• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    — Добры дзень!.. Я ўчора бачыла цябе пад вокнамі! Навошта было мокнуць пад дажджом?
    Лёнік не чуў апошніх слоў дзяўчынкі. Ён, можна сказаць, уляцеў у клас і... з таго самага імгнення стараўся нідзе і ніколі не заўважаць яе. Дзяўчынка для Лёніка не існавала.
    Ляцелі дні...
    Мінуўся красавік, і неяк незаўважна ў школьных клопатах праляцеў май... Апошні дзень навучальнага года быў сумным і радасным адначасова. Лёнік любіў свой клас, ён увогуле быў з тых вучняў, якія заўсёды задаволены сваім школьным жыццём, і вось яно на некаторы час перапынілася! Але ж наііерадзе лета... сонца... вада... I Лёнік, трошкі пасумаваўшы, можна сказаць, рынуўся ў зялёны, духмяны, сонечны чэрвень. Ён хадзіў на возера, многа купаўся, глядзеў усе прыгодніцкія фільмы, якія толькі ішлі ў кінатэатрах, а вечарамі чытаў або гуляў у футбол. Час ад часу ў пад’ездзе ён сустракаў Ма-
    рысю, але гэтых сустрэч быццам і не было! Ён паранейшаму стараўся не заўважаць яе.
    I вось прыйшла раніца, калі Лёнік, як звычайна, выбег з пад’езда і ўжо накіраваўся на сцяжынку, якая вяла да кінатэатра, ды раптам азірнуўся, спыніўся і прыслухаўся...
    Што гэта?! Ніколі раней ён нічога падобнага не чуў.
    3 кватэры, дзе жыла Марыся, праз шырока расчыненыя вокны лілася музыка... Нехта дробна-дробна прабягаў пальцамі па клавішах, і, калі гукі, аддаляючыся, заміралі, быццам прачыналася скрыпка. Яе ціхія-ціхія гукі нечакана ўзляталі, разліваючыся ў самай недасяжнай вышыні. I недзе там, у гэтай вышыні, гукі сустракаліся з тымі, якія нарадзіліся раней, і ўжо разам падалі на зямлю, на дрэвы, на разгубленага Лёніка. Па пальцах пабеглі дрыжыкі... Нейкая сіла заварушылася ў хлопчыку, яму схацелася туды, на другі паверх, у тую кватэру, адкуль гучала гэтая дзіўная музыка. Яго позірк затрымаўся на дрэве, якое расло паблізу. Ён штодня бачыў гэты клён і толькі зараз заўважыў, што яго высокая крона закрывае акно таго пакоя, які яго цікавіў зараз больш за ўсё на свеце. Лёнік падбег да клёна, абхапіў рукамі магутны ствол і... яму спатрэбілася толькі хвіліна, каб апынуцца на тоўстым суку, адкуль ён бачыў увесь пакой. Марыся іграла на скрыпцы. Яна стаяла ля піяніна, за якім
    сядзеў яе бацька. Можна было падумаць, што Лёнік знаходзіцца ў пакоі, настолькі былі выразныя і чыстыя гукі. Яны зноў то ўзнімаліся высока-высока, то ападалі, і Лёніку здавалася, што нават лісце клёна шапаціць, нібыта паўтараючы гэтыя гукі. 3 ім і самім рабілася нешта неверагоднае. Яму хацелася то плакаць, то смяяцца.
    Але вось гукі абарваліся, бы затрымаліся ў вышыні. Лёнік не дыхаў... Вакол было ціха, а ў ім яшчэ жылі гукі, яшчэ трапяталі, ён яшчэ чуў іх.
    — Ну і сусед у нас, Марыся!.. Ты толькі зірні! — голас прымусіў Лёніка ўздрыгануцца.
    — Вой, ён жа можа ўпасці! — закрычала Марыся.
    Лёнік кінуўся ўніз, амаль пераскокваючы з адной галіны на другую...
    — Чаго ты так спужаўся? — запытаўся ў Лёніка Марысін бацька.
    Ен не адказаў на пытане. He хаваючы слёз, якія яшчэ раней выбліснулі на вачах, Лёнік проста сказаў:
    — Я слухаў музыку.
    — Табе спадабалася?! Тата, яму сііадабалася! — узрадавалася Марыся.
    — Хадзі да нас,— паклікаў Лёніка яе бацька, і хлопчык доўга не думаў. Ен амаль уляцеў у пад’езд і пабег па лесвіцы вышэй і вышэй... Туды, дзе ў раскрытых дзвярах яго ўжо чакала Марыся.
    У крэсле, куды прапанаваў сесці Марысін бацька, Лёніку было вельмі свабодна і ад гэтага няўтульна.
    — Як цябе завуць?
    — Лёня...— адказаў хлопчык.
    — Мяне заві Андрэем Пятровічам і перасядзь на канапу... Марыся зараз прынясе малочны кактэйль... Сёння трошкі можна паласавацца... А пакуль... Чакай... — сказаў Марысін бацька і выйшаў у другі пакой.
    Вярнуўся ён вельмі хутка.
    — Табе ж няўтульна ў крэсле, перасядзь...— \ і, не чакаючы, пакуль Лёнік перасядзе на канапу, пачаў гаварыць далей, паказваючы на скрыпку, якую ён прынёс з сабой: — Бачыш? Скрыпка як скрыпка!.. А колькі ёй гадоў, ведаеш?
    — He, не ведаю,— сказаў Лёнік, перасаджваючыся на канапу.
    Андрэй Пятровіч прысеў побач. Толькі цяпер Лёнік заўважыў зморшчынкі пад вачыма і адзначыў для сябе, што бацька ў Марысі ўжо немалады.
    — Значыцца, не ведаеш?.. Правільна, малады чалавек! Ты не ведаеш, і ніхто не ведае! Вядома адно: гадоў ёй вельмі і вельмі многа! А хочаш, я раскажу табе гісторыю пра гэтую скрыпку? — спытаў Марысін бацька.— I не толькі пра яе...— дадаў задумліва.
    — Хачу! — пагадзіўся Лёнік.
    Андрэй Пятровіч устаў з канапы. Прайшоўся з кутка ў куток, і па твары можна было здагадацца, што ён любіў расказваць гэтую гісторыю...
    — Было гэта ў грамадзянскую вайну,— пачаў расказваць Марысін бацька.— Баі то набліжаліся, то аддаляліся ад невялічкага хутара на ўскрайку лесу... Гаспадар быў на фронце, і ніхто не ведаў, што з ім і дзе ён. У хаце заставаліся толькі гаспадыня ды яе сын — падлетак Петрусёк. I вось неяк цёплай, але дажджлівай вясновай ноччу пачуўся стук у акно...
    Жанчына спалохана прынікла да шыбіны. Прачнуўся і Петрусёк.
    — Хто там, мама? — устрывожана запытаўся хлопчык.
    — He ведаю, сынок!
    А стук паўтарыўся...
    — Можа, бацька вярнуўся! Ты ляжы,— сказала жанчына,— а я выйду ў сенцы, запытаюся, хто там.
    I яна выйшла.
    Петрусёк чуў, як пыталася маці і як на яе голас адазваліся.
    Потым у сенцах затупалі...
    — У нас паранены,— пачуў Петрусёк незнаёмы мужчынскі голас.— Узялі б яго з сабою, ды баімся, што не данясём да сваіх.
    I ў хату ўнеслі параненага.
    — Агню не паліце,— папрасіў той жа голас.— Толькі скажыце, куды пакласці.
    — Ды вось сюдьг, на лаўку,— хутка адазвалася маці.— Я толькі коўдру пасцялю...
    Так на адзінокім лясным хутары з’явіўся паранены — доктар Арэшка, як назвалі яго чырвонаармейцы.
    Рана ў яго была цяжкая. Маці некалькі дзён не адыходзіла яд яго, і былі такія хвіліны, калі здавалася, што і не выжыве хлопец. Але вось на трэцюю раніцу пасля той ночы, якраз калі маці паліла ў печы, і пачуўся голас чырвонаармейца:
    — Што гэта за дзіўныя гукі, гаспадынька?
    — Нарэшце...— радасна ўздыхнула жанчына.— Ачуняў... Прыйшоў-такі ў сябе... А гукі? Ды гэта Пятрусь, сынок мой, на вуліцы з жалейкай бавіцца. Ну, проста бяда, з рук не выпускае...
    — Гэта не бяда,— ледзь прыкметна пасміхнуўся чырвонаармеец.— Гукніце яго. Хай пасядзіць трошкі са мной.
    I два тыдні прайшло ў Петруська ў размовах з чырвонаармейцам. Ен любіў слухаць доктара Арэшку, а яшчэ больш любіў іграць яму на жалейцы, калі той прасіў яго.
    А потым было развітанне...
    Прыйшла раніца, калі доктар Арэшка сказаў: •	— Мне трэба ісці...
    — Ды куды ж вы? — спрабавала адгаварыць маці.— Вам яшчэ ляжаць трэба...
    — He. Дзякуй за дабрыню... За хлеб і за соль... Пайду я.
    I тады маці выйшла ў сенцы і вярнулася з мяшэчкам.	,
    — Тут — рэчы вашы,— сказала яна доктару Арэшку.— Я і забылася пра гэты мяшэчак, а яшчэ ж тады, як прыняслі вас, чырвонаармейцы і пакінулі яго...
    Доктар Арэшка ўзяў мяшэчак, а Петрусёк сказаў:
    — Дзядзечка Арэшка, я правяду вас да лесу, і жалейку маю вазьміце...
    — Эх, Пятрусь,— і доктар Арэшка пагладзіў хлопчыка па віхрастых валасах.— Хочаш падарыць мне жалейку на памяць... Добрая ў цябе душа. I за жалейку дзякуй... Але не вазьму яе ў цябе. Больш таго, аддам табе адну рэч... Яна для мяне вельмі дарагая:ад бацькі засталася... I вось два гады важу яе з сабой — дзе я, там і яна! I на якіх толькі дарогах мы не былі з ёю!..
    — Доктар Арэшка пачаў развязваць свой мяшэчак і дастаў з яго скрыпку... Самую сапраўдную, вось гэтую...— сказаў Марысін бацька.
    Лёнік паглядзеў на скрыпку...
    — Каб табе было ўсё зразумелым да канца,— працягваў Андрэй Пятровіч,— скажу толькі адно: хлопчык Петрусёк вырас і стаў музыкантам... Вось ён, паглядзі на гэты фотаздымак,— ён узяў фотакартку, якая стаяла на стале ў рамцы, і да-
    даў: — Гэта — Марысін дзед, а мой — бацька.
    Лёнік разглядаў фотакартку...
    Андрэй Пятровіч апусціў галаву, можа, ён спрабаваў уявіць тое, пра што расказаў Лёніку, але раптам заўсміхаўся, паставіў фотакартку на ранейшае месца і сказаў:
    — А хочаш паспрабаваць паіграць на гэтай скрыпцы?
    Лёнік спалохаўся, пачырванеў, збянтэжыўся:
    — Я?! Вы прапаноўваеце мне?! Я ніколі paHeft не іграў...
    — А мы зараз паспрабуем... Устань і падыдзі бліжэй.— He адступаўся ад свайго Марысін бацька.
    Лёнік устаў з канапы, падышоў да Андрэя Пятровіча і ўзяў у рукі скрыпку...
    3 таго дня прайшло каля чатырох месяцаў.
    Было кастрычніцкае ранне. Лёнік чакаў ля свайго дзесяціпавярховага дома Марысю, каб разам пайсці ў школу. Яна не затрымлівалася, выбегла з пад’езда, лёгка памахала Лёніку рукой.
    — Быхавец!.. Лёня!.. У мяне маленькі сюрпрыз! — і ўжо апынуўшыся ля яго, ціха дадала:— Я ўчора дамовілася , што мы з табой будзем іграць удваіх на школьным вечары.
    — Ты?.. Са мной?! — здзіўлена перапытаў Лёнік.
    — А чаму б і не! — Марыся весела памахала
    партфелем.— Гэта будзе твой першы канцэрт,— яна нечакана спынілася, уважліва паглядзела на Лёніка, потым тузанула яго за рукаў.— Чуеш, Быхавец, твой першы канцэрт... I спадзяюся — не апошні!
    * * *
    — Я згодны з Марысяй,— адразу пасля Галенчыных слоў сказаў самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў.— Напэўна, гэты першы канцэрт будзе для Лёніка не апошнім! — а пра сябе ён падумаў: «Галенка так натхнёна расказвала, быццам музыка для яе самае неабходнае ў жыцці. Відаць, яна вельмі захапляецца ёю... I гэтае ЗАХАПЛЕННЕ ёсць не што іншае, як яшчэ адно Галенчына «Я»!>
    Раптам яму вельмі схацелася заплюшчыць вочы. I калі ён гэта зрабіў, дык амаль уціснуўся ў свой тэлескоп і яму на імгненне здалося, што ён бачыць сцэну... А на сцэне сябе і Галенку. Яны іграюць на скрыпках, і зала, перапоўненая цікаўнымі хлопчыкамі, шчодра апладзіруе ім!
    — Ах, як гэта добра стаяць на сцэне і чуць, як вакол цябе кружацца і кружацца дзівосныя непаўторныя гукі! — сказаў услых самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў.
    А ўсе астатнія цікаўныя хлопчыкі сказалі зусім іншае:
    — Ах, як бы нам хацелася хоць на адну хвілінку трапіць на планету Блакітная Зорка!
    I самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў расплюшчыў вочы і адразу пабачыў у сваім тэлескопе дзяўчынку Галенку. У гэтую хвіліну яна нахілілася, каб адарваць нейкую незнаёмую расліну... I самы старэйшы з цікаўных хлопчыкаў з цікавасцю запытаўся:
    — Што гэта ў цябе ў руках?
    — Гэта — дзьмухавец! — бесклапотна адказала Галенка.— Хочаш, я зараз дзьмухну і ён разляціцца ва ўсе бакі лёгкімі пушынкамі? Застанецца адна сцяблінка!