца хоць разок паглядзець у люстэрка.
    Прамень Радасці спачатку проста здзіўлена глядзела на Двулісцік, а потым пачала кулакамі біць у сцены і крычаць:
    — Татка!.. Мамка!.. Сюды!.. Хутчэй бяжыце сюды!
    Двулісцік так і не паспела зірнуць у люстэрка. Прыбегла маці.
    — Яна хоча паглядзець на сябе ў люстэрка! — закрычала Прамень Радасці, паказваючы 58
    на Двулісцік.— Я не хачу бачыць у сваім пакоі такую сястру!
    I ўпершьіню ў сваім жыцці Двулісцік была пакарана. Яе закрылі ў вялізным склепе і сказалі:
    — Будзеш тут сядзець цэлы дзень і цэлую ноч. Ты не паслухалася! Табе схацелася паглядзець у люстэрка!.. I вось — мы цябе караем!
    Склеп быў цёмны, халодны і пусты. Двулісцік не баялася цемры, ёй стала толькі трошачкі страшна, калі з поўначы пачала нацягвацца вялікая хмара і яна бачыла ў малюсенькае акенца, як зусім блізка бліснула маланка. Загрымеў гром.
    «Якая страшная навальніца!» — падумала Двулісцік.
    Яна прыціснулася да халоднай і мокрай сцяны склепа і нечакана для сябе заснула. Прачнулася ад цішыні. Было так ціха, як заўсёды бывае пасля вялікай навальніцы. Двулісцік чула, як б’ецца сэрца, і думала пра тое, што ёй засталося зусім мала сядзець у гэтым пустым змр'очным склепе: толькі да раніцы! Але вось яна пачула нечы ўздых, потым шоргат зусім побач з ёю, a потым яшчэ раз — уздых! Ад нечаканасці яна нават выбегла на сярэдзіну склепа.
    «Я не адна! — мільганула думка.— Тут яшчэ нехта ёсць!» I Двулісцік запыталася:
    — Хто ты?.. Адзавіся!.. Я чую твае ўздыхі!
    Спачатку было маўчанне, а потым пачуўся вельмі прыемны голас:
    — Я твая Тайна Прыгажосці! I жыву я дзякуючы тваёй працавітасці. Я заўсёды — пры табе: дзе — ты, там і я!
    — Мая Тайна Прыгажосці?! — здзіўлена прашаптала Двулісцік.
    — Так...— сказаў той жа самы голас.— Але ты заўсёды помні пра тое, што ў кожнай дзяўчынцы жыве свая Тайна Прыгажосці.
    *г*
    Тут Галенка трошкі збянтэжылася і разам з тым вельмі выразным голасам сказала:
    — Прыгажосць — таксама адно з маіх «Я»!
    Яна паправіла спаднічку сваёй амаль паветранай сукенкі і цяпер чакала, што скажуць на яе словы цікаўныя хлопчыкі, але яны маўчалі, і маўчанне ўсё болын і больш зацягвалася.
    I адкуль было ведаць Галенцы, што на планеце Цікаўных Хлопчыкаў адбывалася нешта зусім нечаканае. He паспела Галенка сказаць сваё апошняе слова, як нехта заўважыў, што ля самага маленькага тэлескопа няма самага маленькага з цікаўных хлопчыкаў!
    — Дзе ён?! — запытаўся самы старэйшы
    цікаўны хлопчык, і ўся планета ператварылася ў адзіны гул: «Дзе ён?! Дзе ён!? Дзе ён?!> Нехта нават пабег да ракі, дзе аб шэра-дымны бераг, парослы сіняю-сіняю травою, неспакойна білася аранжавая-аранжавая хваля! Але самага маленькага з цікаўных хлопчыкаў нідзе не было. Ён з’явіўся нечакана і, сапраўды, быў такім маленькім, што з вялікай цяжкасцю цягнуў футарал, дзе ляжала самая звычайная скрыпка.
    — Ву-у-ух! — цяжка ўздыхнуў самы маленькі з хлопчыкаў і асцярожна паклаў футарал са скрыпкай ля свайго тэлескопа.
    — Навошта?! Навошта ты яе прынёс?! — пачалі дапытвацца цікаўныя хлопчыкі.
    — Каб Галенка ведала, што ў мяне ёсць скрыпка!
    — Але ж яна не пабачыць яе!.. Гэта толькі мы можам бачыць Галенку ў свае тэлескопы.— I самы старэйшы цікаўны хлопчык сказаў амаль недаравальнае: — Іграць на ёй ты, на жаль, не ўмееш!
    Але самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў не пакрыўдзіўся! Ён проста паглядзеў у свой тэлескоп, пабачыў сумны твар Галенкі, якой здалося, што пра яе зусім забыліся цікаўныя хлопчыкі, і яна цяпер думала: «Ах, навошта я сказала, што прыгажосць — гэта таксама адно з маіх «Я». Хлопчыкі могуць папракнуць мяне ў нясціпласці».
    I вось якраз у гэты момант самы маленькі цікаўны хлопчык запытаўся ў Галенкі:
    — А ты ўмееш іграць на скрыпцы?
    I яна адказала яму:
    — Не!.. На скрыпцы іграць я не ўмею!.. Але затое іграю на піяніна.— А потым спытала: — А навошта табе трэба ведаць пра гэта?
    I самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў сказаў ёй:
    — Твая музыка, напэўна, натхняла б мяне на самыя вялікія подзвігі!
    Ён сказаў гэта вельмі сур’ёзна, але Галенка ў адказ засмяялася і весела сказала:
    — Усюды ўсе хлопчыкі мараць пра подзвігі. Я ў гэтым пераконвалася неаднойчы.
    — Ты ўпэўнена? — спытаў самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў.
    — Упэўнена! — адказала Галенка.— Гэта відаць нават з самага кароценькага апавядання, якое нядаўна расказаў мне тата, але я падумала, што гэта ён расказаў пра сябе. Нашы таты і мамы таксама ж былі некалі маленькімі і нярэдка любяць успамінаць пра сваё маленства, хоць і саромеюцца, і тады гавораць, што проста ёсць такое апавяданне.
    I Галенка расказала цікаўным хлопчыкам татава апавяданне, якое называецца «Няўлоўны»
    Неба палымнела. Уздрыгвала зямля ад далёкіх гарматных выбухаў. Час ад часу над лесам узлятала зялёная ракета. Андрэйка імчаў на Ka­ni, распараны, разагрэты. Займала дых, не хапала паветра. Страху не было, толькі жаданне:
    — Хутчэй!.. Хутчэй да сваіх!..
    Раптам наперадзе з’явіліся постаці... «Гэта ворагі!» — мільганула думка. I ў адно імгненне конь напружыўся, заржаў, і ўжо не конь пад Андрэйкам, а птушка з пунсовымі крыламі, якая імчыць яго над зямлёй. Андрэйка чуе, як пяюць травы, нібыта дзівосныя бомы, раса перакатваецца з галінкі на галінку, а ў рукі... Андрэйкавы рукі плыве вясёлка!.. Адхінуўся, зажмурыў вочы, расплюшчыў іх і... прачнуўся!