• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў  Раіса Баравікова

    Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

    Раіса Баравікова

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 134с.
    Мінск 1990
    34.44 МБ
    гэтым, усхліпваючы, прасіла прабачэння за свой выгляд настаўніца па матэматыцы, і яму зноў стала смешна! Але ён можа смяяцца колькі яму схочацца, а гісторыю тую ўсё роўна многія і многія помняць, больш таго, з яго яшчэ не знята вымова за той выпадак, калі ён, не пайшоўшы на фізкультуру, у гардэробе зашыў рукавы ў паліто Жэні Мулярчыка і толькі на трэці дзень прызнаўся, што гэта зрабіў ён, і толькі дзеля таго, каб пахваліцца сваёй «вынаходлівасцю»: маўляў, гэта ўсё я — Віталік Лаўранок!.. I вось на табе! Заўтра прыходзіць у клас славуты трэнер і, безумоўна, не яго ўключыць у спіс самай моцнай гарадской каманды! Што рабіць?» I раптам Віталік спыніўся на паўкроку...
    «Дзіўна!» — падумаў ён. Маці не пайшла ў пакой за ім следам, як заўсёды. Яе, безумоўна, усхваляваў яго выгляд, але яна не назаляе, як гэта бывае звычайна...
    А як жа вячэра? Яму ўспомнілася яе ўпартая настойлівасць:
    — Віталік, зараз жа ідзі есці!.. Зараз жа ідзі!..
    Сёння ўсё па-іншаму. Толькі адно пытанне ля парога, і ўсё! Маці знікла, быццам яе і няма ў кватэры. Але ж яна дома, і, відаць, бацька таксама вярнуўся са свайго інстытута, таму што за сцяною чуюцца галасы...
    I Віталік выйшаў з пакоя, падышоў да дзвя
    рэй кабінета, дзе заўсёды ў гэты час пачынаў працаваць бацька, як жартавала маці «ў другую змену». Віталік памкнуўся адкрыць дзверы, але яго спыніў голас бацькі:
    — Ты зразумей, Марыя, гэты прыбор свайго роду рэтранслятар!.. Але як з’ява грамадская — ён рэч вельмі шкодная!.. У поўным сэнсе гэтага слова — ашуканец!.. А вось з пункту гледжання навукі, як ні круці, бясспрэчна, адкрыццё, ды яшчэ якое! Усё атрымалася выпадкова. Мы з Бусюком не разлічвалі, што так атрымаецца! Гэта нейкая фантастыка! Мы хацелі атрымаць зусім іншы эфект!.. I вось на табе! Я заўтра ж лячу ў Кіеў да Катрунёнка, мне трэба з ім параіцца як з навуковым кіраўніком!
    — А я думала, што гэта нейкі мікрафон,— разгублена сказала маці.
    I бацька адразу адказаў ёй:
    — Так... у яго форма мікрафона... I мікра-' фоннае ўстройства ёсць у ім, але гэта не мікрафон!
    — А можа, вы з Бусюком памыляецеся? — зноў сказала маці.— Можа, адкрыцця ніякага і няма?.. Навошта гэтая спешка?! Кіеў! Катрунёнак!.. Пачакай, пакуль ён вернецца з канферэнцыі!
    — Мы не можам чакаць! — бацька стаяў на сваім.— Ты дарэмна не верыш у адкрыццё! Я Ta66 зараз дакажу.
    Віталік затаіў дыханне. Больш за ўсё ён баяўся зараз аднаго, што дзверы нечакана адкрыюцца і маці разам з бацькам скажуць сваё незадаволенае:
    — Як не сорамна!.. Стаяць пад дзвярыма і падслухоўваць, пра што гавораць бацькі!
    Безумоўна, сорамна! Гэта ведаў і сам Віталік, але ж размова там, за дзвярыма, была такая цікавая.
    — Можаш паглядзець на наша адкрыццё болын уважліва,— нейкім глухім, прыцішаным голасам сказаў бацька.— Я нават пабаяўся ў лабараторыі яго пакінуць!.. Узяў з сабою! У яго ўжо і назва ёсць: «Лабус».
    — А чаму «Лабус»? — запыталася маці.
    — Мы ўзялі дзве пачатковыя літары ад майго прозвішча і да іх дадалі тры першыя літары ад прозвішча Бускжа. Атрымалася «Лабус»!
    — Ды не круці ты яго ў руках! — раптам занервавалася маці.— Я хачу хутчэй ведаць, дзе ж тут адкрыццё? Пакуль ніякага адкрыцця я не бачу!
    — Пачакай!.. Зараз!.. Дай сабрацца з думкамі!
    Віталік здагадаўся, што бацька ў гэты момант сеў у сваё ўтульнае крэсла, апусціў галаву, думаючы, з чаго пачаць... Так ён заўсёды пачынаў гаварыць з ім, Віталікам.
