• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    —Бацькі не ўключалі тэлевізар? — запытаўся Валодзька ў Каці.
    — He. А што?
    — Ды так,— Валодзька паціснуў плячамі.— Дзе наша праграма? Прынясі сённяшнюю газету.
    — А я не ведаю, якая сённяшняя,— адказала Каця.
    Валодзька пачаў шукаць газету, але яе нідзе не было. Прыйшла маці, бацька прачнуўся і пачаў глядзець тэлевізар. Потым вячэралі. Усё было, як звычайна, як кожны дзень, толькі незвычайныя думкі доўга не давалі заснуць Валодзьку.
    Ен злаваўся, што не знайшоў тэлевізійнай праграмы, думалася: трэба было расказаць бацькам пра пачутае. Але тады трэба было б расказаць і пра мяч, які ён загнаў, усё роўна як у вароты, у акно восьмай кватэры.
    Потым раптам ускокваў, ціхенька ішоў у Кацін пакой, падыходзіў да акварыума і гля-
    дзеў на дзіўную водарасць, якую прынёс бацька. Ен успамінаў Каціны словы пра дзіцячы гадзіннік і бачыў, што шар не ўсплыў. А чаму не ўсплыў? Значыцца, асяроддзе не тое, думаў Валодзька. I цяпер страшна было паверыць, што гэтая водарасць-шар можа быць з іншай планеты, але атрымлівалася, што так... У акварыуме яна не прыжылася.
    Ен зноў ішоў у свой пакой, спрабаваў заснуць, і калі ўсё-ткі заснуў, некалькі разоў паўтараў у сне: «На берагах Аланкі... водарасцьшар... птушыны базар...» Дзень, які закончыўся так таямніча, не мінаўся і ў сне.
    ...Прачнуўся Валодзька позна. Яркія промні ўжо высока скакалі па сцяне. Бацькоў не было дома, і Каця пайшла ў дзіцячы сад. На стале ляжала запіска: «Сняданак і абед у халадзільніку. Разагрэй». Гэта пісала маці. Валодзька раптам успомніў пра акварыум: «Цікава, як там тая водарасць?» I калі падышоў і глянуў, яшчэ раз пераканаўся: водарасць ляжала на ранейшым месцы.
    «Вось табе і дзіцячы гадзіннік!» —ён успомніў размову з Кацяй і хацеў нават засмяяцца, але падзеі мінулага вечара павярнулі на сур’ёзны лад...
    Трэба пазваніць бацьку, падумаў Валодзька, і спытаць пра дзяўчынку, у якой ён купіў водарасць. Дурань, чаму я не запытаўся ўчора?
    Гэтая ж водарасць нічым не звязана з забітым у акно мячом. Валодзька хутка набраў нумар тэлефона.
    — Тата, гэта я,— сказаў у трубку.— Раскажы, калі ласка, пра дзяўчынку, у якой ты купіў водарасць.
    — Дзяўчынка як дзяўчынка,— адказаў бацька.— Я спяшаюся на нараду. Ты паснедаў?
    Есці Валодзьку не хацелася.
    Быў трэці месяц летніх канікулаў. Пасля адпачынку ў піянерскім лагеры ўжо некалькі тыдняў Валодзька бавіў час дома. Перачытаў амаль усяго Жуля Верна і ў каторы ўжо раз перачытваў невялікі томік Конан-Дойла, але гэтым днём і чытаць не хацелася. Адна-адзіная думка не выходзіла з галавы: «Вось каб сустрэць тую дзяўчынку... з міжпланетнага карабля». I Валодзьку прыемна думалася, што гэта павінна быць абавязкова дзяўчынка, хаця, калі шчыра, дзяўчынак ён не любіў: задавакі, толькі і ведаюць банты завязваць!..
    Трэба паехаць у горад, вырашыў Валодзька. Пахаджу па вуліцах. Недзе ў глыбіні душы яго тлела жаданне сустрэць гэтую фантастычную госцю. Ен падышоў да акна, паглядзеў у двор...
    Знаёмая бабуля Наста сядзела на лавачцы, побач гуляла яе двухгадовая ўнучка. Непадалёку ад дома, у якім жыў Валодзька, быў дзі-
    цячы сад. Валодзьку нібы пацягнула туды, за невысокую агароджу, ён аж прыўзняўся на дыбачкі... На лаўцы, паабапал якой разлёгся кветнік, пазнаў знаёмую блакітную сукенку ў дробную белую бубачку. «Светка! — адзначыў ён.— Вунь куды залезла і, здаецца, не адна!»
    Светка была яго аднакласніца і нават жыла ў адным пад’ездзе з Валодзькам, толькі паверхам вышэй. I сапраўды, была яна не адна. Побач сядзела дзяўчынка ў ярка-зялёнай сукенцы. Валодзьку падалося, што ён бачыў яе ўпершыню, ва ўсякім разе не ведаў дзяўчынкі ў такой яркай сукенцы.
    «Трэба ўзяць бацькаў бінокль,— вырашыў Валодзька,— і добра разгледзець дзяўчынак!»
    Яго вельмі зацікавіла ярка-зялёная сукенка. Колер такі пранізлівы, як у той водарасці, што прынёс бацька.
    Пакуль шукаў бінокль, думаў пра Светку. Ну і не любіў жа ён яе. Успомніў, як вясной маці гаварыла са Светкай на лесвічнай пляцоўцы:
    — Светачка, дык ты падцягні нашага Валодзьку па матэматыцы!
    I з якім ж гонарам адказвала Светка. Здаецца, ён так і бачыў яе напышлівы твар з дробным рабаціннем на круглых шчоках:
    — Падцягну... Абавязкова падцягну, Валянціна Міхайлаўна!
    А пасля пасмейвалася, пазіраючы на Валодзьку. I недзе ў самым канцы чвэрці падышла да яго і сказала: «Уладзімір, сёння я зайду да цябе. Будзем займацца матэматыкай».— «Не трэба!» — цвёрда адказаў ёй тады Валодзька. Колькі ж незадаволенасці было ў яе капрызлівым «фі-і-і»!
    Валодзька выцягнуў з шафы бінокль, падышоў да акна, навёў бінокль на дзяўчынак. Задаволена засмяяўся, але чым болын ён углядаўся, тым хутчэй усмешка сыходзіла з твару. Дзяўчынка ў ярка-зялёнай сукенцы адкінула касу, і Валодзька ўбачыў даволі вялікую чорную плямку на шыі. Сэрца затахкала гулкагулка. А што, калі гэта і ёсць тая самая дзяўчынка? Раней жа не было такой у двары. А можа, зусім і не дзяўчынку пакінулі невядомыя астранаўты, можа, яны паслалі на Зямлю робата? Што ж тады атрымліваецца? Дзяўчынка ў ярказялёнай сукенцы робат, а чорная плямка на шыі — патаемная кнопка, націснеш і... дзяўчынка перастае рухацца ці, да прыкладу, пачне перадаваць у космас нейкія сігналы.
    «Трэба падысці да іх! — Валодзька не сумняваўся ў правільнасці свайго рашэння.— Але як падысці? — адразу ж узнікла пытанне.— Трэба, каб нейкая зачэпка была. Во, папрашу кніжку «Малыш і Карлсан» Астрыд Ліндгрэн. Некалі Светка хвалілася, што ў яе ёсць. А за-
    раз паспрабую пазваніць Кандрату. 3 ім будзе прасцей. Пошук невядомага аб’екта, можна сказаць, пачынаецца, і назавём мы яго...— Валодзька зірнуў на акварыум, падумаў,— правільна! Аперацыя «Дзіцячы гадзіннік».— Ен радасна шчоўкнуў пальцам па халодным шкле акварыума і амаль пабег да тэлефона...
    Неўзабаве хлопчыкі пераскоквалі цераз невялікую агароджу і рашуча набліжаліся да дзяўчынак, якія, зразумела, нічога падобнага не чакалі.
    Валодзька быў спакойны. Кандрат жа, не ведаючы, што да чаго, тузаў яго за руку:
    — Дык ты з-за кніжкі, толькі з-за кніжкі цягнеш мяне да іх?!
    — Добры дзень! — сказаў Валодзька, наблізіўшыся да лавачкі, на якой сядзелі дзяўчынкі. Кандрат здзіўлена паглядзеў на яго. Валодзька, якога ён ведаў з першага класа, быў сама ветлівасць.
    — Берасцень! —Светка аж вочы прыжмурыла.— Паглядзі, якія ў цябе красоўкі. Фі-і, колькі пылу! — і дадала: — А вось у Міколкі Мельніка красоўкі заўсёды чыстыя, як з магазіна.
    — А ў цябе затое сукенка ў бубачку,— адказаў Валодзька, зірнуўшы на свае красоўкі.
    — У шарыкі...— хіхікнуў Кандрат.
    — Шар — гэта цела, якое валодае мінімаль-
    най паверхняй пры максімальным аб’ёме,— раптам сказала дзяўчынка ў зялёнай сукенцы і пасунулася, як бы даючы месца прысесці побач.
    Словы дзяўчынкі выклікалі розныя думкі ў хлопчыкаў.
    «Разумная!» — падумаў Кандрат.
    А Валодзька разважаў по-свойму: «Шар — гэта цела... Водарасць — таксама шар...— ён пазіраў на дзяўчынку і бачыў, што вочы ў яе дзіўныя: бліскучыя і зялёныя-зялёныя.— Дзяўчынка з міжпланетнага карабля!.. Гэта яна,— бы гаварыў нейкі ўнутраны голас Валодзьку.— А можа, нават і робат, у людзей я ніколі не бачыў такіх вачэй,— думаў Валодзька.— Мне б толькі да яе рукі дакрануцца, і я адразу б даведаўся — робат гэта ці не?» А ўголас ён сказаў:
    — У мяне ёсць прапанова. Давайце ўсе разам паедзем у горад.
    Кандрат засмяяўся:
    — Валодзька, ты ж сказаў, што табе трэба папрасіць у Стрыгіньчык кніжку «Малыш і Карлсан»...
    Светка здзіўлена паглядзела на Кандрата, але, дзіва, яго смех не бянтэжыў Валодзьку. Ен на ўсе вочы разглядаў дзяўчынку ў ярказялёным адзенні. А тая раптам устала з лавачкі і ціха сказала:
    — Паедзем. Я, можна сказаць, і не бачыла горада як след.
    Валодзька аж падскочыў: «Яна ўпершыню ў нашым горадзе... Значыцца, аперацыя «Дзіцячы гадзіннік» разгортваецца ў правільным накірунку...»
    — Я не паеду,— Светка надзьмула губы.— Мне трэба даведку ў доктара ўзяць, каб займацца гімнастыкай.
    — Я таксама не паеду,— цяпер ужо трошкі здзіўлена сказаў Кандрат і потым ужо толькі да Валодзькі: — Кінь ты, Берасцень, мы ж дамаўляліся на стадыён ісці...
    — Гэта было ўчора,— адказаў Валодзька і нечакана для ўсіх узяў дзяўчынку ў зялёнай сукенцы за руку: — Хадзем! — і імгненна апякла думка: «Жывая!.. Значыцца, не робат, значыцца, проста дзяўчынка, і рука ў яе цёплая-цёплая ».
    — Мяне завуць Зося,— сказала дзяўчынка і адняла руку.
    — Я — Валодзя,— і адразу запытаўся: — Куды паедзем?
    Дзяўчынка паціснула плячамі. Яны выйшлі з дворыка дзіцячага сада і цяпер абміналі дом, у якім жыў Валодзька, выходзілі на сцяжынку, што вяла да аўтобуснага прыпынку...
    Калі селі ў аўтобус, доўга маўчалі.
    Валодзька ўважліва разглядаў чорную плямку на шыі ў дзяўчынкі, пакуль, нарэшце, не прыйшоў да думкі: «Здаецца, звычайная pa-
    дзімка...» I падалося яму, нават трошкі расчараваўся ад гэтага свайго адкрыцця, але запытаўся ў Зосі бадзёра:
    — Можа, паедзем на птушыны базар? — а сам падумаў: «Ну, што ты адкажаш на маю прапанову? Я цябе наводжу на ўспамін...»
    — Птушыны базар? —перапытала Зося, памаўчала і адмоўна пакруціла галавой.— He, туды мы не паедзем. Сёння панядзелак, птушыны базар не працуе.— I загадкава заўсміхалася.
    Зосьчыны словы пераконвалі, а вось гэтая ўсмешка прымушала думку не слухацца, таму што ледзь не ўголас Валодзька сказаў сам сабе: «Як жа... як жа... закрыты!.. Ды навошта ж табе ехаць туды, калі ты ўжо была на птушыным базары? Водарасць-шар прадала майму бацьку...»
    Горад яшчэ не пакінула лета. Людзі на тратуарах здаваліся ўзбуджанымі ад яркага сонца. За аўтобусным акном прамільгнула шыльда дзіцячага кафэ «Пінгвін».
    — Хочаш марожанага? — запытаўся Валодзька.
    — Можна,— неяк вяла адказала Зося.
    — Тады хадзем. Зараз будзе прыпынак.
    Кафэ «Пінгвін» было непадалёку. I яны хутка апынуліся ля дзвярэй. Тут Зося чамусьці разгубілася.
    I
    — A можа, не пойдзем? — нерашуча сказала яна.— Мне нельга марожанага.
    «Вось-вось...— падумаў Валодзька.— Баішся. Марожанае, відаць, табе ў навіну. Можа, там, на тваёй планеце, няма марожанага».
    Зося нібы падслухала яго думкі.
    — Урэшце, зойдзем,— сказала яна.— Усёткі я вельмі яго люблю, хаця пасля марожанага часта бывае ангіна.
    У кафэ яны доўга не затрымаліся, і як толькі зноў апынуліся на тратуары, Валодзька прапанаваў: