• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    Татачка, дай намагу!..
    I так часта ён гэта гаварыў, што людзі так і празвалі яго «Татачка, Дай Памагу», a тос, нер шае, імя, якое далі яму пры нараджэнні, і забы-
    лася. Татачка, Дай Памагу нават сам яго ўжо не помніў.
    Бедна жылі бацька і сын, хоць і былі вельмі працавітыя і вельмі старанныя, не было шчасця ў іх хаце, і тады Татачка, Дай Памагу вырашыў усюды шукаць яго... I так моцна хацелася яму знайсці сваё шчасце, што часам арэ поле разам з бацькам, а потым нечакана спыніцца і пільна азіраецца наўкола...
    — Што ты шукаеш? — запытаецца бацька, а Татачка, Дай Памагу адкажа:
    — Гляджу, ці няма якой ямінкі, можа, у ёй маё шчасце ляжыць!
    Надакучыла ўсё гэта старому мудраму бацьку, ён і сказаў сыну аднойчы:
    — Ты лепш пайшоў бы, сынок, ды і пашукаў па свеце шчасця.
    — Добра, пайду!— пагадзіўся Татачка, Дай Памагу.— Колькі ж ты мне даеш часу?
    Падумаў бацька дый адказаў:
    — Думаю, сынок, што табе і тыдня хопіць... Калі за гэты час не знойдзеш свайго шчасця, то і не трэба ўвогуле шукаць яго, марна час траціць!
    3 гэтымі словамі і пайшоў сын з бацькоўскае хаты.
    Вось ідзе-ідзе Татачка, Дай Памагу, у лес увайшоў, а тут піск нейкі пад нагамі... Зірнуў, а там птушаняты ляжаць, з гнязда выпалі, і недалёка берасцянка кружыць — шкада ёй сваіх дзетачак. Знайшоў Татачка, Дай Памагу гняздо, паклаў у яго птушанят і далей пайшоў. Ішоў ён, ішоў дый успомніў, што торбу сваю ля гнязда таго пакінуў. Вярнуўся Татачка, Дай Памагу... Ляжыць яго торба, а ля торбы дзіцятка сядзіць. Маленькае такое, маленькае. Ажно спужаўся Татачка, Дай Памагу:
    — Хто б гэта мог у такім страшным лесе дзіцятка пакінуць?
    Толькі падумаў так, як тут жанчына з-за дрэва выходзіць. Узрадавалася яна, пабачыўшы Татачку, Дай Памагу.
    — Добры чалавек,— сказала жанчына,—
    пабудзь з маім дзіцяткам. Іх у мяне было трое... Ішлі мы, ішлі, я несла гэтага маленькага на руках, дый стамілася... Давайце, кажу, дзеткі, адпачнём трошкі. Села пад гэтае дрэўца, і яны селі побач. Я задрамала... Прачнулася, а тых дваіх, старэйшанькіх, і няма... Толькі вось гэтае ля мяне сядзіць. Пабаўся з ім, добры чалавек, а я пайду пашукаю тых па лесе...
    Пагадзіўся Татачка, Дай Памагу, і жанчына пайшла. Гадзіну чакае Татачка, Дай Памагу, дзве чакае, а потым і трэцяя мінулася, а жан чыны ўсё няма і няма. Ужо і ноч насунулася, і дзіця пачало плакаць: есні схацела... «Што рабіць?.. Што рабіць?» — думае Татачка, Дай Памагу, але выходзіць з-за дрэў жанчына і дзетак сваіх вядзе за рукі.
    — Вось і я...— кажа,— і дзеткі мае са мной!
    А ўжо цёмна-цёмна ў лесе...
    Мне трэба ісці! — сказаў Татачка, Дай Памагу, а жанчына як заплача:
    — А нам куды ісці?! Можа б, ты параіў, добры чалавек, дзе можна пераначаваць з дзеткамі хоць гэтую ноч?
    — Ідзіце да майго бацькі, сказаў Татачка, Дай Памагу, а жанчына зноў у слёзы: маўляў, страшна мне ісці па гэтым цёмным лесе... Прыйшлося Татачку, Дай Памагу вярнуцца дамоў разам з жанчынай і яе дзецьмі... Так вось і прайшоў адзін дзень.
    Толькі развіднела, Татачка, Дай Памагу зноў сабраўся ў дарогу. Зноў прыйшоў у той лес... Ідзе ён, ідзе, бачыць: лесарубы лес валяць... Убачылі лесарубы Татачку, Дай Памагу і ўзрадаваліся:
    — Добры чалавек, мы ўжо тры дні валім гэты лес без адпачынку... Нзпрацуй за нас, добрая душа, а мы пойдзем снытаемся, ці доўга нам яшчэ працаваць трэба.
    Пагадзіўся Татачка, Дай Памагу, пачаў валіць лес, а лесарубы пайшлі да гаспадара...
    Дзень працуе Татачка, Дай Памагу, два працуе... Ужо і трэці пачаўся, а лесарубаў усё няма і няма. Нарэшце прыйшлі лесарубы.
    — Дзякуй табе, добры чалавек, за дапамогу! Каб не ты, мы і не даведаліся б, што нам даўно трэба было скончыць работу!
    3 гэтымі словамі пайшлі лесарубы ў сваю дарогу, а Татачка, Дай Памагу — у сваю... Ішоў ён, ішоў дый сеў пад дрэва, пачаў лічыць, колькі ж у яго дзён засталося на пошукі шчасця. Выйшла, што тры дні. Уздыхнуў Татачка, Дай Памагу, але падумаў: «Нічога!.. I тры дні — так сама час!»
    Устаў, узяў сваю торбу і пайшоў у дарогу...
    Ідзе ён, ідзе, выйшаў на вялікі лясны прагал. Бачыць, пастух статак пасе. «Гэй, добры дзень табе, чалавеча!» — крыкнуў Татачка, Дай Памагу, і пастух вельмі-вельмі ўзрадаваўся. Толькі
    падышоў да яго Татачка, Дай Памагу, як пастух і кажа:
    — Паглядзі за маім статкам, чалавек харошы, а я пайду скажу жонцы, каб пераняла мяне. Я хутка ўпраўлюся!
    Што было рабіць Татачку, Дай Памагу? Пагадзіўся ён паглядзець за статкам, і пайшоў сабе дадому пастух. А Татачка, Дай Памагу пасе статак. Дзень пасе, другі пасе, ужо і трэці пачаўся... Нарэшце вяртаецца пастух. Убачыў Татачку, Дай Памагу, і трошкі не па сабе яму стала:
    — Ты даруй, добры чалавек. Затрымаўся я!
    Зноў уздыхнуў Татачка, Дай Памагу, успомніўшы, што толькі адзін дзень у яго застаўся на пошукі шчасця. Але нічога не зробіш, уздыхаў, уздыхаў Татачка, Дай Памагу дый пайшоў у сваю дарогу...
    Ідзе ён, ідзе... Ужо і лес скончыўся, поле пачалося... і дарога на два канцы разбягаецца! А пры дарозе — два чалавекі спрачаюцца між сабой, ледзь не б’юцца. Убачылі Татачку, Дай Памагу, падбеглі да яго.
    — Мы два браты,— сказалі яны.— Ідзём шчасце сваё шукаць. А тут дарога ў два канцы разбягаецца.. Куды ісці, не ведаем! Мо ты падкажаш нам, дзе мудрага чалавека знайсці, каб параіў?
    Думаў Татачка, Дай Памагу, думаў і нарэшце адказаў братам:
    — Я не ведаю гэтага краю і людзей тутэйшых не знаю, а вось за тым вялікім лёсам жыве адзін мудры чалавек — гэта мой бацька. Калі хочаце, магу вас завесці!
    Узрадаваліся браты, падзякавалі Татачку, Дай Памагу і пайшлі за ім... Ішлі яны цэлы дзень і ноч таксама ішлі, а пад раніцу падышлі да хаты, дзе жыў Татачка, Дай Памагу.
    Выйшаў на ганак бацька і задаволена засмяяўся.
    Малайчына! — сказаў ён Татачку, Дай Памагу.— Справіўся! А я ўжо думаў, што табе мала сямі дзён, каб знайсці сваё шчасце!
    Што было адказваць Татачку, Дай Памагу, але ж трэба адказваць, і ён сказаў бацьку:
    Я прывёў гэтых братоў да цябе, каб ты параіў ім, па якой дарозе трэба пайсці, каб знайсці сваё шчасце. А нгго да мяне, дык я не знайпюў яго! Нрайшлі мае сем дзён, а шчасце недзе ў све не белым засталося!
    На Тэтыя словы бацька зпоў задаволена засмяяўся:
    Э э э, сынок мой, брагам гэтым я параю, а табе скажу вось іпто... Ты знайшоў сваё шчасце даўным даўно! А можа, і нарадзіўся з ім. Тваё шчасце ў табе жыве. Гэта дабрыня твая, тваё чулае, добрае сэрца. 3 гэтым шчасцем, сынок, ты нідзе і ніколі не ііранадзеіп!.. Твая дабрыня радасць кожнаму, хто стрэнецца з табой, пры-
    носіць, бо ўмееш сваім шчасцем дзяліцца з іншымі.
    Лёгка стала Татачку, Дай Памагу пасля бацькавых слоў, і ён сам сказаў братам:
    — Чулі, браты?.. Мой бацька сказаў, што шчасце — гэта дабрыня і чулае сэрца. Вы шукаеце сваё шчасце, дык ідзіце ў тую ж дарогу, што і я! Вунь да таго лесу прастуйце...
    3 гэтымі словамі Татачка, Дай Памагу вывеў братоў на знаёмую сцяжыну, ды там і развітаўся з імі.
    * * *
    I як толькі Галенка скончыла гэтую казку, самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў закрычаў:
    — Я таксама шчаслівы чалавек!.. Вельмі шчаслівы, таму што заўсёды з радасцю дапамагаю іншым!.. Чуеце?! — працягваў крычаць самы маленькі цікаўны хлопчык.— Я самы шчаслівы!.. Самы шчаслівы!..
    — А вось гэтага рабіць не трэба,— незвычай на сур’ёзна і нават строга сказала Галенка.
    — Чаго не трэба рабіць? — не зразумеў самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў.
    — Выхваляцца не трэба!.. Чалавек павінен заўсёды прыслухоўвацца да таго, што гавораць пра яго іншыя, а сам заўсёды думаць і гаварыць пра сябе вельмі сціпла.
    — А калі ўсё, што гаворыцца, праўда? амаль пакрыўджана сказаў самы маленькі ці-
    каўны хлопчык.— Калі б ты сказала пра сябе, што ты самая цудоўная дзяўчынка, якая толькі можа быць у прасторах самых розных Галактык, я толькі б узрадаваўся!
    — Безумоўна!.. Безумоўна!..— закрычалі ўсе астатнія цікаўныя хлопчыкі.— Галенка — самая цудоўная дзяўчынка!.. Пра гэта нам сказалі яе самыя галоўныя «Я»!
    — Але ў мяне ёсць і такія «Я», ад якіх трэба пазбаўляцца!..— удакладніла Галенка.
    Цікаўныя хлопчыкі пасаромеліся запытацца пра гэтыя «Я», ведаючы, што кожнаму чалавеку пра свае недахопы не вельмі прыемна гаварыць, але Галенка сказала сама вельмі ціхім голасам:
    — На жаль, мне падабаецца, калі мяне хваляць. I хочацца, каб заўсёды толькі хвалілі... I гэтае жаданне не зусім добрае. Яно садзейнічае ЭГАІЗМУ, якраз таму, што чалавек павінен перамагаць у сабе.
    «Што такое эгаізм? Што такое эгаізм? — напружана думаў самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў.— Трэба будзе абавязкова распытаць пра яго ў самага старэйшага хлопчыка, які ведае пра ўсё на свеце».
    А Галенка тым часам гаварыла:
    — Ведаеце, хлопчыкі, я хачу вам расказаць яшчэ адно апавяданне, яно якраз пра тое, што атрымалася, калі Віталіку Лаўранку схацелася, каб яго незаслужана пахвалілі. Гэтае апавядан-
    не я пачула ад Ігара, хлопчыка, які сябруе з Віталікам. Ен напісаў яго ў школе замест сачынення на вольную тэму, а потым пераказваў усім дзецям з нашага двара.
    I Галенка пачала расказваць цікаўным хлопчыкам амаль фантастычнае апавяданне хлопчыка Ігара, якое называецца
    «Лабус»,
    або Учынак Віталіка Лаўранка, які дапамог знішчыць небяспечнае вынаходніцтва
    Віталік Лаўранок вяртаўся са школы. Ен ледзь дацягнуўся да званка, каб пазваніць у дзверы, і нічога не адказаў на пытанне маці, якая адразу на парозе заклапочана ўздыхнула:
    — Вой, што здарылася?! Ды на табе сёння твару няма!.. Віталік, сынок, зараз жа пра ўсё раскажы мне!..
    Віталік кінуў партфель на падлогу, хуценька сцягнуў з плячэй куртку і, не сказаўшы ні слова, зачыніўся ў сваім пакоі. Віталік Лаўранок думаў...
    Заўтра ў клас прыходзіць славуты трэнер, каб залічыць у футбольную каманду толькі аднаго хлопчыка з іх класа. Самага лепшага!..
    I, можа быць, упершыню ў жыцці Віталік пашкадаваў, што ён не самы лепшы хлопчык у класе! Што ж прыдумаць?! Што?! Віталік упаў на канапу, але не мог ляжаць. Устаў і пачаў хадзіць з кутка ў куток па пакоі...
    «Можна зрабіць што заўгодна,— разважаў ён,— але тыя тры двойкі, якія атрымаў па матэматыцы, гісторыі і па іспанскай мове, з класнага журнала не знікнуць!.. Яны стаяць, як самыя верныя сведкі яго ляноты!.. А тая гісторыя з дзіўным парашком, які ён пасыпаў па ўсім класным пакоі, пасля чаго ўвесь клас без выключэння плакаў! Ён успомніў, як выцірала слёзы і пры