    — Значыцца, я сёння прыйшоў дадому раней
    
    звычайнага,— пачаў бацька.— Што ты мне сказала адразу, пабачыўшы мяне на парозе?
    — Як што сказала? — перапытала маці.
    — Ну паўтары!.. Паўтары тыя свае словы!
    — Я сказала: «Ай, Мікола, як ты сёння рана! А ў мяне яшчэ не гатова вячэра, таму што я сёння затрымалася на рабоце. У мяне была адказная канферэнцыя... Чым цябе карміць, скажы мне, чым карміць?!»
    Правільна,— сказаў бацька.— А зараз паўтары тое самае вось сюды... Тут якраз мікрафоннае ўстройства!.. Але чакай, хвілінку... Я настрою яго на прозвішча Лаўранок!.. I ты адразу скажаш тое, што толькі што сказала мне...
    Віталік ледзь не ўпёрся ў дзверы, ён баяўся прапусціць самае цікавае і нарэшце пачуў трошкі зменены голас маці, але яна гаварыла нешта такое, ад чаго ў Віталіка перахапіла дыханне.
    — Ай, Мікола!.. Як добра, што ты сёння прыйшоў дадому раней звычайнага!.. А ў мяне ўжо вячэра гатова!.. I ўсё такое смачнае, такое смачнае!.. Ты пальчыкі абліжаш ад задавальнення!
    «Што з ёю?» — спалохана падумаў Віталік і ў той жа момант пачуў матчын крык:
    — Нічога не разумею!.. Я ж гаварыла зусім іншае, тое самае, што сказала табе, як толькі ты пераступіў парог!
    У пакоі маўчалі. Віталік прыцішыў дыханне,
    баючыся, што яго пачуюць. Сэрца яго тахкала моцна-моцна!
    — Гэта і ёсць наша адкрыццё! — надзіва спакойна сказаў бацька.—«Лабус»... дэзінфармуе. Ён ігнаруе сутнасць і ўсё пераварочвае на свой лад!.. Больш таго... ён толькі хваліць!.. Гаворыць толькі добрае, пра каго б там ні было!.. Хочаш яшчэ прыклад?!
    — Хачу! — ледзь выдыхнула маці.
    — Ты ведаеш нашага Пятра Якаўлевіча? — неяк нават весела запытаўся бацька.
    — Ведаю.
    — Дык вось...Пётр Якаўлевіч сістэматычна спазняецца на работу роўна на паўгадзіны!.. Зараз я настрою «Лабус» на прозвішча Пятра Якаўлевіча і скажу, што ён спазняецца роўна на паўгадзіны... Я настройваю і гавару...
    Пачуўся ледзь чутны лёгенькі трэск, а потым трошкі зменены бацькаў голас:
    — Пётр Якаўлевіч прыходзіць на работу на паўгадзіны раней... Ён — выдатнік вытворчасці!
    — Ну, гэта ўжо занадта! — выкрыкнула маці.— Нейкі жах!.. Разбі гэты «Лабус»!
    — Разбіць нельга! — сказаў бацька.— Разумееш... Гэта проста навуковае адкрыццё!
    Віталік ажно на дыбачкі прыўстаў і не ўтрымаўся, абапёрся рукамі аб дзверы, і яны раскрыліся... Маці падхапіла яго, інакш бы Віталік абавязкова ўпаў.
    — Мікола, што з ім робіцца?! Дзіця з ног валіцца!.. Можа, прысядзеш? — звярнулася яна да Віталіка, спрабуючы пасадзіць яго ў крэсла, і было відна, што маці не на жарт спалохалася.
    Віталік бачыў, як паспешліва бацька хаваў у стол сваё адкрыццё, названае «Лабусам», як шукаў ключ ад стала ў кішэнях, потым махнуў рукой:
    — А-а... Я ж у сябе ў кватэры!..
    — Ціха, ціха...— яшчэ больш спалохана прасіла яго маці.— Паглядзі на Віталіка. Ен нейкі, як хворы!..
    — Я не хворы! — сказаў Віталік.— Мне проста надакучыла быць аднаму.
    — Вось-вось...— хутка пагадзіўся з Віталікам бацька.— Мы з ім папрацуем над прыёмнікам, а ты прыгатуй нам вячэру... Ну, пайшлі!..— цяпер ужо бацька гаварыў да Віталіка: — Працаваць будзем у тваім пакоі. Я сёння адкладу ўсе свае справы, цэлы вечар буду побач з табой...
    Яны ўсе выходзілі з кабінета, і адна толькі думка непакоіла Віталіка: «А што, калі бацька возьме сваё адкрыццё з сабою ў Кіеў?» Яна, гэтая думка, не на жарт трывожыла, таму што ў яго ўжо выспеў фантастычны план, амаль такі ж, як і сам «Лабуо: дзёрзкі і незвычайны.
    ...Раніцай Віталік прачнуўся ад прыглушаных галасоў у прыхожым пакоі. «Дык калі ты
    вернешся?» — пачуў ён матчын голас і здагадаўся, што маці размаўляла з бацькам.
    — He раней, як заўтра. Мне трэба ўгаварыць Катрунёнка адмовіцца ад выступлення на канферэнцыі і тэрмінова вярнуцца ў Мінск. Без Катрунёнка я не прыеду,— бацька зрабіў націск на апошнія словы.
    Маці трошкі памаўчала. Яна не любіла, калі бацька ад’язджаў у камандзіроўкі, і шукала ўсялякую прычыну, каб прымусіць яго вярнуцца як хмага хутчэй. Вось і зараз яна сказала:
    — А ці не лепш было б гэтае тваё адкрыццё ўзяць з сабой? Катрунёнак табе можа не паверыць, што тады? Як ты будзеш пераконваць яго ў тым, што яму тэрмінова неабходна вярнуцца ў Мінск?
    — He гавары глупства!.. Што значыць — узяць з сабою?! Я магу згубіць яго!.. Зрэшты, можа быць катастрофа... Самалёт узарвецца ў паветры? Ды і як гэта Катрунёнак не паверыць?!
    — Людцы добрыя!.. Катастрофа!.. Ен, гэты «Лабус», даражэй табе за ўласнае жыццё!.. Пра што ты гаворыш, Мікола?!
    — Добра, не палохайся! Катастрофы не будзе! Ты тут глядзі, на Віталіка не надта цісні!.. Ен цяпер у такім узросце, калі лёгка адштурхнуць ад сябе.
    Віталік любіў бацьку і паважаў яго надзвычай. Вось і цяпер ён думаў: «Малайчына баць-
    ка!» I разам з тым аж горача рабілася ад нецярплівасці: «Хутчэй бы ён пайшоў!.. Хутчэй бы развітаўся з маці!>> Тады ён імгненна ўстане, папросіць, каб маці згатавала сняданак, а сам ускочыць у бацькаў пакой, і... «Лабус» будзе цэлы дзень яго ўласнасцю!.. Тады пабачым, каго запіша славуты трэнер у каманду!..
    Нарэшце бацька сказаў:
    — Ну, пакуль!.. Пазваню з Кіева!..— I дзверы за ім зачыніліся. Маці хуценька пайшла на кухню, каб у адкрытую фортку памахаць яму рукой... Віталік ведаў, што яна заўсёды рабіла так, і зараз думаў: «Дзіўна, і як гэта не бянтэжыць бацьку!.. Я сам, здаецца, згарэў бы ад сораму!» — і хуценька адагнаў гэтыя неабавязковыя думкі, закрычаў, ускокваючы з ложка:
    — Мама!.. Як я хачу есці!.. Каб ты толькі ведала, які я галодны!.. Мне мала звычайнага бутэрброда!.. Я хачу гарачую яечню!.. Мама!..
    Маці зазірнула ў пакой.
    — Што ты раскрычаўся?! Хуценька мыцца!..— загадала яна.— Я зраблю табе яечню, толькі ты не спазніся ў школу!
    I маці пачала завіхацца на кухні...
    Віталік схапіў свой партфель і ў адно імгненне апынуўся ў бацькавым кабінеце. «Толькі б стол быў адкрыты!» — як малаточкам, стукала ў скронь думка...
    Яму ў тую раніцу шанцавала: бацька не за-
    крываў стала і « Лабус», які кропля ў кроплю нагадваў самы сапраўдны мікрафон, хутка апынуўся ў партфелі, Віталік толькі паспеў заўважыць прозвішча «Лаўранок» пад маленечкай кнопкай. «Гэта, відаць, і ёсць настройка на пэўнае прозвішча»,— падумаў ён. А маці ўжо гукала яго на кухню:
    — Яечня гатова, чуеш?! Ты памыўся?!
    Прыемна, калі ў чалавека з раніцы добры настрой,— гэта заўважыў Віталік яшчэ на першым уроку, калі ён вельмі ўдала рашыў задачку па матэматыцы і «параграф» адказаў як трэба. Ен нават дзённіка не закрываў, паклаў на парту, і здалёку была бачна пяцёрка на ўсю клетку. «За яе маці на ўсе сто працэнтаў новыя красоўкі купіць!» — радаваўся Віталік і няспынна чакаў, калі ж скончацца ўрокі і яны пойдуць у актавую залу, дзе і будзе сустрэча са славутым трэнерам.
    Апошні ўрок цягнуўся даўжэй звычайнага, і ўсё-такі ён скончыўся. У клас увайшла Галіна Максімаўна і сказала, што ў актавую залу яны пойдуць разам з 4 «А» класам і што з таго класа таксама некага залічаць у каманду славутага трэнера. «Толькі б спрацаваў «Лабус»,— думаў увесь час Віталік, а па дарозе ў актавую залу падышоў да Галіны Максімаўны і сказаў ёй трошкі збянтэжана: