Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
ПЕРАКЛАДЫ НІНЫ МАЦЯШ
ГАРНУСЯ душою ДА СЛОВА
Зборнік украінскай паэзіі
Мінск «Выдавецкі дом «Звязда» 2013
УДК 821.161.2-1
ББК 84(4Укр)-5
Г19
Укладальнікі
М. I. Новік, С. А. Варонік, Г. В. Скарына
Укладальнікі выказваюць падзяку Наталлі і Руслану Мацяшам за выкарыстаныя архіўныя матэрыялы
Гарнуся душою да слова. Пераклады Ніны Мацяш : зборнік Г19 украінскай паэзіі / уклад. М. 1. Новік, С. А. Варонік, Г. В. Скарына. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 296 с.
ISBN 978-985-7059-64-5.
У гэтай кнізе Ніна Мацяш самабытная паэтэса і перакладчыца — адкрывае непаўторны свет украінскай паэзіі. Беларускай мовай гучыць паэтычны перазоў душ таленавітых творцаў. У перастварэннях Ніны Мацяш галасы блізкіх ёй па духу ўкраінскіх аўтараў. Гэта слова любові да сваёй зямлі, слова шляхетных постацяў нацыянальнага Адраджэння, якіх яднае ў прасторы і часе воля, годнасць. незалежнасць. Гэта ўкраінска-беларускі перазоў, у якім высокая духоўнасць і высокая паэзія.
УДК 821.161.2-1
ББК 84(4Укр)-5
ISBN 978-985-7059-64-5 © Мацяш Н. I., пераклад на
беларускую мову, 2013
© Новік М. I., Варонік С. А.,
Скарына Г. В., укладанне, 2013
© Афармленне. РВУ
«Выдавецкі дом «Звязда», 2013
ВЯСЁЛКА ПА-НАД ВЕЧНАЮ РАКОЙ
Як спявала Ніна Мацяш!.. Пракаветная народная песня дарагая палеская, матчына, беларуская, украінская нараджалася ў таямнічых глыбінях і ўздымалася голасам Ніны Мацяш на такую высокую і чыстую вышыню, што кожны, хто слухаў яе, не мог не здзіўляцца: адкуль бярэцца такая сіла і вышыня, такая раскаванасць і вольнасць яе голасу, а ў ім суладнасць, лагода і гойнасць матчынага слова, матчынага сэрца, а ў ім трывушчасць і светласць сэрца Ніны, яе душы, што праз самоту, боль і гаркоту, расчараванне і адчай выпраменьвала дабрыню і спагаду, суцяшэнне і спадзеў на паратунак чалавека праз Красу, праз гожае Слова. «Давермася найлепшаму ў сабе», «раскрыймася найлепшым у сабе» запрашае-раіць паэтка. I голасам душы сваёй, сілай роднага Слова адкрывае нам паэзію ўласную і далучае да паэзіі блізкіх ёй па душы, па духу творцаў. Самабытным і непаўторным голасам Ніны Мацяш агучаны паэтычныя творы еўрапейскіх паэтаў, сярод якіх украінскія класікі і сучаснікі.
Выбар асобаў і твораў невыпадковы. У пасляслоўі да зборніка перакладаў «Перабіраю самацветы» паэтка акрэслівае свой выбар, прыводзячы словы Алеся Разанава: «Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне. Вось чаму пераклад у маім творчым высілку мае роўны статус з уласным вершаскладаннем». Тарас Шаўчэнка, Лэся Украінка, Аляксандр Г аўрылюк, Мая Львовіч, Ліна Кастэнка, Пятро Max, Васыль Г эй, Аляксандра Кавалёва, Валадымір Барна, Ніна Горык загучалі голасам Ніны Мацяш, гарманічна ўключыліся ў тое «поле роднасці душ», дзе жыве Яе Вялікасць Паэзія «той бессмяротны дотык да душы». I ў XXI стагоддзі гучыць так надзённа перастворанае па-беларуску Нінай Мацяш слова Кабзара слова любові да нэнькі-Украіны, адгукаецца мелодыя жывога ўкраінскага слова,
мелодыя, лад украінскае мовы, душа і доля ўкраінскага народа. Душу беларускую кранаюць запаветы-звароты Тараса Шаўчэнкі над імі не мае ўлады час і прастора. Кранаюць душу «слёзы-перлы» Лэсі Украінкі, «вястункі ўкраінскага Адраджэння, украінскага самасцвярджэння ў свеце, вяснянкі ўкраінскае душы». Воля, годнасць, незалежнасць адгукаюцца ў пераствораных па-беларуску вершах і яднаюць дзве нязломныя і мужныя таленавітыя постаці аўтарку і перакладчыцу Лэсю Украінку і Ніну Мацяш. Годныя дочкі сваёй зямлі, сваёй Радзімы-Бацькаўшчыны, выяўляюць боль і тугу за зняволены родны край.
Ніна Мацяш адчувае бязмежжа мастацкага свету іншага аўтара, адчувае ў іншым часе і прасторы родную душу, блізкую па духу «зорку» і адкрывае шляхетныя постаці нацыянальнага ўкраінскага Адраджэння. Душою і голасам Ніны Мацяш загучала паэзія Ліны Кастэнкі, гістарычны раман «Маруся Чурай». I голас Марусі Чурай голас і душа ўкраінскага народа суладна зліўся з голасам таленавітых паэтак годных і няскораных, мужных і нязломных. У эсэ «Мая Кастэнка» Ніна Мацяш уводзіць чытача ў лабараторыю перакладчыка, адкрывае сваё разуменне яе паэзіі, захапляецца музыкай мастацкага слова ўкраінскай паэткі і паказвае складанасці перакладу з блізкароднасных моў. Г эта своеасаблівы майстар-клас Ніны Мацяш перакладчыцы, адкрыццё таямніцаў творчай супрацы з аўтарам арыгінальнага твора, гэта і адкрыццё багацця роднага слова, і пошукі таго адзіна адпаведнага, якое дазволіць захаваць і рыфму, і рытм, сэнс і вобраз, і самае галоўнае духасэнс твораў. Творчы почырк Ніны Мацяш перакладчыцы суадносіцца з пазіцыяй Алеся Разанава: «У перакладзе вершаў належыць ісці за тым, за чым ідуць яны самі: перакладаць не словы і не строфы, а тое, што «перакладаюць» яны, вершы, сэнс, гукасэнс, духасэнс». Падчас працы над перакладам «Марусі Чурай» Ніна Мацяш ператварылася ў «фальклорную русалку», якую завабіла неўтаймоўная і чароўная стыхія рамана, захапіла і не адпускала сіла інтэлекту і эмоцыі аўтаркі арыгінальнага твора і яго непаўторнай гераіні Чураёўны... Стыхія ўкраінскага мастацкага слова скарылася таленавітай перакладчыцы, і раман гэтак арганічна набыў беларускае дыханне і загучаў глыбока, напружана-драматычна і лірычна-высока, і перазоў стаўся годны, адпаведны выдатным паэткам. Як лёс, як Душа народная.
Ніна Мацяш адчула душой і сэрцам і здолела перастварыць на беларускую мову боль, трагедыю чалавека, творцы, выяўленыя ў паэме Аляксандра Гаўрылюка «Песня з Бярозы» і ў аповесці «Бяроза». Так адкрыла сваім землякам драматычную старонку з гісторыі роднае зямлі
праз лірычны і мужны аповед вязня канцэнтрацыйнага лагера «Бяроза Картузская», здолела перадаць «лірычную мужнасць» твора і творцы.
Ніна Мацяш перакладчык-сутворца была і застаецца паслом беларускага слова ў дарагой ёй Украіне. Дарагімі былі стасункі з Маяй Львовіч самабытнай паэткай і перакладчыцай. Верш Маі Львовіч «Пераклад», пераствораны Нінай Мацяш на беларускую мову, адкрывае тое агульнае, што яднае іх у поглядах на пераклад. У гэтым творы зліваюцца галасы дзвюх сутворцаў:
Паэце, дзякую за верш.
Ен твой, у ім звініш ты ўвесь. Ды ўім-і я, ды ён і мой.
Хоць мы з табою розных моў, Твой верш азвацца раптам змог Маёй і радасцю, й журбой, Маёй мелодыяй жывой.
Голас Ніны Мацяш так адметна гучыць у беларуска-ўкраінскіх валынскіх перазовах. Асабістае знаёмства з валынскімі пісьменнікамі, супольныя творчыя сустрэчы на Валыні і Берасцейшчыне былі дзейснай выявай кулыурнага супрацоўніцтва, дыялогу дзвюх духоўна і гістарычна блізкіх краін і культур. Па-беларуску загучалі ў перастварэнні Ніны Мацяш Васыль Гэй, Пятро Max, Валадымір Барна. Знакам удзячнасці ад украінскіх пісьменнікаў стала кніга «Вічннй корінь душі» пераклады на ўкраінскую мову лірыкі Ніны Мацяш. Міжнародная прэмія імя Грыгорыя Скаварады высокае прызнанне-ацэнка працы Ніны Мацяш у развіцці беларуска-ўкраінскіх кулыурных сувязяў. Паэзія Аляксандры Кавалёвай, напоўненая мудрым спазнаннем свету, таямнічай прасторы Космасу і чалавека неаддзельнай ягонай часцінкі, вельмі сугучная з творчасцю самой перакладчыцы. Нараджаецца адчуванне, як быццам гэта напісана самой Нінай Мацяш. Тут і светла-мудры погляд на свет, тут і прыгожае адкрыццё мілых вобразаў роднай зямлі, і лірызм, і філасофская глыбіня, і зажурана-светлая мелодыя слова. Нават афарыстычнасць мастацкага слова, такая характэрная для Ніны Мацяш:
Мудрым бачнаўсё, шпю тлу не падлягае, чаго Хронас не з ’ядае...
Усё перашаткуе часу моль, а ўзмах крыла павек не стане тленам.
Усе мы ў кроплі бурштыновай.
Далікатным, чыстым святлом сагрэты перазовы Ніны Мацяш і Ніны Горык. Для перакладу паэтка выбрала дзіцячыя вершы, а ў іх столькі мудрасці аўтаркі, столькі шчырасці і непасрэднасці чыстай дзіцячай душы. Душы, што ўключаецца ў гэты непаўторны навакольны свет, што спазнае прыцягальнасць, сілу і моц роднай зямлі ў вандроўцы на дзедавай гойданцы ад зямлі аж да сонца, у спазнанні повязяў свайго роду: «...на нітачцы радаводу я маленькі вузлік».
Мелодыя ўкраінска-беларускіх перазоваў гучыць адметна ў шматгалоссі моў свету гучыць у ёй мелодыя душы. I ў нябеснай высокай прасторы «над берагамі вечнае ракі» ажывае і напаўняецца гарманічным суладдзем колераў паэтычная вясёлка, лучыць-яднае берагі беларускаўкраінскіх творчых стасункаў, і ў гэтым шматфарбным і вечным сугалоссі гучыць непаўторны голас Ніны Мацяш. I ў вясёлкавых колерах галасоў, што гучаць у нябеснай прасторы, голас мужных і таленавітых, вольных і незалежных Чураёўны, Мацяшоўны... Гэта голас з глыбіні стагоддзяў. Гэта гучыць Слова...
Марыя Новік
Тарас ШАЎЧЭНКА
(1814-1861) вялікі ўкраінскі паэт, пісьменнік (драматпург, празаік), мастак, грамадскі дзеяч; заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы. Ягоны славуты зборнік «Кабзар» (1840) стаў настольнаю кнігаю для многіх пакаленняў украінцаў. Шматлікія творы пісьменніка блізкія да вуснапаэтычнай творчасці, таго скарбу, у якім на працягу стагоддзяў складваліся светаразуменне народа, яго мараль і ідэалы. Многія творы пісьменніка вызначаюцца дзівоснай простасцю, а ўвадначас глыбокай паэтычнасцю, праз гуманістычную скіраванасць, праз праўдзівае адкрыццё народнай маралі. Многія вершы Тараса Шаўчэнкі сталі народнымі песнямі. У вершах, баладах, паэмах, аповесцях пісьменніка («Кацярына», «Тарасова ноч», «Гайдамакі», «I мёртвым, і жывым...», «Наймічка», інш.) выяўлены дух і душа, сіла і краса ўкраінскага народа, украінскай зямлі, паняволенай у часы пісьменніка, ды не скаронай. «Краса і сіла» гэтак трапна ахарактарызаваў паэзію вялі-
кага Кабзара Максім Багдановіч. Творчасць Тараса Шаўчэнкі істотна паўплывала на станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры.
ДУМКА
Цяжка-важка ў свеце жыць Сіраце без роду: Няма куды прыхіліцца Хоць з гары ды ў воду!
Утапіўся б маладзенькі, Каб не нудзіць светам, Утапіўся б, цяжка жыць I няма дзе дзецца.
У таго доля ходзіць полем Каласкі збірае;
А мая дзесь гультатуе, За морам блукае.
Добра таму багатаму: Яго людзі знаюць;
А са мною спаткаюцца Як не заўважаюць.
Багатага губатага Дзяўчына шануе, 3 мяне, сіраціны, Смяецца, кепкуе. «Ці я ж табе не прыгожы, Ці не ў цябе ўдаўся, Ці не люблю цябе шчыра, Ці з цябе смяяўся?