Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

Раіса Баравікова
Выдавец: Юнацтва
Памер: 134с.
Мінск 1990
34.44 МБ
— Заўтра на Зялёным полі пачнецца бітва... Маё войска сустрэнецца з войскам суседняга караля!.. Таму загадваю табе, нявольніку Блакітнай Вежы, намаляваць перад маім войскам яшчэ адно войска, ды такое вялікае, каб вораг, пабачыўшы яго, адразу кінуўся наўцёкі!..
— Але ж я не змагу гэтага зрабіць! — сказаў мастак каралю, ды кароль нават і не слухаў яго.
Ён загадаў стражнікам на тры замкі закрыць мастака, а назаўтра на самым досвітку вывесці яго на Зялёнае поле і паставіць перад каралеўскім войскам, каб ён загадзя намаляваў у паветры яшчэ адно войска. I ледзь толькі развіднела, як стражнікі адамкнулі ўсе тры замкі і павялі мастака на Зялёнае поле і загадалі хутчэй маляваць у паветры войска.
Паглядзеў мастак перад сабою — бачыць, на ўзгорку варожае войска стаіць, чуе, трубы звіняць, а воі варожага войска ў бой просяцца. Азірнуўся мастак назад — бачыць, каралеўскае войска стаіць. I, можа, у гэтым войску яго браты і суседзі стаяць. Зашчымела сэрца ў мастака, глядзіць ён на каралеўскіх вояў, і што ні твар, то ўсё нібыта знаёмы вельмі. А калі паглядзеў па баках, дык, увогуле, стала горка мастаку, аж
2 Зак. 1858
33
зайшлося сэрца: трава наўкола шуміць, сонца толькі-толькі ўзнімаецца, жыта непадалёку, здаецца, на вачах падрастае і быццам нават перапёлка крычыць у ім... I павеяла на мастака такім блізкім, такім родным, што ўміг уявілася яму тое даўняе, далёкае, калі пад самым акном хаціны шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце; трошкі далей цвіў вішнёвы садок, ля нізенькага плота сядзеў каток-мурлыка, і зусім блізенька ад катка маці мыла посуд...
I дзіва!.. Побач затрапятала ў паветры вішнёвая галінка. Мастаку нават здалося, што пялёсткі ціхенька ападаюць на зямлю, а маці адклала свой посуд і паглядзела ў вочы яму і туды, дзе стаялі воі караля і сярод іх, можа, былі яго браты ці суседзі. I кожны з вояў адчуў на сабе гэты позірк, і тады кожны яшчэ мацней узяўся за зброю...
Тут загрымелі трубы — пачалася вялікая бітва. I сам мастак кінуўся ў самую гушчу яе, і ўвесь час, пакуль ён біўся з ворагам, яму бачылася, як пад самым акном хаціны шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце; трошкі далей цвіў вішнёвы садок, ля нізенькага плота сядзеў каток-мурлыка, і зусім блізенька ад катка маці мыла посуд.
У той бітве войска караля перамагло! Варожыя салдаты беглі хто куды наўцёкі, і кароль так узрадаваўся, што тут жа на Зялёным полі аддаў
загад сваім стражнікам адпусціць мастака на волю: маўляў, хай ідзе ён, куды душа яго жадае!..
I пайшоў мастак за Зялёнае поле, пайшоў дарогамі і лугамі туды, дзе яго чакала хаціна, пад самым акном якой шумеў клён, ды такі прыгожы, як ніводнае дрэва ў свеце...
* * *
Галенчын расказ вельмі ўсхваляваў цікаўных хлопчыкаў. А самы маленькі сказаў:
— А можна я раскажу, пра што гэтая казка?
I Галенка пагадзілася, каб расказаў ён, і словы самага маленькага з цікаўных хлопчыкаў былі для яе не навіной, таму што самы маленькі з хлопчыкаў гаварыў пра чалавечае пачуццё, якое называецца л ю б о ў ю да ўсяго, што нам заўсёды дорага і блізка. Ен нават успомніў, з якім замілаваннем некалі маляваў свой вішнёвы садок і як пакутаваў ад таго, што доўга не мог падабраць адпаведны колер для лісця вішнёвых дрэў.
I якраз тут патрэбна сказаць, што на планеце Цікаўных Хлопчыкаў вішнёвае лісце мае той колер, які носіць хвіліна, якая аддзяляе вечар ад ночы. Менавіта гэты колер і не даваўся самаму маленькаму з цікаўных хлопчыкаў, на што Галенка здзіўлена сказала:
— Вой, як гэта дзіўна!.. Я нават уявіць не магу, якога колеру хвіліна, якая аддзяляе вечар ад ночы! — і гэтак жа здзіўлена запыталася ў цікаўных хлопчыкаў: — А якога колеру тая хвіліна, якая аддзяляе дзень ад вечара?!
I цікаўныя хлопчыкі хорам адказалі Галенцы:
— Гэтая хвіліна праменнага колеру!
На што Галенка падумала сама сабе: «Праменнага колеру, гэта значыць, залатая...»
I якраз у гэты момант загаварыў самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў. Вось што ён сказаў:
— Калі я застаюся адзін у кватэры, мне таксама хочацца маляваць. I я малюю. У мяне ёсць і каляровыя алоўкі, і фарбы.— Тут старэйшы цікаўны хлопчык уздыхнуў і дадаў: — Але малюнкі ў мяне атрымліваюцца нецікавыя. Я гэта разумею сам. Таму ніколі нікому іх і не паказваю.	,
— А ты пакажы! — сказала Галенка.
— Навошта? — I ў голасе старэйшага цікаўнанага хлопчыка пачулася роспач.— Калі малюнкі не радуюць мяне самога,— сказаў ён,— хіба яны могуць парадаваць некага іншага?!
— Ты не адчайвайся! — супакоіла яго Галенка.— Маляваць могуць не ўсе, і нічога страшнага ў гэтым няма.
Яна падумала і дадала, звяртаючыся да ўсіх цікаўных хлопчыкаў:
— А хочаце, я раскажу вам апавяданне, якое называецца «Першы канцэрт, або Гісторыя пра жалейку, хлопчыка Кастуся і скрыпку доктара Арэшкі»? Апавяданне я пачула ад адной дзяўчынкі, з якой пасябравала мінулым летам у піянерскім лагеры. Яно мне запомнілася.
У гэтым апавяданні ёсць хлопчык Лёнік, ёсць дзяўчынка Марыся, і я не ўпэўнена, што яна магла добра маляваць, але затое Марыся іграла на скрыпцы...
I, не чакаючы згоды цікаўных хлопчыкаў, Галенка пачала ім расказваць апавяданне
Першы канцэрт, або Гісторыя пра жалейку, хлопчыка Кастуся і скрыпку доктара Арэшкі
Лёнік Быхавец хуценька склаў сшыткі ў папку. Звязаў яе, сунуў у партфель. Сёння ён не застаўся ў групе падоўжанага дня і ўсё хатняе заданне рабіў дома, самастойна. «Фі-і, работа!.. На паўгадзіны, а ў школе сядзеў бы не адну...»— шчасліва думаў ён, адбіраючы патрэбныя на заўтра падручнікі і час ад часу пазіраючы ў акно..
На гэтыя позіркі была свая прычына: Лёнік чакаў... 3 хвіліны на хвіліну павінна была з’явіц-
ца машына — ён вельмі добра ўяўляў гэты вялікі грузавік «Трансагенцтва», і яго болып за ўсё цікавіла, хто ж будзе сядзець у кабіне. Ен ведаў, што калі сям’я пераязджае на новую кватэру, дык месца ў кабіне побач з шафёрам, звычайна, займаюць дзеці. I Лёнік уяўляў хлопчыка, якраз свайго аднагодка, дакладней, яму хацелася, каб у кабіне сядзеў хлопчык. Вось ужо трэці год ён жыве ў дзевятым пад’ездзе агромністага дома, і на ўвесь пад’езд ён — адзіны хлопчык! Астатнія ўсе дзяўчынкі — амаль у кожнай кватэры, а ў сям’і прафесара Петручэні, якая жыве над імі, іх ажно тры!
«Плакаць трэба ад такога суседства!» — заключыў Лёнік і каторы ўжо раз з надзеяй паглядзеў у акно...
«Вой, бабуля! — ледзь не ўголас крыкнуў ён.— Нешта ж хутка з магазіна вяртаецца,— і, падумаўшы, вырашыў: — Відаць, і ёй карціць хутчэй пабачыць новых суседзяў, таму і спяшаецца, каб не прапусціць машыну...» А бабуля ўжо адчыняла дзверы, і Лёнік выбег у прыхожы пакой, дапамог бабулі зняць плашч, узяў сумку з прадуктамі, панёс на кухню...
— О-о, яблыкі-і!.. Ну, бабулечка, ты малайчына!
— Еш... еш...— чуўся задаволены голас бабулі з другога пакоя.
Лёнік вымаў яблыкі з сумкі, потым выстаўляў на стол бутэлькі з малаком. Ен ужо і забыўся пра самае цікавае на той дзень, але голас бабулі нагадаў яму:
— Глядзі... Новыя нашы суседзі прыехалі!
— Дзе? — закрычаў Лёнік і кінуўся да акна, ля якога стаяла бабуля. Першае, што ён убачыў, гэта вялізны пунсовы бант і футарал, у якім звычайна музыканты носяць скрыпкі. Але вось дзверы кабіны расчыніліся шырэй, і на зямлю скочыла дзяўчынка ў пушыстай вязанай камізэльцы і штоніках, амаль гэткіх жа пунсовых, як і бант.
— Вельмі сімпатычная дзяўчынка,— сказала
бабуля і з прыемнасцю дадала: — Здаецца, акуратненькая... Вунь як асцярожна паставіла на лавачку футарал. Глядзі, Лёнік, глядзі!.. 3 машыны піяніна сцягваюць... О-о, дык нашы суседзі, здаецца, музыканты!.. Весела жыць будзем, Лёнік, а-а-а?! — бабуля любіла пажартаваць.
Лёнік адышоў ад акна, тым самым падкрэсліваючы, што яму ўсё гэта ўжо нецікава. Ён нават пацягнуўся і пазяхнуў. Потым падышоў да кніжнай паліцы, доўга выбіраў кніжку і, калі выбраў, папрасіў бабулю:
— Я пайду пачытаю... Можа, засну, дык у гадзін шэсць стукнеш у дзверы. Мне яшчэ трэба ў школу зайсці!
— Паспі... Паспі, унучак! — і тут жа бабуля ўскрыкнула здзіўлена: — Вой, яшчэ адна скрыпка і яшчэ... Ну-у-у, гэта ўжо робіцца цікавым!
Лёнік моцна бразнуў дзвярыма. Яго нават абурыла гэтая залішняя бабуліна ўсхваляванасць.
А вечарам ішоў дождж: дробны; густы, але вясёлы і цёплы. Лёнік не пайшоў у школу, куды, можа, і не трэба было яму ісці, а стаяў ля пад’езда, нацягнуўшы лёгкую куртачку на галаву, і быў адзіным, хто ў гэты час бавіўся ў двары. Ён то падстаўляў рукі пад дождж, то паднімаў невялічкія каменьчыкі і шпурляў іх пад невысокі плот, за якім пачыналася футбольнае поле, то проста глядзеў на маладзенькую траву і, дарэчы,
быў вельмі рады, што яна зялёная-зялёная... 3 усіх колераў, якія толькі ёсць на свеце, Лёнік у тую хвіліну не любіў адзін: пунсовы! Рыхтык, як бант у той дзяўчынкі. I разам з тым не мог не прызнацца сабе, што амаль з цікавасцю пазірае на раскрытыя вокны кватэры, куды зусім нядаўна ўсяліліся новыя суседзі. Адтуль чуўся мяккі жаночы голас:
— Марыся, піяніна паставім у тваім пакоі.
— Мамачка, дзякуй...
Лёнік чуў, як дзяўчынка ад радасці пляскала ў ладкі, і з яшчэ большай сілай нацягваў куртку на галаву, і было незразумела, ці то ратаваўся ён ад дажджу, ці то ад галасоў і гукаў, якія чуліся і чуліся з раскрытых акон кватэры, дзе ўладкавалася гэтая, як яму здалося, дзіўная сям’я.
Раніцай ён не спяшаўся ў школу. Ішоў, як ніколі, павольна, быццам абдумваў нейкае важнае рашэнне. «Трэба зайсці ў клас разам са званком,— думаў Лёнік.— Каб ніхто не распытваў пра новых суседзяў...» — і яму рабілася трошачкі сумна. Ен спадзяваўся, што ў суседстве будзе жыць хлопчык, і пра гэтае спадзяванне расказаў у класе. 3 гэтымі думкамі ён і заспяшаўся, яшчэ здалёку пачуўшы школьны званок: спазняцца яму таксама не хацелася.
«I ўсё-такі мог спазніцца!» — падумаў Лёнік, убачыўшы настаўніцу. Яна выкладала ў іх геаграфію, а цяпер стаяла ля акна, размаўляючы
з высокім мужчынам і дзяўчынкай. Гэтая дзяўчынка прыўзнімалася на дыбачкі, каб як мага далей зазірнуць у раскрытыя класныя дзверы, куды Лёнік хацеў незаўважна праскочыць.
— Глядзі, Марыся... Наш сусед,— нечакана для яго адазваўся мужчына. I ў тое ж самае імгненне Лёніку аж млосна стала ад такой, як яму здалося, дзёрзкасці. Дзяўчынка падышла да яго і неяк па-даросламу прывіталася: