• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    БЫЧОК
    Маркоціцца бычок наш: Му-у... Нібы пытаецца: Чаму Даюць сянцо і бурачок, Нібыта бык я, не бычок.
    Тарасік вафельку жуе, Вунь і цукерку дастае... Як, мабыць, смакатліва Ласункі хрумаць без канца! А вы б далі яму сянца, А мне цукеркаў з паўкапца. Дый будзе справядліва.
    ЗАПРОСІНЫ БАРАВІЧКА-ВАЛЫНЯЧКА
    Выбегла каліна-чапуруха На краёчак лесу ў ранні час. Баравік знімае капялюха: Просім, калі ласачка, да нас!
    Завітайце! Будзьце як удома. Цешцеся з птушыных галасоў! Вам усім прагалачак знаёмы I чарніц удзеліць, і грыбоў!
    Сам я з вамі ў свет не павандрую Баравы мяне трымае дух.
    Вам на развітанне падару я Свой руды гладзюткі капялюх.
    Прызнаюся: як і той каліне, Наймілей і мне жыць на Валыні, Між дубамі ў лесе або ў гаі, У сваім бацькоўскім родным краі.
    РЫБАЛКА
    Дзядзьку Соме, плывіце сюды! Ды вылазьце хутчэй з вады, Ды сядайце
    на муражку, Ды з’ямо тут
    па піражку Мне матулечка напякла, Каб усмак рыбалоўля была.
    Раскажыце мне, як ім там, У рацэ, ляшчам ды лінкам. Бо між намі, рыбалкамі, тут Штось такое пра вас плятуць! Што, маўляў, карасі зранку ўсе Ходзяць босымі па pace.
    I што цётачка Шчупачыха, Кажуць, злая да ліха, Што трываць яе ўжо нясіла, Што паўвуса вам адкусіла.
    Адазваўся паважны Сом: Гэта нейкі дзівосны сон!
    Шчэ ні разу на берагі He хадзіў я на пірагі.
    Бач, ад здзіву лянкі й ляшчы Паўсядаліся на карчы.
    Хоць па крышачцы ім дамо, Ну, а рэшту самі з’ямо.
    Хай паласуюцца й карасі, Шчупачыха ж і не прасі!
    Com паснедаў, пагладзіў вус, Ды ў ваду з крутаберагу плюсь! Хоць і смачны твой піражок, Ды пара ўжо мне, спадарок.
    Паплыву, a то сонца спячэ. Дзякуй маме й прыходзь яшчэ!
    Што ж, прымусу і я не люблю. Дый малечыны не лаўлю.
    Калі ж зловіцца драбяза Выпускаю ў раку назад.
    Хай плыве сабе на здароўе Аж да самага сіняга мора!
    ВЕРАБЕЙ
    Праз вакно, што расчыніў ветравей, У кватэру завітаў верабей.
    Працягнуў мне рудое крыло
    I прамовіў:
    Неблагое дупло!
    Разглядзеўся на чатыры бакі, Самавіта паабедаў з рукі
    I на вуліцу зноў быў бы ўцёк, Але раптам да люстэрка скок!
    Ты глядзі, што за дзівоція ў вас: Быў адзін я, а цяпер мяне два! Падчыбучыўся, узяў грабянец: А нічога я сабе вераб’ец!
    I сказаўшы напаследак:
    Чык-чык! -
    У ваконны ростул пырхнуў -
    і знік.
    ЗМЕСТ
    Вясёлка па-над вечнаю ракой. Марыя Новік 	3
    Тарас Шаўчэнка	7
    Лэся Украінка 	21
    Аляксандр Гаўрылюк	27
    Ліна Кастэнка 	45
    Мая Львовіч	221
    Пятро Max	227
    Васыль Гэй	240
    Валадымір Барна	242
    Аляксандра Кавалёва 	279
    Ніна Горык	290
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ГАРНУСЯ ДУШОЮ ДА СЛОВА. ПЕРАКЛАДЫ НІНЫ МАЦЯШ
    Зборнік украінскай паэзіі
    Укладальнікі:
    НОВІК Марыя Іванаўна, ВАРОНІК Святлана Аркадзьеўна, СКАРЫНА Галіна Васільеўна
    Рэдактар У А. Васілевіч Мастак Я. К. Вашчанка Камп'ютарная вёрстка A. I. Дзядзюля Стыльрэдактар А. Г. Шклярэўская
    Падпісана ў друк 14.08.2013. Фармат 60x90*/^.
    Папера афсетная. Гарнітура Times New Roman. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 18,5. Ул.-выд. арк. 13,48. Тыраж 600 экз. Заказ 2698.
    Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».
    ЛН 02330/936 ад 11.10.2010.
    Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». ЛП 02330/0494179 ад 03.04.2009.
    Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск.