• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    — Вам бы, даражэнькі Вожык, працаваць у цырку! У тым самым цырку, якім захапляюцца дзеці.
    I Вожык пагаджаўся з Глеяй:
    — О-о, цырк — гэта вельмі здора-а-ава!
    Колькі яны яшчэ сядзелі пад шумлівай ялінай, дакладна невядома. Можа, вельмі доўга, a можа, Глея толькі-толькі ўзялася за работу, ды гэтага і не трэба ведаць. Справа ў тым, што зусім блізка з-за высокіх дрэў нечакана пачуўся голас Бімбок, ды такі гучны, такі капрызлівы і раздражнёны, што Глея проста спалохалася, а Вожык адчуў сябе надзіва няёмка, бо каму прыемна быць сведкам чужой нявыхаванасці!
    — Глея!.. Ты проста невыносная нягодніца! — крычала Бімбок.— Колькі я магу чакаць цябе! Ці ты не ведаеш, што я сёння іду на баль да гэтых... бляклых дурніц... русалак!.. Я іду на баль!.. На баль!.. На баль!..— і няцяжка здагадацца, што ў гэты момант Бімбок тупала сваёй ножкай ад нецярплівасці.
    О гэтая чужая нявыхаванасць! Колькі справядлівых слоў асуджала яе і колькі яшчэ тых самых справядлівых слоў будзе яе асуджаць, але гэтае асуджэнне, тым не менш, не перашкаджала Бімбок тупаць ножкай, а Глеі паспешліва адкідваць убок палітончык, які яна шыла для Вожыка, і бегчы туды, дзе ўсё больш і больш раздражнялася Бімбок.
    «Дзіўная рэч гэты самы баль,— думаў Вожык.— Можа, некалі ў далёкіх стагоддзях пра яго нават ніколі і чуць не будуць, а тут столькі нядобрага хвалявання з-за такога кароценькага
    слоўца «ба-аль!». Вожык быў вельмі сур’ёзнай істотай. Ен сядзеў на пяньку і вельмі сур’ёзна разважаў, што баль будзе абавязкова непатрэбным у будучых стагоддзях, а Глея тым часам вельмі ласкава гаварыла да Бімбок, паказваючы на груд лёгкіх пялёсткаў:
    — Гэтыя пялёсткі, сястрыца, нагадваюць аблокі... Яны вельмі прыгожыя, і я магла б з іх пашыць такую ж прыгожую сукенку, лёгкую, як аблокі!.. Але такія ж лёгкія белыя сукенкі будуць і ў русалак, таму што яны шыюць іх з пялёсткаў лілей!
    — Калі ты такая разумная, дык, можа, na­paim пайсці мне на баль у старой сукенцы?! — закрычала Бімбок.— Я не люблю, калі мне пярэчаць!
    — Супакойся, сястрыца... Я нашыю табе сукенку з пялёсткаў лотаці. У начным змроку ты будзеш нагадваць сонечны прамень.
    Глеі вельмі хацелася пашыць сукенку з пя-х лёсткаў лотаці. А Бімбок думала, і чым больш яна думала, тым больш ёй падабалася нагадваць сонечны прамень.
    — Я згодна,— сказала яна.— Сукенку прынясеш адвячоркам.
    Глея глядзела на высокую тоненькую Бімбок, якая хутка аддалялася ад яе, і думала, якая прывабная ў яе сястра, як лёгка і грацыёзна ідзе яна па густой траве, быццам нясе ў сабе самую
    загадкавую Тайну Прыгажосці. I яшчэ яна думала пра лотаць і пра сукенку, у якой Бімбок будзе нагадваць сонечны прамень... Думкі — думкамі, а справа — справай...
    Яшчэ не паспела сонца як след адштурхнуцца ад зеніту і не паспеў Вожык дадумаць свае вельмі сур’ёзныя думкі, якія ўсё больш і больш пераконвалі яго, што баль — рэч цалкам неабавязковая, як радасная, шчаслівая Глея ўжо трымала ў руках сукенку.
    Ах, што гэта была за сукенка! Таемная... Зіхоткая... Яна яшчэ дыхала лугам, і Вецер не паспеў з пялёсткаў сагнаць водар глебы. Нават Бімбок, калі ўбачыла сукенку, задаволена заўсміхалася і хацела пацалаваць Глею, але нейкая сіла зацьміла ў ёй гэтае жаданне, і яна сказала стрымана:
    — Ідзі... Цябе чакае Вожык.
    I зноў Глея сядзела непадалёку ад сваёй хаты, пад шумлівай ялінай і шыла з сухой ігліцы палітончык для Вожыка. А Вожык сядзеў побач і працягваў расказваць вельмі цікавую гісторыю, таму што Глея зноў час ад часу звонка смяялася і гаварыла:
    — Вам бы, даражэнькі Вожык, працаваць у цырку! У тым самым цырку, якім захапляюцца дзеці.
    I адкуль было ведаць Глеі, што ў гэты момант Бімбок, апрануўшы сваю дзівосную сукенку з 88
    пялёсткаў лотаці, раскрывала акно і пачула здзеклівы, сухі, як трэск перасохлага голля, смех старога Крумкача, які сядзеў на галіне магутнага дуба, і звычайна спаў, і ў сваіх снах бачыў войны, войны, войны...
    Што прымусіла яго прачнуцца — гэта невядома, але ён прачнуўся, і яго голас страшным громам прагучаў над галавою Бімбок:
    — Ты сапраўды думаеш, што гэтую сукенку можна назваць прыгожай?.. Трэба не мець вачэй, каб не бачыць, што яна пашыта са звычайнага балотнага зелля! Ха-ха-ха!..
    Бімбок маўчала. Яна не магла зварухнуцца ад нечаканасці. Шчокі яе наліваліся чырванню, і ля самага сэрца нядобра шаптала Злосць:
    — Як ты магла даверыцца Глеі!.. Яна пасмяялася над табой!..
    Бімбок тупнула ножкай: раз... другі... I пачала ярасна зрываць з сябе сукенку.
    — Глея!.. Нягодніца!.. Зараз жа ідзі сюды! — голас Бімбок сарваўся, і яна бездапаможна ўпала ў крэсла.
    А стары Крумкач тым часам сеў на падаконне і загаварыў хітрым голасам:
    — Зараз сюды прыбяжыць Глея! Ты будзь разумнай, не крычы, не злуйся... Ты проста папрасі ў Глеі, каб яна пашыла табе сукенку з месячнага святла або з рачной хвалі.
    Ледзь паспеў стары Крумкач сказаць апош-
    нія словы, як дзверы пакоя расчыніліся і ўсхваляваная Глея кінулася да сястры.
    — Бімбок!.. Мілая!..— сказала яна.— Што здарылася?! Табе не спадабалася мая сукенка? Ах, навошта ты парвала яе?! — Глея ледзь не заплакала, гледзячы, як цяпло і бляск пакідаюць скамечаныя пялёсткі.
    — Падыдзі бліжэй,— горда прамовіла Бімбок.— Я расчаравалася ў сукенцы з пялёсткаў лотаці. I цяпер хачу сукенку з месячнага святла або рачной хвалі.
    — Але гэта немагчыма! — ускрыкнула Глея.— Месячнае святло няўлоўнае, гэтак жа як і рачная хваля. Я не змагу табе пашыць такую сукенку! — сказала яна ціхім голасам, і Глеі было горка ад таго, што мусіла сказаць Бімбок такія словы.
    — Ха-ха-ха!..— засмяяўся стары Крумкач і зноў сеў на галіну магутнага дуба.
    Шчокі Бімбок пачалі налівацца чырванню. Злосць цяпер крычала ў яе сэрцы:
    — Хіба ты не бачыш, Бімбок, што Глея цябе ненавідзіць! Яна ніколі не пашые табе сукенку з месячнага святла або з рачной хвалі.
    I Бімбок забылася, што яна — тоненькаятоненькая Бімбок, што яна павінна насіць у сабе Тайну Прыгажосці. Яна кінулася да Глеі, і... пакой перастаў быць пакоем.
    Усялякія войны, нават самыя кароткія, пачы-
    наюцца тады, калі чалавечае сэрца пакідае любоў.
    Глея не плакала, хоць удары Бімбок усё сыпаліся і сыпаліся на яе.
    А стары Крумкач тым часам падляцеў да акна, за якім Mary Toe, На Што Здатны чытаў чароўную кнігу.
    — Як ты можаш чытаць у такую хвіліну?! — хітра-хітра закрычаў стары Крумкач.— Твае дочкі пераступілі закон роднасці!
    Mary Toe, На Што Здатны ўздыхнуў на поўныя грудзі і адразу апынуўся ў пакоі Бімбок. Яго імклівая думка ў адно імгненне расказала яму пра ўсё, што адбылося ў пакоі.
    Mary Toe, На Што Здатны не любіў доўга гаварыць, таму сказаў вельмі коратка:
    — Ты, Бімбок, будзеш кожны год мяняць сваю сукенку, але будзеш заставацца, на жаль, у той жа самай. А ты, Глея, вяртайся пад шумлівую яліну, дзе цябе чакае Вожык! — і Mary Toe, На Што Здатны, зноў уздыхнуўшы на поўныя грудзі, знік, як быццам яго і не было ў пакоі.
    А Глея спалохана ўскрыкнула. 3 высокага крэсла, на якое толькі што прысела Бімбок, спаўзала доўгая тонкая Гадзюка, якая з таго часу кожны год мяняе сваю скуру і застаецца ўсё такой жа... тонкай доўгай Гадзюкай. Але гаворка цяпер не пра яе.
    Калі вы ў нейкай азярыне ці стаўку пабачыце
    хуткую блішчастую Плотачку, ведайце, што сукенку ёй некалі пашыла Глея з лёгкага пылу, які страсаюць знічкі, падаючы на зямлю... А пабачыце ў лесе Вавёрку, якая скача з яліны на яліну, ведайце, гэта яна шукае Глею, каб падзякаваць ёй яшчэ раз за цёплае футрачка. .
    »
    * * *
    Галенка была пераканана, што яе казка спадабалася цікаўным хлопчыкам. Яна не магла бачыць іх твараў, але затое чула іх галасы.
    — Калі б мы не былі працавітымі, то хіба змаглі б зрабіць свае тэлескопы? — крычаў самы старэйшы хлопчык.
    — Правільна! — падтрымліваў яго самы маленькі.— Калі б мы не ўмелі працаваць, дык ці былі б тады нашы тэлескопы саічым найвялікшым дасягненнем на планеце Цікаўных Хлопчыкаў!
    — Малайчына! — закрычаў яшчэ адзін хлопчык.— Ты, самы маленькі з нас, выказаўся здорава!.. Нашы тэлескопы сапраўды выдатныя, таму што дзякуючы ім мы змаглі пазнаёміцца з дзяўчынкай Галенкай!
    — Цяпер нам трэба зрабіць карабель! — прапанаваў самы старэйшы з хлопчыкаў.— Тады мы зможам трапіць на планету Блакітная Зорка.
    I самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў уздыхнуў.
    — Я згодны! — сказаў ён.— Мы трапім на планету Блакітная Зорка і навучым дзяўчынку Галенку майстраваць тэлескопы, каб яна гэтаксама, як і мы, магла бачыць нас і нашу планету.
    — Дзяўчынкі не майструюць тэлескопаў,— ціха сказаў яшчэ адзін цікаўны хлопчык.— Але гэта няважна!.. Працавіты чалавек заўсёды дапамагае другому чалавеку і стараецца зрабіць для некага іншага прыемнае. Ен заўсёды прыйдзе на дапамогу, ён і выручыць, і своечасова дапаможа.
    Гэты хлопчык, відаць, якраз і меў на ўвазе тое, што яны, цікаўныя хлопчыкі, могуць дапамагчы Галенцы, калі надорыцца такі выпадак, змайстраваць хоць адзін тэлескоп.
    I тут Галенка вырашыла ўмяшацца ў размову. Ей раптам успомніўся адзін хлопчык, які таксама, як і Валодзька з апавядання «Аперацыя «Дзіцячы гадзіннік», пра якога яна ўжо расказвала цікаўным хлопчыкам, жыве побач з ёю і заўсёды стараецца, калі гэта патрэбна, некаму дапамагчы. I яна сказала цікаўным хлопчыкам:
    — Я з вялікай прыемнасцю слухала вас, a цяпер паслухайце і вы мяне. Я хачу вам расказаць маленькую гісторыю пра свайго суседа. I...
    Галенка расказала цікаўным хлопчыкам гісторыю, якую можна назваць апавяданнем «Прыгоды Косці Каралёва»
    У невялічкім дворыку ля зялёнай альтанкі сабраліся хлопчыкі, якія жывуць у самым прыгожым доме нашага Цэнтральнага раёна. Вырашалася складаная праблема — як лепш наладзіць летні адпачынак.
    — Па-першае,— сказаў самы рашучы з іх, кірпаносы Гоша з дзесятай кватэры,— нам трэба купіць футбольны мяч. Па-другое, набыць вуды, ну і, на ўсялякі выпадак, бадмінтон. Хто не згодны, прашу ўносіць свае прапановы!
    Гоша абвёў хлопчыкаў доўгім позіркам і загаварыў зноў:
    — Значыцца, прапаноў няма. Усе згодны... Лёнік, колькі мы маем грошай?
    Белабрысы Лёнік з другога пад’езда хуценька палез у кішэню і праз хвіліну адрапартаваў:
    — Сем рублёў і сорак капеек! •
    — He надта! — сказаў Гоша.— У верасні да збору металалому абавязкова трэба будзе падключыць першаклашак.— Ен падумаў і дадаў: — Значыцца, сем рублёў і сорак капеек? Ну што ж, каго пасылаем у магазін?