Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў
Раіса Баравікова
Выдавец: Юнацтва
Памер: 134с.
Мінск 1990
— Наша актавая зала такая вялікая!.. Каб не надрываць галасоў, я ўзяў свой мікрафон... 126
Самы сапраўдны!.. Ён у мяне во-о з такіх гадоў! — Віталік ажно прысеў: маўляў, во з такога ўзросту.— Ён выдатна працуе! — і дадаў: — Здаецца, у актавай зале ёсць прыстасаванне да яго.
Галіна Максімаўна пасміхнулася... Ей быў прыемны гэты Віталікаў клопат.
— Дзякуй, Лаўранок!.. ёсць!.. Ёсць прыстасаванне! — сказала яна.— Твой мікрафон будзе дарэчы...
I ўсё пайшло, як па плану... Трэнер усім спадабаўся. Гэта быў высокі мужчына з прыемным голасам. Ён цікава расказваў пра футбол, яму доўга апладзіравалі... I класны кіраўнік 4 «А» класа таксама гаварыла добра. Яна пералічыла ўсіх хлопчыкаў і пра кожнага сказала некалькі слоў, але лепш за ўсё гаварыла пра Вітушкіна. Трэнер адразу запісаў яго ў каманду. «Лабус» працаваў выключна: ні шуму, ні трэску... Вось нарэшце слова ўзяла Галіна Максімаўна, і яе ціхі спакойны голас, як ніколі, загучаў упэўнена, моцна. «Лабус» яна трымала ў руках лёгка і проста, быццам толькі і рабіла, што карысталася ім... Але вось яна назвала прозвішчы Іванёнка, потым Зубіча, потым Кандрусевіча і гаварыла пра іх як ёсць, адзначаючы і добрае, і кепскае... Пра Кандрусевіча, напрыклад, сказала, што «ўвогуле, хлопец здольны, ды, на жаль, няма ў характары ўпартасці, адсюль і тройкі...». Віталік
баяўся ўздыхнуць, на чарзе было яго прозвішча, і як толькі Галіна Максімаўна вымавіла «Лаўранок», у « Лабусе» адразу нешта трэснула, ледзь чутна, але ён, Віталік, гэты трэск пачуў, і тут жа пачалося нешта неймавернае, што заставіла Віталіка апусціць галаву...
— Гэта наш самы лепшы вучань,— гаварыла Галіна Максімаўна.— Ен заслугоўвае гаворкі асобнай... У ім, як у люстэрку, адбіваюцца самыя выдатныя рысы нашых школьнікаў!.. 3 яго трэба браць прыклад!.. Ім трэба ганарыцца!.. Ен, безумоўна, адзіны, хто можа быць залічаны ў самую лепшую каманду горада!.. Я ўпэўнена, што ўсе мячы, забітыя ў вароты праціўніка, будуць толькі яго! Інакш быць не можа!.. Лаўранок надзелены нечалавечымі здольнасцямі, ён — унікум!.. Ды на яго, увогуле, трэба маліцца!..
Галіна Максімаўна раптам схапілася за галаву, і гэты яе жэст стаў сігналам: актавая зала ўзарвалася гулам... 3 усіх бакоў чулася:
— Галіна Максімаўна!.. Галіна Максімаўна!.. Што з вамі?! Што здарылася?! Што такое?!
Віталік баяўся падняць галаву. Гэты гул прымусіў яго пачырванець.
— Я не ведаю, што са мной?! — разгублена прашаптала Галіна Максімаўна і гучна загаварыла зноў, трымаючы «Лабус» ледзь не ля самых вуснаў.— Я знаю, чаго вы раскрычаліся,— сказала яна,— вам не спадабаліся мае словы!..
А я не баюся паўтарыць, што Лаўранок ва ўсіх адносінах — Дзіця з вялікай літары!.. Вам стала зайздросна, але вы ніколі не зможаце дасягнуць такіх поспехаў усе разам, якіх дасягнуў ён адзін!.. Лаўранок — шчаслівае выключэнне!.. Я рэкамендую Лаўранка! I всльмі настойліва! — праз момант дадала яна.
Гул галасоў заглушыў яе апошнія словы. Галіна Максімаўна зноў сханілася за галаву і зноў паднесла «Лабус» да вуснаў, яна старалася гаварыць спакойна:
— Гэтага мне і трэба было чакаць ад вас!.. Вы ўсе — злосныя, нядобрыя хлопчыкі і дзяўчынкі!.. Вы проста— невыносныя! А ён... ён геній!.. Але вам гэтага не зразумець! — I Галіна Максімаўна раптам заплакала... Яна бездапаможна прыссла да стала, і плечы яе схіліліся нізка нізка...
I ўмомантстала ціха ў актавай зале. I чамусьці ўсе глядзелі не на Галіну Максімаўну, а на яго, Віталіка Лаўранка. I В'італік ускочыў з месца... Ен амаль вырваў з рук Галіны Максімаўны «Лабус» і набег...
Яшчэ ніколі ў жыцці яму не было так сорамна. Ен выбег у школьны двор і па сцяжынцы пабег да агароджы, за якою быў аўтобусны прыпынак, і ўжо недалёка ад яго паслізнуўся на тратуары... Падаючы, ён не пачуў болю, але добра бачыў, як «Лабус» з бразгатам разлятаўся... на часткі.
Праз некалькі дзён на тым жа самым прыпынку Віталік Лаўранок стаяў з бацькам. Бацьку не выклікалі ў школу, ён прыйшоў сам, каб растлумачыць, што ж адбылося, і цяпер Віталік успамінаў апошнія словы, якія бацька сказаў там, у кабінеце дырэктара:
— Маё адкрыццё не мела права на існаванне, таму што ўсялякую пахвалу трэба заслужыць. Спярша — добрая справа, а потым ужо і добрыя словы пра яе. «Лабус», на жаль, гэтага не разумеў!..
* * *
Галенка сказала апошнія словы і раптам злавіла сябе на думцы, што ёй вельмі хочацца, каб цікаўныя хлопчыкі пахвалілі яе за тое, што яна з такой радасцю расказала ім і гэтае амаль фантастычнае апавяданне, і ад гэтае думкі ёй зрабілася трошачкі ніякавата (хоць пахвала ў дадзеным выпадку была б і заслужанай)...
«Зрэшты, хай і не хваляць,— падумала Галенка,— хай проста выкажуцца пра апавяданне: спадабалася яно ім ці не?» —так думала Галенка, чакаючы, што ж скажуць цікаўныя хлопчыкі, але яны маўчалі, і гэтае маўчанне зацягвалася...
«Дзіва-дзіўнае,— зноў падумала Галенка,— хоць бы адно слова! Што ж можа значыць такая іх абыякавасць да пачутага?»
I адкуль было ведаць Галенцы, што ў гэты момант усе цікаўныя хлопчыкі, затаіўшы сваё дыханне, сачылі за палосачкай вішнёвага колеру, якая з’явілася на даляглядзе... Гэтая палосачка расла, шырылася, і нарэшце ўсім цікаўным хлопчыкам стала зразумела, што гэта наплывае вішнёвая хмарка...
— Ура-а-а!.. Ура-а-а-а! — нечакана пачула Галенка, і была яна здзіўлена незвычайна, таму што не магла бачыць таго, што вішнёвая хмарка заслала амаль усё неба на планеце Цікаўных Хлопчыкаў. I на вуліцы Вішнёвых Дажджоў сыпануў вясёлы вішнёвы дождж... Цікаўныя хлопчыкі імгненна разбегліся па сваіх хатах, каб схапіць свае кубачкі і хутчэй пабегчы на самую слаўную вуліцу, дзе ўсё падае і падае гэты буйны і надзвычай салодкі дождж...
Ля тэлескопаў застаўся толькі самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў. Ён сумна глядзеў на вішнёвую хмарку і бачыў, што хмарка зачапілася за самае высокае дрэва і што вішнёвы дождж на вуліцы Вішнёвых Дажджоў будзе ісці цяпер, відаць, вельмі і вельмі доўга...
Хлопчык паглядзеў у свой тэлескоп і заўважыў разгубленасць на твары ў Галенкі, і яму стала вельмі шкада яе.
«Я павінен сказаць ёй нешта вельмі ласкавае, вельмі цёплае і сардэчнае!» — думаў самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў і азіраўся па баках:
ён жа быў самы-самы маленькі і яму яшчэ патрэбна была падтрымка астатніх хлопчыкаў — хоць позіркам, хоць рухам. Гаварынь адзін на адзін з Галенкай ён чамусьці баяўся. I пакуль самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў думаў пра ўсё гэта, пазіраючы час ад часу ў свой тэлескоп, на планеце Блакітная Зорка пачуўся зусім не знаёмы, але вельмі прыемны і звонкі голас:
— Галенка!.. Я сёння вярнулася з піянерскага лагера!.. Ты толькі паглядзі, што ў мяне ёсць! Вавёрка!.. Самая сапраўдная!.. .
— Вавёрка? — здзіўлена адгукнулася Галенка на голас.— Дзе ты яе ўзяла?!
— Падарылі хлопчыкі з нашага лагера!.. Бяжы сюды, да мяне, што ж ты там стаіш?! Хутчэй бяжы!.. Вавёрка— ручная!..
I дзяўчынка Галенка пабегла... Гэта вельмі добра бачыў самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў у свой тэлескоп. I яму стала зусім сумна... А на вуліцы Вішнёвых Дажджоў усё ішоў і ішоў буйны і вясёлы вішнёвы дождж... Цікаўныя хлопчыкі размахвалі сваімі кубачкамі, і кожны з іх ганарыўся, што толькі на іх планеце ёсць такая неверагодная вуліца, над якой спыняецца вішнёвая хмарка. А самы маленькі з цікаўных хлопчыкаў сядзеў ля свайго тэлескопа і марыў пра той карабель, які яны абавязкова змайструюць. I нарэшце прыйдзе такі дзень, калі яны ўсе разам змогуць апынуцца на планеце Блакітная
Зорка і змогуць сказаць дзяўчынцы Галенцы:
— А вось і мы!.. Добры дзень!.. Ты нас не чакала, а мы прыляцелі на тваю планету, каб сказаць табе наша цёплае дзякуй за твае цікавыя казкі і апавяданні, якія вельмі спадабаліся нам, цікаўным хлопчыкам, што жывуць на планеце, якая нечым нагадвае аранжава-белы футбольны мяч!
ЗМЕСТ
Дзяўчынка Галенка пачала расказваць цікаўным хлопчыкам апавяданне «Аперацыя «Дзіцячы гадзіннік» 7
Галенка расказвае цікаўным хлопчыкам казку пра цуда-мастака і Блакітную Вежу . 27
Першы канцэрт, або Гісторыя пра жалейку, хлопчыка Кастуся і скрыпку доктара Арэшкі 37
Галенка расказвае цікаўным хлопчыкам казку, якая называецца «Тайна прыгажосці» 53
I Галенка расказала цікаўным хлопчыкам татава апавяданне, якое называецца «Няўлоўны» 63
Пра майстра Дзве Залачоныя Дужкі . . 72
Пра дзвюх сясцёр і чараўніка Mary Toe,
На Што Здатны . 83
Галенка расказала цікаўным хлопчыкам гісторыю, якую можна назваць апавяданнем «Прыгоды Косці Каралёва» 94
Пра старога мудрага бацьку і добрага сына 105
«Лабус», або Учынак Віталіка Лаўранка, які дапамог знішчыць небяспечнае вынаходніцтва 115
йзданне для детей н юношества
БОРОВНКОВА Рахса Андреевна
АЛЕНКННЫ «Я», НЛН ПЛАНЕТА ЛЮБОПЫТНЫХ МАЛЬЧНКОВ
Повесть
Для дошкольного н младшего школьного возраста
Мннск, нздательство «Юнацтва»
На белорусском языке
Выданне для дзяцей і юнацтва
БАРАВІКОВА Раіса Андрэеўна
ГАЛЕНЧЫНЫ «Я»,
АЛЬБО ПЛАНЕТА ЦІКАУНЫХ ХЛОПЧЫКАЎ
Аповесць
Загадчык рэдакцыі У. I. Карызна
Рэдактар A. М. Каляда
Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова
Мастацкі рэдактар А. У. Ружо
Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар Л. С. Мануленка
ІБ № 1146
Здадзена ў набор 05.10.88. Падпісана да друку 24.07.8^. Фармат 70 х84‘/ібПапера афс. № 2. Гарнітура Кудрашэў ская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,27. Ум. фарб.-адб. 37,61. Ул.-выд. арк. 4,95. Тыраж 80 000 экз.
Зак. 1858. Цана 25 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава. 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкам бінат МВПА імя Я. Коласа. 220005. Мінск, Чырвоная,23.
Баравікова Р. A.
Б 24 Галепчыны «Я», альбо Планета Цікаў ных Хлопчыкаў: Аповесць: Для дапік. і малод. пік. узросту/Маст. Л. Зярніцкі.Мн.: Юнацтва, 1990,— 134 с.: каляр. іл
ISBN 5 7880 0178-1.
Боровнкова Р. Аленкнны «Я», нлп Планета Любопытных Мальчнков: Повесть.
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары плансты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяў чынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці.